З крыніц спрадвечных  Уладзімір Сысоў

З крыніц спрадвечных

Уладзімір Сысоў
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 415с.
Мінск 1997
75.4 МБ
— А йдзі, маё чадзечка, ні бойся, А ў добрых людзей пытайся.
I як пырядычык і нывадзіць, Як свякровыццы наравіць.
(8-91-254-4, л. 14)
A 3 ГАРЫ, 3 ГАРЫ, 3 ДАЛІНЫ...
Вясельная, калі маладыя ехалі з-пад вянца.
А з гары, з гары, з даліны* Беглі конікі чатырі, Вязлі карету сінію, Вінчалі Надзечку сілыю, Вінчалі яе за грошы, Што яе Віцечка харошы.
* Кожны радок паўтараецда.
Ён харош, прыгож, конь выраны: Чатыры капыты ў зылаце, Пятыя грывачка ў сірябре — Жыць табе, Надзечка, а ў дабре, Насіць гарелку а ў вядре.
(8-93-273-1, л. 12)
МАМАЧКА МАЯ РОДНАЯ...
Вясельная, «...ета, як с-пад вінца прыедуць. Матка й бацька прыглашаюць дзяцей у хату. Цяпер жа палавікі сцелюць, а раней рушнікі рассцілалі, штоб маладыя йшлі, і ўжо госці пяюць ету ігесню».
Мамачка,
Мамачка мая родная,
Разрышы мне на ручнічок стаць.
Разрышы мне,
Разрышы мне на ручнічок стаці, Васечку павітапь.
Васечку,
Васечку павітаці, Перснейкі падмяняць.
Перснейкі,
Перснейкі падмяняці, Мужам, жаной назваць.
Мужам, жаной,
Мужам, жаной назваці, Здароўейка пажалаць.
Здароўейка,
Здароўейка пажалаці, Ай ат веку да веку.
Ай ат веку,
Ай ат веку да веку, А Васечку чалавеку.
(8-94-285-2, л. 10—11)
ДЗЯКУЙ, ДЗЯКУЙ, МАЯ МАМАЧКА...
Вясельная, першы дзень вяселля, спяваюць за сталамі ў маладой пасля вянчання.
Дзякуй, дзякуй, мая мамачка, На твой род, Чаму мяне не падзяржала Яшчэ з год.
Чаму мяне не падзяржала
Яшчэ з год.
Ой, хай бы я русую косачку Часала.
Ой, хай бы я русую косачку
Часала,
Няхай бы я яшчэ і з годзік Гуляла.
(8-93-270-6, л. 36)
БЕГЛА Й ТАНЕЧКА ЎСЁ Й ЛЯСКОМ...
Вясельная, спявалі сіраце перад тым, як пачыналі дарыць маладых.
Бегла й Танечка ўсё й ляском* Ды крічала йна гыласком.
Йна сваю мамачку й шукала, А нышла ж іна каліну, Пыд каліныю й магілу.
* Кожны радок паўтараедца.
— Уставай, мамачка, ні ляжы, Мне дарожычку ж пыкажьх.
— Ну, йдзі ж, дачушка, я пріду, Сама ў хатычку й ні пайду, С сабой ангелуў й прівяду. Сяцце ж, ангелы, на куце, Дайця пырядак сіраце.
(8-94-282-1, л. 26)
ОЙ, РАНО, РАНО, ДА ЗА ГАРОЮ НОВЫЙ ДОМ...
Вясельная, «як унясуць каравай».
Ой, рано, рано, да за гарою новый дом, Да, рано, рано, а ў том доме святліца.
Да, рано, рано, а ў том доме святліца, Да, рано, рано, а ў святліпы скаміца.
Да, рано, рано, а ў святліцы скаміца, Да, рано, рано, на скаміцы скацерка.
Да, рано, рано, да на скаміцы скацерка, Да, рано, рано, на скацерцы каравай.
Да, рано, рано, да на скацерцы каравай, Да, рано, рано, а што ў етым караваі?
Да, рано, рано, да што ў етым караваі, Да, рано, рано, да з сямі крыніц вадзіца.
Да, рано, рано, з сямі крыніц вадзіца, Да, рано, рано, да з сямі нівак пшаніца.
Да, рано, рано, да з сямі нівак пшаніца, Да, рано, рано, да з сямі 'кровак маслечка.
Да, рано, рано, да з сямі 'кровак маслечка, Да, рано, рано, да з сямі курак яечка.
Да, рано, рано, да паслушайце, баяры, Да, рано, рано, катораму дружку кроіці.
Да, рано, рано, старшы кажа: «Ня ўмею», Да, рано, рано, «Я й ножыка ня мею».
Да, рано, рано, «Я й ножыка ня мею», Да, рано, рано, «Я й каравай не ўкрою».
Да, рано, рано, другому дружку кроіці, Да, рано, рано, другі кажа: «Ня ўмею».
Да, рано, рано, другі кажа: «Ня ўмею», Да, рано, рано, «Я й ножыка ня мею».
Да, рано, рано, «Я й ножыка ня мею», Да, рано, рано, «Я й каравай не ўкрою».
Да, рано, рано, меншаму дружку кроіці, Да, рано, рано, меншы кажа: «Я ўмею».
Да, рано, рано, меншы кажа: «Я ўмею», Да, рано, рано, «Я й каравай укрою».
Да, рано, рано, «Я й каравай украю», Да, рано, рано, «Я й радзіну абдзялю».
(8-89-243-2, л. 12—13)
А ЎЖО Ж НА ДВАРЫ ЗМЯРКАЯ...
Вясельная, спявалі ў маладой за сталом у канцы першага дня вяселля.
А ўжо ж на двары змяркая, Да Іванка ж Волечку таркая.
Да Іванка ж Волечку таркая: — Едзьма ж, Волечка, да мяне.
Едзьма ж, Волечка, дадому, Да ні заязжайма ж к нікому.
А ні заязжайма ж к нікому, Hi к майму роду, ні к твайму.
Hi к майму роду, ні к твайму, Толька заедзьма к аднаму.
Толька ж заедзьма к аднаму, К майму ж бацюхну роднаму.
К майму ж бацюхну роднаму, Там у яго каморка прыбрана.
Там у яго каморка прыбрана, Там у яго пасцелька заслана.
Там у яго пасцелька заслана, Прыбрала каморку залавіца.
Прыбрала каморку залавіца, Заслала пасцельку сястрыца.
(8-93-270-6, л. 14)
АЙ, ВЯЗУЦЬ МІНЕ БАРАМІ...
Вясельная, калі жаніх вёз маладую да сябе дадому.
Ай, вязуць міне барамі*, А, як цёмны бор, цёмны бор, Каб ня відзела таткін двор, Як мая мамачка печ топіць, Як мой татачка дровы коліць. — А, браточкі мае, сакалочкі, А вазьміце ж Вы тапарочкі, Прарубіце ж Вы цёмны лес. А, як цёмны лес, цёмны бор, Каб я відзела таткін двор,
* Кожны радок паўтараецца.
Як мая мамачка печ топіць, Як мой татачка дровы коліць.
(8-89-244-4, л. 42)
ЦІ HI ЖАЛКА ТАБЕ, НАДЗГЧКА...
Вясельная, на другі дзень вяселля.
Ці ні жалка табе, Надзічка*, Абсела ж цябе чужбіна, А ўсё ж Колечкіна радзіна. Коліва радзіна мёд-віно п'е, Надзіна радзіна сьлёзкі лле. Коліва радзіна ўсё скача, Надзіна радзіна ўсё плача.
(8-94-282-2, л. 45)
* Кожны радок паўтараецца.
Перазовы — гэта паслявясельны звычай, у час якога сваякі — родзічы маладажонаў запрашаюць (перазываюць) і ходзяць на працягу тыдня адзін да аднаго ў госці з мэтай больш цеснага знаёмства. Прычым перазываюцца пагасцяваць родзічы жаніха да нявесціных і наадварот.
Падобны звычай у многім грунтаваўся на народным поглядзе: «Дык што ж ета за сваяк, калі ён у мяне яшчэ і ў хаце не быў». Найбольш
/зі
вядомыя лакальныя назвы перазоваў — пярэзвы, банкеты, пірагі. Напрыклад, у Слаўгарадскім раёне самі вяскоўцы так характарызуюць гэты звычай: «Ета бывало, во, свадзьбу згулялі. Родственнікі просюць: «Ну, а во ўжо заўтрі ка мне». I так во йдуць гуляць к тому, а ў другоя скрысенне ці цераз сколькі там дней — к трэцяму. Ета родственнікі вадзілі банкеты» (8-94-282-1, л. 30).
Генетычныя карані перазоваў паходзяць з часоў узнікнення абшчынна-родавага грамадства, многія традыцыі якога захаваліся да нашага часу, што канкрэтна і адлюстроўвае гэты паслявясельны звычай. Род жаніха і род нявесты, паяднаўшыся паміж сабою, а члены іх, стаўшы сваякамі, у далейшым жыцці імкнуліся разлічваць на падтрымку і дапамогу адзін аднаму ў гаспадарчых справах і розных відах іншай дзейнасці. Менавіта для гэтага і трэба было больш цесна пазнаёміцца з кожнай сям'ёю новых сваякоў, агледзець іх гаспадарку, падворак, каб у патрэбны момант ведаць, на каго і ў чым можна спадзявацца і якую канкрэтную дапамогу чакаць.
Гаспадар хаты рабіў для гасцей застолле, зразумела, як гавораць у такім выпадку, «з чаркай і шкваркай», на якім вялі часцей гутарку на гаспадарчыя тэмы, хвалілі маладажонаў і іх вяселле. Песні на перазовах спявалі тыя ж, што і на вяселлі, але тэматычна яны былі скіраваны на ўслаўленне роду, удалага сваяцтва і маладой сям’і:
Ой, бёг зайка, Чараз галінку куляўсь.
Ехаў Васячка
Ат свайго цесьця, хваліўсь:
— Ой, Бог мне даў Такога цесьця, як татка.
Ой, Бог мне даў
Такую цешчу, як мамка.
Ой, Бог мне даў
Такую жаву, як я й сам.
(8-94-285-2, л. 13—14)
Госьці мае, пагасьцюйці-ка ў мяне, Пагасьцюйця, пубяседыйця ў мяне. Я й длі Вас, госьці, кыбына завалю. ...Я ж сваіх гасьцей, чым-н-будзь й адбуду. Госьці мае, прылюбовенькія!
Пыгасьцюйця, пубяседыйця ў мяне!
(8-93-273-2, л. 12)
У апошні дзень перазоваў самыя блізкія родзічы маладой і яе бацькі ехалі праведаць маладажонаў. Прыпадаў ён найчасцей на наступную пасля вяселля нядзелю, але ў некаторых мясцовасцях гэта мог быць і іншы дзень. Змястоўнае апісанне такога наведвання і слушнае яго тлумачэнне на падставе матэрыялаў з вёскі Рудск Пінскага павета дае польская даследчыца Гелена Чахоўская: «У сераду да маладой едзе так званы перазоў. Даслоўна яго можна назваць адзываннем — ад слова зваты, зваць, клікаць, таму што бацькі маладой, сваякі і вясельныя госці едуць нібы ў пагоню за маладою перазваты, адклікаць яе назад, выкупіць з няволі, як гэта сустракаем у песнях пярэзвянаў:
Ой, свіснула два салавейкы на морэ...
Адазвалася малада дзівонька ў каморы:
— Да чы есць тута да мой батэнька на двары, Ды чы выкупіць мяне, маладую, з няволі? He за многа, мой батэнька, з няволі: За сто злотых, за чатыры чырвоны!
— Да не выкуплю, маё дзіцятко, ніколі, Пакуль табе Гасподзь пазволіць...
Пярэзвяныя спяваюць у дарозе і прыехаўшы ў двор. Едуць праз вёску, пяюць:
Ой, чые ж то перазвяначкі блудзілі, У чыстому полю да дарожаньку згубілі? Ой, выбегло да маленькае паколя, Сюда, й сюда перазвяначкі да сяла; Ой, сюдою нам дарожанька казёна, Ой, сюдою наша дзівонька вязёна.
Перазоў прывозіць з сабою для маладой кавалак каравая, які яна дзеліць і дае ўсім дамашнім,
акрамя таго, яшчэ настольнікі, г. зн. абрусы і ручнікі. Адна з жанчын і мужчына засцілаюць на стол два настольнікі і ўпоперак іх адзін ручнік; астатнія ручнікі (шэсць) развешваюць па сцяне, на абразы і на крукі. Пачынаецца частаванне — перазоў гуляе і ад'язджае».
У Барысаўскім павеце Мінскай губерні, па звестках Я. Тышкевіча, П. Шэйна, О. Кольберга і іншых фалькларыстаў, на апошні дзень перазоваў малады запрашаў хроснага бацьку, дзядзькоў, цётак і іншых «найбольш сталых асоб». «Яны прыносяць з сабой лубянкі, напоўненыя пірагамі, мочаным макам з мёдам; аладкі ў смятане, смажаніну. Матка ўсё гэта дзеліць паміж сваімі. П'юць гарэлку і спяваюць:
У нас сягодня перазоў —
Сам Бог перайшоў,
3 святой Тройцаю, з Прачыстай,
3 усімі святымі, з шчасцем і доляй.
Госці гуляюць даволі доўга...»*.
Пры наведванні маладажонаў род нявесты, як і на вяселлі, у многіх песнях павучаў маладых сямейным адносінам, і ў першую чаргу маладуху паразуменню з свекрывёю:
Ой, у леся, ў леся мядзьведзь рыкая:
— Будзе табе, Манечка, свякруха ліхая.
— Я ж тому мядзведзю сілязён паткіну, Я сваю свякруху пярынаю накрыю.
Яна будзя варчаці, а я буду маўчаці,
Яна будзя гаварыці, а я буду наравіці.
Яна будзя гаварыці, а я буду наравіці, Яна будзе мяне клесьці, а я буду хату месьці.
(8-93-270-6, л. 24)
прасілі сватоў не крыўдзіць маладую «нявехну»:
* Беларуская народная творчасць. Вяселле: абрад / Уклад. К. А. Цвірка. Мінск, 1978. С. 91.
Вы, сватовя, Вы, братовя, просім Вас, Каб не было нашай Манечцы ліха ў Вас.