3 крыніц спрадвечных  Уладзімір Сысоў

3 крыніц спрадвечных

Уладзімір Сысоў
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 415с.
Мінск 1997
75.4 МБ
Адначасова і каравайніцы запрашалі абрадавымі песнямі Багоў памагчы садзіць каравай у печ:
Саступ, Божа, з неба, Як нам цяпер трэба: Памагаў замясіць, Памажы ж і ўсадзіць...
Звярталіся таксама да печы, у якой павінен выпякацца каравай, ухваляючы яе прыгажосць і годнасць:
* Беларуская народная творчасць. Вяселле: абрад / Уклад. К. А. Цвірка. Мінск, 1978. С. 256.
Гожа, печка, гожа, Як чырвона рожа. He жаль караваю даці, Бо ўмее запякаці.
Дзякавалі Багоў за ўдала зробленую справу:
Дзякуем табе, Божа, Што каравай гожы, Хораша спарадзілі I ў печ пасадзілі...
Як толькі каравай пасадзяць у печ, каравайніцы станавіліся вакол дзяжы, дзе падыходзіла цеста, і тройчы падкідвалі яе ўверх са словамі:
Хоць скачы, дзяжа, не скачы, Твой каравай ужэ ў пячы.
Пакуль каравай выпякаўся, увесь час каля яго «ухажвала» маці хросная: каб ён не згарэў, апрысквала яго ў печы крынічнай вадою, каб надаць пэўны колер, змазвала яго зверху і па баках маслам або жаўтком і г. д. Іншыя ўдзельнікі абраду ў гэты час весяліліся, танцавалі, спявалі каравайныя песні, у якіх раз-пораз напаміналі старшай каравайніцы аб яе абавязках:
Каравай у печы йграе,
Заслонку адбівае:
— Старшая каравайшчыца, He сядзі на заслоне.
Сядзь жа ты каля печы
Каравай сцярэгчы: Каб яго не спалілі, Харашэнька ўгадзілі, Увесь род абдзялілі...
або
А каравай у печы гіча, А каравайнічак кліча: — А каравайнічкі Вы мае, А хадзіце Вы да мяне, А каб мне трошкі масла, Было б мае цела красна.
Выпечаны галоўны каравай ставілі на века ад дзяжы, засланае ручніком, і выносілі ў камору, клець або на кут пад абразы, астатнія ж караваі захоўвалі да вяселля толькі ў каморы ці клеці.
У народзе захаваліся і бытуюць некаторыя павер'і і гаданні, якія дапасоўваюцца да каравайнага абраду: у каго каравай згарыць, як пякуць, то той жаніх (або нявеста) будзе вельмі сварлівы (гарачы) ў сям'і; нельга было мясіць каравай кулакамі, бо «муж будзе біць жонку»; ваду, якой каравайніцы мылі рукі, выліваюць пад садовыя дрэвы і кусты, «каб добра ўсё пладзіла ў садзе»; каб следам за дачкой-нявестай хутка павыходзілі замуж і астатнія дочкі, калі такія былі, бацька, пасля таго як рашчыняць каравай, прыпадымаў дзяжу з чатырох розных бакоў, заклінаючы: «Дай, Бог, каб як гэта дзяжа не стаіць на месцы, так і мае дачушкі не сядзелі доўга ў бацькавай хаце», пры гэтым нявеста пакрывала дзяжу белым абрусам; нельга было перарабляць каравай пасля таго, як яго скачаюць і пасадзяць на лапату, або выпякаць новы, у народзе тлумачаць гэта вераванне так: каравай выпякаюць на долю, а доля даецца чалавеку Богам адзін раз, таму, што Бог даў, тое няхай і будзе; нельга было дапусціць, каб каравай укралі, у такім выпадку вяселле хоць і рабілі без каравая, але лічылі, што маладыя ўсёроўна не будуць жыць у пары, або з тым, у каго ўкралі каравай, здарыцца нейкае няшчасце, або, як мяркуюць апошнім часам, маладыя развядуцца.
Па звестках беларускага фалькларыста XX стагоддзя A. С. Фядосіка, у Пухавіцкім раёне старшая шаферка пасля вымання каравая з печы бярэ лапату, на якой яго вынімалі, стукае ёю тры разы ў столь, а потым выбягае з гэтай драўлянай лапатай на вуліцу, і калі першы прахожы, каго яна сустрэне, будзе мужчына, то і яна хутка выйдзе замуж, a калі жанчына, то ўвесь год будзе хадзіць у дзеўках.
Ставілі япгчэ ў замешаны каравай дзве лыжкі і глядзелі, куды яны будуць нахіляцца: калі сыдуцца, то і маладыя пражывуць усё жыццё ў пары, а калі нахіляцца ў розныя бакі — разыдувда.
4^9%.
Відавочна, што адзначаныя рытуалы, як і заклінанні, зычэнні, вераванні, гаданні, песні каравайнага абраду, выконваюць засцерагальную функцыю адносна рытуальнага вясельнага печыва, адлюстроўваюць у сабе магічныя захады чалавека і спробу паўздзейнічаць на будучы лёс маладых і іх сямейнае шчасце і дабрабыт.
Каравай родзіць у полі, а сям'я ў долі.
Каравай яшчэ выпякаецца, а дзеўка ўжо да вянца збіраецца.
КАРАВАЙ, КАРАВАЙ, КАРАВАЮ...
Каравайная, як выпякалі.
— Каравай, каравай, караваю,
А хто ж цябе задумаў?
А хто ж цябе задумаў?
— А задумаў мяне хлопчычак.
А задумаў мяне хлопчычак Ў чыстым полі аручы.
Ў чыстым полі аручы
Да пшанічаньку сеючы.
Да пшанічаньку сеючы: — Зарадзі ж, Божа, пшоначку.
Зарадзі ж, Божа, пшоначку
Да на маладую жоначку.
(8-93-270-2, л. 53)
ДА ДЗЕВАЧКІНА МАТКА...
Каравайная, як выпякалі.
Да дзевачкіна матка, Да па вуліцы хо...
Ходзіць,
Да па вуліцы хадзіць, Да суседачак просі...
Просіць,
Да суседачак просіць: — А, суседачкі мае,
Mae,
А, суседачкі мае, А хадзіця ж Вы ка мне.
Ка мне,
А хадзіця ж Вы ка мне, А ні ка мне, к дзіця...
К дзіцяці,
А ні ка мне, к дзіцяці Каравай пасаджаці.
(8-93-270-1, л. 52)
A ЗНАЕМ МЫ, ЗНАЕМ...
Каравайная, як вымаюць з печы.
А знаем мы, знаем*, Што ў Вашым карываі:
Пяць бочак вадзіцы, Сем мерак мучыцы, 3 дзесяцёх кароў масла, Яец паўтараста,
Сыру падкрышылі, Каравай падбальшылі.
(8-91-258-А-З, л. 17)
* Кожны радок паўтараецда.
Вяселле — сямейны абрад, які праводзіцца з выпадку рытуалізаванага заключэння шлюбу паміж хлопцам і дзяўчынай і пачатку імі сямейнага жыцця, а таксама сімвалізуе грамадскае прызнанне новай сям'і ў канкрэтным родзе і этнічным калектыве.
Абрадавыя вясельныя ўрачыстасці адбываюцца з другой паловы кастрычніка па 28 лістапада — дня, з якога пачынаецца піліпаўскі пост. Іншыя найбольш вядомыя ў нашым краі тэрміны пра-
вядзення вяселляў вызначаюцца мясаедам, напярэдадні перадвелікоднага посту, і перыядам ад Пятроўкі да пачатку жніва. Традыцыйнае вяселле гулялі пераважна два дні: у нядзелю пачыналі, a ў панядзелак заканчвалі.
У першы дзень вяселля, адразу пасля поўдня, жаніх з сваёю дружынаю выязджаў да маладой. Уперадзе на лёгкай павозцы ехалі малады, паджанішнік, маці хросная і старшы сват, а астатнія госці — следам за імі. Маці, праводзячы сына ў дарогу, перакрыжоўвала яго ўслед рукою. Старшы сват перад выездам браў з сабою ў рукаў грамнічную свечку, «гэта каб у абозе і на вяселлі было ўсё добра». Дружына маладога выглядала даволі маляўніча і гулліва: у кожнай павозцы запрэжаны лепшыя коні, вупраж упрыгожана каляровымі стужкамі і бубенчыкамі, па-святочнаму апрануты госці, з-пад кожнай дугі далёка па наваколлю раздаецца пералівістая мелодыя званочкаў. Усё гэта дапаўняюць музыка і песні, што спявалі госці ў дарозе:
А едзь, Васечка, ды й не пазніся,
Штоб твая шапачка пылам ні спала, Штоб твая дзевачка з другім не стала.
(8-94-279-1, л. 12)
Сівы конь бяжыць — аж зямля дрыжыць.
На ім грывачка раскідаецца, Едзе Васечка і ўцяшаецца: — Ай, конь, ты мой конь, ай, конь, вараной, Пацеш ты мяне ў цешчы на дваре, Ў цешчы на дваре, сеўпіы на куце.
(8-94-282-2, л. 21)
У дзяўчыны-нявестьі таксама з абеда пачынаюць збірацца госці — яе «радзіначка». Дзяўчаты ў гэты час адводзілі маладую ў адну з суседніх хат, каб апрануць у вясельнае ўбранне і схаваць ад жаніха. Да выбару такой хаты існавалі пэўныя патрабаванні. У вёсцы Іванаўка Буда-Кашалёўскага раёна і сёння павучаюць, каб маладую «чэ-
м
раз вуліцу не пераводзілі, нельга», а вялі ў хату, якая стаяла па тым баку вуліцы, дзе жыве нявеста, «...і дайжа еслі жаніх будзе ехаць з якога боку, дык туды на сустрэчу не вядзі, а вядзі наадварот ад жаніха, у другую старану», не пераапраналі нявесту і ў хаце ўдавы або ўдаўца (8-94­285-2, л. 9).
Закрыўшыся, каб ніхто не зайшоў на той момант, у адпаведнай хаце дзяўчаты «ўбіралі» сваю сяброўку да вяселля: расчэсвалі і прыгожа запляталі касу, абувалі на ногі боцікі белага або чырвонага колеру, адзявалі бялізну, вясельнае плацце, галаўны ўбор і прыкалвалі да валос вяночак, які шылі дзяўчаты-шаферкі ў зборную суботу.
У двары нявесты раз-пораз гучалі вясельныя песні — напаміны аб хуткім прыездзе жаніховай дружыны:
А сягоння нядзелька Да святы дзянёчак, Раскаціла Манечка Свой кужалёчак.
— Да, дзевачкі ж мае, Сястрыцы мае, Ужэ ж мне, дзевачкі, He да кужалёчка, Ужэ ж мой Васечка Да педалёчка...
(8-93-270-6, л. 39)
Уехаўшы ў «дзеўчын двор», госці распрагалі коней, віталіся са сватамі, знаёміліся з гасцямі нявесты. Малады браў з сабою паджанішніка, сяброў-шафераў і ішоў шукаць маладую. Яе «радзіна», як бы падзадорваючы хлопцаў, спявала:
А чаго ж ты, Васечка, прыехаў? Мы ж табе Мааечкі не ’ддадзім,
Мы ж табе Манечкі не 'ддадзім, Мы ж табе агуду тут дадзім...
(8-93-270-6, с. 38)
Дзявочая дружына затайвалася, хавалася так, каб хлопцы не адразу знайшлі іх. Калі ж урэшце яны траплялі ў хату, дзе была нявеста з сваімі шаферкамі, то за дзвярыма перад парогам у сенцах далейшы праход быў перагароджаны сталом або лаваю, за якой кучкаю стаялі дзяўчаты. Яны не пускалі хлопцаў далей у хату і патрабавалі выкуп за сяброўку-нявесту. На «выкуп» дзяўчатам паджанішнік і яго сябры давалі грошы, цукеркі, пернікі, абаранкі, з напіткаў — настойку, наліўку і іншыя прысмакі. «Выкупіўшы» нявесту, жаніх браў яе за руку і вёў, у суправаджэнні моладзі, у хату, дзе іх чакалі госці. Ён тройчы абводзіў вакол стала па ходу сонца сваю суджаную і за трэцім разам садзіўся з ёю на куце. Следам за імі сядалі за стол і госці: радзіна хлопца на левы бок ад кута, а радзіна дзяўчыны — на правы.
Першае застолле пачынаў хросны бацька нявесты — старшы сват, які спачатку прасіў на гэта дазволу ў бацькоў, а потым запрашаў гасцей частавацца, «чым Бог паслаў». За першай вясельнай чаркай выказваліся пажаданні «на добрае пагуляннейка», накшталт: «Вып'ем, каб было весела гуляць і наша вяселле доўгія гады не забываць!», «Дай, Бог, нашым маладым дарогу лёгкую, а долю шчаслівую!», «Дай, Божа, каб доўгія лета жылі, здаровы былі, нас не забывалі!» і іншыя. За сталом доўга не заседжваліся, бо прыкладна на тры гадзіны дня святары назначалі маладым вянчанне ў царкве або касцёле. Таму бліжэй да гэтага часу бацькі дзяўчыны пачыналі рыхтавацца да «благаславення дзяцей пад вянец» ці, як называюць гэты рытуал яшчэ, «выпраўляць маладых пад вянец». Яны засцілалі пасярод хаты кажух або ручнік, бацька запальваў грамнічную свечку, маці брала ў адну руку невялічкі абразок з выявай святога, які лічыўся заступнікам яе роду і сям'і, побач на стуле ставілі невялікую пасудзіну — гаршчок ці міску з асвянцоным у царкве зернем, у якое дасыпалі і тое зерне, якім дзяўчына ў час сватання напаўняла сватнюю бутэльку, і клікалі маладых стаць «на ручнічок».