З крыніц спрадвечных
Уладзімір Сысоў
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 415с.
Мінск 1997
сту могуць садзіць на дзявоцкі пасад непасрэдна ў першы дзень вяселля перад прыездам жаніха, перад выездам маладых пад вянец, а найчасцей гэтыя рытуалы ўвогуле не праводзяцца, што можна растлумачыць болып свабоднымі паводзінамі цяперашняй моладзі або, як асэнсоўваюць адсутнасць пасаду ў сучасным вяселлі старэйшыя людзі: «Няма каго садзіць на пасад».
У нашым народзе не выпадкова зазначаюць: «Каса — дзявоцкая краса». Тым самым падкрэсліваецца сімвалічнае значэнне касы ва ўбранні кожнай дзяўчыны. Каса — гэта абавязковы атрыбут дзявоцтва. I так было спрадвечна: дзяўчына заплятала валасы толькі ў адну касу, стаўшы ж жанчынай, маладзіцай, яна не мела права больш насіць касы. Ёй можна было заплятаць валасы ў дзве касы, рабіць прычоску і г. д., але нашэнне касы жанчынай было недапушчальным, што, дарэчы, характэрна і для іншых славянскіх народаў.
Напярэдадні вяселля, непасрэдна ў рытуалах апошняга дзявоцкага вечара нявесты, праводзілася рытуальнае развітанне са сваёю касою. Пасля абкурвання яе валос старшая дружка або брат распляталі і расчэсвалі, як спяваецца ў вясельных песнях, «русую косаньку дзеванькі». Перад гэтым, як і перад пасадам, тройчы прасілі бацькоўскага благаславення на расплятанне касы. Сяброўкі ў гэты час станавіліся ў круг альбо вадзілі карагод вакол нявесты ў паўголаса напяваючы:
Зборная суботачка настала, Манечка дзевачак збірала. Пасадзіўшы, работкі задала: Чырвоныя стужачкі ўшпіляць, Манечцы галовачку прыбіраць...
Стужкі або, як іх яшчэ называюць, уплёткі з дзявочай касы аддавалі меншым сёстрам нявесты ці пакідалі на падарункі яе сяброўкам, «каб і яны следам за маладой пашлі замуж». У многіх рэ-
гіёнах Беларусі нявеста заставалася з расплеценай касой да наступнага дня. У песнях, якія суправаджалі гэты рытуал, дзяўчаты імкнуліся «разжаліць» маладую, каб яна аплаквала сваю «русую косаньку». Калі дзяўчына пачынала плакаць, ёй спявалі:
...Да гуляла, красавалася Манечка ў сваёй мамкі. Да не даў ёй Ванечка Яшчэ болей пагуляці, Коскаю да памахаці.
Расплёў ёй косачку, Разліў ёй слёзачку. Каса мая да русенькая, Сляза мая гарачэнькая...
Пасля рытуалаў расплятання касы старшая дружка завівала для нявесты вяночак. Часцей, паколькі традыцыйнае вяселле праходзіла ў познюю восень, вяночак шылі са штучна зробленых кветак. На дзявічнік дзяўчаты запрашалі таксама адну з вясковых маладзіц, якую называюць у абрадзе сваціцай. Яе роля заключалася ў тым, што яна павінна была ў абручык вянка для маладой ушыць пярсцёнак. Пасля гэтага старшая дружка абшывала абручык у два рады зверху і знізу кветкамі. Спрадвечным атрыбутам вясельнага вянка для маладой была рута. Вядомы беларускі фалькларыст XX стагоддзя Р. Р. Шырма зазначыў: «Рута — сімвал маральнай чысціні і цнатлівасці — упрыгожвае падвянечны ўбор кожнай нявесты-дзяўчыны. Па няпісанаму народнаму закону ўдава, хаця і самая маладая, калі выходзіць замуж, не мае права мець на галаве рупяны вяночак. Рута бывае атрыбутам вяселля не толькі летам або восенню. Яна павінна быць і ў зімовы час вяночкам на галаве маладых. Дзеля гэтага восенню, калі хаваюць бульбу на зіму, у яме робяць пячуркі, зрываюць у агародзе цэлымі пучкамі яшчэ зялёную руту і разам з бульбай хаваюць яе на зіму»*.
* Шырма Р. Р. Беларускія народныя песні. У 4 т. Т. 4. Мінск, 1976. С. 7.
У Маладзечанскім раёне, калі маладой завівалі вяночак, то родныя сёстры або бліжэйшыя сяброўкі падносілі да яе на талерцы пярсцёнак, руту, ніткі і восем-дзесяць іголак. Шылі вянок такім чынам: старшая дружка адрывала доўгую нітку і, прапусціўшы праз вушка іголкі, прывязвала яе да пярсцёнка, а потым гэтай жа ніткай падшывала да пярсцёнка галінку руты, затым дзяўчаты бралі з талеркі астатнія іголкі і працягвалі іх праз пярсцёнак, перадаючы па чарзе ад сяброўкі да сяброўкі. На заканчэнне яны нанізвалі на канец ніткі, якой шылі вяночак, усе іголкі і беглі да рэчкі, каб укінуць іх у ваду, што нібыта павінна было пасадзейнічаць іх хутчэйшаму замужжу.
Адначасова, пакуль старшая дружка з некалькімі сяброўкамі шыла вяночак, частка дзяўчат вырабляла штучныя галінкі квецені ці яркія ружова-чырвоныя кветкі ў выглядзе ружы, якія прышпілялі на наступны дзень з правага боку на пінжак усім членам дружыны жаніха і нявесты. У сучасным вясельным абрадзе такія штучныя кветкі носяць на вяселлі толькі маладыя і іх шаферы.
Сяброўкі нявесты таксама прыбіралі і падганялі, калі была такая неабходнасць, адзенне для маладой: андарак, кофту, фату, якая абавязкова павінна была спераду закрываць твар нявесты тонкім белым амаль што празрыстым палатном, або намітку. Такая работа выконвалася з асаблівай стараннасцю, каб на наступны дзень нявеста выглядала прыгожа і «ўсё на ёй было да месца», бо пры самым нязначным недаглядзе чаго-небудзь на вяселлі дружына маладога песнямі і прыпеўкамі-дражнілкамі абавязкова будзе імкнуцца высмеяць за гэта шаферак маладой.
Адзяваючы на галаву нявесце вяночак, запальвалі перад абразамі свечку. Старшая дружка, калі вянок добра «сядзеў» і глядзеўся на маладой, брала яго на ўказальны палец і падымала ўгару, каб ён быў вышэй усіх. Дзяўчаты ішлі па кругу вакол яе і нявесты, спяваючы:
/Д
Ой, звілі да й вяночак, 3 зялёнае руты цвяточак...
У канцы рытуала вянок нявесты перадавалі яе маці, якая вешала яго да наступнага дня на набожніцу перад абразамі.
Зборную суботу невыпадкова ў народзе назвалі дзявоцкім вечарам. Гэта быў сапраўды апошні вечар у жыцці дзяўчыны, які яна праводзіла са сваімі сяброўкамі, апошні вечар яе дзявоцтва. Ужо на наступны дзень пасля вянчання яна стане жонкаю свайго мужа, а пасля першай шлюбнай ночы — жанчынаю. Таму на заканчэнне рытуалаў зборнай суботы нявеста развітвалася з дзяўчатамі і сваім дзявоцтвам, пра што сведчыла ў адрозненне ад сябровак яе развітая каса. Устаўшы з пасада, са слязамі на вачах яна падыходзіла да «таварышак», цалавала іх і дарыла кожнай штонебудзь са сваіх дзявоцкіх упрыгожванняў або раздавала стужкі, якія заплятала ў дзявоцкую касу.
Сярод вясельных песен, якія суправаджалі рытуалы зборнай суботы, асобны цыкл складаюць песні, прысвечаныя нявесце-сіраце. Іх лейтматывам быў напамін дзяўчыне пра яе бацькоў, якіх яна сімвалічна запрашала на сваё сіроцкае вяселле:
Ой, хадзіла дзевачка на крутой гарэ Да глядзела шчуку-рыбу на ціхай вадзе.
— Плыві-плыві, шчука-рыба, на ціхай вадзе, Прыбудзь-прыбудзь, мая мамко, на раду ка мне.
— Ой, як жа мне, мае донько, прыбуді, Ой, налегла сыра зямля яа грудзі.
Налегла мне й сыра зямля на грудзі, Самкнуліся кары вочы. Вой йдзі ў людзі.
Ой, клаяяйся, дзіця мае, чужой чужыне, Няхай дае параданьку беднай сірадіне.
(8-89-243-2, л. 14)
У іншых песнях вуснамі дзяўчыны-сіраты прасілі ў яе бацькоў-нябожчыкаў благаславення
на рытуалы, праводзімыя вечарам у зборную суботу.
Прыкмячаючы за некаторымі з'явамі і паводзінамі маладых у перадвясельны вечар, у народзе імкнуліся прадказаць іх будучы лёс. Напрыклад, калі дым ад патушанай свечкі, якой прыпальвалі валасы нявесце, ішоў да кута, то гэта азначала, што маладых чакае шчаслівы лёс і дабрабыт у сям'і, а калі да парога, то хуткую смерць кагонебудзь з іх. Нельга было маладой хлусіць у гэты вечар наконт сваёй цнатлівасці, бо за такую ману ў яе нібыта сем гадоў не будзе радзіць лён, а калі і жаніх хоць аднойчы «саграшыў» з якой-небудзь дзяўчынай да вяселля, то ў яго такі ж тэрмін не будзе даваць добрага ўраджаю пшаніца.
Дзеўкам суборы, а нявесце — зборы.
Каса — дзявоцкая краса.
Як касу расплятае, то і хату растрасае.
Нідзе дзявоцкага сяла няма.
Пакуль дзеўка — галава ў вянку, станеш маладзіцай — будзе ў платку.
Як пасаджана, так і асуджана.
БРАТ СЯСТРУ НА ПАСАД ВЯДЗЕ...
Вясельная, як садзілі на ігасад.
Брат сястру на пасад вядзе, Вядзе, вядзе да выпытвае,
Да выпытвае, Вядзе, вядзе, да выпытвае: — Сястрыца мая родная!
Мая родная, Сястрыца мая родная! Хто ў цябе надмілейшы?
М
Надмілейшы, Хто ў цябе надмілейшы? Хто ў цябе надвярнейпіы?
Надвярнейшы, Хто ў цябе надвярнейшы, А ці бацька, ці матка?
Ці матка,
А ці бацька, ці матка, А ці родненькі братка?
Братка, А ці родненькі братка? .
— Надвярнейшы мой бацюхна.
Мой бацюхна, Надвярнейшы мой бацюхна, Надмілейшы Іванка.
(8-93-270-6, л. 52)
ЛЯЦЕЛІ ГУСАЧКІ ЦЕРАЗ САД...
Вясельная, як садзілі на пасад.
Ляцелі гусачкі цераз сад*. Крыкнулі, гукнулі на ўвесь сад: — Пара табе, Іначка, на пасад. — Што ж Вам, гусачкі, да таго, Ёсць у мяне мамачка для таго, Як скажа пайсці, я й пайду, А скажа сесці, я й сяду, А дасць чарачку, я й вып'ю, А дасць другую, я й тую, А за трэцюю «дзенькую», Дзенькую, мамачка, дзенькую, Паследнюю ночаньку начую.
* Кожны радок паўтараецца.
А заўтра ўжо не прыйду He на дзве ночанькі, не на 'дну.
— Hi адной табе на свеце, Сколька дзевачак на ўмеце.
(8-92-268-1, л. 26)
У НЯДЗЕЛЮ РАНА...
У нядзелю рана * Неба зьвінела **,
Марыя з Богам
Параду мела:
— Ой, дай жа, Божа, Насцячцы долю.
Ці збажжавую,
Вясельная. «...Епга яна ўжо з пасаду ўставала, тады ёй жадалі ўсяго добрага, маці плакала, цалавала яе, а жанчыны спявалі гэту песню.»
Ці грашавую.
Калі збажжавую — Багацеці будзе.
Калі грашавую — Панаваці будзе.
Калі ж слязавую — Гараваці будзе.
(8-94-280-2, л. 31)
ОЙ, БРАТ СЯСТРЫ...
Вясельная, як распляталі касу.
Ой, брат сястры I дзе тыя ўплёткі
Косу расплятаў, Ты дзяваў?
* У вёсцы, дзе запісана песня, дзяўчыну садзяць на пасад у першы дзень вяселля перад прыездам жаніха, а напярэдадні ў дзявоцкі вечар толькі расплятаюць касу і прымяраюць плацце.
** Другі радок у кожным куплеце паўтараецца.
I дзе тыя ўплёткі Ты дзяваў, А ці меньшуй сястры На знак даў?
А я меньшуй сястры На знак даў:
— Вот табе, сястрыца, Сястрын знак.
Вот табе, сястрыца, Сястрын знак, А судзі ж, Божачка, Табе так.
(8-93-270-6, л. 53)
ЧАГО Ў ЦЯБЕ, ДЗЕВАЧКА...
Чаго ў цябе, дзевачка, Да параду німа, Ці твайго бацюхны На свеце ні...
Ці твайго бацюхны На свеце німа?
— Вой, людзі, людзі, Якія Вы дзіўны...
Вой, людзі, людзі, Якія Вы дзіўныя, Ці Вы ні знаеця, Што Вы пыта...
Ці Вы ні знаеця, Што Вы пытаеця.
Ужэ ж мой бацюхна За трыма замка...
Ужэ ж мой бацюхна За трыма замкамі, За трыма замкамі, За старажам...
Первый замочак — Зялёны дзярночак,