3 крыніц спрадвечных  Уладзімір Сысоў

3 крыніц спрадвечных

Уладзімір Сысоў
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 415с.
Мінск 1997
75.4 МБ
Дзень уборкі беражы — будзеш еспі пірагі.
Хто ў жніўні гуляе, той узімку галадае.
А ДАЙ, БОЖА, ПАГОДАНЬКУ...
Жніўная, на пачатку жніва.
А дай, Божа, пагоданьку* Да й на нашу работаньку. Мы ў пагодку парабляем, А ў неўнасця пагуляем.
(8-89-244-3, л. 21)
СІРОТЫЧКА ЖЫТА ЖАЛА...
Жніўная.
Сіротычка жыта жала, К сырой земле прелегала.
К сырой земле прелегала,
3	сырой зямлёй гаворі..,
3	сырой зямлёй гаворіла: — Ты, сырая маць-зямель...
* Кожны радок паўтараецца.
Ты, сырая маць-зямелька, Ўзяла майго бацьку й маці,
Ўзяла майго бацьку й маці,
Ўзяла маю ўсю радзі..,
Ўзяла маю ўсю радзіну,
Вазьмі мяне, сіраці..,
Вазьмі ж мяне, сіраціну.
— Ня буду я цябе бра..,
Ня буду я цябе браці,
Хачу табе долю да..,
Хачу табе долю даці,
Хоць і не такой, як людско...
He такою, як людскою, Хоць табе сіроцкай.
(8-94-282-1, л. 50)
ДА ЗА БЕЛЕНЬКІМ БЯРЭЗНІЧКАМ...
Жніўная.
Да за беленькім бярэзнічкам А малодачка жыта жала.
Да малодачка жыта жала,
Да прыйшоў жа к ёй мядзведзечка.
Да прыйшоў жа к ёй мядзведзечка: — А, малодачка, дзіця плача.
А, малодачка, дзіця плача.
— Мядзведзечка, мой братачка,
Мядзведзечка, мой братачка, Да пакалыхай маё дзіцятычка.
Да пакалыхай маё дзіцятычка. — Вой рад бы я калыхаці,
Вой рад бы я калыхаці, Да й баюся, каб не ўдраці.
— Мядзведзечка, мой братачка, Прынясі ка мне дзіцятычка.
Прынясі ка мне дзіцятычка. — Вой рад бы я табе прынесці,
Вой рад бы я табе прынесці, Да баюся, каб не з'есці.
— Мядзведзечка, мой братачка, Да й ні еш майго дзіцятычка.
Да ні еш майго дзіцятычка, Да й ідзі ж ты ў дубровушку.
Да й ідзі ж ты ў дубровушку, Да й і з'еж маю каровушку.
Да й і з'еж маю каровушку, Да й лысую, падласую.
Да й лысую, падласую, Ад бацюхна пасадную.
(8-93-270-1, л. 27)
ПАРА ДАМОЙ МНЕ РАНЕНЬКА...
Жніўная.
Пара дамой мне раненька, Пара дамой, Ой, мне ране.., у-у!
Халодная раса ўпала,
13 Зак. 1339
Халодная раса, Ой, раса ўпа.., у-у!
Ў мяне ў дварэ біда стала,
Ў мяне ў дварэ, Ой, біда ста.., у-у!
Свякроў з печы звалілася, Свякроў з печы, Ой, зваліла.., у-у!
На барану прабілася,
На барану, Ой, прабіла.., у-у!
Hi жалка мне свякровачкі, Hi жалка мне, Ой, свякрова.., у-у!
А жалка мне бароначкі, А жалка мне, Ой, барона.., у-у!
Свякровачка хвараць будзя, Свякровачка, Ой, хвараць бу.., у-у!
Бароначка пахаць будзя, Бароначка, Ой, пахаць бу.., у-у!
(8-92-266-3, л. 11)
НАШ ДЗІРЭКТАР МАЛОДЗЕНЬКІ...
Жніўная.
Наш дзірэктар малодзенькі, у-у!
Ў яго конік вароненькі, у-у!
Ў яго конік вароненькі, у-у!
Ён ўсё поля аб'ізджа.., у-у!
Ён ўсё поля аб'ізджая, у-у!
I жнеічак падганя.., у-у!
I жнеічак падганяя, у-у!
— Жніце, жнеі, быстрэй, быстрэ.., у-у!
Жніце, жнеі, быстрэй, быстрэй, у-у!
Як да краю мы дажнём.., у-у!
Як да краю мы дажнёмся, у-у!
Гарэлачкі там нап'ёмся, у-у!
(8-94-286-1, л. 11)
Спасаўскія святкі ў беларускім народным календары складаювда з трох частак: 14 жніўня — Першы або Мядовы Спас, Макавей, 19 жніўня — Другі Спас, які называюць яшчэ Вялікім, Сярэднім, Яблычным, і 29 жніўня — Трэці ці Малы, Хлебны, Арэхавы Спас.
Характар земляробчай працы зводзіўся ў гэты перыяд да ўборкі ўраджаю з палёў. Дажыналі жыта, пачыналі ўборку яравых: пшаніцы, ячменю, аўса, проса. У садах даспявала сада-
віна: яблыкі, грушы, слівы, якую ў залежнасці ад выспявання пачыналі здымаць са жніўня. На градках вырасла свежая гародніна: морква, буракі, радыска, рэпа, бручка, рэдзька, ранняя капуста, бульба — ва ўсякім разе кожная гаспадыня ўжо падавала падобныя ласункі да стала. Выспелі і бабовыя культуры: боб, гарох, фасоля, якія таксама ўбіралі, пачынаючы са жніўня. Шчодра надзялялі чалавека сваімі дарамі мясцовыя лясы і пушчы. Здавалася, што ўсё ў прыродзе, як бы змовіўшыся паміж сабою і пашкадаваўшы чалавека падчас мізэрных мінулагодніх запасаў ежы, якой у многіх сялянскіх сем'ях ледзьве хапала да новага ўраджаю, шчодра надзяляла чалавека працы сваім багаццем. «Спасаўка — ласаўка», — адзначалі сяляне, але адначасова і павучалі: «Спас — усім рабочы час». Трэба было спяшацца забраць гэтыя дары прыроды, мацізямлі, захаваць іх, назапасіць на ўвесь будучы год, які б дазволіў чалавеку ўпэўнена пачаць новы віток жыцця-
Прыпомнім, што ўвесь папярэдні час чалавек, які працаваў на зямлі, маліў Духаў і Багоў аб добрым ураджаі, спрыяльным таму надвор’і — і вось нарэшце яго маленні збыліся, апраўдаліся, цяпер усё залежала ад таго, наколькі ён сам пастараецца сабраць вырашчанае. Таму ў Спасаўку, убіраючы ўласнае поле ці прыносячы пэўныя здабыткі з лугу або лесу, земляроб імкнуўся аддзячыць спрыяючых яго дзейнасці Духаў і Багоў за новы ўраджай. Так, падобна язычніцкай каляднай куцці, якую тройчы на пачатку года падавалі на стол дзеля прыбытку ў гаспадарцы і будучага ўраджаю, цяпер тройчы селянін прыносіў Спасу і іншым Духам і Багам свае ахвяраванні з новага ўраджаю ў падзяку за іх спагаду да яго.
У язычніцкай рэлігіі Спас — гэта бажаство, якое ўвасобіла ў сабе Духа ўраджаю, а магчыма, што нават узначальвала цэлы пантэон Духаў поля, лесу, лугу і г. д. У доказ гэтаму варта
■ с®»
рускага
напомніць, што непасрэдна да Спаса беларусы звяртаюцца ў многіх сваіх маленнях, прашэннях, замовах, абрадавых песнях. «...Святы Спас, спасі нас, спасі нашую душачку!» або «Святый Спас, памілуй нас!..», — моляць набожныя людзі, калі іх напаткае нястача ці гора (9-93-270-2, л. 7). У замовах ён уяўляецца як «Спас Спасіцель з дзвінаццацімі апосталамі», зверху якога ідзе ці ляціць «Сіла світая Гасподняя» (8-93-273-1, л. 31). У валачобных песнях Спас — гэта памочнік хлебароба: «Святы Іспас — старэнькі дзядок, на восець садзіў, жыта малаціў...», «Святы Спас па полі ходзіць, копы лічыць, раскладаець: гэта на семя, гэта на емя!..», «Святы Іспас гнаі возіць...», «Святы Спас едзець у поле ды зямельку мяшаець, прыгатаўляець...». У іншых матывах абрадавых песень «Святы Спас жыта пасвянцаець...», «яблыкі свенціць».
Пазней хрысціянства зрабіла сваё ідэйнае напластаванне на Спасаўскія святкі. Па-першае, з 14 па 27 жніўня быў уведзены пост, які ў народзе называюць спасаўскім або спажынным постам. Па-другое, відаць невыпадкова з усімі трыма святочнымі спасаўскімі днямі супадаюць хрысціянскія святкаванні: 14 жніўня — свята ў гонар Усяміласцівага Спаса і Прасвятой Багародзіцы, якое ўведзена ў XII стагоддзі і звязана з вайной князя Андрэя Багалюбскага супраць волжскіх балгар у 1164 годзе, 19 жніўня — «пераўтварэнне Госпада Бога і Спаса нашага Ісуса Хрыста», што адбылося нібыта ў Ізраілі на гары Фаворскай незадоўга да распяцця Сына Божага, калі вучні яго ў час малення раптам убачылі Хрыста ў белым адзенні, твар яго асвяціўся сонечным святлом, а голас з неба мовіў: «Сей ёсць Сын Мой любімы, у якім уся мая добрая воля, яго слухайце!», і 29 жніўня святкуецца ў гонар Нерукатворнага Вобраза Ісуса Хрыста, які атрымаў з рук Сына Божага і прынёс у сірыйскі горад Эдэсу мастак Ананій, дзеля выратавання ад цяжкай хваробы свайго правіцеля Авгара.
Пазней, у 944 годзе, імператар Канстанцін Багранародны выкупіў і перанёс гэту хрысціянскую святыню з Эдэсы ў тагачасную сталіцу грэкавізантыйскага хрысціянства — Канстанцінопаль і перадаў на захаванне ў Фароскую царкву Прасвятой Багародзіцы, чаму ў хрысціянскіх рэлігійных календарах гэты дзень пазначаецца як «перанос з Эдэсы ў Канстанцінопаль Нерукатворнага Вобраза Госпада Ісуса Хрыста». Патрэцяе, не асіліўшы старажытныя вераванні і погляды селяніна на Спасаўскія святкі, царква часткова асіміліравала іх у сваёй ідэйна-рэлігійнай канве і, як і ў спрадвечныя часы, па меры выспявання асвячае на ўсе тры святкі вырашчаную агародніну, садавіну, зерневыя і іншыя культуры, частку якіх хрысціянскія вернікі пакідаюць на ахвяраванне ў Божым храме.
У сённяшняй культурнай спадчыне беларусаў Спасаўскія святкі ўяўляюць сабой аднадзённыя маленні ў царкве і рытуальныя застоллі ў кругу сям’і.
На Першы Спас асвячаюць мак, жанчыны пякуць з новага хлеба праснакі, варэнікі, пірагі з макам. У беларускай традыцыйнай абраднасці маку надавалася значэнне ахоўнага сродку ад ведзьмакоў і дэманічных істот. Таму асвечаны мак захоўвалі, як і святую ваду, на працягу ўсяго года. На Тураўшчыне і Гомельшчыне на Макавея макам абсявалі гаспадарчыя пабудовы і хату «от небожчыкаў». Гомельскія сяляне пяклі пірагі з асвечаным макам і моркваю, лічылі, што «на Макавея трэба ўволю наесціся маку». У беларускім агародніцтве вырошчванне маку займае немалаважнае значэнне. Напрыклад, на Палессі і сёння кожная гаспадыня вырошчвае да дзесятка кілаграмаў маку, які шырока выкарыстоўваецца ў народнай кулінарыі. Любімым ласункам як дзяцей, так і дарослых з'яўляецца мачанка з маку, для прыгатавання якой таўкуць мак, дабавіўшы ў яго крышачку вады і цукру, а потым мачаюць у атрыманую масу аладкі, бліны,
піражкі, хлеб. Паводле запісаў Е. Р. Раманава, у мінулым стагоддзі на Першы Спас паўсямесна рабілі крыжовае шэсце да вады — служылі «водяную отправу» і асвячалі ў царкве садовыя кветкі і агародніну. Асвечаныя кветкі, як зазначае вучоны, «кідалі ў ваду, у якой купалі хворых дзяцей».
Другі Спас — гэта асноўнае і галоўнае спасаўскае свята ў беларусаў. У гэты дзень катэгарычна забараняецца працаваць. Асвячаюць у царкве ябльікі, грушы, мёд, а на поўдні Беларусі семянное жыта. Ва ўсе часы нашы продкі беражліва ставіліся да вырошчваемага ўраджаю, зыходзячы з чаго толькі ад Другога Спаса дазвалялася есці яблыкі і грушы, якія да гэтага часу канчаткова даспелі і былі прыгодныя для ежы. Падобныя вераванні нашых продкаў асабліва тычыліся жанчын. Гаварылі, што ў жанчыны, якая пакаштуе раней тэрміну яблыкі або грушы, будуць паміраць дзеці. Шырока вядома на Беларусі паданне пра тое, што калі жанчына, у якой памёрлі дзеці, будзе есці да Яблычнага Спаса садавіну, то на тым свеце ў Спасаў дзень Бог раздае ўсім дзеткам «райскія яблычкі», а яе дзіцяці не дасць, спаслаўшыся, што яго яблычка з’ела маці. Найбольш набожныя людзі павучалі, што маці, дапусціўшай такі грэх, нельга есці садавіну на працягу сарака дзён пасля Спаса і толькі такім чынам можна апраўдаць перад Богам сваю віну. На Другі Спас пяклі пірагі з яблыкамі або мёдам, смажылі яблыкі ў печы, варылі яблычныя кампоты і кісялі, рабілі мядовы квас. Ад Першага Спаса да Другога Спаса пчаляры вымалі з вулляў запоўненыя рамы з сотамі або падразалі іх. Шматгадовыя назіранні падказвалі, што ад Спаса пры запоўненых сотах пчолы зніжаюць актыўнасць медазбору, чаго нельга было дапусціць. Ведаючы пра гэта, гаспадары забіралі на сваіх пасеках пэўную колькасць напоўненых мёдам рам. У святочны дзень пчаляры частавалі спасаўскім мёдам сваіх