3 крыніц спрадвечных  Уладзімір Сысоў

3 крыніц спрадвечных

Уладзімір Сысоў
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 415с.
Мінск 1997
75.4 МБ
ва надзяляліся функцыямі Багоў, якія спрыялі і дапамагалі земляробу ў яго штодзённых справах.
У сённяшнім жыцці селяніна Пятроўскі дзень святкуецца пераважна як хрысціянскае свята, з маленнямі ў царкве і дома. На ахвяраванне царкве на гэта свята прыносяць сыр, масла, хлеб. У многіх беларускіх вёсках на Пятро адзначаюць прастольныя святы.
Па звестках фалькларыстаў і этнографаў мінулага і пачатку нашага стагоддзя, у асобных рэгіёнах Цэнтральнай, Паўднёвай і Усходняй Беларусі на Пятра дзеўкі хадзілі ў лес «куміцца» з хлопцамі, што было своеасаблівым працягам траечных гулянняў. У Рагачоўскім павеце, як засведчыў Е. Р. Раманаў, такое кумаванне нагадвала вечарынку, якую наладжвалі ў той хаце, дзе і зімою збіраліся на падобныя гулянні падчас апрацоўкі льняной пражы. «Кумаванне ў хаце праходзіць у такім парадку. Вечарам на Пятра дзяўчаты прыносяць хатняй гаспадыні сыр, масла, малако, яйкі, сала, муку на бліны. Гаспадыня з адной дзяўчынай гатуе, а астатнія спяваюць песні і танцуюць пад прыпеўкі. Хлопцы прыносяць гарэлку, і танцьі робяцца жвавейшымі. ...Запрашаецца і музыка, і адбываевда, такім чынам, поўнае ігрышча. Танцы працягваюцца ўсю кароткую ноч, і моладзь расходзіцца па хатах ужо раніцай на другі дзень»*.
Там, дзе кумленне з хлопцамі рабілася ў лесе, раскладвалі вогнішча, ля якога частаваліся гарэлкай, блінамі і яешняй. Разам з дзяўчатамі ў падобных рытуалах удзельнічалі і жанчыны, але калі б туды пажадаў з’явіцца мужчына, жанчыны зрывалі ў яго з галавы шапку і кідалі ў агонь.
На Міншчыне на Пятра хадзілі на могілкі паглядзець магілы продкаў, на якія прыносілі пачастункі з новага ўраджаю, сабранага на ўласнай ніве або ў лесе, на лузе.
* Романов Е. Р. Белорусскнй сборннк. Вып. 8. Внльно, 1912.
С. 230.
У гаспадарчай дзейнасці беларускага селяніна Пятроўскі час патрабаваў стараннай працы на ўборцы сена. Пік лета прыносіў і самыя пагодлівыя дні, калі можна было сушыць і нарыхтоўваць жывёле корм на зіму. Адказная праца нярэдка залежала ад калектыўнай падтрымкі, для чаго на завяршэнне касьбы ў многіх вёсках збіралі пятроўскую талаку. «Святы Пётра талаку збіраець копы сена вазіць, стагі мятаць», — падкрэслена адзначаецца гэты момант у валачобнай паэзіі.
Пост, які накладвае хрысціянства на перадпятроўскія дні, і напружаная праца на лузе ў час касьбы стваралі пэўную дысгармонію, бо цяжкая праца патрабавала і больш-менш прыстойных харчоў. Таму гэты пост у беларусаў называўся — бабскім, жаночым, і мужчыны, якія больш працавалі з касой, не заўсёды яго прытрымліваліся.
Пятроўскі час быў і перыядам, калі канчаткова знікалі ў засеках селяніна запасы старога хлеба. Новы ж хлеб яшчэ не выспеў да канца. Але каб падтрымаць сям'ю, гаспадыні ў такім выпадку дазвалялі сабе нажаць сноп-другі жыта, каб з новага зерня спячы свежы праснак, блін, корж да святочнага стала, што зафіксавана ў народных выразах: «На Пятра баба хлеба напякла» або «На Івана каласок, а на Пятра — піражок».
На прапягу пятроўскага посту жанчыны назапашвалі на ўвесь год масла і тварог. Як вядома, падобныя харчы забаранялася есці ў гэтыя дні, a малсчны перыяд быў найбольш прадуктыўны ў сялянскай гаспадарцы. Таму ўсюды на Беларусі «білі» масла і «адціскалі» тварог. Затым умерана прасольвалі гэтыя малочныя прадукты і складвалі ў дубовую бочачку або скрыню ці ў макацёр — вялікі гліняны гаршчок, — папераменна чаргуючы слой масла — слой тварагу, слой масла — слой тварагу, а калі пасудзіна была поўная, зверху залівалі ўсю масу добра прасоленым растопленым маслам і выносілі ў камору, склеп ці ставілі пад
падлогай у хаце. У такім выглядзе масла і тварог маглі захоўвацца даволі доўгі тэрмін.
У некаторых выпадках у Пятроўскі дзень ці праз тыдзень-два пасля яго спраўлялі вяселлі. На нашу думку, такія вяселлі былі вымушанымі і праводзіліся для тых дзяўчат і хлопцаў, якія дапусцілі лішняе свавольства падчас траечных і купальскіх гулянняў. У купальскіх і пятроўскіх песнях, якія характарызуюць падобны грэх маладых людзей, у пэўнай ступені з адценнем маральна-павучальнага вываду сцвярджаецца, што «...зёлкі цар-зелле — дзявоцкае вяселле, дзявоцкае каханне, а хлопчыкам ўздыханне». У іншых песенных сюжэтах апавядаецца, як бацька просіць хлопца забраць дзяўчыну, за якую абяцае добры пасаг:
Ой, чабор, чабор развіваецца,
Бацька дачкою набіваецца: — Зяцю, зядю, бяры дочку — Дарую табе жыта бочку...
Некаторыя песенныя тэксты прама ўказваюць на тое, што дачка вымушана ісці замуж, паколькі чакае дзіця:
У гародзе ячмень наліваецца,
Багатыр дачкой набіваецца:
— Бярыце дочку — дам жыта бочку, Руны воўны, жывот поўны, I бобу ляху, і дзіця ў мяху.
Па аналогіі жыцця хлопец заўсёды сам павінен быў засылаць сватоў да дзяўчыны, але ў даным выпадку, каб дачка канчаткова не была зганьблена, падобны жыццёвы рытм свядома парушаецца.
Пятроўскія прыкметы і назіранні больіп звязаны з характарам летняй працоўнай дзейнасці чалавека і прыроднымі зменамі гэтага часу: на Пятра сена і пад кустом сохне, а пасля Пятра і на кусту не хоча; зязюля на Пятра падавіцца ячменным (жытнім) коласам, таму пасля яго змаўкае; Пятроўка сушыць балоты, а Спасаўка — рэкі; як
прыйдзе Пятроў дзень, палавіну цвету ападзе; павучалі: дзяры лыка на лапці да Пятра, бо пазней усохне кара, і многія іншыя.
Паводле У. А. Васілевіча, меркаванні прадказальнікаў на будучае надвор'е былі звязаны з заканчэннем зязюлінага кукавання: зязюля перастае кукаваць за два тыдні да Пятра — другая палова лета будзе спакойная і ўраджайная; калі ж яна змаўкае за дзень-два да Пятра — восень будзе халодная, а зіма ранняя; кукуе на Пятра — восень будзе цёплая, а зіма ляжа на пачатку лістапада.
У беларускай вусна-паэтычнай творчасці Пятроўскае свята завяршала купальскі цыкл летняй паэзіі. Пасля Пятра ў народзе спявалі жніўныя песні, якія называюць яшчэ паджытнімі.
Пятроўка — галадоўка.
У Пятроўку гразь — ураджай добры дасць.
У Пятроўку толькі слабое цяля мёрзне.
Чакай Пятра — з’ясі сыр.
Памажы мне, Божа, на Пятра — заб’ю табе ў Змітраўку вяпра.
Хто ў Пятроўку сена не косіць, той зімою ў сабак просіць.
He заўсёды пачынай касіць з Пятра, а калі вырасце трава.
Кукушка да Пятра кукуе.
Святы Пятро ў косы звоніць.
Святы Пятро — жытцу ядро.
На Пятра баба хлеба напякла.
Прыйшоў Пятро — забраў мошак у вядро.
Прыйшоў Пятрок — адшчыкнуў лісток.
Прыйшоў Пятрок — час дня увалок.
Да Яна на пана, а па Пятры на вяпры.
Да Пятра з макатра, а па Пятры ў макатры.
На Пятра дождж — будзе жыта, як хвошч.
На Пятра дож — мокры сенакос.
Калі Пётра з Паўлам плачуць, дык людзі праз тыдзень сонца не ўбачаць.
Калі на Пятра дождж, то на Новы год будзе мяцеліца.
3 Пятрова дня ў полі пажня.
Пайшоў Пятрок без парток.
ПЯТРОВА НОЧКА НЕВЯЛІЧКА...
Летняя, у Пятроўку.
Божа наш! Пятрова ночка невялічка. Божа наш!
Божа наш! А хто ж у нас не выспаўся? Божа наш!
Божа наш! Млода Манечка ўсю ноч не спала, Божа наш!
Божа наш! Ўсю ноч не спала, паясы ткала, Божа наш!
Божа наш! Паясы ткала шалковыя, Божа наш!
Божа наш! Хусткі рабіла паркалёвыя, Божа наш!
(8-92-265-6, л. 8)
ДЗЕВЫЧКІ, НІДАЛЁЧКА ШТРА...
Летняя, у Пятроўку.
Дзевычкі, нідалёчка Пітра, Хлопчыкам ды на шыю пітля.
Дзевычкі па гырелычку йдуць, Хлопчыкі ды вярёвычкі ўюць.
Дзевычкі ды кумітца будуць, Хлопчыкі ды давітца будуць.
Дзевычкі пыкуміліся, Хлопчыкі пужаніліся.
(8-91-254-4, л. 7)
УЧОРА БЫЛО ПЯТРО, А СЯГОННЯ ПАЎЛА...
Летняя, на Пятра.
Учора было Пятро, а сягоння Паўла*, Учора піла гарелачку, а сягоння п'яна. А я к Пятру мех табакі натру, Ды я к Паўлу табакерачку спраўлю, Я й Ванічку к Наташы напраўлю. Хадзіў Іван чэрез трі гароды, Ня здзелаў ён нікомачку шкоды, He стаптаў ён ні руты, ні мяты, Толька стаптаў свае чорныя боты Ён ходзічы к Наташы ў залёты.
(8-92-266-1, л. 7)
ЯК ПАЙДУ Я ЛУГАМ ЗЕЛЯНЕНЬКІМ...
Летняя, у Пятроўку.
Як пайду я лугам зеляненькім*, Як сустрэў мяне казак маладзенькі, Як пычаў ён дарожку пытаці, А я, млода, ня ўмела 'дкызаці: — А ці ты, казак, дарожкі ні знаіш, Што ж ты ў мяне, маладыя, пытаіш.
(8-92-268-1, л. 9)
* Кожны радок паўтараецца.
2	жніўня на Беларусі вернікі грэка-візантыйскай царквы адзначаюць свята ў гонар Святога прарока Іллі.
Паводле Ветхазаветных кніг, прарок Ілля нарадзіўся ў Фесвіі Галаадскай у родзе правіцеля Левііна за 900 год да ўзнікнення хрысціянства. Яго імя Ілія ў перакладзе са стараяўрэйскай мовы азначае «апора Божая», «крэпасць Божая». Усё сваё жыццё прарок Ілля прысвяпіў служэнню Богу і жыў з верай у адзінага Бога Яхве. У той
час ізраільскі народ адступіўся ад веры продкаў і стаў забываць свайго адзінага Бога. Ізраільцяне пачалі пакланяцца язычніцкім Багам, веру ў якіх на іх землях увёў цар Іероваам. Але, як сведчаць тагачасныя летапісцы, новая вера прывяла да нацыянальнага і маральнага разлажэння народных мас у краіне. Каб спасці свой народ, прарок Ілля звярнуўся да цара Ахава, які найбольіп прытрымліваўся язычніцкіх поглядаў, пераконваючы яго пакаяцца і звярнуцца ў веры да сапраўднага Бога. Калі ж цар Ахаве не прыслухаўся да голаса Святога прарока, той аб'явіў, што ў пакаранне ў яго царстве тры гады не будзе «ні дажджу, ні расы на зямлі і засуха адступіцца толькі па яго малітве да Яхве». Словы прарока Іллі збыліся, але і Ахава не хацеў уступаць і прадаўжаў верыць язычніцкім Багам. Тады, каб канчаткова пераканаць цара ў сваіх словах, па сканчэнні трох год, за якія ізраільскі народ моцна змучыўся і пацярпеў ад смагі і спёкі, прарок Ілля папрасіў цара Ахава сабраць усіх ізраільцян на гару Карміл, куды запрасілі і язычніцкіх жрацоў, якія пакланяліся язычніцкаму Богу Ваалу. Прарок Ілля папрасіў людзей зрабіць два ахвяравальнікі, на адзін з якіх прынеслі ахвяры свайму Богу жрацы-язычнікі, a на другі — сам Святы прарок. «На які з іх упадзе агонь з неба, той будзе сведчаннем, чый Бог сапраўдны, — растлумачыў Святы Ілля свае дзеянні, — і ўсе павінны будуць пакланіцца яму, a не прызнаўшыя яго будуць пакараны смерцю». Пасля маленняў да Бога нябесны агонь упаў на ахвяравальнік прарока Іллі і прыняў яго ахвяру. Так ізраільскі народ быў перакананы, што маліцца трэба адзінаму Богу — тварцу сусвету. Язычніцкія жрацы былі пасаромленьі і забіты, пасля чаго Святы Ілля звярнуўся з прашэннямі да Бога Яхве аб дажджы. Неба імгненна пакрылі воблакі і прайшоў доўгачаканы дождж, які напаіў зямлю і напоўніў перасохлыя рэкі вадой.