З крыніц спрадвечных  Уладзімір Сысоў

З крыніц спрадвечных

Уладзімір Сысоў

Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 415с.
Мінск 1997
75.4 МБ
На Івана ноч адарвана.
На Купала што зробяць — усё прапала.
На Яна баба п'яна.
У каго Купала пракосы ўбача — таго баба жнівом не заплача.
На Купала раса ■— будуць агуркі.
Перад Святым Янам прасіце, дзеткі, Бога аб дажджы, а па Святым Яне і сам упрашу.
Часамі Ян дасць ягад збан.
Святы Ян пчолы садзіць.
Калі выйдзець рой перад Янам, будзець зямец панам.
Авёс да Яна хварэе, а пасля Яна шалее.
Даглядай мяне да Яна, то выведу цябе на пана.
Калі не выліняў конь (карова) да Яна, то няхай ідзе да другога пана.
На Купала чэрці ў ваду залазяць.
На Купала чэрці ў вадзе купаюцца.
На Яна не выганяй каровы рана.
УСТАВАЙЦЯ, ЧЭЛЯДЗЕНІ...
Купальская.
Уставайця, чэлядзені, Люлі рана, чэлядзені.
Увадзіця коні ў поле, Люлі рана, коні ў поле.
Толькі майго не вядзіця> Люлі рана, не вядзіця.
Злотам, срэбрам прыбярыця, Люлі рана, прыбярыця.
А я сяду, да й паеду, Люлі рана, да й паеду.
Ў чыста поле пагуляці, Люлі рана, пагуляці.
А там будзіць сонца йграці, Люлі рана, сонца йграці.
Каля мяне маладзенька, Люлі рана, маладзенька.
Каля Бога ўсё міленька, Люлі рана, ўсё міленька.
(8-89-244-1, л. 35)
ПОЙДЗЕМ, ДЗЕЎКІ, КАЛА ЖЫТА...
Куп-альская.
Пойдзем, дзеўкі,
Пойдзем, дзеўкі, кала жыта, Кала жыта.
Ці ні найдзім,
Ці ні найдзім каго ў жыце, Каго ў жыце.
Ці коніка,
Ці коніка варанога, Варанога.
Ці молайца,
Ці молайца маладога, Маладога.
На коніку,
На коніку пагарцуім, Пагарцуім.
А з молайцам,
А з молайцам патанцуім, Патанцуім.
На коніку,
На коніку ездзіць будзім, Ездзіць будзім.
А з молайцам,
А з молайцам гуляць будзім, Гуляць будзім.
(8-89-244-4, л. 40)
A HA КАМНІ СІЗЫЙ ВОРАН...
Купальская.
А на камні,
А на камні сізый воран,
Сізый воран.
А ў Віценькі,
А ў Віценькі русый волас, Русый волас.
Узяў жонку,
Узяў жонку мішчаначку, Мішчаначку.
Мішчаначку,
Мішчаначку гультаечку, Гультаечку.
На ніўку йдзець,
На ніўку йдзець, ніўку клінець, Ніўку клінець.
I з ніўкі йдзець,
I з ніўкі йдзець, ніўку клінець, Ніўку клінець.
— А каб ніўка, А каб ніўка парыдзела, Парыдзела.
Тады б міне,
Тады б міне палігчэла, Палігчэла.
(8-89-244-3, л. 24)
ПАД ІВАНА КУПАЛА...
Купальская (балада).
Пад Івана Купала Паявілась навіна. Ой, паявілась навіна.
Паявілась навіна: А ўдовушка й малада, Ой, а ўдовушка й малада.
11 Зак. 1339
А ўдовушка й малада, А радзіла двух сыноў, Ой, парадзіла двух сыноў.
Парадзіла двух сыноў: I Ванюшу й Васіля, Ой, і Ванюшу й Васіля.
I Ванюшу, Васіля Ў пялёнычкі зпавіла, Ой, ў пялёнычкі зпавіла.
Ў пялёнычкі зпавіла, На ціх-Дунай занясла, Ой, на ціх-Дунай занясла.
На ціх-Дунай занясла, Ў ціхій Дунай бросіла, Ой, ў ціхій Дунай бросіла.
Ў ціхій Дунай бросіла, Ціхій Дунай прасіла, Ой, ціхій Дунай прасіла:
— Ой, ты, ціхій Дунай, Маіх дзяцей васпітай, Ой, маіх дзяцей васпітай.
Васпітай маіх дзяцей Да семнадцаці ляцей, Ой, да семнадцаці ляцей.
На семнадцатым гаду, Пайшла ўдоўка па ваду, Ой, пайшла ўдоўка па ваду.
Пайшла ўдоўка па ваду, Стала яна воду браць, Ой, стала яна воду браць.
Стала ўдава воду браць, Стаў кырабель пріплываць, Ой, стаў кырабель пріплываць.
А на том жа карабле, Адзін Ў грабелькі грабе, Ой, адзін ў грабелькі грабе.
Адзін Ў грабелькі грабе, Другі песенкі пяе, Ой, другій песенкі пяе.
А ён песенкі пяе, Йшчэ сватае і ўдаву, Ой, йшчэ сватае і ўдаву.
— Удовушка ж малада, Ой, ці пойдзеш за мяне, Ой, ці пойдзеш за мяне?
— Я ж за цябе не пайду, Сваю дочер аддаю, Ой, сваю дочер аддаю.
У суботу сваталісь, А ў скрысенне венчалісь, Ой, у скрысенне венчалісь.
А ў скрысенне венчалісь, Ў панядзелак спаць ляглі, Ой, ў панядзелак спаць ляглі.
Пытаецца Ванюша: — Й адкуль родам, дзяўчына, Ой, скуль родам, дзяўчына?
— Пу матушке Ванаўна, Па бацюшку Вайтаўна, Ой, пу бацюшку Вайтаўна.
— Ай, скажы мне й, парянь мой, Адкуль родам будзеш ты, Ой, адкуль родам будзеш ты?
— Я з Кіева Йванавіч,
Па матушцы Вайтавіч, Ой, па матоўцы Вайтавіч.
А Бог мяне забярёг, Што з сястрою спаць ня лёг, Ой, што з сястрою спаць ня лёг.
Прячыстая збірагла, Сістра з братам не лягла, Ой, сістра з братам не лягла.
— Пойдзем, брахніка, у поле, Рассеемся травою, Ой, рассеемся травою.
А ўсё тою травою,
Што брахнейка з сястрою, Ой, што брахнейка з сястрою.
Пад Івана Купала Пойдуць дзеўкі траву жаць, Ой, пойдуць дзеўкі траву жаць.
Пойдуць дзеўкі траву жаць, Брата з сястрой пумінаць, Ой, брата з сястрой пумінаць.
Ета ж тая травіца,
Што брахнейка й сястрыца, Ой, што брахнейка й сястрыца.
На брахніку — сіні цвет, На сястрыцы — жоўценькі, Ой, на сястрыцы — жоўценькі.
(8-94-288-1, л. 44—47)
12 ліпеня штогод праваслаўныя беларусы адзначаюць свята Пятро. Да гэтай назвы блізка прымыкае яшчэ адна — Пятроўка: дні перадпятроўскага посту, што пачынаюцца ад панядзелка пасля Траечнага тыдня і працягваюцца да дня Пятра. Але як Пятро, так і Пятроўка — гэта варыянты народных назваў свята. У сапраўднасці ж царква адзначае 12 ліпеня дзень слаўных і ўсеміпахваляючых першавярхоўных Апосталаў Пятра і Паўла.
Пётр і Павел уваходзяць у круг дванаццаці Апосталаў Ісуса Хрыста, яго бліжэйшых сяброў і вучняў. Адпаведна хрысціянскай міфалогіі, пасля ўваскрашэння Ісус Хрыстос наведвае Пятра і надзяляе яго ўладай пастара. Пётр вядзе вельмі актыўнае рэлігійнае жыццё сярод іудзееў, прапаведуе хрысціянства, лечыць людзей, валодаючы пры гэтым надзвычайнымі здольнасцямі, як, напрыклад, уваскраіпэннем памёршых, пра што расказвае міф аб дзеве Тавіфе, вылечвае цяжкахворых. Пазней Пётр прыходзіць у Рым, дзе таксама навучае людзей Божаму слову і веры Хрыстовай.
Паколькі жыццядзейнасць Пятра праходзіла ў часы жорсткай барацьбы паміж язычніцтвам і хрысціянствам, рымскія ўлады, якія моцна прытрымліваліся язычніцкіх поглядаў, арыштавалі ІІятра і як іншаверца прыгаварылі да пакарання смерцю на крыжы. Апостал Пётр, каб не ўгнявіць Бога, прымаючы смерць падобна яму, папрасіў распяць яго галавою ўніз. Будучы прыбітым да крыжа, перад смерцю ён звярнуўся з пропаведдзю да прысутных, у якой растлумачыў сэнс падобнага п:рашэння і тайну крыжа. «Крыж перавернуты — сімвал Адама, грэхападзенне якога скажае Божы строй, а прамастаячы — сімвал Хрыста, які аднавіў гэты першапачатковы парадак, вертыкальная апора крыжовага дрэва сімвалізуе логас, слова, набожнае ў Богачалавеку, а гарызантальная перакладзіна — чалавечую прыроду ў ім»*.
Апостал Павел таксама прапаведнік хрысціянства, якое ён сам прыняў, будучы папярэдне язычнікам. Яго пяру належыць 14 тэзісаў, якія ўваходзяць у Новы Запавет. Ён быў пакараньі смерцю ў Рыме разам з Пятром па аналагічнаму абвінавачванню. У адрозненне ад Пятра яму адсеклі галаву, якая, быццам бы адваліўшыся ад цела, прамовіла імя Ісуса Хрыста, а на тым месцы, дзе яна ўпала, з'явіліся тры крыніцы.
* Мнфы народов мнра. Энцнклопедня (в 2 томах) / Гл. ред.
С. А. Токарев. М., 1988. Т. 2: К—Я. С. 309.
У хрысціянскім іканапісе Пётр і Павел у большасці выпадкаў намаляваны разам. У сучасным хрысціянстве Пётр надзяляецца ўладай Божага ключніка, які кіруе варотамі нябеснага Царства, або Рая, чаму на многіх абразах ён паказаны з ключамі ў руках.
Па характару земляробчай працы, песенных матываў, прыкмет і павер'яў, звязаных з Пятроўскім часам, можна меркаваць, што ў язычніцтве да гэтых дзён дапасоўваліся пэўныя старажытныя земляробчыя абрады, у якіх звярталіся да летніх Духаў і Багоў з маленнямі аб паспяховым росце і даспяванні культурных раслін на сялянскіх палях: лёну, бульбы, жыта, ячменю, пшаніцы, грэчкі і іншых, а таксама аб спрыянні спору ў працы і добрым сонечным надвор'і на перыяд уборкі траў і нарыхтоўкі сена. Хутчэй за ўсё гэта быў адзін з апошніх этапаў гулянняў і рытуалаў, якія завяршалі Купалле. На падобнае меркаванне наводзіць шэраг фактаў.
Па-першае, у многіх Пятроўскіх песнях зачын пачынаецца са зваротаў да Сонца і Бога: •«Сонейка! Пятрова ночка невялічка, Сонейка...», «Сонейка! Пятрова ночка, дзе твая дочка? Сонейка...», «Божа наш! Пятрова ночка маленька, Божа наш...», «Божа наш! На сенажаці мядуначка, Божа наш...», а ў іншых песенных матывах выказваюцца прашэнні да іх: «Дай жа, Божа, пагоданьку на нашу работаньку! Гэта сена іскасіці, і ў стажок ізлажыці, і ў клуньку павазіці...», «Дай жа, Божа, Пятра прыждаці, пойдуць хлопчыкі дзевак шукаці...» і іншыя, што ўказвае на сакральны змест і прызначэнне гэтых песен.
Па-другое, Пятроўскія песні спяваюцца на адзін матыў з купальскімі і складаюць адзіную жанравую разнавіднасць, што таксама сведчыць пра іх сувязь у старажытнасці з адзіным абрадам.
Па-трэцяе, прыкладна 5—7 дзён на працягу летняга сонцастаяння сонца ўзыходзіць і заходзіць у адзін і той жа час, у прамежках якога не
мяняецца і даўжыня дня, таму, магчыма, у старажытныя часы на працягу гэтых 5—7 дзён і праходзіла святкаванне язычніцкага Купалля, бо мнагадзённыя святкаванні, як мы ўжо адзначалі, наогул характэрны таму часу. Пра гэта сведчаць таксама некаторыя матывы купальска-пятроўскіх песен: «Перад Пятром, пятым днём, дзеўкі зёлкі збіралі...», «Перад Пятром, пятым днём, разгуляўся Янаў конь...» і г. д. На тое, што Пятро магло завяршаць Купалле, указваюць і некаторыя песенныя сюжэты:
Ой, разгон, разгон, Пятроў дзень, Паразганяў дзевачкі з гулачкі: — Годзе Вам, дзевачкі, тут гуляць, Бярэце сярпочкі, йдзеце жыта жаць.
Відаць, раздваенне язычніцкага купальскага святкавання на два народныя святы адбылося на працягу апошняга тысячагоддзя пры актыўным удзеле хрысціянства, якое, не змогшы асіміліраваць Купалле, як, дарэчы, і Каляды, у сваёй рэлігійна-абрадавай канве, не толькі не прызнала галоўныя святы язычніцтва, але да сённяшняга дня вядзе ўпартую барацьбу за знішчэнне іх увогуле са свядомасці беларусаў.
Як вынікае з фальклорных крыніц, у народзе Святы Пётр надзяляецца рысамі і клопатамі селяніна-земляроба, чалавека зямлі. У валачобнай паэзіі «Святы Пятро жытцо спяліць», «жыта родзіць», «сярпы востра», налівае «жытцу ядро». У купальска-пятроўскіх песнях «Святое Пятро ў поле ходзе», «кваскі пачынае», «ідзець з сырамі», хлопцаў выпраўляе да дзевак шукаць нявесту. У легендах пра Бога і святых Апостал Пётр паказаны як Божы служка, ён ходзіць па зямлі ў выглядзе жабрака і наказвае сквапных і бессардэчных да чужога гора людзей, ён жа «ладзіць надвор’е», разганяе воблакі, якія насылае на зямлю пасля Купалля Святы Ілля. Падобны фальклорны вобраз Пятра таксама сведчыць, што ў язычніцтве ён ці адпаведнае яму іншае бост-