3 крыніц спрадвечных  Уладзімір Сысоў

3 крыніц спрадвечных

Уладзімір Сысоў
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 415с.
Мінск 1997
75.4 МБ
* Шпйлевскйй П. Обряды крестьян Внтебской н Мннской губерннй прн уборке хлеба с полей Ц Пантеон, 1853. Т. 9. Кн. 6. С. 19—20.
фалькларыста A. Р. Пшчолкі, на пачатку XX стагоддзя перш чым пачаць абедаць, маліліся Богу: «спачатку найсвенчай матцы, пасля Міколу з Юр'ем і нарэшце Спасу з Пакровам».
Пасля абеду галоўная жняя апраналася ў святочнае адзенне, брала з сабою кавалак каравая са стала, соль, сыр, грамнічную свечку і ішла зажынаць жыта. Зажынаючы першую жменю жытнёвых сцяблінак, жняя прыгаворвала: «Божа, благаславі пачаць жаць і памажы ў добрым здароўі кончыць!» або «Памажы, Божа! Стань мой, сноп, на тысячу коп!>, «Дай жа, Божа, штоб лёгка жалася! Сярэдзіна не балела, ручанькі не млелі, ножанькі не дзервянелі, галава не гарэла!». Падобныя прашэнні-заклінанні вызначаюцца шматлікімі парэгіянальнымі варыянтамі. Нажаўшы першую жменю, жнейка клала яе на край нівы, a наверх хлеб, сыр і іншыя пачастункі, прынесеныя з дому.
Выдатная знаўца старадарожскіх абрадаў і песень Эма Іванаўна Александрова ўспамінае, як пачыналіся зажынкі ў яе роднай вёсцы Аляксандраўка: «Сабіраліся жанчыны, бралі сярпы, абвязвалі іх чыстай хусцінкай. Выбіралі самую старэйшую жанчыну. На левую руку завязвалі суконную красную нітачку або розавую і ішлі зажынаць жьіта. Першую жменю жала гэтая старая жанчына. Яна зажынала: завязвала сабе на спіну такі пояс з гэтай першай жмені і прыгаворвала: «Дай, Бог, каб жыта добра жалася, а сярэдзіна не балела!». Тады яна нажынала першы сноп. Садзілася на гэты сноп і ўсе рабілі вянок — сноп гэты ўкрашалі». Звесткі Эмы Іванаўны дапаўняе яе сяброўка Вольга Іванаўна Александрова: «...Снапок абвяжам нітачкамі краснымі або розавымі. Прыносім гэты снапок дамой, ставім на кут і там снапок стаіць да Іспаса. Тады абціраем яго і носім зерняткі ў цэркаў свяціць на Іспаса. I етым жытам засяваем, калі сеем жыта ўвосень» (8-93-270-1, л. 30—31).
У Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці зажынаць жыта на калектыўнае поле выпраўлялі «здаровую дзеўку пі ўдову», якая нажынала столькі снапкоў, каб можна было «паставіць на полі і накрыць бабачак» (8-94-282-1, л. 51).
Пачынаючы з раніцы наступнага дня, жніўная пара вызначалася самаадданай руплівай сялянскай працай. I толькі песні жнеек, што разліваліся голасна над усім жытнёвым полем, ёмка ўкладаліся ў гэты працоўны рытм. Песня не толькі дапамагала ў нялёгкай жаночай працы, але несла ў сабе і магічны пачатак. Дакладней, не столькі словы песні, колькі мелодыя, у гучанне якой закладзена сакральная аснова характэрнага гукавога фону, які, як верылі старажытныя людзі, адпужвае ад поля злых Духаў ці ўзнікшьія пазней ва ўяўленнях чалавека розныя дэманічныя істоты. Моўная ж аснова песні, як адзначае сучасны даследчык гэтага віду паэзіі A. С. Ліс, «...пазначана матэрыялістычным светаўспрыманнем, рэалістычным бачаннем жыцця і такім жа рэалістычным узнаўленнем яго ў мастацкім слове»*.
Рэалістычнае ўспрыманне і адлюстраванне жыцця ў жніўнай паэзіі набываюць узровень яго філасофскага асэнсавання праз свядомасць канкрэтнага чалавека або пэўнага сацыяльнага калектыву. Прычым такое асэнсаванне перадаецца праз прызму свайго часу, што надае жніўнай паэзіі важнае значэнне гісторыка-храналагічнай фіксацыі рэалій жыцця. Для прыкладу прывядзём некалькі песенных сюжэтаў-замалёвак з мінулага стагоддзя аб долі маладой жняі:
А жнеячка з поля ішла, ый! Пад поісам сярпок нес.., у-у!
Пад поісам сярпок несла, ый! На плечыках калыса.., у-у!
* Ліс A. С. Жніўныя песні. Мінск, 1993. С. 58.
На плечыках калысачку, ый! На ручачках дзіцятач.., у-у!..
або аб адносінах да яе ў вялікай патрыярхальнай сям'і:
А я ў полі зыначую,
На дваре журбы ні пачую,
Ай, ні 'д свёкра, ні 'д свякроўкі, Ай, ні 'д дзеверя, ні 'д залоўкі.
Нельга без спачування ўспрымаць гэтыя радкі, у якіх адлюстроўваювда нялёгкі лёс жанчынысялянкі, яе сацыяльнае становішча ў грамадстве. У цэлым жа жніўная паэзія — гэта спрадвечная песенная драма і ў той жа час урачысты гімн жанчыне працы, жняі, гаспадыні поля.
Заканчэнне жніва ці, дакладней, апошні яго дзень суправаджаўся дажыначнымі абрадамі, у аснове якіх ляжаць рытуалы, праводзімьія ля апошніх жытніх каласоў. Гэтыя абрады вызначаюцца тым, што жнеі, дажынаючы жыта, пакідалі на полі некалькі нязжатых сцяблінак, якія ў народзе называюода «барада», «куст», «раёк».
Ефрасіння Іванаўна Мельнікава, жняя больш чым з саракагадовым стажам, якая пражывае ў вёсцы Урэчча Слаўгарадскага раёна, расказвае: «Кідаем вось такі кусочак жыта. Хто паследняя жне, завязваюць ёй вочы. Іна ўжо жнець і сколькі кіне, ...сколькі астанецца, што іна ўжо не захапя, тое тады прыбіраем: абмотваем, лентачкі вешаем, пад яго хлеб-соль кладзём. Пляцём вянок і тады скачам кругом і пяём песню» (8-94-282-1, л. 53).
Як зафіксаваў Е. Р. Раманаў у Быхаўскім павеце, дажынаючы жыта, «...на апошняй палосцы пакідаюць некалькі каласкоў і звязваюць іх уверсе стужкай ці жытняй саломай. Каласьі гэтыя пакідаюць «на бараду Богу». Бараду чысценька полюць рукою, загорнутай у рукаў, але ні ў якім выпадку не голаю, рассцілаюць сярод калоссяў чыстую палатніну і кладуць на яе кавалачак хлеба і соль з малітваю і паклонамі да зямлі. Пасля гэтага жняя павінна тры разы пакаціцца па ніве
ўсім целам і сказаць: «Ніўка, ніўка, аддай маю сілку на другую ніўку!.. Судзі, Божа, налета жаці і ядранейшая і гусцейшая!» Толькі пасля гэтага абраду жнеі ідуць дадому»*.
У Гомельскім павеце для «барадьі» пакідалі кучку самых лепшых жытніх каласкоў, ля якіх садзіліся жнеі і чырвонымі ніткамі вязалі з іх крыж. А затым плялі вянок гаспадару нівы.
Заслугоўвае ўвагі і абрад дажынак, запісаны ў наш час на Шклоўшчыне. «Калі ўжо закончылі жніво ўсё, тады сабіралі і звівалі вянок із каласкоў і кветку такую вязалі вялікую, як букет. Жнеі па полю качаліся і гаварылі: «Ніўка, ніўка, аддай маю сілку! Я на табе жала, сілку пацірала» (8-91-254-2, л. 20).
Вяртаючыся дадому ці да хаты гаспадара, у якога жалі жыта, жнеі няслі яму вянок, звіты з каласкоў і кветак, што раслі на жытнёвым полі. На Чачэршчыне, па звестках мясцовых сялян, вянкі рабілі толькі з васількоў і жытнёвых каласоў. «Вянкі вілі, надзявалі на галовы і з етымі вянкамі ўжо з поля ідуць. I серп жытам абматываюць, каласамі етымі абверцюць. Нільзя, штоб серп быў голый. Ета каб усё ўрэмя хлеб радзіў і ўраджай штоб быў на полі» (8-94-286-1, л. 16).
Як бачым, абрады дажынак, як і папярэднічаючыя ім — зажыначныя, захавалі ў сабе старажытную магічную аснову, скіраваную на тое, каб, з аднаго боку, аддзячыць Духаў поля і ніву, якая ўпадабляецца ў народных уяўленнях жывой істоце, за плён земляробчага года: новае збожжа, новы хлеб, a 3 другога — зрабіць захады на будучы ўраджай: апошнія каласкі, як і пачастункі, якія пакідалі разам з імі на полі, былі ахвяраваннем гэтым Духам і «ніўцы», з дапамогай якога кожны гаспадар разлічваў на будучую плоднасць поля, яго нараджаючую моц, і шчодрую аддачу.
* Романов Е. Р. Белорусскнй сборнмк. Вып. 8: Быт белоруса.
Внльно, 1912. С. 262.
На заканчэнне жніва ў многіх вёсках збіралі талаку. Гэта форма калектыўнага заканчэння жніва ў савецкі час набыла свае адметныя рысы. Як вядома, на калгасным полі паміж уборачнымі брыгадамі праводзілася спаборніцтва: чыя брыгада хутчэй закончыць жніво. Брыгадзіру, брыгада якога першай завяршала ўборку збожжа, жанчыны-жнеі ў дзень дажынак падносілі апошні сноп з песняй:
Стаяў казёл на гарэ, Дзіваваўся барадзе.
П р ы п е ў: Дзіва-дзіва-у!
— Чыя ж ета барада, А ўся мёдам уліта?
— Максімава барада Уся мёдам уліта.
Ты, Йванаўна, не ляжы, Бароданьку абліжы.
У гэтай абрадавай песні, што запісана ў Шумілінскім раёне, у тэксце падстаўляюцца сапраўдныя імёны брыгадзіра і яго жонкі. Брыгадзіру ж адстаючай брыгады жнеі спявалі, што яго «барада, а ўся дзёгцем уліта» (8-89-244-4, л. 66—67).
Абрады жніва — гэта восеньскія абрады. Практычна яны пачыналі завяршэнне палявых работ. Пазней, напярэдадні Пакроваў, кожная дзяўчына чакала сватоў, пачынаўся час вяселляў. Гэта падзея прадвызначыла ў многім тэматыку жніўных гаданняў і вераванняў дашлюбнай моладзі. Напрыклад, на Магілёўшчыне для вянка дзяўчына вырывала з карэннем жменьку жытнёвых сцяблінак і лічыла каласкі: калі каласкоў было ў пару, «то тады пойдзе замуж», а калі — не, «каласкі тры ці пяць будзе, то ета сёлета яна не пойдзе замуж» (8-92-266-2, л. 10).
Агульнавядомае ў беларускіх дзяўчат і такое гаданне: пасля таго як праполяць «бараду», яны
садзіліся вакол яе кругам і глядзелі, да каго і хто выпаўзе адтуль: калі прыпаўзе чарвячок, ды яшчэ «касматы» — пойдзе дзеўка замуж за багатага мужа, калі ж маленькая казявачка — будзе муж бедны, а калі выбяжыць павучок, то ісці дзяўчыне замуж за ўдаўца.
На Мсціслаўшчыне хлопцы, каб іх моцна кахалі дзяўчаты, у час намалоту імкнуліся аббіць першы сноп, зерне якога адварвалі ў вадзе, а потым пілі гэту воду.
Жніўная пара знаходзіла працу ўсім жанчынам без выключэння. He абыходзіла яна бокам і цяжарных жанчын, у стане якіх найчасцей аказваліся «маладухі». Здаралася, што часам роды адбываліся прама на полі. Такіх навароджаных дзетак у беларусаў называюць жытнічкі.
3 другой паловы XX стагоддзя ўмовы працы, звязаныя з уборкай зернявых культур, рэзка змяніліся. Працу жняі падмянілі камбайны. Гэта ўнесла свае карэктывы ў функцыі адпаведнай абраднасці. Рытуалы і песні, звязаныя са жнівом, можна ўбачыць і пачуць сёння толькі на ўласным сялянскім полі і то — далёка не ўсюды і пераважна ад прадстаўнікоў старэйшых пакаленняў. Падобная з'ява яскрава сведчыць, што земляробчыя абрады цесна звязаны з канкрэтнай сферай дзейнасці чалавека і функцыяніруюць непасрэдна ў гэтай сферы. Са знікненнем жа пэўнага віду працоўнай дзейнасці знікаюць і абрады, суправаджаючыя яе.
У жніўні панамі сярпы — маруды тады не цярпі.
Будзе жыта — будзе й жытка.
Жні жыта ў пару — будзе што вазіць к двару.
Закончыш жніво ў пору — будзе што насіць ў камору.
На Іллю хлеба малю, а на Барыса (6 жніўня) — еш, хоць распрыся.
Збожжа без душы, ды душу корміць, а само есці не просіць.
Жнівень сее, жне і косіць, на сталах багацця досыць.
У жніўні сярпы грэюць, ды вада халодзіць.
Што поле ўродзіць — жнівень находзіць.