3 крыніц спрадвечных  Уладзімір Сысоў

3 крыніц спрадвечных

Уладзімір Сысоў
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 415с.
Мінск 1997
75.4 МБ
Ад Першай Прачыстай пачынаецца восеньскі цыкл свят — Багач, Уздвіжанне, Пакровы і іншыя менш значныя ў народным жыцці прысвяткі.
Спас памілуе нас, а Прачыстая прынясе хлеба чыстага.
Спажа — хлеба дзяжа.
Прыйшла Гаспажа — у нас хлеба поўна дзяжа.
Пытае Ілля, ці гатова ралля, а Успленне, ці гатова насенне.
Спленне — цягні бульбу за карэнне.
Свята Прачыста — поле ўрачыста.
Прайшла Прачыстая — стала поле чыстае.
пгая — erm
ШЭРЫ ЗАІЧКА, А ПА ЯЧЫННІКУ Й ТУЛЯЎСЬ...
Восеньская.
Шэры заічка, а па ячынніку й туляўсь*.
Бегаў Ванічка й па свайму роду й хваліўсь: — Слава ж Богу й, што я сёлета й жаніўсь, А даў жа мне Бог такога цесця, як мой бацька, А даў жа мне Бог такую й цёшчу, як мая маць, А даў жа мне Божа такую жонку, як я й сам.
(8-94-282-1, л. 31)
ЗАКАЦІСЬ, ЗАКАЦІСЬ, СОНЕЙКА...
Восеньская.
Закацісь, закацісь, сонейка, За зялёненькі гаёк.
Ды звараціся, мой міленькі, Ды звараціся, мой дружок.
Ды, калі ж ты ня вернісьця, Буду плакаць па табе, у-ух!
Ды ні плач, ні плач, дзевычка, Наплачысьця біз мяне.
(8-94-286-1, л. 17)
ОЙ, ТЫ, ДОЛЯ, МАЯ й доля...
Восеньская.
Ой, ты, доля, мая й доля**. He такая, як людская.
* Кожны радок паўтараедца.
** Першы радок у кожным куплеце паўтараецца.
14 Зак. 1339
Быдай, доля, ты згарэла, Як за етыга хацела.
Быдай, доля, прапала, Як за еткуга й пупала.
Буду долю я шукаці, Буду долю я гукаці.
Адгукнулась мне доля Ой, на тэй жа бок моря.
Ой, на тэй жа бок моря У шынкаркі на лаўкі.
У шынкаркі на лаўкі Ды й на самым куточку.
Ой, на самым куточку Прапіла доля сарочку.
Ой, на салодкім мядочку Ды й на горькай гарелцы.
(8-93-273-1, л. 48)
22—23 верасня — дні асенняга раўнадзенства. У народным календары ім папярэднічае свята Багач, а ў хрысціянскім — Другая Прачыстая, або Дзень нараджэння Багародзіцы. Як адно, так і другое свята адзначаецца 14 (21) верасня.
Хрысціянская назва свята гаворыць сама за сябе — у гэты дзень нарадзілася Маці Божая. Гістарыяграфічныя біблейскія крыніцы расказваюць, што бацькамі яе былі праведны Іаакім з роду прарока і цара Давіда і Анна з роду
першасвяшчэнніка Аарона, якія пражывалі ў Галілейскім горадзе Назарэце. Нараджэнне Прасвятой Дзевы Марыі было добрай воляй Бога, ад якой павінен быў з'явіцца на свет Божы заступнік і выратавальнік чалавецтву, бо, паводле тагачасных апісанняў, людзі ў сваіх дзеяннях і паводзінах столькі награшылі і дасягнулі такога маральнага ўпадку і ненавісці адзін да аднаго, што толькі воляй Бога можна было пазбавіцца падобнага грэхападзення і павярнуць свет да спрадвечнай гармоніі жыццяСваім нараджэннем Прачыстая Дзева Марыя пачынае Новазаветны перыяд у гісторыі хрысціянства.
Багач — язычніцкае свята ўраджаю. Яго правядзенне, як гэта тычыцца і іншых язычніцкіх рытуалаў, абумоўлена гаспадарчай дзейнасцю чалавека і яго светапогляднымі стэрэатыпамі.
Да гэтага часу ўсякія работы на полі заканчваліся, а калі дзе і пераворвалі зямлю, дык толькі пад позневясеннія цёплалюбівыя культуры — авёс, грэчку і інш. Дбайны ж гаспадар імкнуўся да Багача закончыць усе палявыя работы і нават пачысціць і схаваць да вясны земляробчы інвентар, які ў прыказках да гэтага свята называецца «рагачом». Асноўная ж сялянская праца працягвалася цяпер у гумне, асеці, ёўні, млыне: малацілі зерневыя культуры, ачышчалі, «веялі» зерне, малолі яго на муку. Як бы там ні было, але здабыткі новага ўраджаю былі ўжо надзейна схаваны на гаспадарчым падворку і чакалі канчатковай апрацоўкі для захавання і спажывання.
На працягу ўсяго ўборачнага перыяду чалавек неаднаразова праводзіў шматлікія рытуалы падзякі і ахвяраванні Духам поля, ураджаю і іншым ніжэйшым боствам. Цяпер жа надыходзіў самы спрыяльны час аддзячыць і прынесці ахвяры вярхоўнаму, найгалоўнейшаму Богу славян-земляробаў — Сонцу, або Даждзьбогу. На падобны акт як сімвалічны знак неба заклікалі чалавека і ўказвалі дні восеньскага раўнадзенства. Непасрэдна пад час Багачоўскіх святак і праводзіліся
рытуалы пакланенняў і ахвярапрынашэнняў Даждзьбогу.
На жаль, у этнагарафічнай літаратуры звесткі пра гэта свята амаль што адсутнічаюць. Большменш поўнае і адзінае апісанне Багача зрабіў беларускі гісторык і этнограф мінулага стагоддзя Адам Багдановіч на падставе назіранняў у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. Аўтар дае азначэнне яму як святу «завяршэння ўборкі хлеба і гаспадарчага дастатку» і асэнсоўвае з багаццем здабытага ўраджаю на падворку селяніна. Увогуле ж багачом вяскоўцы называлі лубку, запоўненую зернем «з новага хлеба», у якім стаяла свечка. Жыта для багача прыносілі па жменьцы-дзве ад кожнага гаспадара, воск на свечку таксама збіралі з усяе вёскі. Прычым, як апісвае А. Я. Багдановіч, «падрыхтоўка свечкі суправаджаецца агульнай вячэрай усіх удзельнікаў і асобнымі песнямі, што нагадваюць дажынкавыя». У дзень свята запрашалі святара, які запальваў свечку, што стаяла ў жыце, і праводзіў малебен «за новы ўраджай і Божую шчодрасць да людзей». Пасля малебна лубку з жытам пераносілі на другое падвор'е, дзе таксама маліліся Богу, і так абыходзілі ўсе двары ў вёсцы, а затым абносілі багачоўскім жытам і свечкаю статак сялянскай жывёлы, для чаго пастухі пераганялі яго бліжэй да вёскі. Пасля заканчэння рытуалаў абыходу вёскі і маленняў адносілі лубку з жытам і свечкаю ў якую-небудзь хату і ставілі на покуце да наступнага Багачоўскага свята, але кожны год у новага гаспадара. Багач павінен быў прыносіць вёсцы і асабліва таму гаспадару, у якога ён стаяў, багацце і шчасце. У апошняй хаце, дзе пакідалі на ўвесь год багач, наладжвалі рытуальнае застолле з пачастункамі і выпіўкай.
У час святочнага абыходу кожны гаспадар выносіў і ставіў на двары на стол сваю лубку з жытам, ячменем ці пшаніцаю, якую пасля заканчэння маленняў святар забіраў «на карысць царквы»*.
* Богдановйч А. Пережнткн древнего мнросозерцання у белорусов. Гродно, 1885. С. 122—125.
Па звестках A. К. Сержпутоўскага, такое свята шырока было вядома і на Палессі, дзе яно называецца Багатнікам. Вучоны таксама звязвае яго значэнне з восеньскім дастаткам: «Можна святкаваць, бо усяго е багацька».
Багачоўскае свята адзначалі і жыхары Віленскай губерні, да якога, як адзначае мясцовы свяшчэннік I. А. Берман, выпякалі з новага ўраджаю вялікі каравай.
Асэнсоўваючы нават такія даволі скудныя звесткі пра свята Багач, можна сказаць, што ў мінулым яго рытуалы заключалі ў сабе, з аднаго боку, пакланенні, ахвярапрынашэнні і ўрачыстае ўслаўленне Даждзьбога за дастатак і багацце на гаспадарчых падворках, а з другога — маленні і прашэнні да Бога-Сонца ахаваць родавае паселішча, здабыткі ураджаю і здароўе людзей ад усякіх няшчасцяў і разарэнняў на ўвесь наступны зімовы перыяд.
У ахвяру Даждзьбогу прыносілі і жывёлу. Рэшткі гэтага звычая захаваліся да сёння ў Заходняй Беларусі, дзе прымеркавана к Багачу рэжуць барана ці авечку. Калі ж які-небудзь гаспадар не выконвае патрабаванні звычая, яму судзяць, піто яго барана «воўк зарэжа».
Дарэчы, апошнім часам некаторыя даследчыкі, напэўна зыходзячы з сучаснага кліматычнага стану ў нашым краі і на падставе асобных прыказак і прымавак, што спалучаюцца з Багачоўскім святам, як, напрыклад, «Прыйшоў Багач — кідай рагач, бяры сявеньку дый сей памаленьку», сцвярджаюць, што ад Багача пачынаецца або прадаўжаецца сяўба азімых культур. На нашу думку, такое меркаванне памылковае, таму што кліматычная зона Беларусі не дазваляла сеяць азімыя пазней дзён асенняга раўнадзенства. A маюцца тут на ўвазе, відаць, работы, звязаныя з прасяваннем, «веяннем» зерня на ветры ці скразняку для ачышчэння яго пасля абмалоту ад вусоў і прымясей пустазелля, тым больш што іншыя прыказкі прама ўказваюць, што да Багача работы
Багач заткнуў у страху рагач
на зямлі заканчваліся: «Багач — кідай рагач і з агарода прэч».
У дзень Багачоўскага свята або ў бліжэйшую да яго нядзелю на Беларусі праводзяцца восеньскія кірмашы, якія вызначаюцца тут незлічоным багаццем сельскагаспадарчай прадукцыі і іншых тавараў.
Народныя прыкметы гэтага часу гавораць, што калі бусел адлятае ў вырай да Другой Прачыстай або пасля яе, жывёла з самага ранку «рвецца на пашу», то зіма не прымусіць доўга чакаць.
Багач заткнуў у страху рагач.
Прыйшоў Багач — кідай рагач і з агарода прэч.
Прыйшоў Багач — кідай рагач, бяры сявеньку ды сей памаленьку.
Прыйшоў Багач — рыкнуў рагач.
Да Багача баба рабача, а па Багачы — хоць за плот валачы.
Багач — бярыся за рагач, ідзі пад авёс араць.
У стагнача хопіць хлеба да Багача.
Уздвіжанне адзначаецца 27 верасня ў праваслаўных хрысціян і 14 верасня ў католікаў.
Хрысціянская гісторыя гэтага свята звязана з падзеямі, што адбываліся на пачатку нашай эры. У гады праўлення рымскага імператара-язычніка Адрыяна (117—138) месца пакарання смерцю Ісуса Хрыста было засыпана зямлёю, а на кургане, які ўтварыўся штучна, пабудавалі капіпіча язычніцкай Багіні Венеры і статую Юпіцера. Пазней, у 313 годзе, другі рымскі імператар Канстанцін Вя-
лікі, які быў прызнаны за свае дзеянні Роўнаапостальскім, упершыню дазволіў свабоднае, без усякіх ганенняў, хрысціянскае веравызнанне. У 326 годзе ён накіроўвае сваю маці царыцу Алену ў Іерусалім з пісьмом да мясцовага Патрыярха Макарыя з просьбай адшукаць крыж, на якім быў распяты Сын Божы. У хуткім часе, пасля знішчэння язычніцкага капішча, на гары Галгофе былі праведзены раскопкі, што дазволілі знайсці Труну і Крыж Гасподні. Каб пераканацца ў сапраўднасці рэліквій Патрыярх Макарый узлажыў Крыж на нябожчыка, які тут жа ажыў. Хрысціяне, якіх прысутнічала вялікае мноства пры гэтым цудзе, пачалі маліцца і кланяцца Жыватворнаму Крыжу і прасіць свяшчэннікаў устанавіць («воздвнгнуть») Крыж, каб усе маглі бачыць яго. Пасля адпаведных цырамоній з такога выпадку Святая царыца Алена прывезла ў Канстанцінопаль частку дрэва і цвікі ад Гасподняга Крыжа. Для захавання святых рэліквій у Канстанцінопалі быў узведзены храм у гонар Уваскрашэння Хрыстова. Асвячэнне храма адбылося 13 верасня 335 года, а наступны за гэтай датай дзень быў узаконены як свята Устанаўлення Чэснага і Жыватворнага Крыжа Гасподняга.
У народным жыцці беларусаў хрысціянскае значэнне свята амаль невядома, акрамя таго, што назву яго спалучаюць з тым, што «бацюшка ў час малення ў царкве як бы здвігаецца», робіць своеасаблівыя рухі (8-94-284-1, л. 14). Значэнне Уздвіжання больш асацьііруецца ў народзе з уяўленнямі аб «закрыванні» зямлі напярэдадні зімовых халадоў і запаўзаннем з гэтага дня ў норы на зімовую спячку гадзюк і вужоў. У кожнай вёсцы ведаюць, што ў гэты дзень нельга хадзіць у лес, бо «змеі збіраюцца тады кучамі». На падставе падобных уяўленняў сярод беларусаў бытуе мноства паданняў і вераванняў. Найбольш вядомыя з іх пра цара гадзюк.