З крыніц спрадвечных
Уладзімір Сысоў
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 415с.
Мінск 1997
На траціны, як, дарэчы, і на ўсе іншыя памінальныя абеды, члены сям'і памёршага запрашалі свой род, а таксама тых, хто прымаў хоць які ўдзел у пахавальным абрадзе, — людзей, якія капалі яму, рабілі труну, шылі адзенне і г. д. Па-
* Беларуская народная творчасць. Пахаванні. Памінкі. Галашэнні/Уклад. У. А. Васілевіч і Т. Б. Варфаламеева. Мінск, 1986. С. 109—110.
мінальны стол рыхтавалі, як і ў дзень пахавання, пераважна з гарачых страў. На пачатку памінак усе прысутныя, стоячы за сталом, маліліся Богу, у адрас нябожчыка зычылі «рая нябеснага яго душаньцы!», а целу «пуховай зямелькі». Пачыналі трапезу з кануна ці, як называюць яшчэ дзенідзе гэту памінальную страву, сыты, а потым выпівалі па чарцы і прадаўжалі памінкі. На такіх застоллях забаранялася «чокацца чаркамі» у час выпіўкі. Пасля зычэння нябожчыку, якое гаварыў гаспадар перад першай чаркай, моўчкі выпівалі і закусвалі. Лыжкі, якімі елі, клалі на стол перавярнуўшы дном кверху («Паеў і абараці яе ніц»). На трацінах абавязкова падавалі на стол бліны і кашу, звараную з зярнят, вырашчаных на ўласным полі.
Як адзначае Е. Р. Раманаў, у мінулым стагоддзі частку ежы з памінальнага стала трэцяга і дзевятага дня родныя аддавалі «старцам» і прасілі тых маліцца за памёршага. «Старцы» — жабракі, якія хадзілі ад вёскі да вёскі, просячы міластыню, спявалі па іх просьбе такі верш:
Госпадзі, спамяні!
Дзяды Вашы да бабусі, Атцы Валіы да матусі, Дзядзькі Вашы да цёткі, Браты Вашы да сёстры, Дзетачкі Вашы маленькія, Ангалы хрышчошяя, Чада вазлюблёныя!
Госпадзі! Божа, спамяні: Да дзевятага пакалення, Да дзесятага пачытання У вялікім росце, Каторых мы ве знаем, Сам Бог спазнае Па імені пачытае!..
У народзе бытавала павер'е: чым больш за нябожчыка будзе выказана маленняў і прашэнняў да Бога, каб той «адпусціў яго грахі», тым лягчэй будзе душы памёршага атрымаць Божае пакаянне на Страшным судзе.
На дзевяты дзень пасля смерці адзначаюцца дзевяпіны — провады душы ў дальнюю дарогу> з якой яна вяртаецца толькі на саракавы дзень свайго зямнога блукання. У народзе мяркуюць, што душа да дзевяці дзён ходзіць па падворку, агародзе, у хаце, дзе жыў і працаваў памёршы, a пасля дзевятага дня адпраўляецца па больш дальніх пуцявінах, дзе бываў у сваім жыцці яе гаспадар. Таму да дзевятага дня ложа, на якім ляжаў нябожчык пасля абмывання і пераапранання, кожны дзень старанна папраўлялася і засцілалася гаспадыняю хаты, верылі, што ноччу на гэта месца «лажьіцца спачываць яго душанька».
На Палессі членам сям'і памёршага да дзевяці дзён забаранялася рабіць якую-небудзь работу ў хаце або на падворку: «дамашнія нічога ні рабілі, а чужыя ўсё роб'яць». Нават памінальны стол на дзевяціны «гатовілі дальнія родственнікі».
Саракавіны — памінкі на саракавы дзень пасля смерці, якія маюць і такія лакальныя назвы, як саракі, сарачыны, саракапуст, астанне, або шасціны — шэсць тыдняў па смерці, адзначаюцца як провады душы на той свет. Па вераваннях беларусаў, на сорак першы дзень пасля смерці чалавека над яго душою адбываецца Божы суд. У залежнасці ад таго, наколькі вялікім было грэхападзенне чалавека на «етым свеце», ёй прадвызначаецца месца ў раі або пекле.
Адпаведна народным уяўленням, рай — гэта чыстая, залітая сонцам прастора, дзе пякуць блакітныя рэкі, а па іх берагах растуць вечназялёныя сады з залатымі пладамі. Душы памёршых адпачываюць там, моляцца і ўслаўляюць Бога. Уваход і выхад з рая ахоўвае сам святы апостал Пётр. Пекла — змрочная прастора, якая напамінае падзямелле, дзе ў вялізным чорным катле на вялікім агні кіпіць смала. У гэтай смале дзень і ночь варацца і пакутуюць душы грэшнікаў. У пекле гаспадараць чэрці, якімі кіруе вялікі чорны чорт з закручанымі на галаве рагамі.
У нашым народзе вераць таксама, што душы ведзьмакоў, нехрышчоных людзей і самазабойцаў не дапускаюцца Богам на той свет і вечна пакутуюць на зямлі. Яны пасяляюцца ў дрэве, камні, зямлі, асобных прадметах. Нярэдка пра скрыпучае ў лесе дрэва можна пачуць, што «эта плача чыя-то душа». Падобнае значэнне надаюць старэйшыя людзі завыванню ветра ў коміне, незразумелым гукам у лесе, на полі і г. д.
На саракавы дзень родныя нясуць у царкву «праскуру» — бліны, пірог, пшанічную кашу і іншыя стравы, што рыхтуюць да памінальнага стала, і ставяць перад святымі абразамі. Прыносяць таксама з сабою або купляюць і ставяць свечку перад вобразам святога, які, па вераваннях сям’і, найбольш дапамагае і спрыяе яе членам. Пры гэтым звяртаюцца, напрыклад, да Мікалаяцудатворца:
Святы Мікола-ўгоднік!
Прасі Госпада Бога, Каб дараваў душы Раба сваяго Рыгора*!
Затым заказваюць, каб свяшчэннік адслужыў заўпакойную абедню па нябожчыку. Пасля богаслужэння прынесеныя стравы забіраюць дадому, з іх звычайна пачынаюць памінкі за сталом або адвозяць на могілкі, дзе пасля невялікай трапезы рэшту іх пакідаюць на магіле ці закопваюць у магільны пясок.
Калі пахаванне адбывалася без свяшчэнніка і рытуал «апячатвання магілы» не праводзіўся, то на саракавіны зранку бралі ў хустачку некалькі жменек зямлі з магілы, адвозілі яе ў царкву, асвячалі, а па заканчэнні царкоўнай ранішняй службы ехалі зноў «на кладбішча і высыпалі ету зямлю на акрай», г. зн. начэрчвалі рукою пасярэдзіне магілы крыж і засыпалі яго асвечаным пяском (8-89-243-1, л. 19). У асобных месцах, на-
У падобных прашэннях называецца імя нябожчыка.
прыклад у Старадарожскім раёне, пясок з магілы бяруць у дзень пахавання і «да шасці нядзель» захоўваюць у хаце за абразамі. «А як шэсць нядзель пройдзе, у цэркаў нясуць, асвецяць і нясуць абратна на магілу. Там зробяць крэсцік рукой і сыплюць на той крэсцік пясок. Ета называецца запячатана ўжо магіла» (8-93-270-5, л. 37—38).
Пераважна жанчыны не праміналі ў гэты час прыпасці да магільнага жвіру з працяглымі жалобнымі галапіэннямі:
А жалобачка ж мая, ды балючая,
А мамачка ж мая, ды карміліца мая!
А краонае маё соўнейка!
Адкуль жа мне цябе паглядаць?
Адкуль жа ты іці меш?
Закацілась жа ты за цёмныя лясочкі, А за цёмныя лясочкі ды за шэрыя барочкі. Нідзе ж я цябе, мамачка, не пачую...
(8-91-254-8, л. 16)
Прымеркавана да таго часу, калі адбывалася пахаванне нябожчыка, пачыналі памінальную трапезу. На гэты памінальны стол абавязкова запрашалі бацюшку і пеўчых, што адпявалі памёршага. Усе прысутныя маліліся разам з імі Богу перад запаленай грамнічнай свечкай, якая гарэла на рагу стала «на покуце», а па заканчэнні малення гаспадар хаты прасіў:
Дай, Госпадзі,
Вечны спакой і царства нябеснае
Рабу сваяму Рыгору!
Чэсныя і праведныя радзіделі, Хадзіце к нам абедаць!
Культ продка і пашана яго ў сваім родзе прымушалі родных строга прытрымлівацца тэрміну правядзення памінак на траціны, дзевяціны і саракавіны: застоллем раней часу члены яго сям'і як бы прымушалі душу хутчэй пакінуць іх хату, а больш познія памінкі адбываліся б ужо без душы памёршага сем'яніна. Як у першым, так і ў
другім выпадку падобныя дзеянні маглі выклікаць гнеў нябожчыка да свайго роду і яго помсту.
У нашым народзе бытуе вельмі многа былічак пра сустрэчы з памёршымі людзьмі, якія адбываюцца на працягу сарака дзён пасля іх смерці, a найбольш у першыя дзевяць дзён. Вось адна з іх, запісаная ў вёсцы Залужжа Старадарожскага раёна: «Вот у нас было. Адной жанчыне прысніўся сын, які раней памёр. I прасіў ён маці, каб тая перадала яму пасцель... Ён не тут памёр. Яго прывезлі ў гробе. Яго не вумалі ўжо і яна нічога ні паслала. I ён ёй сасніўся, кажа: «Мама, ты мне не паслала пасцель». Яна пайшла, раскапала яго магілу, не да гроба, а так з паўметра і закапала туды гэту пасцель. I ён не сніўся ўжо больш» (8-93-270-4, л. 33).
Як і ў прыведзеным прыкладзе, сустрэчьі з нябожчыкамі часцей адбываюцца ў сне, але ў час фальклорных экспедыцый аўтару не аднойчы даводзілася чуць ад розных людзей пра падобныя сустрэчы і наяву. Ніна Міхайлаўна Няхаева, што пражывае на Шклоўшчыне, расказала пра сустрэчу з сваёй памёршай маці, з якой яны пасварыліся незадоўга да смерці: «Эта було страшна. Прыходзіла яна ў хату, станавілася ля койкі, стыяла, прасіла прашчэння. Дзевяць дней яна ка мне пріхадзіла, а на дзевятый дзень я сказала: «Мама, ніякога прашчэння. Нас будзець судзіць Бог». Яна рукой махнула і пайшла. Пріхадзіла, як яе адзелі. Я ляжу на койцы, а яна стаіць. Я бачыла яе, чула яе голас. Яна ўсё пріходзіла і адно цвярдзіла: «Ніна, я прышла яшчо раз. Byfly хадзіць датуль, пакуль ні прасціпі міня». Маці ругала мяне за табак і за тое, што я хочу прадаць хату. А хату я прадаць не магла, бо хата, калі паміраў тата, пазваў нас усіх і сказаў: «Хата мая». Як жа я магла прадаць...» (8-91-254-4, л. 40).
У многіх выпадках сустрэчы з нябожчыкамі адбываюода каля могілак. Пра адну з іх расказвае Яўгенія Якаўлеўна Курганава з вёскі Забор'е
Расонскага раёна: «Во, дзе мае родзічы хаваліся*, там аднаго барына хавалася дочка, ...барышня, не жанатая, а барышняй схаваная. I вот мы с сваёй бабай хадзілі ў Валатоўкі**. Ну, другій раз на работу спяшаеш, на хутары жылі, ета йшча да калхозаў было, ідзём. Сначала ў нас выбегіць рабый сабака на дарогу. Баба:
— Нябойся, мая ўнучычка, нябойся. I ты яго рукамі ні датрагівайся, ён панюхаіць і пойдзіць.
I праўда, сама я відзела, мне вот пры памяці, што небальшый рабый сабака.
— А сійчас, — гаворыць, — к нам выйдзіць дзяўчына ў белым плацці і ты на яе не глядзі, ідзі прама, як ідзеш, так і йдзі, — яна мяне ўсё прыдупраждала, — і назад ні аглядайся.
I вот ішлі мы, а я іду, а мае ногі дзеравянныя такія сталі. Іду, ды й думаю, зачаплюся, завалюся. I баюся ж, каб назад ні паглядзець. Іду, у пярэднік***, во так, галаву закручу, баялася я дужа. А тады адным вокам аткрыла, гляджу, выйшла такая, аваль белая на ёй. Як вот такая, як з тумана ўсіраўно вышаўшы. Ідзець, спакойна, рукі на выцяжку і аваль гэту вецер так раздуваіць. Яна па кладбішчу йдзець.
Баба атыйшлася, гляджу, нешта з-за пазухі цягнець. Выцягнула платок, махнула тры разы платком і ні глідзела йна на іе, толькі платком махнула. Атыйшлась.
— Ну, цяпер, — гаворыць, — ідзі, унучка, нябойся.
I нігдзе нічога не стала.
— А адтуль, — гавару, — як будзем іці, ці будзіць нам, баба, што?
— He, — гаворыць, — адтуль нам нічога ні будзіць. Але іна будзіць хадзіць сорак дней, a большэ яна хадзіць ня можэць.