З крыніц спрадвечных
Уладзімір Сысоў
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 415с.
Мінск 1997
Зразумела, што праз месяц-другі на прэстольнае свята ўсе родзічы ехалі ў другую вёску, потым — трэцюю, чацвёртую і т. д., што давала магчымасць наведаць на працягу года ўсе сем'і свайго роду, дзе б яны ні жылі.
Звычай калектыўнага наведвання членаў свайго роду у нашых продкаў быў прасякнуты ў першую чаргу клопатам аб кожным з іх. У вясёлай бяседзе, за чаркай вырашалі самыя розныя праблемы, што тычыліся ўсяго роду. Пытанні, як жывуць члены роду, што іх хвалюе, ці ёсць патрэба ў канкрэтнай дапамозе ім, заўсёды былі ў цэнтры ўвагі на падобных гасцяваннях. Высакародна і тое, што ў гэты дзень ішлі «праведаць сваіх»: калектыўна наведвалі кожнае падвор’е, кожную сям'ю свайго роду, удзяляючы ёй максімум увагі і падтрымкі. Трэба было на ўласныя вочы пераканацца, як жывецца замужам дачцы, сястры, унучцы, як «вядзе гаспадарку» сын, брат, дзядзька, якая «помач» патрэбна старым бацькам і г. д. Часам камусьці неабходна было дапамагчы парадай, а мо і ўшчуваннем, калі той адьіходзіў ад прынцыпаў родавага калектыва, сароміў яго сваімі паводзінамі ці нечым парушаў законы продкаў. Дапамога словам, слушнай падказкай нярэдка патрэбна была маладажонам, якія праходзілі пэўны перыяд станаўлення як сям'я: мо ў іх жыцці штосьці не ладзілася, мо муж часта заглядваў у чарку, мо ў маладухі нешта не атрымлівалася ў дамашняй гаспадарцы. Прычыны маглі быць самыя розныя, але, як гавораць, «у добрым родзе — усё ў згодзе», а шчырая парада, ушчуванне ці нават асуджэнне блізкімі людзьмі былі напоўнены не столькі крыўдай, колькі павучальна-выхаваўчым зместам і клопатам пра аўтарытэт і гонар роду ў сваім этна-сацыяльным калектыве.
Апошнім часам, як правіла, працягам прэстольнага свята з'яўляецца вечарынка. Надвячоркам, калі больш старэйшыя члены роду развітваюцца і раз’язджаюцца па сваіх вёсках, моладзь і мясцовыя сямейныя жыхары збіраюцца ў адной з вясковых хат або клубе і гуляюць вячоркі. Для гэтага наймаюць музыкаў. Увесь вечар танцуюць, спяваюць песні, весяляцца.
26 Зак. 1339
У добрым родзе — усё ў згодзе.
Там, дзе згода, заўсюды добрая прыгода.
Кожная хвоя свайму бору спявае.
Шчаслівьі той, каго і ў няшчасці помняць.
Свой сваяка бачыць здаляка.
Ад добрага кораня добры і адростак.
Разумны тата робіць сям'і свята.
Радні багата, а паабедаць няма дзе.
Няма роду без выроду.
Hi роду, ні плоду — як камень у воду.
A НА ГАРЭ САСНА...
На прэстольных святах і ў любы час.
А на гарэ сасна, Пад сасною карчма, А у той карчомцы і Ўвесь мой род гуляе. J 2 р.
Ўвесь мой род гуляе,
Мяне ўспамінае: — Ой, наша сястрыца Горку долю мае. j 2 р.
Горку долю мае,
К нам не прыбывае, А я к свайму роду і Хоць па шыю ў воду. J 2 р.
Хоць я абмачуся, Я ж і абсушуся, Там я з сваім родам х Ды нагаваруся. j 2 р.
(8-92-265-5, л. 93)
}2р.
}2 р.
} 2 р.
} 2 р.
} 2 р.
} 2 р.
А Ў ПОЛІ СЛІЎКА...
На прэстольных святах і «ў бяседзе».
А ў полі сліўка, Пад сліўкаю вішня, Там мая радзіна 1 На гуляння вышла. / 2 р.
Мая радзінонька
Мядок папівая, Браточак сястроньку 1 Ў госці запрашае. / 2 р.
— А мой ты браточак, А мой ты радненькі, Калі ж твая міла Паглядае скрыва.
— А мая ж ты міла, Hi паглядай скрыва, Бо й мая сястронька Hi штодзень гасціла.
Мая радзінонька Мядок папівая, Крынічная вбда Ў лузе высыхая.
А ў лузе высбхня, А ў рэчцы прыбудзя, Як памрэ матуля, Гасціны ня будзя.
А на рэчцы кладка, Кладачка ўгнецца, Як памрэ матуля, Гасціна мінецца.
А на рэчцы кладка, Кладачка ўпадзя, Як памрэ матуля, Гасціна прападзя.
(8-94-284-1, л. 8)
СТАЮ НА СЛУЖБЕ Я...
На прэстольных святах і «абы калі».
Стаю на службе я I думку думаю: Адбілася ад роду, Адбілася ад роду Ў чужую старану.
I 2 р.
А ў чужой старане Так цяжка пражываць, Нават німа часу, Нават німа часу Пісьмачка напісаць.
Выйду на ганачак, Стану на парожак, Ідуць дзве дарожкі, Ідуць дзве дарожкі Ад маёй стараны.
Адна дарожанька, Гдзе прахажала я, Другая дарожка, Другая дарожка, Гдзе матуля мая.
He плач ты, матуля, He плач ты, родная, Коль буду шчасліва, Коль буду здарова, Дамой павярнуся.
Дамой павярнуся, Буду расказваць, Як была цяжанька, Як была трудненька Без мамы пражываць.
2р.
2р.
2р.
2 р.
2 р.
(8-90-250-1, л. 19)
ДА БУЛА Ж Я Ў РАДУ, Ў РАДУ...
На прэстольных святах.
Да була ж я ў раду, ў раду*, Напіласа ж, да чуць іду.
Напіласа ж, да чуць іду, Да баюса ж дамоў іцці.
Да й баюса ж дамоў іцці:
Будзя ж мілы мяне біці.
Будзя ж мілы мяне біці, Няма ж каму бараніці.
Няма ж каму бараніці, Свякруха ж навучая.
Свякруха ж навучая, Заўвіца паджугая.
Заўвіца паджугая,
Дзяўратка просіць: — Братка!
Дзяўратка просіць: — Братка!
Ня бі жонку п'яненькую.
Ня бі жонку п'яненькую, А бі жонку цвярозую.
А бі жонку цвярозую Беленькаю бярозаю.
— Бярозачка бяленькая, Мая жонка міленькая.
Бярозачка бялей за ўсіх, Мая жонка мілей усіх.
(8-93-270-4, л. 13)
* Першы радок у кожным куплеце паўтараецца.
Заключэнне
Традыцыйная абраднасць — гэта спрадвечная крыніца народнай памяці, часцінка нашага духоўнага жыцця. Як у мінулыя часы, так і сёння яе надзённасць відавочная, бо праяўляецца яна побач з «хлебам насушчным» як «духоўны хлеб» чалавека. Пра гэта пераканаўча сведчыць лёс перасяленцаў з Чарнобыльскай зоны. Так ужо атрымалася, што і гэтай бядою жыццё як бы даказвае ўсяму свету даўно вядомую існасць пра «хлеб наш духоўны».
Адразу пасля аварыі на ЧАЭС тагачасныя правячыя колы перасялялі тысячы сямей у розныя куточкі Беларусі. Высялялі цэлыя раёны, пасёлкі, вёсачкі, а практычна, раскідвалі гэтыя «муравейнікі», якія жылі на сваёй зямлі спрадвечна, са сваімі людзьмі, сваімі абрадамі, звычаямі, песнямі, у акружэнні свайго духоўнага традыцыйнага локуса. Менавіта раскідвалі, a інакш і нельга назваць падобнае перасяленне, бо ў тагачаснай савецкай краіне народная духоўнасць амаль не заслугоўвала ўвагі, а паняцце духоўнага атаясамлівалася пераважна толькі з савецкай рэальнасцю, у рамках яе ідэалагічнай канвы. Хаця, калі б вывучэнню традыцыйнай культуры і духоўным повязям чалавека ў той час надавалася адпаведнае значэнне, можна было б зрабіць і інакш: перасяляць людзей цэлымі вёскамі і такім чынам захаваць цэласнасць гэтых этнасацыяльных калектываў з іх укладам жыцця, духоўнай спадчынай і г. д.
Вынікі падобнага перасялення праявіліся прыкладна праз пяць год з часу пражывання людзей у месцах пасялення. У ходзе гутарак з перасяленцамі неаднойчы, пераважна ад людзей сярэдняга і старэйшага ўзросту, даводзілася чуць, што адчуваюць яны сябе на новым месцы чужымі людзьмі. У новым, але ж этнічнароднасным калектыве ўсё раптам стала для іх «не так»: не так у новых месцах пражывання гавораць, не так «спраўляюць» абрады, не так спяваюць, не так выконваюць тую ці іншую работу, адным словам, не так, як было ў іх раней. Менавіта гэта «не так», якое паходзіць ад духоўнага густу чалавека, і стала перашкодай у жыцці беларусаў, вымушаных у наш час пакінуць свой «родны кут», а туга па сваіх аднавяскоўцах і зямлі стала для іх сапраўднай настальгіяй.
Апынуўшыся ў новым калектыве для сумеснага пражывання, гэтыя людзі востра адчулі і пачалі цаніць, як ніколі раней, каштоўнасныя крытэрыі блізкай і вядомай толькі ім культурнай традыцыйнай зоны, хвалюючыся за далейшы лёс сваёй духоўнай спадчыны, і ў першую чаргу за лёс традыцыйнай абраднасці і вуснапаэтычнай творчасці. У хуткім часе пасля перасялення на нацыянальнае радыё, тэлебачанне, у друк пачалі прыходзіць дзесяткі, сотні пісем, у якіх людзі акцэнтавалі ўвагу на праблеме захавання іх культурных традыцый. Некалькі такіх пісем захоўваецца ў фондах Архіва Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АНБ. Вось адно з іх: «Паважаная перадача «Запрашаем на вячоркі»! Піша вам Лагвіненка Ніна Сцяпанаўна, 1941 года нараджэння, уражэнка вёскі Белая Сарока Нараўлянскага раёна Гомельскай вобласці. Праўда, цяпер я жыву ў Жлобінскім раёне ў вёсцы Бабоўка, так як нас адсялілі 4 мая 1986 года, цяпер я перасяленка. ...Мне вельмі шкада, што нас адсялілі з такога маляўнічага куточка роднай зямлі. Гэта можа паняць толькі той, хто гэта адчуў на сабе. Я згубіла сваіх сяброў, родных, знаёмых. Мы жылі
ў 10—13 кіламетрах ад Прыпяці, дзе адбылася гэтая бяда — Чарнобыльская бяда. Наш край быў песенным краем. Спявалі каляды, праводзілі русалкі... Як нам там добра жылося, спявалася, a цяпер не так, як было на радзіме. Мне вельмі хочыцца, каб нашы песні не прапалі, не канулі. Пагэтаму спявайце нашы каляды, вясельныя і русальныя песні. Шкада, што не магу напісаць, на які голас гэтыя песні спяваюцца. I яшчэ я ведаю многа нашых песень, якія так нідзе і не чую» (8-94-287-1, л. 5). У дадатак аўтарка пісьма даслала дзесяткі два песенных тэкстаў, што актыўна бытавалі на яе малой радзіме.
Як бачна са зместу пісьма, у ім выказваецца ў періпую чаргу хваляванне за лёс традыцыйнай абраднасці, а дакладней тьіх абрадаў і песень, якія ў навуковым ужытку называюцца аўтэнтычнымі. Менавіта аўтэнтычная канва духоўнай спадчыны кожнай канкрэтнай вёсачкі і вызначае духоўны густ чалавека, які ў народзе асэнсоўваецца паняццямі «так» або «не так», «наша» ці «не наша», «сваё» — «чужое». Безумоўна, што аўтэнтычная культура ўяўляе сабой першааснову, вытокі, з лепшых узораў якіх фарміруепда і складаецца агульнанацыянальная культура любога народа.
Бадай далёка не кожная еўрапейская, ды і нават славянская, краіна захавала ў сваіх культурных здабытках столькі звычаяў, абрадаў, песень у жывым бытаванні да сёння, як Беларусь. Шматлікія гістарычныя працэсы, што адбываліся на нашых землях, садзейнічалі таму. 3 гонарам у нашым народзе зазначаюць: «Што ні дом — толк, што ні дзярэўня — вера», падкрэсліваючьі тым самым багацце і шматграннасць аўтэнтычнай духоўнай спадчыны. I пакуль гэта спадчына будзе жыць, не згасне жывое слова нашага народа, яго песні, абрады, звычаі, павер'і і г. д. як спрадвечныя крыніцы жыватворных сіл і жыццёвай мудрасці.
Архіўныя матэрыялы
8-81-190-2, л. 40 — зап. С. Т. Астаіпэвіч і У. А. Васілевіч у 1981 г. у в. Фатывь Бешанковіцкага р. Віцебскай вобл. ад Фёклы Іванаўны Шумілавай, 1886 г. н.
8-89-243-1, л. 9—61 — зап.* у 1989 г. у в. Ясенец Скрыгалаўскага с/с Мазырскага р. Гомельскай вобл. ад Гаввы Міхайлаўны Куцько, 1924 г. н.