З крыніц спрадвечных
Уладзімір Сысоў
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 415с.
Мінск 1997
А пакойнік жа абізацільна ходзіць сорак дней» (8-89-244-2, л. 42—43).
* Хаваліся — былі пахаваны.
** Валатоўкі — вазва вёскі.
*** Пярэднік — фартух.
25 Зак. 1339
Калі нябожчык доўга і часта надакучаў родным ці аднавяскоўцам сваім з'яўленнем, то пасля дзевяцін некалькі чалавек з вёскі патаемна разрывалі яго магілу і аддзялялі ад цела галаву, якую лажылі ў труне ў нагах «мерцвяка» і зноў «закрывалі» магілу.
На магіле памёршага ведзьмака, калі той з'яўляўся сярод людзей пасля смерці, у магільны насып зверху забівалі асінавы кол. Па звестках М. Я. Нікіфароўскага, якія ён зрабіў на падставе запісаў у Віцебскім павеце, «гэты сродак так цудатворна дзейнічае, што вядзьмак не толькі пазбаўляецца здольнасці ператварацца ў якую-небудзь жывёлу, выходзіць з магілы і інш., але нават і тыя чары, якія ён зрабіў пры жыцці, цалкам губляюць сваю сілу»*.
Роўна праз год у сям'і памёршага «адбываюць» апошняе яго пасмяротнае памінанне, якое называюць у народзе ўгодкі, ракавіны, гадавіна, гадаўшчына. У гэты дзень родзічы «заказвалі» ў царкве «заўпакойную літургію», а на «кладбішча» запрашалі бацюшку ці іншага свяпічэнніка, дзе той «служыў над магілаю заўпакойную паніхіду». Пасля поўдня «дома правілі стол», на які запрашалі тых жа людзей, што былі і на сарачынах.
Да году блізкія памёршаму людзі — маці, сястра, жонка, дзеці і іншыя носяць па ім жалобу. У гэты ж перыяд членам яго сям'і забаранялася прымаць удзел у вясёлых застоллях або праводзіць такія дома.
Акрамя адзначаных вышэй дзён памінання першага года пасля смерці ва ўсходняй частцы Беларусі, пераважна на Магілёўшчыне, на дваццаць першы дзень адзначаюць паўсарачыны. Лічаць, што на гэты дзень душа памёршага наведвае родны дом, каб «падсілкавацца» і адпачыць, а потым зноў блукае па зямлі да сарака дзён. У за-
* Шеіін П. В. Матерналы для нзучення быта н языка руоского населення Северо-Западного края. СПб., 1890. Т. 1, ч. 2. С. 520.
ходняй частцы нашага краю і часткова ў яго цэнтральных рэгіёнах «робяць» прыкладзіны, на якія на сёмы дзень ці праз год пасля смерці або 2 лістапада (такі тэрмін залежыць ад мясцовых традыцый) ходзяць папраўляць магілку памёршага сем'яніна, ставяць на ёй крыж і ў заключэнне «правяць» сваёю сям'ёю невялікую памінальную трапезу. Дзе-нідзе адзначаюць таксама паўгодкі і трохгадовае памінанне нябожчыка, якое, як і трохдзённыя памінкі, называюць траціны.
У памінальнай абраднасці першага года пасля смерці чалавека відавочна праяўляецца яе поліфункцыянальнасць. Пашана і гонар продка, жалоба па ім і ўспаміны аб яго жыццядзейнасці, што дазваляла зафіксаваць у памяці жывых вобраз памёршага продка, значна дапаўняюць магічныя функцыі памінальнай абраднасці, скіраваныя на захаванне чалавечага роду і яго жыццяздольнасці.
Зразумела, што першы год быў найбольш цяжкім у жыцці членаў сям'і памёршага і іншых людзей, каму ён быў блізкі і дарагі. Трэба было змірыцца з беззваротнай стратай дарагога ім чалавека, перажыць душэўны боль і смутак. Нельга залячыць падобныя раны душы імгненна, для гэтага патрэбен працяглы час# I ў такім плане памінальныя дні першага года маюць выключнае значэнне, бо кожны з іх перыядычна даваў магчымасць праз галашэнні, выказванні, плачы зняць эмацыянальнае напружанне з душы блізкіх да памёршага людзей, а таксама адчуць імі падтрымку і спачуванне ад сваіх родзічаў і аднавяскоўцаў, якія прысутнічалі на памінках. Захаванню здароўя і жыцця жывых нашчадкаў садзейнічаюць таксама шматлікія забароны, пераспярогі, вераванні, што бытуюць да сёння ў памінальных абрадах трацін, дзевяцін, саракавін і г. д.
Паміну душа просіць.
Лёгка (добра) памінаць, пакуль сваіх не хаваеш.
РАСХІНІЦЕСЯ ВЫ, ЦЁМНЫЯ ЛЯСОЧКІ...
Галашэнне памінальнае, у першы год пасля смерці.
Расхініцеся Вы, цёмныя лясочкі! Расхініцеся Вы, жоўтыя пясочкі! Адкрыйся, грабавая дасочка!
Выйдзі ка мне, мая дачушка!
Хачу я з табою пагаварыці, Сваё гора падзяліці.
А зачэм ты мяне пакінула
На ўвесь век гараваць?
Вазьмі мяне к сабе, He хачу я адна жыць...
(8-89-244-2, л. 20)
МАЦІ МАЯ ДАРАГАЯ...
Галашэнне памінальнае, у першыя дні пасля пахавання.
Маці мая дарагая!
Куда ж ты мяне аставіла адну?
На каго ж ты мяне кінула?
А з кім жа я буду гаварыць?
А з кім жа я буду дзела рабіць?
А хто ж мне пасаветуя?
А хто ж мне пакамандуя?
А чаму ж я такая нешчаслівая?
Хай бы ж я шчаслівая была,
Да з маці рабіла,
Да мне маці пакамандавала, Да мне маці што памагала. А к каму ж мне зараз прыхіліцца?
А куды ж мне дзевда?
А ў каго ж мне савету папутаць?
А хто ж мне цяпер што скажа?
(8-89-243-1, л. 41)
ОЙ, ДОНЬКА Ж МАЯ...
Галашанне памінальнае, у паўгода на могілках.
Ой, донька ж мая!
Галубка мая!
Ягадка мая!
Зорачка мая!
Чаго ж ты так рана выбралася ат мяне? Чаго ж ты замуж не пайшла, Да ў магілу лягла?
Чаго ж ты не гуляла з дзеўкамі?
Чаго ж ты не красавалася?
А я ж буду ждаць пябе і з музык, Кругом вездзе, аткуль ты не йці меш. А я ж буду думаць, што ета ты тамака... Йдзе дзеўкі, там і ты.
...А ты ж у магіле ляжыш, Да хаця ж мне ўжо сасніся, Да раскажы, як табе і што табе, Бо я ж цябе сколькі буду жыць, Столькі я цябе ўспамінаць буду, Столькі ж я па табе і плакаць буду...
Далей плакальшчыца гаворыць не галосячы:
Mae дзіця!
Прыяй жа мне з таго свету, I сваім сёстрам, і сваім братам. He абіжайся, бо я шкадавала цябе I глядзела да паследняга твайго жыцпя.
(8-89-243-1, л. 61)
У коле традыцыйных абрадаў праваслаўных беларусаў важнае месца займаюць Дзяды — штогадовыя памінанні продкаў у сваім родзе і сям'і. Праводзяцца яны тройчы на год: зімою — Дзяды масленічныя, улетку — Дзяды траечныя і ўвосень — Дзяды восеньскія, ці Асяніны.
Такія памінкі маюць у народзе і яшчэ адну, агульную назву — радзіцельскія суботы, паколькі прымеркаваны толькі да шостага дня тыдня — суботы.
У каталіцкай часткі нашага насельніцтва падобнае памінанне продкаў адбываецца адзін раз у год — на Задушны дзень і мае строгую прымеркаванасць да канкрэтнага дня — 2 лістапада.
Паходжанне і бытаванне гэтых памінальных дзён цесна звязана з земляробчым календаром нашых продкаў.
Масленічныя або, як іх яшчэ называюць, мясаедныя Дзяды, Мясніцы адзначаюцца ў суботу напярэдадні масленічнага тыдня ў канцы мясаеду. У старажытныя часы амаль да сярэднявечча Масленіца завяршала каляндарны год. Прыкладна з масленічнага тыдня ў сялян пачынаўся новы малочны год. Зразумела, што па сваёй прыроднай філасофіі старажытны чалавек-земляроб надаваў выключнае значэнне такім падзеям, зыходзячы з чаго лічыў неабходным запрасіць да свайго стала Духаў памёршых продкаў, каб прынесці ім свае ахвяраванні-пачастункі, выказаць падзяку за пражыты год, за новае малако, за прыплод у жывёльным статку і г. д. 3 незапамятных часоў у народзе бытуе павер'е, што ў таго, хто не спраўляе Мясніцы, ніколі «не будзе весціся скаціна».
Праваслаўная царква памінае ў гэты дзень усіх памёршых хрысціян «ад Адама да нашых дзён» і просіць у сваіх маленнях Ісуса Хрыста ў час яго другога прышэсця на зямлю дараваць чалавеку за яго грэхападзенне і даць яму магчьімасць пакаяцца за свае грахі.
Траечныя, або духаўскія, Дзяды святкуюцца ў суботу напярэдадні Тройцы. Другая назва паходзіць ад дня Святога Духа, які прыпадае на панядзелак траечнага тыдня. У гэты дзень чалавек дзякаваў сваіх продкаў за паспяхова завершаную пасяўную, прасіў іх аб добрым і ціхім леце, буйным росце раслін і багатым ураджаі на яго палях.
У большасці рэгіёнаў да гэтых Дзядоў прымыкае і яшчэ адна назва — стаўроўскія. Пра паходжанне стаўроўскіх Дзядоў апавядае наступная легенда: «Над ракой Дрысай некалі быў хутар Краснаполь, акружаны з усіх бакоў густым, ста-
радаўнім лесам. Каля гэтага Краснаполя ў адным з непраходных лясных гушчароў жыў багаты князь, уладар абшырных памесцяў, незлічоных замкаў і астрогаў, якія размяшчаліся ўздоўж ракі Дрысы. Ён славіўся на ўсёй Белай Русі наездніцтвам і стральбой, за што і празвалі яго князем Боем. Любімым яго заняткам было паляванне з лукам і стрэламі за ласямі, дзікамі і іншымі ляснымі звярамі ў самых глухіх пушчах і ярах. Для такога палявання ён меў двух борзых сабак, з якіх адна называлась Стаўры, а другая Гаўры, і абедзве былі незвычайна дужыя, так што самы вялікі мядзведзь не мог вьітрымаць барацьбы з імі: у адзін момант разрывалі яго на часткі. Колькі раз здаралася, што Бой, адпраўляючыся з суседзямі на паляванне, заходзіў у такія глухія месцы, што ня ведаў, як і куды выйсці з іх. У такім выпадку яму дапамагалі верныя слугі яго, выводзілі на дарогу і праводзілі да самага замка. Мала таго, у выпадку нападзення разбойнікаў на Боя слугі ахоўвалі яго ад іх, забіваючы няпрошаных гасцей. За такія паслугі Бой надзвычай даражыў сваімі слугамі і патрабаваў ад падначаленых сваіх дварчан, каб тыя аказвалі пашану ім, як самым важным асобам пры яго замку. Калі ж Стаўры і Гаўры памерлі, то ён пахаваў іх з вялікімі абраднасцямі і назначыў у гонар іх пітогадовыя ўрачыстыя памінанні. Народ збіраўся на месцы, дзе былі пахаваны Стаўры і Гаўры, прыносіў ім з сабою розныя напоі і пачастункі і, разлажыўшы агонь, баляваў да позняй ночы. Рэшту ежы і косці кідалі ў агонь, вымаўляючы гучна імёны Стаўры і Гаўры, і потым выклікалі іх цені...*». Як адзначаюць многія фалькларысты і этнографы XIX — пачатку XX стагоддзя, пачыналіся стаўроўскія Дзяды з таго, што гаспадар пасля малення заглядваў пад стол і клікаў:
Шпйлевскйй П. М. Белоруссня в характернстнческнх опмсаннях н фантастнческнх поверьях. Пантеон, 1856. Т. XXV. С. 26—27.
Стаўры, Гаўры, гам, Прыхадзіце к нам!
У праваслаўных храмах на «троіцкую суботу» успамінаюць «усіх спачылых праваслаўных хрысціян».
Восеньскія Дзяды, або Асяніны, бадай што самыя галоўныя ў цыкле памінальных дзён. Іх правядзенне абумоўлена ахвярапрынашэннямі і падзякамі селяніна Духам продкаў за здабыты ураджай з палёў, павелічэнне і прырост жывёлы і птушкі ў дамашняй гаспадарцы, увогуле за плён і здабыткі працоўнага года. Адзначаюцца восеньскія Дзяды пераважна ў лістападзе, але ў залежнасці ад асобных рэгіёнаў у розныя дні. Напрыклад, на Палессі памінаюць «мёртвых» напярэдадні Міхайла (21 лістапада), а дзень гэты называецца тут міхайлаўскія Дзяды, на поўдні Міншчыны, пераважна ў Магілёўскай вобласці, а таксама ў паўночных раёнах Гомельшчыны восеньскія Дзяды прымяркоўваюцца да суботы, што напярэдадні Піліпаўкі (28 лістапада), і называюцца піліпаўскія Дзяды або запустныя, на Віцебіпчыне, у цэнтральнай і паўночнай частцы Міншчыны, асобных раёнах Магілёўшчыны і некаторых іншых рэгіёнах восеньскія памінкі продкаў адзначаюцца ў суботу перад днём Дзімітрыя Салунскага (8 лістапада) і маюць назву змітраўскія Дзяды.