З крыніц спрадвечных
Уладзімір Сысоў
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 415с.
Мінск 1997
На змітраўскую памінальную суботу царква молівда за ўпакой праваслаўных воінаў, загінуўшых у баях за веру і незалежнасць сваёй Айчыны.
На Дзяды, згодна шматвяковым вераванням нашага народа, продкі нібыта выходзілі з царства мёртвых і наведвалі сваіх родных і блізкіх. У гэты дзень да абеда мужчыны, як звычайна, займаюцца сваімі гаспадарчымі справамі, а жанчыны з самага ранку пачынаюць падрыхтоўку да сустрэчы «шаноўных гасцей». Вымываюць падлогу, вокны, сталы, вешаюць на абразы новыя набожнікі, на вокны лепшыя фіранкі, прыгожа засцілаюць ложкі. На траецкія Дзяды нават вымятаюць чыста двор і пасыпаюць яго жоўтым пяском, што асабліва любяць рабіць дзеці (8-93-270-5, л. 20).
3 абеда гаспадыні распальваюць у печы і рыхтуюць памінальныя стравы, абавязкова пякуць бліны, булачкі ці бублікі, вараць кашу, галушкі, смажаць бульбу з мясам і каўбасой.
У некаторых мясцовасцях, як толькі спячэвда першы блін, яго разрывалі на часткі і ставілі ў талерцы на акно, уяўлялі, што парам, які ідзе ад гарачага бліна, «угашчаюцца» душы памёршых продкаў.
3 абеда мужчыны «тапілі» лазню і перад вячэрай усе жыхары хаты ішлі мыцца. Апраналіся ў дзядоўскі вечар у чыстае святочнае адзенне. Гаспадыня падпяразвала новы фартух і падавала на стол прыгатаваную ежу. Гаспадар ставіў да памінальных страў бутэльку гарэлкі. Адначасова старэйшы член сям'і запальваў перад абразамі свечку і маліўся за памёршых родзічаў. Вельмі часта да яго далучаліся і іншыя члены сям'і.
Пасля малення ўсе падыходзілі да стала, але перш чым сесці самім, запрашалі зрабіць гэта « дзядоў-радзіцеляў »:
Прыхадзіце, дзяды-радзіцелі,
I старыя, і малыя,
Хто на етай сялібе жываў,
Хлеба-солі ядаў,
Прыхадзіце, дзяды-радзіцелі!
К свайму сталу, к вашаму прыпечку.
Хлеба-солі засылайце,
Каб было чым душы памінаць,
Год ад году, Век ад веку!
Самі ж садзіліся за стол, не прыціскаючыся блізка адзін да аднаго: баяліся выціснуць памёршых продкаў, якія нібыта нябачна прымалі ўдзел у памінальнай вячэры.
Пачыналі вячэраць абавязкова з кануна. Затым гаспадар наліваў усім па чарцы гарэлкі і запрашаў памянуць «святых радзіцеляў». Для дзядоў таксама ставілі асобна на стале талерку, у якую адкладвалі па лыжцы кожнай стравы і налівалі ў асобную чарку гарэлку.
За паміяальным сталом кожны мог есці і піць, што яму падабаевда, але, як і ў пахавальным абрадзе, на Дзяды бытавала традыцыйнае патрабаванне: выпіць тры чаркі гарэлкі ці віна за памёршых і паспрабаваць не менш як тры стравы. Перад кожнай чаркай гаспадар выказваў розныя зычэнні ў адрас дзядоў-продкаў і прашэнні да Багоў:
Памяні, Бог, хто ў яме, Паздароў, Бог, хто з намі!
(8-81-190-2, л. 40)
або
Памяні, Божа, душачку іх, Царства ім нябеснае!
(8-94-280-2, л. 29)
3-за стала ў гэты вечар уставаць не спяпіаліся. Паеўшы, расказвалі пра памёршых членаў свайго роду, успамінаючы іх жыццё, учынкі, добрыя справы. Для малодшых членаў сям'і гэта быў своеасаблівы напамін пра свой радавод і яго паходжанне. Такія аповяды перадаваліся часта ў міфалагічнай форме, часам таму ці іншаму продку надаваліся якасці, падобныя казачным альбо эпічным героям.
Кожны невядомы гук, рух у двары, хаце ці за сталом сведчыў аб прысутнасці дзядоў.
Многа ў народзе бытуе павер'яў пра тое, што менавіта ў гэты вечар можна пабачыцца са сваімі продкамі. У Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці да сённяшняга дня старажьілы вераць, што гэта можна зрабіць такім чынам: дзяўчына ці жанчына, якая пажадае пабачыцца з памёршымі, тры дні з чацвярга да дзядоўскай суботы павінна пасціцца — нічога не есці, не піць і не размаўляць. У дзядову суботу ёй трэба залезці на печ і цэлы дзень выглядаць на хату з-за коміна. Расказваюць, што тыя, хто выконваў такі абрад, ве-
чарам, калі сям'я рыхтавалася сесці за стол, бачылі, як у хату са свечкамі ўваходзяць знаёмыя і нават незнаёмыя продкі, як садзяцца разам са сваімі за стол, вячэраюць, размаўляюць паміж сабой, слухаюць размовы сваіх нашчадкаў. Назаўтра такая «жрыца» дзялілася з родзічамі і блізкімі сваімі ўражаннямі.
У іншых месцах Беларусі гэты рытуал дапаўняўся больш складанымі элементамі. Напрыклад, на Піншчыне такую жанчыну садзілі ў дзядовую суботу зранку на слуп, што быў закапаны каля печы, дзе яна павінна была праседзець цэлы дзень з завязанымі вачыма.
Закончыўшы вячэру, усе ідуць спаць, але са стала ў гэты вечар нічога не прыбіралі, спадзеючыся, што продкі працягваюць частавацца да самага ранку.
Спачатку трэба грэшнае цела абмыць, а тады ўжо Дзяды адбыць.
Хто дзядоў не ўважаець, таму ўсяляк бываець.
На Тройцу май стаўляюць, дзядоў памінаюць.
Прэстольныя святы, што актыўна бытуюць да нашага часу, праводзяода ў гонар пэўнага цудатворнага вобраза або святога, які лічыўся заступнікам і дабрадзеем канкрэтнага роду, якія і адзначаліся ў дахрысціянскую эпоху толькі ў гэтым родзе, а з прыняццем хрысціянства — у асобнай вёсцы ці царкоўным прыходзе, дзе да гэтага дня прымяркоўваевда таксама звычай калектыўнага наведвання членаў свайго роду.
Традыцыя падобных урачыстасцей паходзіць з часоў родавага грамадства, калі кожны род уша-
ноўваў і пакланяўся свайму Богу-апякуну, выяву якога ўвасабляла каменная або драўляная статуя. Пазнейшая трансфармацыя такой традыцыі праз племянную культуру нашых продкаў надала ёй яшчэ больш глыбокае асэнсаванне, а рытуальная распрацоўка набыла шырокую маштабнасць па колькасці ўдзельнікаў і «тэатралізацыі» рытуальных дзеянняў (калектыўныя маленні, ахвярапрынашэнні, рытуальныя танцы, песні і г. д.).
Хрысціянская рэлігія, якая з пачатку другога тысячагоддзя нашай эры актыўна асімілявала альбо ганьбіла і забараняла пры падтрымцы дзяржаўных улад язычніцкія святы і рытуалы, у данай сітуацыі вымушана была ўступіць спрадвечнай традыцыі нашых славянскіх продкаў, зразумела, надаўшы ёй сваё азначэнне. Прэстольныя святы, як назвала родавыя святкаванні афіцыйная царква, найбольш актыўна і прадуктыўна існуюць сёння толькі на ўсходне-славянскіх землях. Іх традыцыйная зона бытавання менш вядома ў Балгарыі, Славакіі, Югаславіі, Польшчы і амаль зусім адсутнічае ў іншых краінах Еўропы і Азіі.
Адным з аспектаў хрысціянізацыі родавых свят з'яўляецца пашырэнне іх сферы бытавання ад членаў канкрэтнага роду на ўсіх жыхароў асобнага населенага пункта ці прьіхода, дзе найбольш урачыста ушаноўвалі аднаго з хрысціянскіх святых (Ісуса Хрыста, Багародзіцу, Іллюпрарока, святога Юрыя, Мікалая-цудатворца і г. д.) з маленнямі, прашэннямі да яго і ахвярапрынашэннямі. Як правіла, у такіх населеных пунктах царква або касцёл носяць імя таго ж святога, у гонар якога адзначаюцца храмавае і прэстольнае святы адначасова. У многіх выпадках падобныя святкаванні прымяркоўваліся да нейкіх найважнейшых ці гістарычных падзей, што адбываліся ў той альбо іншай мясцовасці. Аб тым пераканаўча сведчаць шматлікія былічкі і паданні нашага краю. Для прыкладу прывядзём адно з такіх паданняў, запісанае ў вёсках Асінагарадок і Сарокі, што ў Пастаўскім раёне Віцебскай воб-
ласці: «Ва ўрэмя шведскага нашэствія там стаяў полк рускі. Разведка данесла, што ідуць шведы зпад дзярэўні Сарокі. Сталі дзелаць малебен, іконы павесілі на асіне. Але не кончылі малебна — шведы насціглі. Рускія кінуліся ў бой, у ватаку і адбілі шведаў, і пагналіся за імі, а ікона асталася на асіне. I па сённяшні дзень тая ікона вісіць на тым самым месцы. Там паставілі царкву, Пакроўскую, а ў ёй тая ікона, чудатворная, асінагародская. Там фэст штогод, другога ліпеня»*.
У іншых вёсачках і мястэчках прэстольньія святы мелі даволі бытавыя матывы ўзнікнення: ці то, па ўяўленнях жыхароў, маленні да таго ці іншага святога дапамагалі выратаваць канкрэтнага чалавека альбо ўсіх жыхароў ад цяжкай хваробы, смерці, пажару, галадоўкі, ці, можа, абараніць, выратаваць вёску і яе жыхароў у час паводкі або ад іншых стыхійных няшчасцяў.
Як сведчаць этнаграфічна-фальклорныя матэрыялы апошніх двух стагоддзяў, у кожным населеным пункце прэстольнае свята праходзіла прыкладна ў такім парадку: зранку ў вёску ці мястэчка прыязджалі ўсе, хто тут нарадзіўся або меў сваіх родных, і збіраліся ў мясцовым храме («на вутраннюю»), каб разам памаліцца Богу і паставіць свечку перад цудатворнай іконай ці лікам святога, у гонар якога адбывалася святкаванне, пакланіцца і звярнуцца да яго з прашэннямі аб здароўі і дабрабыце ў сваёй сям'і і родзе, а к абеду ішлі праведаць членаў свайго роду, якія жылі ў гэтым населеным пункце, каб разам пагасцяваць і пасядзець за агульным сталом.
Дарэчы, назва прэстольнае свята ў народзе ўжываецца даволі рэдка, актыўней бытуюць яе лакальныя адпаведнікі.
Напрьіклад, на Віцебшчыне і поўдні Міншчыны ў гэты дзень «збіраюцца на кермашы». «Кер-
* Беларуская народная творчасць. Легенды і паданні / Склад. М. Я. Грынблат і A. I. Гурскі. Мінск, 1983. С. 248.
машы» як мясцовая назва прэстольнага свята паходзіць ад таго, што, сабраўшыся з усіх «пастаронніх сёл» у канкрэтную вёску, «родзічы» прывозілі з сабою некаторыя гаспадарчыя тавары і пасля малення ў царкве, прыкладна ў абедзенны перапынак, ці да малення каля царквы наладжвалі на гадзіну-другую гандаль, невялічкі кірмаш, што і дало падставу для такой назвы, а потым ішлі «ў госці» да сваіх родных (8-93-270-4, л. 49).
На ўсходнім Палессі да прэстольных свят пашырана назва госьці, на Гродзеншчыне і Брэстчыне — фэст, у Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці — прыход, у Крупскім раёне Мінскай вобласці — хадзіць у піва і г. д.
Пра сучаснае бытаванне прэстольнага свята ў вёсцы Іванаўка Буда-Кашалёўскага раёна расказвае мясцовая жыхарка Марута Ільінічна Казлова: «Прэстольны празднік у нас Прачыстая, 21 сінцібра. Збіраімся, гатуімся, завом гасцей — сваіх радных з Глазаўкі, з Недайкі, са Мхоў. ...Прыходжылі сёстры, сёстры хадзілі замуж ужо ў Недайку, у Клімавіцы ўжо была адна сістра, у Лазаўцы былі сёстры — прыходжылі. Цёткі прыходжылі, дзядзькі. Свой род збіраўся. Прыходжуюць і ка 'беду стаўлялі на стол яду, гарэлку. Прысаджуюцца нашы госці за сталом, вупіваім, гаворым. А тады, як вып’ім, пад'ядзім, ну, давай жа й песні пець. Песні ўсе пелі. Пелі «Над ярам каліна стыяла...», пелі песню «Ох ты, голуб, голуб сізакрылый...». Багата песень пелі. I песні співалі, і ў гармонь ігралі. А тады к усім сходзяць. I хай і два ці чатыры двары радні тутака, ці пяць — усіраўно яны далжны пабыць у каждым дварэ, ва ўсее радні. Усёю раднёй абходзяць усіх, праведаюць, як яны пражываюць...» (8-94-285-1, л. 31).