З неапублікаванай спадчыны Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў Аляксей Мельнікаў

З неапублікаванай спадчыны

Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў
Аляксей Мельнікаў
Выдавец: Чатыры чвэрці
Памер: 592с.
Мінск 2005
136.2 МБ
Такім чынам, Прадслава, умацаваўшыся ў рашэнні дарэшты прысвяціць сябе Богу, не паведаміўшы пра свой намер бацькам, якія па праву маглі б перашкодзіць дачцы (бо для пастрыжэння не дасягнуўшай патрэбных год дзяўчыны патрабавалася абавязковая згода бацькоў ці апекуноў), Прадслава, гаворачы словамі царкоўнай службы святой Еўфрасінні Полацкай, «возраста нсполннся Нмсуса Хрнста н добре укреплыпнся», адыходзіць у манастыр, каб там, як пяецца ў тым жа царкоўным спеве, «умертвмвшм тело, душу ожмвнть».
He гледзячы на тое, што меркаванне, быццам бы месцам першапачатковага шчыравання прападобный быў адзін з полацкіх манастыроў, агульнапрынята, — пагадзіцца з ім ніяк нельга.
Найперш прыгадаем, што ў Полацку не існавала да-Еўфрасіннеўскага жаночага манастыра. Толькі пад Полацкам, у Бельчыцах, на пачатку XII ст. узнік мужчынскі манастыр. Айцец Леў Гарошка лічыў, што «манастыром», дзе шчыравала спачатку прападобная Еўфрасіння, была манаская «слабодка» пры адной з полацкіх саборных цэркваў. Аднак мы не бачым прынцыповай розніцы паміж паняццямі «манаскай слабодкі» і манастыра, а таму меркаванне айца
3 распасціранне на зямлі ў паклоне.
4 Пар.: Як. 4.14.
5 плынь жыцця.
Льва ўсё роўна супярэчыць гістарычным дадзеным і з’яўляецца ў пэўным сэнсе анахранізмам, паколькі манастырр, у якім прыняла пострыг Прадслава, жыў паводле келіёцкага ўстава, калі інакіні мелі ўласныя келлі, грашовыя сродкі, асобна трапезавалі і збіраліся разам толькі на святочныя і нядзельныя богаслужэнні. Пацверджанне гэтаму бачым не толькі ў звычайнай практыцы старажытнарускіх манастыроў XII ст. (у тым ліку і Кіева-Пячорскай лаўры, дзе пасля скону яе ігумена Феадосія строгія парадкі агульнажыццёвага Студыйскага ўставу пачалі паступова скасоўвацца), але і ў згадцы самога Жыція Еўфрасінні Полацкай «отпустм ю в келмю свою» (вядома, уласнай келляй, збудаванай на ўласныя ж сродкі, сама новапастрыжаная яшчэ не паспела абзавесціся).
Мясціна, дзе прыняла пострыг Палачанка, была да таго ж не проста «слабодкай», а менавіта добра арганізаваным манастыром з адпаведнай адміністрацыйнай структурай — нездарма княгіня Раманава называецца ў некаторых спісах Жыція не проста інакіняй, а ігуменняй. Але пакуль што застаецца нявырашаным пытанне: дзе ён знаходзіўся. Дакладна не ў Полацку, бо навошта тады патрэбна было Еўфрасінні пакідаць яго і пераходзіць на пражыванне ў непрыстасаваны для гэтага «гольбец» Сафійскага сабора, нават калі манахіня хацела быць бліжэй да Сафійскай бібліятэкі; да таго ж і сам тэкст Жыція ўскосна сведчыць пра тое, што Еўфрасіння прыбывае ў Полацк аднекуль з іншага месца («просн... КІлью, правяідаго стол Святое Софем в Полотьсце, дабы ей велел ту пребытм в церквм Святей Софем в гольбцм камене»), і да таго ж у такім выпадку Прадславу змог бы пастрыгчы сам епіскап (па правіле Шостага Карфагенскага сабору), а не іерэй, як даводзіць Жыціе. (Пазней менавіта ж епіскап пастрыгаў пляменніц Палачанкі). Акрамя таго, з тэксту Жыція зразумела, што згаданы галбец быў толькі часовым, і да таго ж не вельмі прыдатным прытулкам Еўфрасінні, у якім ёй было адмоўлена адразу пасля таго, як знайшлося больш зручнае, а галоўнае — больш адпаведнае яе стану месца.
Дык дзе ж, калі не ў Полацку Прадслава прыняла пострыг?
Увогуле ж адказ на пастаўленае пытанне дастаткова просты, бо ў Полацкай зямлі на пач. XII ст. быў толькі адзін, засведчаны гістарычнымі, хоць і даволі познімі, крыніцамі дзявочы манастыр — той самы Ізяслаўскі, дзе прыняла манаскі пострыг і скончыла свае дні жонка роўнаапостальнага князя-хрысціцеля Рагнеда-Гарыслава, у інацтве Анастасія. Менавіта ў Ізяслаўскі Рагнедзін манастыр аддаляецца князёўна Прадслава.
«В та же лета бяше княннк Романоваа нгуменьею. Прннде к той, просяіцм прмятм аггельскаго образа н прнчтатнся ту суіцнм мнокнням н бытм подо мгом Хрнстовым. Вндевшм же она6 блаженная жена юность ея н возраст цветуіцнй оней м смятеся н нача телом утерьпатм7 п сердцем ужасатнся, п лнцем на землю преклоньшм, на дльг час нмчуіцм8 н восклоньшмся, м возревшм на юность ея, воздохну н прослезмвшмся, глагола ей: «Чадо мое! како могу се сотворнтм? Отец твой уведев, co всякнм гневом возложпт вред на главу мою. М еіце же юна есп возрастом, не можешн понестн тяготы мнншескаго жытма. Н како можешн оставнтн княженне н славу мнра сего?» Отвеіцавшн же блаженнаа отроковнца: «Госпоже п матн! Вся вмдммаа мнра сего красна суть м славна, но вьскоре мпнуют, яко сон млм цвет увядает; вечнаа же п невпднмая вьвекн пребывают, якоже Пмсанпе глаголет: Око не внде, нн ухо слыша, нн на сердце человеку взыде нже уготова Бог любяіцнм Его9. Нлн отца моего радп10 не хоіцешн мене остршцм11? He бойся, госпоже моя; убойся Господа владеюіцаго всею тварню м не отлучм мене от аггельскаго чнна». Блаженная же княннн уднвнвшеся разуму отроковмца н любвн ея яже к Богу, повеле волп ея бытн. Н огласнв ю мерей, м острнже ю, н нарече нмя ей Еуфроснння, п облече ю в черныя рнзы, п благословн ю нгуменна благословеннем святых отец, н рече ей: «Будн, чадо, последствуюіцм12 преже тебе бывшнм женам Февронмн м Еупракснн н ннех множество, мже Хрнста радп пострадаша, п Господь Бог даст тм победу п сплу на супротпвннка нашего днявола». F1 тако ей рекшн отпустк ю в келпю свою.»
Калі ж гэта адбываецца?
Найперш паспрабуем высветліць асобу настаяцельніцы Заслаўскага манастыра, названай аўтарам Жыція «княгіняй Раманавай».
Адзначым, што ў тэксце прыводзіцца не інацкае, не хроснае і нават не княскае імя ігуменні, — яна называецца па імені свайго супруга, што зваўся Раманам. I гэты Раман — не хто іншы як старэйшы з шасці сыноў Усяслава Брачыславіча; такім чынам, жонка Рамана Усяславіча прыходзілася дачцэ Святаслава-Георгія роднай цёткай. Саму княгіню, якая засталася, як здаецца, бяздзетнай, пры-
6 тая.
7 пакутваць.
8 надоўга ўпала ніцма.
9 Гл.: 1 Кар. 2. 9.
10 з-за бацькі майго, г.зн. баючыся бацькі.
" пастрыгчы ў манахіні.
12 паслядоўніцай.
мусіла пайсці ў манастыр смерць яе супруга ў 1113 годзе13. Такім чынам, пад час прыходу ў манастыр Прадславы княгіня Раманава14 ўжо некалькі год была жыхаркай манастыра, так што нават стала яго настаяцельніцай. Прынамсі, такім чынам мы вытлумачаем ужыванне множнага ліку ў словазлучэнні «в та же лета». Вось чаму прапанаваная намі вышэй дата — 1116 год — уяўляецца вельмі і вельмі праўдападобнай. На яе карысць сведчыць, таксама ўскосна, і тое, што Святаслаў не адразу хапіўся дачкі: магчыма, ён прымаў-такі якісьці ўдзел у падзеях зімы 1116 года’5.
Вернемся да праблемы аб часе нараджэння Еўфрасінні Полацкай, непасрэдна звязаным, як мы ведаем, з часам яе манаскага пострыгу. Для гэтага прыгадаем некаторыя царкоўныя рэгламентацыі, якімі ў той ці іншай ступені кіравалася жыццё Царквы на Русі. Найперш мы маем на ўвазе Правіла 18 Другога Кананічнага паслання св. Васілія Вялікага: «Обеты (дзеваў. — AM.) же тогда прмзнаем действнтельнымм, когда возраст достмг совершеннаго разума: нбо детскмя слова в сем деле не подобает почнтатн совершенно твердымн. Но ммеюіцую более шестннадесятн нлн семннадесятм лет возраста, ммеюіцую власть над свонмм помышленмямн, долго нспытуемую н пребывшую твердою в намереннм п с моленнем просяіцую о своем прмнятм, подобает наконец прнмматн в чнн дев» (140 Правіла Карфагенскага Сабору згадвае дваццаціпяцігадовы ўзрост магчымага пострыгу для жанчыны). Як бачым, не столькі дасканалых гадоў, колыкі свядомага рашэння патрабуе ад дзяўчыны для манаскага пострыгу свяціцель Васілій Вялікі. Вось чаму аўтар Жыція Еўфрасінні Полацкай наўмысна акцэнтуе ўвагу на тым, што яшчэ да дасягнення паўналецця (і тым больш — рэгламентаванага Правілам узросту) Прадслава вылучалася добраснай мудрасцю, свядомай воляй, а таму і мела ўсе падставы для датэрміновага ўспрыняцця манаскага сану, хаця сама ігумення і адмаўляла князёўне ў пострыгу, спасылаючыся ў тым ліку і на яе неадпаведны рэгламенту ўзрост («еіде же юна есм возрастом, не можешм понестм тяготы мнншескаго жнтка»).
,3Аднак розныя крыніцы даюць розныя даты смерці Рамана Усяславіча: 1113, 1114 і нават 1119 г. — Л.Л.
14 У цытуемым спісе Жыція княгіня Раманава называецца ігуменняй, і гэта здаецца нам болей адпаведным сапраўднасці, паколькі менавіта да яе звяртаецца Прадслава з просьбай аб пострыгу, і менавіта княгіня «повеле (!) волм ея бытн».
15 Гаворка ідзе пра вайну паміж Глебам Усяславічам Мінскім і Уладзімірам Манамахам, што распачалася зімой 1116 (ультрасакавіцкага) года. —Л.Л.
3 другога боку, Правіла 5 Двухкратнага Сабору пастанаўляе абавязковы, не менш як трохгадовы, выпрабавальны тэрмін «іскуса», послушніцтва, прычым пагражае пазбаўленнем ігуменства таму, хто ўчыніў пострыг без вытрымкі гэтага тэрміну (сам новапастрыжаны пераводзіцца пры гэтым у іншы манастыр). Як выцякае са зместу Жыція, Прадслава не праходзіла такога трохгадовага послушніцтва, а стала чарнарызіцаю калі і не адразу па прыходзе ў манастыр, дык, прынамсі, неўзабаве пасля таго. Гэта зразумела: і сама князёўна, і яе цётка выдатна ўсведамлялі, што ўцёкі Прадславы нядоўга застануцца нявыяўленымі, Святаслаў-Георгій зробіць усё, каб забраць дачку з манастыра і «со всякмм гневом возложнт вред на главу» ігуменні. Пагэтаму абедзьве яны — і цётка, і пляменніца — спяшаліся не даць магчымасці зваротнага ходу падзеям. Ужо згаданае 140 Правіла Карфагенскага сабору мае выключэнне «по нужде, в опасностм угрожаюіцей целомудрню девы»; верагодна, спасылаючыся на яго і было дадзена благаславенне на пострыг Прадславы (праўда, у Правіле гаворыцца аб адпаведным прашэнні бацькоў або апекуноў, і ці не з гэтым звязаны зварот Палачанкі да княгіні як да «госпожм к матн»?). Пятае Правіла Двухкратнага сабору таксама мае выключэнне, якое дазваляе скараціць тэрмін паслушніцтва з прычыны цяжкай хваробы; гэта дае нам права гаварыць пра магчымасць таго, што стан Прадславы падпадаў менавіта пад названы выпадак: Прадслава на самай справе магла захварэць пад час трохсотвёрстнага зімовага пераходу з Віцебска ў Ізяслаўль, нездарма ж потым і сам ГеоргійСвятаслаў плача над сваёй дачкой, як над паміраючай...
3 усяго вышэйсказанага вывад: Прадслава Святаслаўна сапраўды ўспрыняла манаскі пострыг'6 з імем Еўфрасінні неўзабаве пасля дасягнення ёю паўналецця, дванаццацігадовага ўзросту, і сталася гэтае праз некалькі гадоў пасля 1113 г., найверагодна — зімой 1116 г. Адсюль удакладненне часу нараджэння яе — 05.01.1104 г.17.