З неапублікаванай спадчыны Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў Аляксей Мельнікаў

З неапублікаванай спадчыны

Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў
Аляксей Мельнікаў
Выдавец: Чатыры чвэрці
Памер: 592с.
Мінск 2005
136.2 МБ
таксама змешчана Жыціе Еўфрасінні Полацкай, да таго ж удакладняецца: «Всеслав, сын Брячнславов, внук Нзяславов, правнук блаженнаго м равноапостольнаго Владмммра». Удакладненне «Ступеннай кнігі», гэтага гісторыка-генеалагічнага даследвання, спатрэбілася, напэўна, каб адрозніць Усяслава II Брачыславіча ад Усяслава I Ізяславіча (і, вядома ж, каб падкрэсліць у ідэалагічных мэтах паходжанне полацкіх князёў ад Уладзіміра Святога). Аб прычынах жа згадвання Усяслава на пачатку Жыція Еўфрасінні мы можам толькі здагадвацца (магчыма, асоба Святаслава-Георгія здавалася аўтару настолькі нязначнай, прынамсі, у параўнанні з Усяславам, што ён мусіў удакладніць асобу бацькі святой князёўны)1. Урэшце, магчыма, што згадка Усяслава — гэта толькі пазнейшая інтэрпаляцыя ў пачатковы кароткі тэкст Жыція.
Назваўшы бацьку прападобнай полацкай асветніцы, агіёграф ні словам не абмовіўся пра маці яе. Разам з тым, калі правільнымі з’яўляюцца некаторыя згадкі і здагадкі, асоба жонкі СвятаславаГеоргія ўяўляе немалую цікавасць і можа ўнесці шмат дадатковых штрыхоў не толькі ў біяграфію Еўфрасінні Полацкай, але і ва ўсю гісторыю Полацкай зямлі.
Чвэрць стагоддзя таму і, здаецца, упершыню, вядомы гісторык В.Л.Янін на падставе выяваў святых Еўфрасінні, Георгія і Сафіі на знакамітым крыжы Лазара Богшы, зрабіў дапушчэнне аб тым, што там адлюстраваны святыя заступнікі самой Еўфрасінні Полацкай і яе бацькоў, а адпаведна — што маці Палачанкі насіла ў хрышчэнні імя Сафіі2. 3 гэтым і лагічна, і гістарычна абгрунтаваным дапушчэннем цяжка не пагадзіцца. 3 другога боку, З.М.Тацішчаў, абвяргаць паведамленне якога, прынамсі ў дадзеным выпадку, мы таксама не маем падставаў, называў Васільку Святаславіча, малодшага брата Еўфрасінні, «унукам Манамашым»3. Такім чынам (калі, паўтару, пагадзіцца са здагадкай В.Яніна і давяраць паведамленню В.Тацішчава), атрымліваецца, быццамжонкай Святаслава-Георгія была дачка Уладзіміра Манамаха Сафія.
Што ж, вялікі князь Уладзімір Усеваладавіч і сапраўды меў дачку па імені Сафія. Іншая справа — гэтая Сафія Уладзіміраўна, паводле летапісных крыніц, была выдадзена ў 1112 г. замуж за венгерскага каралевіча і скончыла жыццё ў 1138 г. у якасці «каралевы інакіні Яўфіміі»4. Такім чынам, здавалася б, здагадка В.Яніна ўступае ў супярэчнасць з паведамленнем В.Тацішчава. Аднак яшчэ сам гістарыёг-
2 Яннн В.Л. Полоцкнй матрнархат // Знанме — снла. 1970. № 12.
3Татміцев В.Н. Нстормя Россмйская. — М.; Л., 1963. Т. 2. C.144.
4 Тамсама. C.128, 149.
раф (якому не патрэбна было ўзгадняць свае здагадкі з ўласнай гіпотэзай) адзначаў у каментары 395 да адпаведнага месца сваёй працы, што, паводле яго меркавання, гэтая дачка Манамаха звалася Аленай (слав. Елена), а не Сафіяй, спасылаючыся пры тым на сапраўды існуючую традыцыю даваць манаскае імя па першай літары хроснага імені5.
У любым выпадку, калі нават не пагаджацца з гіпотэзай В.Яніна і гэтым каментаром В.Тацішчава, адмаўляць праўдзівасць самога паведамлення аб адной са старэйшых дачок Уладзіміра Усеваладавіча (1053-1125 гг.), што выйшла замуж за Святаслава-Георгія полацкага, калі сам яе бацька быў яшчэ князем чарнігаўскім (10781094 гг., што здаецца нам больш верагодным) або ўжо пераяслаўскім, мы не маем права. Адзначым, што Святаславу-Георгію к пачатку XII ст. наўрад ці магло быць менш за 20 год, і гэта таксама даволі важна ў кантэксце нашага далейшага апавядання.
У навукова-папулярнай і белетрыстычнай літаратуры здаўна бытуе эфектная, але бяздоказная, нягледзячы на яе пашыранасць, версія аб блізкім сваяцтве Еўфрасінні Полацкай з домам візантыйскіх імператараў Комнінаў, што потым як быццам бы паўплывала на яе узаемаадносіны з царом Мануілам. Так, стрыечнай сястрой імператара (1143-1180 гг.) Мануіла Комніна абвяшчае Палачанку рускі замежны езуіт іераманах І.Калагрываў6. Другі прадстаўнік замежжа, але ўжо беларускага, а. Леў Гарошка паведамляе: «Маці Прадславы паходзіла з роду візантыйскіх імператараў Комнінаў. Магчыма нават, што яна была роднай сястрой імператара Мануіла»7. Вядома, ніводны з гэтых, ды і іншых даследчыкаў не прыводзіць якіх-небудзь абгрунтаванняў сваіх тэорый. Уласна, яны маюць адну крыніцу — памылковае прачытанне8 тэксту «Аповесці міну-
5«Смя дочь Владпммрова, королева мнока Евфммма, впдно, что Елена, бывшая за королем венгерскмм, как ймя по обычаю в монашестве переменено м с начальной буквы дано, как то доднесь употребляемо. Н хотя сме у грек давно в употребленнм было, что в монашестве ммена, переменяя, с той же буквы давалм..., но многда давалм нмя святаго, того дня прмлучмвшагося, нногда же н не пременялн, н о том есть лй какой устав о мменах, мне немзвестно». — Тамсама. С. 266.
6 Ноанн (Кологрнвов), меромонах. Очеркн по нсторнн Русской святостн. — Брюссель, 1961. С. 251
’Гарошка Л. Сьв. Еўфрасіня-Прадслава, ігумення манастыра сьв.Спаса ў Полацку, патронка Беларусі. — Парыж, 1949. С. 20.
8 А.П.Тыртаў (Некоторые поясненмя к опнсанню жнтня преподобной Евфросйннй княжны Полоцкой. — Внтебск. 1893. С. 20-23) абвінавачвае ў паходжанні гэтай памылкі М.М.Карамзіна, але несправяліва (пар.: Карамзян Н.М. Нстормя государства Росснйского. Т. 2. — М. 1991. С. 170, прмм. 209). В.М.Тацішчаў называў Валадара Уладзімірам (Цыт. сач. Т. 2. С. 124, 258).
лых гадоў», дзе пад 6612 (1104) г. паведамляецца аб выдачы дачкі Валадара (не Уладзіміра!) за аднаго з сыноў Аляксея Комніна — Андроніка або Ісакія (трэці сын імператара, Іаан, быў жанаты на Ірыне, дачцы венгерскага караля). Іншымі словамі, гаварыць пра сваяцтва Еўфрасінні Полацкай з домам Комнінаў правамоцна роўна настолькі, наколькі правільна называць сваякамі прадстаўнікоў любых еўрапейскіх дынастый, бо ўсе яны знаходзяцца ў больш ці менш далёкай роднаснай сувязі.
Затое са значна большай праўдападобнасцю мы маем права сцвярджаць, да прыкладу, наяўнасць не вельмі аддаленага раства прападобнай князёўны Полацкай з вялікім «Златоустом, паче всех на Русн просмявшмм» — Кірылам, епіскапам Тураўскім. Бо калі правамоцна нашая гіпотэза, то бацькам Кірыла Златавуста быў князь Яраслаў Святаполчыч; братам — тураўскі князь Юры, а сястрой — Сафія Яраслаўна, што была ў шлюбе са стрыечным братам Палачанкі Расціславам Глебавічам Мінскім".
3 тэксту Жыція Еўфрасінні Полацкай вынікае, што прападобная князёўна мела братоў і сёстраў. Некаторых з іх агіёграф называе па імені: гэта — малодшая сястра Градзіслава, або Гарадзіслава9, у інацтве Еўдакія; гэта — «любімы» брат Вячаслаў (згадваецца летапісцамі пад 1159, 1168 гг.) і, нарэшце, Давід (не ідэнтыфікаваны; не блытаць яго з Давідам чарнігаўскім, сынам вялікага князя Святаслава II Яраславіча)10. 3 летапісных крыніц мы даведваемся, аднак, і пра старэйшага за Вячаслава і Давіда брата Еўфрасінні Полацкай — Васільку, а таксама пра брата Рамана (згадваецца аднойчы пад 1167 г.). Звернем увагу на тое, што тры з названых чатырох імёнаў братоў Еўфрасінні — хросныя, тады як імя Вячаслаў — княскае, дынастычнае. Гэта дае нам няпэўную падставу для дапушчэння, што імёны Вячаслаў і Раман належалі адной і той жа асобе.
Дарэчы аб імёнах. Даволі дзіўным уяўляецца нам тое, што аўтар Жыція паведамляе чытачу толькі дынастычныя імёны абедзвюх
9У рукапісах Жыція сустракаюцца абодва варыянты імені. Мы аддаем перавагу першаму з іх, да чаго штурхае нас сама логіка імёнаў дзвюх дачок СвятаславаГеоргія: старэйшая дачка названа Прадславай — папярэдняй, былой славай (на ўспамін былой велічы Полацкага княства?), малодшая — Градзіславай — будучай, «грядуіцей» славай (у спадзяванне аб адраджэнні магутнасці і незалежнасці дзяржавы і роду?).
І0Імя малодшага брата Еўфрасінні яўна з’яўляецца не княскім. Гэтае, а таксама і тое, што, па-першае, пра супругу і дзяцей Давіда нам нічога невядома, а падругое, што якраз Давіда Еўфрасіння бярэ з сабой у сваё апошняе падарожжа, можа сведчыць, на наш погляд, што Давід пастрыгся ў манахі і атрымаў прьі пострыгу менавіта гэтае сваё імя.
Святаслаўнаў і Звеніславы Барысаўны, хаця, здавалася б, жанр агіяграфічнай аповесці патрабаваў назваць менавіта хросныя імёны трох князёўнаў. Справа, думаецца, у тым, што складальнік Жыція ў канцы XII ст. ужо не ведаў «ракла» Прадславы (ці Прадзіславы, названай так, відаць, у гонар сваёй прабабкі — Прадславы Уладзіміраўны1", супругі польскага караля Баляслава I), Градзіславы і Звеніславы, бо пад час стварэння аповесці магло і не застацца ў жывых людзей, якія б назвалі іх аўтару (апошняе, у сваю чаргу, ускосна сведчыць аб часе скону Градзіславы і Звеніславы). 3 другога боку, агіёграф ужывае менавіта свецкія хросныя імёны пляменніц Еўфрасінні — Кіраанны (Кірыніі, Кіра-Іаанны) і Вольгі11, таму што лёгка мог даведацца пра іх у саміх Агафіі і Яўфіміі, насельніц Полацкага Спаса-Праабражэнскага манастыра.
Як можна здагадацца з тэксту Жыція, дынастычнае імя давалася дзіцяці адразу ж або неўзабаве пасля нараджэння, тады як хроснае — «по днех неколмцех». Іншы помнік беларускай, праўда, ужо смаленскай, агіяграфічнай літаратуры — Жыціе Аўраамія Смаленскага — паведамляе нам, што імя давалася нованароджанаму на восьмы (як следаванне за біблейскай традыцыяй — пар. Лк.2:21), а хрысцілі яго на саракавы дзень ад роду.
Такім чынам, мы не ведаем, якім было хроснае «ракло» Прадславы; можна толькі меркаваць, што пачыналася яно з літары «Е» — гэтак жа, як пачыналася і яе манаскае імя (нагадаем: існавала дзве традыцыі наймення пад час інацкага пострыгу — паводле імені таго святога, у чый дзень адбываецца пострыг, і паводле першай літары свецкага імені). Больш таго: паколькі пад час пострыгу Прадславы духоўнымі заступніцамі яе і ігуменні Раманавай называюцца святыя Еўпраксія і Фяўроння, цалкам абгрунтавана думка, што гэта былі свецкія імёны Прадславы і яе цёткі. Такім чынам, мэтазгодна дапусціць, што хроснае імя Прадславы было Еўпраксія'У
Важнасць жа звестак аб хросным імені гістарычнай асобы цяжка пераацаніць, бо яны дапамагаюць вызначыць час нараджэння: у старажытнасці імёны дзіцяці даваліся строга па святцах. Пагэтаму, калі полацкая асветніца сапраўды была ахрышчана з імем Еўпрак-
11 Хаця імя Вольга з’яўляецца княскім, але на Русі роўнаапостальная княгіня ўшаноўвалася менавіта пад дынастычным імем, а не пад хросным — Алена (пар. «Успенме преподобныа княгмнн Ольгп, бабы Владнмеря. Канон м стнхмры», складзеныя Кірылам Тураўскім у 1169 г.). Да таго ж імя старэйшай з дачок Вячаслава Святаславіча хаця і перададзена ў розных спісах Жыція па-рознаму, але ўсе варыянты ў сваёй першай частцы яўна маюць грэчаскую аснову.