З неапублікаванай спадчыны Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў Аляксей Мельнікаў

З неапублікаванай спадчыны

Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў
Аляксей Мельнікаў
Выдавец: Чатыры чвэрці
Памер: 592с.
Мінск 2005
136.2 МБ
Першыя звесткі пра Полацк, зафіксаваныя рускімі летапісцамі, адносяцца да часоў Рурыка. Як даводзіць «Аповесць мінулых гадоў» (пад 6370-862 г.), самога Рурыка з варагамі-руссю заклікалі (па завяшчанні паўлегендарнага славенскага князя Гастамысла,-. згодна з паведамленнем В.М.Тацішчава пад 6369-861 г.1) «чюдь, слове-
1 Татмідев В.Н. Нсторня Росснйская. —М.; Л., 1963. Т. 2. С. 33. Дзеля зручнасці мы і далей будзем спасьшацца на гэтае выданне, паколькі вядомы гістарыёграф не толькі досыць спраўна перадаваў вядомыя яму і часта ўжо невядомыя нам летапісныя крыніцы (хаця некаторыя з іх адлюстроўвалі легендарныя звесткі), але і сінхранізаваў паведамленні розных летапісаў. Тут трэба зрабіць неабходную для ўсяго далейшага апавядання заўвагу аб храналогіі Старажытнай Русі. Як вядома, адлік гадоў вёўся ва ўсходніх славян ад стварэння свету, у адрозненне ад сучаснай свецкай храналогіі, дзе адлік вядзецца ад Ражджаства Хрыстовага. Аднак у залежнасці ад таго, якой традыцый карыстаўся той ці іншы летапісец, ён лічыў перыяд ад стварэння свету да Ражджаства Хрыстовага або, скажам, у 5504 гады (так званая «балгарская» эра), або карыстаўся адной з «візантыйскіх» эр з пачаткам адпаведна 1 верасня 5509 г. або 1 сакавіка 5508 г. Як бачым, разбежка ў датаваннях складае ад паловы да чатырох год. Дзеля таго, каб пазбегнуць недакладнасцяў у гістарычных рэканструкцыях, неабходна, такім чынам, звесці ўсе даты да адзінай храналагічнай сістэмы. У якасці такой сістэмы і прынялі мы «Гісторыю Расійскую». Аднак дзеля ўзгаднення яе з сучаснай храналогіяй неабходна памятаць, што гістарыяграфія В.М.Тацішчава заснаваная на так званым «ультрасакавіцкім» годазлічэнні.
нм м крмвмчн м весь». Невядома, праўда, дакладна, якія гэта былі крывічы — полацкія або смаленскія, — але нам здаецца, што як раз першыя, паколькі менавіта Полацк згадваецца пад тым жа 862 годам сярод тых трох асноўных гарадоў, якім надаваў найважнейшае значэнне і якія раздаў Рурык сваім намеснікам-«мужам», верагодна, дзеля ператварэння іх ва ўмацаваныя крэпасці.
3 наступнага летапіснага паведамлення (пад 6375-867 г.) даведваемся, што «ходм (Аскольд, адзін з «мужоў» Рурыка, які заваяваў Кіеў і спрабаваў узурпіраваць вярхоўную ўладу'. — АЛІ) на крмвмчн, н тех победм»2. Згодна са звычаямі таго часу, на Полацк, найверагодней, была накладзена даніна, але ў адміністрацыйных адносінах горад захоўваў самастойнасць, падначальваючыся князю з уласнай (варажскай) дынастыі. I хаця руска-візантыйскі дагавор 6415-907 г., згадвае Полацк сярод залежных ад Алега гарадоў3, але гэтая залежнасць азначала толькі вайсковае падпарадкаванне полацкага войска Алегаву вярхоўнаму камандаванню, пра што сведчыць факт выплаты даніны Полацку за яго ўдзел у паходзе. Дарэчы, Полацк, як вынікае з паведамлення, прадставіў чацвёртае па велічыні войска для ўдзелу ў названым паходзе" (як следуе з аксіяматычнага пераліку гарадоў), што азначае, у сваю чаргу, і сведчанне даволі высокага месца яго ў іерархіі рускіх гарадоў.
Гэта, прынамсі, быў найбуйнейшы горад Полацкай зямлі4, у ІХ-Х стст. ён меў град-дзяцінец і селішча-прадграддзе, або пасад па берагах Палаты і n-равым беразе Заходняй Дзвіны, дзе размяшчаліся адпаведна княская рэзідэнцыя і гандлярска-рамесніцкі цэнтр (па аналогіі з падзелам Кіева на арыстакратычную Гару і рамесніцкі Падол). Досыць вялікі, але не вызначальны5, быў тут
2 Татпшев В.Н. Цыт. сач. Т. 2. С. 33.
3 «Дабы дань грекм погодно рускнм княженмям давалн; первое на Кмев, по нем Черннгов, Переяславль, Полотск, Ростов, Любеч м на протчмя грады, во оных бо былм князм под властню Ольговою» (Там жа. С. 36).
4 За больш падрабязнымі звесткамі адсылаем да выдатных манаграфій: Тнхоммров М.Н. Древнерусскме города. — М., 1956; Алексеев Л.В. Полоцкая земля IXXIII вв. — М., 1966; Штыхов Г.В. Древннй Полоцк IX—XIII вв. — Мн., 1975; Штыхов Г.В. Города Полоцкой землм IX—XIII вв. —Мн., 1978.
5«До смх пор на террнтормм Полоцкой землн не обнаружено нм одного кургана, варяжская атрмбуцмя которого была бы бесспорной» (Штыхов Г.В. Кмев м города Полоцкой землн // Кмев н западные землн Русм в ІХ-ХІІІ вв. — Мн., 1982. С. 52). У артыкуле прыводзяцца цікавейшыя звесткі аб археалагічных знаходках у Полацкай зямлі, у тым ліку пра знаходку ў Маскавіцкім гарадзішчы ў 100 км на захад ад Полацка абломкаў касцей з рунічнымі надпісамі ХІІ-ХІІІ стст.
скандынаўскі элемент; варагі, як паведамляюць ісландскія паданні, складалі княскую наёмную дружыну-гвардыю6. Паводле малаверагоднага сведчання «Эймундавай сагі», дзеянне якой адбываецца, праўда, пазней за апісваемыя тут падзеі, вараг-кандацьер Эймунд нават атрымаў Полацк ва ўладанне (намесніцтва)7.
Да канца XI ст. у крывіцкай зямлі акрамя «старэйшага» Полацка ўжо існавалі «малыя» адміністрацыйна падначаленыя гарады Віцебск, Ізяслаўль, Усвяты, Лукомль, Друцк, Браслаў, Мінск, Лагойск, Копысь, Орша, Галацічаск; у XII ст. згадваюцца Барысаў, Бельчыцы, Стрэжаў, Гарадзец.
Як ужо ўпаміналася, Полацк меў у 1X-X стст. уласную дынастычную лінію, хаця гэтае наўрад ці можна звязаць з тым, што горад не ўяўляў геапалітычнай цікавасці для кіеўскіх князёў, як меркаваў у свой час А.Ляшчанка8. Адным з такіх мясцовых князёў быў Рагвалод (Рангвальд), родам «с Кашуб, от Поморья варязского», «котораго прародмтель прншел с Рюрмком пз Варяг»9.
Рагвалод яўна памыліўся, паставіўшы не на той варагуючы бок у вядомай барацьбе наўгародскага князя-рабыніча Уладзіміра Святаславіча111 з «законным» нашчадкам Святаслава Ігаравіча — Яраполкам. Полацк меў да таго ж пастаянныя тэрытарыяльныя спрэчкі з Ноўгарадам, а таму аддаваў перавагу ваеннапалітычнаму саюзу з аддаленым і таму менш небяспечным Кіевам. Для замацавання гэтага саюзу Рагвалод і заручае дачку Рагнеду з Яраполкам Святаславічам Кіеўскім. Далейшая гісторыя 6483-975 г. даволі падрабязна выкладзена летапісцамі (пад 6483-975, 6488-980 і 6636-1128 гг.)’°. Дзядзька і ваявода Уладзіміра Дабрыня, сын Малка Любчаніна, заваёўвае (паводле паведамлення Лаўрэнцьеўскага летапісу — пры падтрымцы крывічоў, верагодна, смаленскіх), Полацк, забіўшы Рагвалода і двух яго сыноў. Рагнеда бярэцца Уладзімірам за жонку, атрымаўшы славянскае імя Гарыслава. Полацк, ці, дакладней, тое, што застало-
6Падрабязней гл.: Рыдзевская Е.А. Древняя Русь м Скандмнавмя в IX—XIV вв. — М„ 1978.
’Сеньковскмй О.Н. Древнесеверные сагм м песнм скальдов в переводе русскмх пнсателей (l-VI earn). — СПб., 1903. С. 59-61. Гл. таксама: Сапунов А.П. Сказанмя нсландскмх, нлм скандннавскмх, car о Полоцке, князьях полоцкмх м р. Западной Двнне // Полоцко-Вмтебская старнна. — Внтебск, 1916. Вып. 3.
8 Ляіценко А.Н. «Eymundar Saga» н русскме летопясн // Пзвестмя AH СССР. — 1926, № 12. С. 1084.
9 Татмідев В.Н. Цыт. сач. Т. 2. С. 141.
10 Там же. Т. 2. С. 53, 54, 141.
ся ад яго", апынуўся, такім чынам, пад уладай Уладзіміра. Сам Уладзімір, урэшце, у разгар дынастычнай міжусобіцы Святаславічаў уцякае да варагаў, прычым Яраполк ставіць у братавых гарадах уласных пасаднікаў. Там, у варагах, і нараджаюцца ва Уладзіміра сыны Ізяслаў (каля 976 г.) і Яраслаў (каля 978 r.)lv, пазней Рагнеда-Гарыслава народзіць Уладзіміру яшчэ Усевалада і Мсціслава; старэйшы — Вышаслаў, паводле Іаакімаўскага летапісу, дадзенаму паведамленню якога мы схільны давяраць, нарадзіўся ад першай жонкі Уладзіміра, варажкі. Ва Уладзіміра і Рагнеды былі яшчэ дзве дачкі.
У 6488-980 г. Уладзімір з палачанамі і крывічамі (смаленскімі?) ўчыняе аблогу Кіева. Дзякуючы здрадзе Яраполкавага радцы Блуда, Кіеў быў здадзены, а Яраполк забіты двума наёмнымі забойцамі-варагамі; яго ўдава, былая грачанка-чарніца Ганна, бярэцца за жонку Уладзімірам (ў яе «от двою отцу», г. зн. невядома ад каго дакладна: яшчэ ад Яраполка, ці ўжо ад Уладзіміра нараджаецца Святаполк, празваны потым Акаянным). Незаконны сын Святаслава, такім чынам, аж на трыццаць пять год займае «залаты» ці «вялікі» Кіеўскі пасад і робіцца такім чынам вярхоўным правіцелем на Pyciv.
У 6496-988 г. Уладзімір прыняў святое хрышчэнне з імем Васілія і «крестмл 12 сынов свомх м вельмож»’2. Тады ж, а магчыма — нават раней хрысцілася і Рагнеда з дзецьмі. Пасля прыняцця святога хросту Уладзімір мусіць адмовіцца ад мнагажэнства. Рагнеда катэгарычна адд'аўляецца ад прапанаванага ёй Уладзімірам шлюбу з адным з велікакняскіх баяр.
Тады ж Уладзімір Вялікі — «Красное Солнышко» рускіх былін — раздае вотчыны сваім сынам: Вышаславу дастаецца Ноўгарад, Ізяславу — Полацк13, Вячаславу — Чарнігаў, Святаполку — Тураў, Яраславу — Растоў (пасля смерці Вышаслава — Ноўгарад, прычым Растоў пакідаецца Барысу), а Мурам — Глебу, Усеваладу —
11 Як мяркуецца на падставе археалагічных раскопак, у канцы X ст. Полацк быў поўнасцю разбураны і спалены, а новы горад пачаў адбудоўвацца толькі на пач. XI ст. на іншым месцы (Алексеев Л.В. Полоцкая земля. С. 136).
12 Татмідев В.Н. Цыт. сач. Т. 2. С. 62. «Аповесць мінулых гадоў» называе імёны сыноў Уладзіміра: Святаполк, Вышаслаў, Ізяслаў, Яраслаў, Усевалад, Мсціслаў, Барыс, Глеб, Станіслаў, Пазвізд, Судзіслаў, Святаслаў, а таксама дачок: Прадслава (у Тацішчава — Праміслава) і Дабрагнева-Марыя. Першы з сыноў — «от двою отцов»; другі — ад варажкі або ад Рагнеды; чацвёра наступных — Рагнедзіны; Барыс і Глеб — ад балгарыні; Святаслаў ад чэхіні; Прадслава (ці Праміслава, або дзве дачкі: Прадслава і Праміслава) — ад Рагнеды; Марыя — ад гракіні Ганны.
|33ахавалася пячатка князя Ізяслава канца X ст. са знакам Рурыкавічаў.
Уладзімір, Мсціславу — Тмутаракань, Судзіславу — Пскоў, а Святаслаў выпраўляецца да драўлян14.
Як бачым, Полацкае княжанне лічыцца ў гэты час трэцім па значэнні пасля Кіеўскага і Наўгародскага. Цікава тое, што ў Полацкай зямлі стала замацоўваецца менавіта лінія Ізяславічаў. Пасля смерці яго на полацкі пасад не ставіцца, паводле субардынацыйнай паслядоўнасці, які-небудзь з малодшых сыноў Уладзіміра: ён дастаецца сыну Ізяслава Брачыславу. Адзначым, што хаця пра Ізяслава і гаворыцца як пра полацкага князя, але на самой справе гэта толькі тытульнае, дынастычнае найменне. Вядома, што, згодна са славутай легендай, Уладзімір высылае пасля няўдалага замаху на яго жыццё Рагнеду з сынам у збудаваны ім Ізяслаўль. Найверагодней, аднак, пабудова Ізяслаўля належыць самому Ізяславу Уладзіміравічу, які і зрабіў гэтую крэпасць-град новай сталіцай сваёй зямлі (Полацк, як ведаем, пасля крывавых падзей 975 г. пачаў аднаўляцца толькі на пачатку XI ст.). I ў народным паданні Ізяслаў Уладзіміравіч таксама называецца ізяслаўскім князем’5.