З неапублікаванай спадчыны Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў Аляксей Мельнікаў

З неапублікаванай спадчыны

Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў
Аляксей Мельнікаў
Выдавец: Чатыры чвэрці
Памер: 592с.
Мінск 2005
136.2 МБ
сія, то імяніны яе выпадалі або на 12 студзеня, або на 25 ліпеня, a дзень яе нараджэння — адпаведна на 5 студзеня (пярэдадзень Багаяўлення), або 18 ліпеня (па старым стылі). Мы аддаем перавагу першай даце, паколькі, як будзе бачна пазней, к 15 лютага 1116 г. Прадславе-Еўпраксіі было крыху болей за 12 год (па нашым меркаванні — 12 год і сорак дзён; звяртаем увагу на сімволіку містычных лічбаў 12 і 40).
Увогуле, аб часе нараджэння Прадславы мы маем магчымасць меркаваць толькі па дадзеных Жыція і, часцей за ўсё, — толькі прыблізна, прычым з пагрэшнасцю да трох-пяці гадоў.
Звычайна ва ўжытку знаходзіцца 1120 год у якасці мяркуемага часу нараджэння Прадславы-Еўфрасінні. Як паказвае сама фактаграфія Жыція ў суадносінах яе з летапіснымі паведамленнямі, названая дата абсалютна нерэальная, бо ў такім выпадку, як пра гэта будзе падрабязней весціся гутарка ніжэй, князь Барыс (памёр у 1128 г.) не меў бы магчымасці быць сведкам перадачы Еўфрасінні Сяльца. Сумненні выклікае і 1110 г. як час нараджэння Прадславы, бо ў гэтым выпадку Святаслаў-Георгій, які быў высланы ў 1129 г. і, як здаецца, ужо ніколі не вярнуўся на Русь, не меў бы магчымасці выклікаць сваю малодшую дачку з манастыра Еўфрасінні, бо да васемнаццацігадовага ўзросту Палачанка не паспела б гэты манастыр заснаваць.
Падказка аб прыкладным часе нараджэння Прадславы, разам з тым, навідавоку. У тэксце Жыція паведамляецца, што князёўна ўспрыняла інацкі вобраз неўзабаве пасля таго, як ёй споўнілася 12 гадоў. Але ці не з’яўляецца гэтая лічба звычайным умоўным, «этыкетным» паведамленнем? Здавалася б, належыць схіліцца менавіта да такога дапушчэння: на карысць адносінаў да названага паведамлення як да «біяграфічнай гіпотэзы» сведчыць і сімвалічнасць самой лічбы 12, і дванаццацігадовы ўзрост пачатку падзвіжніцтва святой Еўфрасінні Александрыйскай (што і магло падштурхнуць агіёграфа да фактаграфічнай аналогіі).
Але перачытаем яшчэ раз адпаведную мясціну Жыція. «П прмшедшн ей в возраст 12 лет (у іншых спісах аповесці бачым «к прншедшн ей в возраст, м бысть 12 лет»! — AM), п нача отец ея глаголатн княмнн своей: Нама уже лепо датм Предслава за князь». Гэтае сведчанне ёсць не што іншае як поўнасцю заслугоўваючае даверу паведамленне аб намеры Святаслава выдаць дачку замуж (пры тым, што яшчэ да гэтага часу з боку іншых уладароў адбываліся няўдалыя захады заручынаў Палачанкі: «дабы поятм ю в жену сыну своему»), Дванаццацігадовы ж узрост і сапраўды з’яўляўся для дзяў-
чыны на Старой Русі мяжой паўналецця, і не дзіўна, што адразу ж па дасягненні яго Святаслаў спяшаецца заключыць дынастычны шлюб сваёй дачкі. 3 другога боку, Прадслава ўспрымае манаскі пострыг пасля размовы з «княгіняй Раманавай» — удавой Рамана Усяславіча, а той памёр ў 1113 г. Такім чынам, вызначаецца ніжняя мяжа магчымага часу нараджэння Прадславы: 1113 г. —12 = 1101 год. Паколькі наступнае ўдакладненне гэтай даты адвядзе нас далёка ўбок ад ходу цяперашняга апавядання, мы вырашым гэтае пытанне ў рамках нашай біяграфічнай рэканструкцыі трохі пазней.
Вернемся да тэксту Жыція.
«Родмтеля же ея вьзрадовастася о рожестве ея co всемм домашннмк свопмн. Fl по днех неколнцех повелеста крестмтн ю, м крестмста ю во пмя Отца п Сына м Святаго Духа. Н пнтома бяше донлмцею ея, дне от дне растяше отроковмца, тело ічлеком растяше, а душа Святаго Духа наполняшеся. Лучм же ся девмцм деснаго’2 естества п молнтвы плод, н толма бысть любяіцм ученне, якоже чудмтнся отцу ея о толнце любвн ученню ея. Вестм же разшедшейся по всем градом о мудростн ея н о блазем ученмм ея н о телесней утварн, бяше бо лепа лпцем. Красота же ея многы славныа князя на любленне прмведе ко отцу ея, кождо мх тіцашеся, дабы поятн ю в жену сыну своему, п всем часто прнсылаюіцпмся к отцу ея. Он же отвеіцевайіе: Воля Господня да будет».
На першы погляд можа здацца, нібыта ў працытаваным урыўку, акрамя сапраўдных фактаграфічных сведчанняў пра хрышчэнне Прадславы, наяўнасць у яе карміцелькі (гэта звязана з нейкім звычаем?), хуткае авалоданне граматай ды раннія спробы заручын князёўны, астатнія паведамленні ўяўляюць сабой звычайныя для агіяграфіі «агульныя месцы», этыкетныя элементы літаратурнай эстэтыкі, a то і фальклорныя ўплывы. Але па-першае: чаму карміцелька згадваецца спецыяльна, насуперак агіяграфічнай парадыгме? Думаецца, таму, што яна адыгрывала ў жыцці Палачанкі нейкую важную ці, прынамсі, не эпізадычную ролю. Быць можа, менавіта яна суправаджала сваю панну да манастыра, прыняла разам з ёю пострыг і нават была той чарнарызіцай, разам з якой Еўфрасіння пазней заснавала свой манастыр Святога Спаса. Акрамя гэтага, у дадзеным урыўку можна вылучыць некалькі алюзій на сапраўдныя біяграфічныя рэаліі.
12 У большасці рукапісаў замест словаў «девнцм деснаго» чытаецца «девнце сей ученне бытм кнмжному ппсанню, еіце не достмгше ей в совершен возраст телеснаго», што сведчыць аб пропуску тэксту пры перапісцы.
Вось, да прыкладу, фраза «плён малітвы». Калі прызнаць словазлучэнне «девнцм деснаго» памылкай перапісчыка, як рабілі ў свой час і мы ў сваёй дысертацыі, ранейшых публікацыях і даследаваннях, прысвечаных Жыцію13, дык выходзіць, што плёнам малітвы названа хуткае навучэнне Палачанкі. Але нельга выключаць і магчымасці таго, што якраз цытуемы намі рукапіс (найболей, як мы пакажам ніжэй, блізкі да архетыпу) прапануе правільнае паведамленне. У такім выпадку азначаны пасаж трэба чытаць: «была дзяўчына добрага («деснаго»-»правага») нораву, і (бо) з’яўлялася плёнам малітвьнУ. У сведчанні, што Еўфрасіння была вымалена сваімі бацькамі, можна таксама бачыць уплыў на кніжніка-агіёграфа Жыція Еўфрасінні Александрыйскай (бацькі якой, як вядома, атрымалі дзіця пасля малітвы да Бога). Аднак мы казалі раней, што не толькі аўтар аповесці пра Еўфрасінню Полацкую пераймаў стыль і фактаграфію Жыція Еўфрасінні-Ізмарагда, але і сама Палачанка наследавала жыццю тэзаіменнай падзвіжніцы. Верагодна, само гэтае перайманне якраз і пачалося з аналогіі падзеяў нараджэння і, такім чынам, нельга выключаць праўдападобнасці звесткі пра маленні да Бога бацькоў Прадславы аб нараджэнні дзіцяці. Гэтае ж паведамленне, у сваю чаргу, таксама можна насыціць канкрэтным зместам: бачыць у ім намёк на доўгую няплоднасць княгіні Сафіі14.
Агіёграф наўмысна і даволі настойліва падкрэслівае авалоданне яшчэ непаўналетняй, «не достнгшей в совершен возраст телеснаго естества» Прадславай «кніжным пісаннем», «добрасным вучэннем». Мы
13 Гл.: Топос м заммствованме в жнтнм Евфроснннм Полоцкой // Весці АН БССР. Серыя грамадскіх навук. — 1989. № 4; Некоторые вопросы текстологпм н лнтературной нсторнм жнтмя Евфросяннм Полоцкой. — Мн., 1989. — Деп. в ЙНЙОН АН СССР 20.07.89, № 38941; Кніга жыцій і хаджэнняў. —Мн., 1994. С. 27, 461 і інш.
14 Дадзеную здагадку можна пацвердзіць наступным. Па-першае, не менш як 20-гадовым (надзвьічай сталым для рэалій старажытнай Русі) узростам Святаслава-Георгія да мінімальнага тэрміну нараджэння Прадславы-Еўфрасінні. Па-другое, тым, што Прадслава была першаю з дзяцей Святаслава. Гэтае заключэнне робім з таго, што старэйшы (як вынікае з яго ўвакняжання ў Полацку ў 1132 г.) з сыноў князя, Васілька Святаславіч, заключае дынастычны шлюб сваёй дачкі Марыі, напэўна, таксама адразу ж па дасягненні ёй паўналецця, з сынам вялікага князя Усевалада толькі ў 1143 г., а значыць, што сам Васілька нарадзіўся не раней за 111520-я гады (прынамсі, у 1129 г. ён быў яшчэ непаўналетнім, што і дазволіла яму ў далейшым пазбегнуць ссылкі, як паспрабуем давесці ніжэй). Нарэшце, само памяншальнае найменне яго летапісцамі ўскосна ўказвае на малады ўзрост Васількі да часу яго ўвакняжання ў Полацку. I яшчэ аб Васільку. У летапісах пад 1132 г. ён называецца Святаславічам. Аднак М.М.Карамзін (Т. 2. Прпм. 259) спрабуе выправіць нібыта памылковыя летапісныя сведчанні аб гэтым князі, называючы Васільку сынам Рагвалода-(Барыса) Усяславіча. Паколькі аргументацыя аўтара «Нсторпм государства Росснйского» па дадзеным пытанні далёка не пераканаўчая, мы лічым мэтазгодным давяраць менавіта летапісным сведчанням.
яшчэ пакажам пазней, што ў гэтым паведамленні належыць бачыць не столькі элемент літаратурна-агіяграфічнай парадыгмы, колькі цалкам рэальнае сведчанне, прыведзенае з пэўнай ідэалагічнай мэтай. Зараз жа паспрабуем высветліць, якім чынам атрымала адукацыю Прадслава і які аб’ём ведаў яна назапасіла ў першыя гады свайго жыцця.
(Папярэдне, хаця і ў дужках, заўважым: зусім не факт, што менавіта ў бацькоўскім доме жыла і выхоўвалася Прадслава, прынамсі, пасля дасягнення ёю сямігадовага ўзросту.)
Найперш адзначым, што Еўфрасіння яшчэ ў маладыя гады была добра падрыхтавана к свядомаму далучэнню да манаскага вобразу. Аднак у горадзе Святаслава, якім бы ён ні быў, не існавала манастыра, ды і калі б Прадслава атрымала выхаванне ў манаскім асяроддзі, агіёграф не прамінуў бы асабліва адзначыць гэты надзвычай красамоўны ў кантэксце яго апавядання факт. He выключана, што пачаткі адукацыі будучая асветніца атрымала ад сваёй маці (Сафіі, чыё імя азначае: Прамудрасць), але тая наўрад ці рабіла б наўмысны акцэнт на манаскае жыццё. Настаўнікам Палачанкі мог стаць адзін з гарадскіх святароў або, верагодней, свяшчэннік княскай дамовай царквы, што і вытлумачвае пераважна рэлігійны накірунак выхавання князёўны. Але не выключана, што ў якасці настаўніцы да Святаслаўны была запрошана інакіня жаночага або інак мужчынскага Бельчыцкага манастыра, якія і паўплывалі на далейшы лёс вучаніцы.
Што ж да аб’ёму атрыманых ведаў, то наўрад ці ён быў з першага пачатку вельмі шырокі. Бадай што толькі сам Полацк з’яўляўся ў XII ст. параўнаўча вялікім кніжным цэнтрам, а таму ў горадзе Святаслава яго дачка магла карыстацца яшчэ меншым наборам, абмежаваным тыпікарнымі (ці ўстаўнымі) — неабходнымі для выканання богаслужэння — кнігамі15 і, магчыма, жыціямі святых. Наўрад ці, але не выключана, што былі вядомыя Палачанцы некаторыя гістарыч-
15 Гэта: Евангелле і Апостал — хутчэй за ўсё, тыпу кароткага апракаса (г.зн. раздзеленыя на невялікія раздзелы-«зачала» для чытання пад час богаслужэння, якое праводзілася ў горадзе Святаслава, верагодна, толькі ў нядзельныя і святочныя дні); Парэмійнік — чытанні са Старога запавету; Псалтыр следаваны (г.зн. з дадаткам Часаслова, выбраных трапароў і кандакоў, малітваслоўяў, неабходных для таінства прычашчэння); Служэбнік, што змяшчае парадак вячэрні, утрані і літургіі (малітвы і екценіі, якія мусіць чытаць святар або дыякан на гэтых службах, кароткія змяняемыя малітваслоўі: водпусты, пракімны, алілуарыі, прычастны, а таксама Месяцаслоў — указальнік імёнаў святых паводле дзён іх памяці); Часаслоў, дзе сабраны службы сутачнага кола: паўночніца, утраня, часы першы, трэці, шосты і дзевяты, выяўленчы, вячэрня, павячэр’е; Актоіх — зборнік сціхіраў, канонаў, трапароў і кандакоў; Мінеі службовыя з малітвамі і спевамі ў гонар святых на кожны дзень года; Трыёдзі — Посная (са спевамі для дзён Вялікага посту і папярэдніх яму пры-