З неапублікаванай спадчыны Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў Аляксей Мельнікаў

З неапублікаванай спадчыны

Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў
Аляксей Мельнікаў
Выдавец: Чатыры чвэрці
Памер: 592с.
Мінск 2005
136.2 МБ
Цяпер трэба паведаміць — і гэта вельмі важна для нашага аповеду — пра сыноў Усяслава.
1х было ў яго сямёра ці шасцёра (розныя крыніцы даводзяць розную колькасць); другое — больш верагоднае. Вось іх імёны, размешчаныя па старшынству: Рагвалод-Барыс, Рамануш, Глеб, Давід, Расціслаў, Святаслаў. Сыны гэтыя народжаныя не меней чым ад двух жонак: адзначым, што між з’яўленнем на свет старэйшага і малодшага з іх прайшло 30 год. Хутчэй за ўсё, тры старэйшыя сыны прыходзіліся тром малодшым зводнымі братамі (па бацьку), што і вызначыла ход дынастычнай барацьбы між імі, што пачалася адразу ж пасля скону Усяслава. Усобіцы гэтыя пачаліся спачатку паміж полацкай і мінскай галінамі (апошняя была прадстаўлена Глебам і яго нашчадкамі), а затым — між іншымі сынамі Усяслава ад першай і другой яго супругі.
Ужо ў 1104 г. «дуумвірат» Святаполка 11 1 Уладзіміра Манамаха падтрымлівае Давіда Усяславіча супраць Глеба Мінскага. Але тут ужо пачынаецца новы этап старажытнай гісторыі Полацкай зямлі, пра важнейшыя падзеі якога нам давядзецца апавядаць, паколькі ў цяснейшай сувязі з імі былі шмат якія падзеі ў жыцці святой Еуфрасінні.
Да жыццяпісу прападобнай Палачанкі зараз і прыступім, пачынаючы свой аповед першымі радкамі старажытнага яе Жыція: «Благословен Господь Бог Нзрамлев, Бог Авраамов, Бог Нсааков, Бог Наковль, несть Бог мертвых, но жмвых'х. Праведнпм бо м по смертн жнвн суть, якоже Соломонх в прптчах глаголет: «Праведнн-
цп в векм жнвпт, м от Господа мзда нх, н строенпе нх от Вышнего. Сего радн прнпмут венцм мз рук Господня», яко н бысть. Еже на предпошедша скажем, о смх же смце есть: снндетеся, суіцнн в пустынях н в горах, жнтма аггельскаа ммуіце, старнн немоіць отложьше, уннн яко еленн скачюіце, все снндетеся. Хоіцу бо вы представмтм трапезу от брашен снх, да ядше вьзвеселмтеся душамн вашпмн. Се бо есть трапеза нетлекяцмх брашен, не мже гортань услаждает м чрево насыідает, но душа веселяіца м ум укрепляюіцм на подвнгм добрых дел. Сея бо ядн, братне, аіце кто насытмтся, не вжадает пакмХІ, якоже речено есть в Пнсаньн: «Не замормт Господь гладом душа праведных»ХІ1. Пакк же на предлежаіцее нандем, о немже начахом повесть сню. Вы же, блазмм послушнмцн, князн н боляре п церковннцм н честнмн соборн святых, суіцнн в манастырех, м простмм людме, снмдетеся на новое се слышанме п послушайте прялежно, отврьзше ушаса своя п умякчнвшм ннвы сердец вашмх, прмммете семена многоспасенаго жнтья послушаннем жены сея преподобныя, святыя подвпгм ея н труд м любовь яже к Богу. Яже предомдуіце скажем, како родмся н како вьспмтася нлн како вьзрасте, в кою лм меру потече вьслед Женмха своего Хрнста. О снх смце есть...»
1	У сучаснай гістарыяграфіі існуе таксама даволі доказнае меркаванне пра тое, што Аскольд і Дзір былі не Рурыкавымі «мужамЬ-намеснікамі і нават не збеглымі ад Рурыка конунгамі, але рускімі каганамі, прамымі нашчадкамі славутага Кія, і таму варожа ставіліся да варажскай дынастыі. — Л.Л.
11	Цікава адзначыць, што самі грэкі нічога не ведалі пра гэты дагавор, як «не заўважылі» і сам пераможны паход Алега на Цараград ў 907 г., з чаго сучасныя гісторыкі робяць выснову, што Нестар, відаць, прыпісаў Алегу паход Аскольда 860 г. Але, прынамсі, у гісторыі Полацкай зямлі, гэта мала што змяняе, хіба толькі дае падставы меркаваць пра нейкую залежнасць палачан ад Кіева яшчэ ў 860 г., г. зн. да «афіцыйнага» заваявання Полацкай зямлі Аскольдам (калі, канешне, уласнатэкст руска-візантыйскага дагавору сапраўдны). — Л.Л.
111	Гаворка ідзе пра агульнавядомы (з летапіснага падання) факт, што хрысціцель Русі св. Уладзімір быў сынам князя Святаслава Ігаравіча і Малушы — дачкі драўлянскага князя Мала. Сам Мал быў забіты княгіняй Вольгай у помсту за забойства яе мужа князя Ігара, а Малуша была ўзятая да Вольгінага двара ў якасці напаўрабыні, напаўвыхаванкі, таму нядобразычліўцы зняважліва называлі Уладзіміра «робнчмчем»; таму і Рагнеда ў свой час быццам бы сказала бацьку: «Не хачу разуць (г. зн. стаць жонкай) рабыніча». — Л.Л.
IV	Ізяслаў і Яраслаў, паводле «афіцыйна» прынятай у XI ст. версіі, — таксама сыны Рагнеды, хаця існуюць і іншыя меркаванні наконт іх паходжання. — Л.Л.
v Цікава заўважыць, як аналогію наступным падзеям, што Уладзімір, заняўшы Кіеў, сутыкнуўся з катэгарычным нежаданнем з боку кіяўлян ні плаціць даніну варагам (па дзве грыўны з чалавека), ні ўвогуле бачыць варагаў у горадзе, таму Уладзіміру прыйшлося адправіць сваіх паплечнікаў у «ганаровую ссылку» у Канстанцінопаль (што, прынамсі, пазбаўляла яго неабходнасці плаціць ім за дапамогу). — Л.Л.
vl Адпаведна з нормамі Кормчай кнігі, у тыя часы мужчына лічыўся паўналетнім, калі дасягаў узросту 15 (14) год. — Л.Л.
v" Ізяслаў быў у шлюбе з дачкой Баляслава, караля Польскага.
™ Але ж, зыходзячы з разважанняў і аргументаў самога А. Мельнікава, такі пералік не стасуецца з тым, што Раман раней за Барыса валодаў Полацкам, відаць, на правах старэйшага з братоў. Але з другога боку, сама, так бы мовіць, логіка надання імя: Барыс, Раман, Глеб, Давід — г.зн. спачатку княскае, а потым хроснае імя славутых братоў-пакутнікаў, якія загінулі ў дынастычнай барацьбе — можа сведчыць менавіта пра такі парадак.
Яшчэ адна заўвага: можа і не варта адмаўляць існаванне і сёмага сына Усяслава — старэйшага Рагвалода, які магчыма, памёр у дзяцінстве. Патлумачу: цалкам верагодна, што, па-першае, менавіта свайго першынца Усяслаў назваў імем легендарнага пачынальніка полацкай княскай дынастыі. Па-другое, пералік імёнаў складаецца, як можна меркаваць, менавіта з княскіх «рэклаў» (што, дарэчы, можа сведчыць пра больш познюю афіцыйную кананізацыю братоў-пакутнікаў), так што зусім не абавязкова, як гэта робіць А. Мельнікаў, шукаць для імя Рагвалод хроснага «дубліката». — Л.Л.
ІХ Пар.: Вых. 3. 6; Мф. 22. 31-32; Мк. 12. 26.
х Прам. 5:15.
Х| Пар.: Ін. 4:14.
х" Гл. Прытчы 10:3.
ГЛАВА2
Нараджэнне і дзяцінства св. Еўфрасінні Полацкай (каля 1104 — каля 1116 гг.)
яко пзмлада Свяшенная Пмсанпя умеешм, могушмя тя умудрнтн во спасенме, верою, яже о Хрмсте Ммсусе.
2Цім.З:15
Нягледзячы на тое, што нараджэнню і першым гадам жыцця святой Еўфрасінні Полацкай аўтар яе Жыція надае нямала, у параўнанні з шэрагам іншых сюжэтаў, увагі, але апісвае падзеі ў досыць агульных словах, а таму фактаграфічная аснова яго паведамлення застаецца даволі хісткай, і даследчык вымушаны ўзнаўляць яе на падставе дапушчэнняў і гіпотэз.
Якія ж звесткі прапануюцца яму?
«Бысть князь в граде Полотсце нменем Всеслав, той ммея сыновы многы. Н беше у него меньшмй сын нменем Георгмй, от негоже родмся блаженнаа отроковнца... Н по днех неколнцех повелеста крестнтм ю, м крестмста ю во нмя Отца н Сына н Святаго Духа».
Згодна з агіяграфічнай парадыгмай, аўтар Жыція не называе час нараджэння прападобнай; не згадвае ён і месца яе нараджэння. Праўда, у тэксце твора мы бачым даволі рэдкае для старадаўняй рускай агіяграфіі ўпамінанне імені бацькі князёўны — Георгія Усяславіча, «меньшаго» сына Усяслава II. Аўтар Жыція, праўда, указвае толькі хроснае імя-«рекло» князя, што цалкам натуральна для самога агіяграфічнага жанру. Цяжкасць у тым, што, акрамя хроснага імені, князі мелі таксама дынастычныя імёны, пад якімі яны зазвычай фігуруюць у летапісах. Пагэтаму належыць найперш ідэнтыфікаваць князя Георгія, высветліўшы яго дынастычнае імя.
Як нам ужо вядома, Усяслаў меў шэсць сыноў, але адносіны іх старшынства ўяўляюцца даследчыку досыць няпэўна. Калі давяраць старажытнай, адлюстраванай ва ўсёй старадаўняй літаратуры, традыцыі пералічваць назвы і імёны у іх аксіялагічнай паслядоўнасці, a таксама калі пагадзіцца з тым, што слова «меньшнй» абазначае менавіта «малодшы па ўзросце», то цалкам верагоднай уяўляецца агульнапрынятая і, дарэчы, найбольш адпаведная сапраўднасці думка, якая атаясамлівае Георгія са Святаславам Усяславічам. Значна менш,
але таксама верагодна, што бацькам прападобнай Палачанкі з’яўляўся Расціслаў Усяславіч.
Нам невядома нічога дакладнага пра тое, які з гарадоў Полацкай зямлі быў надзелам Святаслава-Георгія. Рашэнне гэтай праблемы ўяўляецца важным таму, што толькі такім чынам мы зможам высветліць, дзе нарадзілася і правяла дзяцінства прап. Еўфрасіння. Бо тое, што яна называецца Полацкай, зусім не азначае, быццам яна ўсе свае гады пражыла ў гэтым горадзе, хоць потым агіёграф адзначыць наўмысна: Еўфрасіння — але ўжо пасля свайго пераезду ў Полацк — ніколі не пакідала гэты горад.
У Жыціі князь Георгій называецца князем полацкім. Аднак гэта таксама не значыць, што яго надзелам быў галоўны горад княства, — хаця б таму, што назву «полацкіх» насілі, незалежна ад таго, дзе знаходзіліся іх вотчыны, усе прадстаўнікі дынастыі Ізяславічаў, у тым ліку і нашчадкі князя Глеба Усяславіча, якія валодалі пераважна гарадамі Мінскай зямлі.
Можна сцвярджаць напэўна: ўладаннем Георгія-Святаслава не быў сам Полацк: для гэтага князь быў занадта далёкі па ўзросце ад асноўных, старэйшых нашчадкаў Усяслава (хаця, як убачым пазней, магчыма, пэўны час і прэтэндаваў на галоўны горад Полацкай зямлі). Аб тым, што Георгій не быў полацкім князем, сведчыць таксама далейшая фактаграфія Жыція. Калі меркаваць па асобных, хоць і даволі «глухіх» звестках, надзелам Гергія Усяславіча — прынамсі, у першай трэці XII ст. — быў Віцебск, які і перайшоў пазней да яго старэйшага сына Васількі. Між іншым, і у самім Полацку князь Святаслаў-Георгій, хутчэй за ўсё, таксама меў асабісты зямельны дамен-надзел1.
Звернем увагу на тое, што агіёграф пачынае сваё апавяданне не з Георгія, а з Усяслава, а ў «Ступенных кнігах царскага радаслоўя», дзе
1 Да ліку гарадоў Полацкай зямлі у XII ст. адносіліся, акрамя самога Полацка: Галацічаск, Ізяслаўль, Лагойск, Мінск, Одрск, Орша, Віцебск, Барысаў, Лукомль, Копысь, Некалач, Стрэжаў, Герсіке, Кукенойс, Гродна; з іх найболей значнымі былі: Полацк, Віцебск, Мінск, Друцк, Барысаў, Лагойск, Ізяслаўль, Гродна (гл.: Тмхомнров М.Н. Древнерусскме города. — М., 1956). Пісьмовыя крыніцы называюць яшчэ Браслаў. 3 гэтага пераліку ў кантэксце нашай праблемы належыць выключыць гарады Мінскага княства, якое належала і наследавалася нашчадкамі Глеба Усяславіча. Г.Штыхаў падзяляе гарады Полацкай зямлі на буйныя (Полацк), сярэднія (Віцебск, Мінск, Друцк) і малыя (гл.: Штыхов Г.В. Города Полоцкой землм IX—ХІП вв. — Мн., 1978). Згодна са сваім іерархічным становішчам («меньшы» з братоў), СвятаслаўГеоргій мог стаць толькі князем аднаго з «малых» гарадоў Полацкага княства. Але мы маем моцнае падазрэнне, што ён, будучы зяцем Манамаха, валодаў (у абыход старэйшых за яго братоў Расціслава і Давіда?), менавіта Віцебскам, які разам з Мінскам ці Друцкам быў даволі вялікім, па мерках тако часу, горадам.