З неапублікаванай спадчыны Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў Аляксей Мельнікаў

З неапублікаванай спадчыны

Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў
Аляксей Мельнікаў
Выдавец: Чатыры чвэрці
Памер: 592с.
Мінск 2005
136.2 МБ
,6Абрад выконваў святар, названы ў адным са спісаў Жыція Іераміяй (найверагодней, памылкова — спіс РДБ, Ф. 299, № 631).
17 У адным з рукапісных тэкстаў Жыція Еўфрасінні Полацкай замест словазлучэння «луча солнечная» чытаецца «луна солнечная». Найверагодней, тутмы маем справу з апіскай перапісчыка. Але, магчыма менавіта апошняе прачытанне правільнае, і гэтае сведчанне ўказвае на пэўную астранамічную з’яву, што адбылася ў 1104 г., і намякае на час нараджэння Прадславы-Еўфрасінні Полацкай. Вось апісанне гэтай з’явы ў «Аповесці мінулых гадоў»; «В се же лето бысть знаменье: стояше солнце в крузе, а посреде круга кресть, а посреде креста солнце, а вне круга обаполы два солнца, а над солнцем, кроме круга, дуга рогома на север; тако же знаменье м в луне тем же образом месяца февраля в 4 м 5 м 6 день, в дне по трм днп, а в ноіць в луне по трн ноіцп» — Тат. 2:124 (6612-1104 г.).
Калі ўлічваць традыцыю манаскага наймення паводле імені святога таго дня, калі адбываецца пострыг, належыць прызнаць, што Прадслава магла апрануцца «в черныя рмзы» або ў дзень пакутніцы Еўфрасінні (III ст.) 6 лістапада, што малаверагодна, або ў адзін з дзён памяці прападобнай Еўфрасінні Александрыйскай (V ст.) 25 верасня ці 15 лютага. Звернем асаблівую ўвагу на апошнюю дату, якая выдатна суадносіцца з зімовымі падзеямі 1116 г.: магчыма, гэта адно з тых супадзенняў, якімі поўнае жыццё Еўфрасінні Полацкай і якія прыводзілі саму Палачанку да выстройвання цэлай сістэмы паралеляў яе лёсу з лёсам Еўфрасінні-Ізмарагда і ў сваю чаргу — да пераймання і наследавання жыццю Александрыйскай святой. Такім чынам, 15 лютага 1116 г. — вось тая дата, якая ўяўляецца нам найболей праўдападобнай у кантэксце размовы аб часе ўспрыняцця Прадславай манаскага вобразу. Пры гэтым мы зусім не выключаем магчымасці надання імені Еўфрасінні паводле першай літары яе хроснага імені-ракла (Еўпраксія) — гэта, верагодна, яшчэ адно са шматзначных супадзенняў або ўсвядомленых самой Палачанкай біяграфічных аналогій.
У фактаграфічным аспекце не пазбаўлена цікавасці і благаславенне, якія дала Еўфрасінні княгіня Раманава. «Будн, чадо, последствуюіцм преже тебе бывшмм женам Февронпм н Еупраксмм м мнех множество, мже Хрнста радм пострадаша». Тут маюцца на ўвазе прападобнамучаніца дзева Фяўроння (к. 304 г., памяць 25 чэрвеня) і адна з дзвюх прападобных дзеваў — Еўпраксія (413 г., памяць 25 ліпеня) або Еўпраксія Тавенская (393 г, памяць 12 студзеня). Паміж названымі святымі, акрамя таго, што яны былі дзевамі, мала агульнага: першая з іх і сапраўды пакутавала дзеля Хрыста, дзве іншыя былі проста прападобнымі. Чаму ж менавіта іх называе ігумення ў якасці прыкладу для пераймання? Што да Еўпраксіі, мы можам дапусціць наступнае: менавіта яе імя (прыгадаем: на літару «Е») магла мець Прадслава ў святым хрышчэнні, а таму і святая Еўпраксія заставалася святой заступніцай Палачанкі. Што ж датычыць прападобнамучаніцы Фяўронні, дык, згадваючы яе, Раманава або заклікала (у якасці апякункі?) да містычнай дапамогі Еўфрасінні ўласную святую заступніцу, што дазволіла б нам зрабіць заключэнне аб манаскім імені княгіні, або як бы іншасказальна падрыхтоўвала пляменніцу да магчымага будучага пакарання з боку Святаслава-Георгія, гневу якога баялася і яна сама (прыгадаем аргументацыю княгіні, калі яна адмаўляла Прадславе ў пострыгу: «(Па-першае,) отец твой, уведев, co всякнм гневом возложнт вред на главу мою... (Па-другое,) юна есн возрастом... (Па-трэцяе,) како можешм оставктм княженме н славу ммра сего?»).
«Уведев же сна отец ея, скоро нде в манастырь м жалостно трьзаше власы главы своея, н любезно целоваше ю, глаголя: «Горе мне, чадо мое! Почто мн снце сотворнла есн п печаль душн моей прмнесе? Почто мм преже сего мыслм сея не явнла есн? Люте мне, чадо мое сладкое, жалостн сердца моего! О rope мне, чадо мое ммлое! Како гоньзнет доброта твоя вражые пронырьство? Уже достон мн плакатнся острупленню душею к Господу Богу моему да внндешн в чрьтог Царствна Его». Жалость же бысть всем в дому его о ней.»
Калі паслядоўна адносіцца да Жыція Еўфрасінні Полацкай як да гісторыка-біяграфічнай крыніцы і спрабаваць нават у, здавалася б, тыпова рытарычных або жанрава-парадыгматычных элементах аповесці знайсці зерне рэальных фактаў, дык і наступны эпізод «плачу» над дачкой Святаслава-Георгія ўяўляе немалую цікавасць і нават загадкавасць. Прынамсі, мы пакуль што не здольныя пераканаўча адказаць на пытанне, чаму бацька Палачанкі, што называецца, ва ўнісон з княгіняй Раманавай сумняваецца ў моцы дачкі супрацьстаяць падкопам д’ябла («како гоньзнет доброта твоя вражые пронырьство»), і яшчэ больш — чаму лічыць, што ўратаванне душы Еўфрасінні і яе (мяркуемае хуткае?) дасягненне Нябеснага Царства магчымае толькі праз яго, Георгія, малітвы і плачы. Прычынай гэтага можа быць як упэўненасць у занадта моцным парушэнні манастырскага рэгламенту, так і сапраўды цяжкая хвароба Прадславы пад час яе пострыгу'8. He зусім зразумела і тое, з якой прычыны князь папракае дачку, што яна «преже сего мыслм сея не явнла»; растлумачыць, прынамсі, гэтае толькі адным няёмкім становішчам, у якім апынуўся Святаслаў перад сватамі, наўрад ці магчыма.
Аб перыядзе пражывання Еўфрасінні ў манастыры ігуменні Раманавай агіёграф паведамляе нам вельмі мала, прычым у досыць агульных этыкетных фразах, за якімі, між іншым, немэтазгодна не бачыць адлюстравання рэальных фактаў.
«Преподобная же Еуфросннна сего всего небрежаша19 жалостн отца своего, но яко доблнй храбор20, вьоружмвшеся на супротнвннка своего днявола, пребываше в манастырн, повннуюіцгіся
18 Да пералічаных А.А. Мельнікавым прычынаў можна, здаецца, дадаць яшчэ адну — увогуле слабое здароўе дзяўчыны, пра што яе бацька не мог не ведаць. Магчыма, тым жа самым можна часткова тлумачыць і адмову ад ранніх заручын дзяўчыны, бо з прычыны хваравітасці яна магла не дажыць да шлюбнага ўзросту. — Л.Л.
19 не кранулася.
20 Пар.: 1 Цім. 1. 18; 2 Цім. 2. 3.
мгуменнн н сестрам всем н всех преспеваюіцп постом н молнтвамн м бденмн ноіцнымп. F1 оттоле паче подвпжнейшн нача бытп, собмраюідн мыслн благыа в сердцп своем, яко пчела сот.»
Пражыванне ў манастыры было наўрад ці багатае на падзеі. Ізяслаўскі манастыр, найбольш верагодна, кіраваўся правіламі келіёцкага манастырскага ўстава, адпаведна якому сёстрам дазвалялася жыць ў асобных памяшканнях-келлях, выконваючы кялейнае ж малітоўнае правіла; трымаць у асабістай маёмасці некаторыя рэчы (у тым ліку іконы і кнігі) і грошы; збірацца разам дзеля выканання нейкіх гаспадарчых прац, а па суботніх, нядзельных і святочных днях — на сумесныя царкоўныя службы.
Святы Яфрэм Сірын так даводзіць аб прыкладным інацкім быцці: «Першы занятак ў манаха — маўклівасць, г.зн. жыццё без забаў, аддаленае ад усіх жыццёвых клопатаў, каб, узвысіўшыся над чалавечымі асалодамі, можна было наблізіцца да Бога.
Другі занятак — суразмерны пост, г.зн. адзінаразовае ўжыванне малакаштоўнай ежы, ды й тое не да сыту.
Трэці занятак — суразмернае няспанне, г.зн. палову ночы прызначаць на спяванне псалмоў, уздыхі і слёзы.
Чацвёрты — псалмапенне, г.зн. малітва цялесная. што складаецца з псалмоў і кленчанняў.
Пяты — малітва духоўная, якая ўтвараецца розумам і аддаляе любую пабочную думку.
Шосты — чытанне жыцій святых айцоў і іх «слоў», поўнае выдаленне слыха ад чужых вучэнняў і ад ўсяго іншага, каб словамі айцоў перамагчы страсці.
Сёмы — запытанне вопытных настаўнікаў пра ўсялякае слова і намер, каб па невопытнасці і саманадзейнасці, прымеркаваўшы і зрабіўшы адно замест аднаго, не загінуць.
Прыблізна ў падобных манаскіх занятках і прабывала ў Ізаслаўскім жаночым манастыры новапастрыжаная інакіня Еўфрасіння. Мы не выключаем верагоднасці таго, што менавіта тут Еўфрасіння далучылася, так бы сказаць, прафесійна, да кніжнай справы: відаць, менавіта кніжную мудрасць меў на ўвазе аўтар Жыція, калі згадваў пра першы інацкі подзвіг збірання «мыслей благмх».
I, як можна меркаваць з наступных паведамленняў Жыція, менавіта кніжніцкая дзейнасць прывяла Еўфрасінню да Полацкага Сафійскага сабора. Перачытаем тэкст аповесці:
«Н пребывшн неколпко время в монастырм, n по том просп у епнскопа суіцаго тогда, нарнцаемаго Нлью, правяіцаго стол святое Софем в Полотьсце, дабы ей велел ту пребытн в церквн святей
Софен в гольбцн камене. Н повеле ей да пребывает ту. Вшедшм же, начат подвмжнейшм подвпг постнкческмй воспрннматн, п начат кннгн пмсатм свомма рукама, м наем емлюіцн, требуюідмм даяше».
Як бачым, у аповесці паведамляецца толькі пра кнігапісальніцкую дзейнасць князёўны пад час яе пражывання ў Полацкай Сафіі, таму мэтазгодна прызнаць, што яна ж была і прычынай перасялення Палачанкі ў Полацк; але падкрэслім наўмысна наступнае: менавіта прычынай перасялення ў Сафійскі сабор, а не прычынай зыходу з манастыра Раманавай21, бо паміж гэтымі двума выказваннямі існуе істотная розніца. I калі мы ўжо зрабілі дапушчэнне, чаму Еўфрасіння выбірае (ці, дакладней, чаму для яе выбіраецца) кафедральны сабор у якасці наступнага месцазнаходжання, дык яшчэ трэба даведацца аб прычыне таго, чаму гэтае месцазнаходжанне прыйшлося змяніць.
Лягчэй за ўсё наступным чынам адказаць на апошняе пытанне: такое было прызначана ёй паслушанне. Але сказаць так — усё роўна што не сказаць нічога, бо застаецца нявырашаным: кім было дадзена такое паслушанне, у які час і з якіх прычын.
Калі на першае з гэтых пытанняў адказаць, з-за адсутнасці гістарычных сведчанняў, не ўяўляецца магчымым, бо невядома, колькі заставалася ў жывых княгіня Раманава пасля пастрыжэння Еўфрасінні і хто заняў настаяцельскае месца пасля скону ігуменні. Вядома толькі тое, што Еўфрасіння правяла ў першым сваім манастыры некалькі год, паколькі звычайна словазлучэнне «неколмко время» агіёграф ужывае для абазначэння досыць працяглага часу.
Паспрабуем вызначыць храналагічны прамежак, калі мог адбыцца пераход Палачанкі ў горад яе наступных аскетычных і асветніцкіх подзвігаў. Ніжняя граніца яго абмяжоўваецца 20 ліпеня 1116 году — датай скону епіскапа полацкага Міны, бо дазволіў Еўфрасінні перасяліцца ў галбец Св. Сафіі, як даводзіць Жыціе, не еп. Міна, а еп. Ілля. На жаль, нам невядома дакладна, ці стаў згаданы Жыціем епіскап Ілля непасрэдным пераемнікам Міны на полацкім пасадзе. Згодна з 25 Правілам IV Усяленскага і 89 Правілам Карфагенскага сабораў, якія рэгламентуюць не большы за трохмесячны тэрмін хіратоніі наступнага архірэя, епіскап Ілля павінен быў