• Газеты, часопісы і г.д.
  • З неапублікаванай спадчыны Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў Аляксей Мельнікаў

    З неапублікаванай спадчыны

    Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў
    Аляксей Мельнікаў

    Выдавец: Чатыры чвэрці
    Памер: 592с.
    Мінск 2005
    136.2 МБ
    21 Але ж наступныя развагі даследчыка адказваюць на пытанне, менавіта чаму Еўфрасіння вымушана была пакінуць манастыр княгіні Раманавай — з-за вайны ў Мінскай зямлі. — Л.Л.
    рукапакласціся восенню таго ж 1116 г22. Хаця ўжо згаданы Л.Гарошка называе, без спасылкі на крыніцу, часам хіратоніі Іллі 1120 г.23, аднак, паколькі нідзе не ўпамінаецца епіскап, які б кфаваў полацкай кафедрай з 1116 па 1120 г., мы не схільны давяраць гэтаму паведамленню.
    Што ж да верхняй граніцы магчымага часу перасялення прападобнай князёўны, дык яна, як будзе бачна далей, абмяжоўваецца 1124-1125 гадамі24. Але такі досыць шырокі васьмігадовы прамежак на самой справе належыць скараціць, па меншай меры ўдвая, паколькі «неколнко время» — пакладзем хаця б два гады — Еўфрасіння правяла ў манастыры княгіні Раманавай, і некалькі ж год (ужыта тое ж словазлучэнне «неколнко время») — у галбцы Полацкай Сафіі.
    У вызначаны такім чынам тэрмін 1118-1122 гг. і адбылася падзея, якая, на наш погляд, і прымусіла полацкую князёўну пакінуць месца свайго пачатковага чаравання. Падзея гэтая таксама звязана з вайной. Менавіта: зімой (?) 1119 г. Глеб Усяславіч разам з палачанамі ідзе ваяваць Наўгародскую і Смаленскую вобласці. Вялікі князь Уладзімір Усеваладавіч Манамах пасылае супраць прадстаўніка (прадстаўнікоў) полацкай дынастыі свайго сына Мсціслава «с братьею н воеводы с довольным войском», наказаўшы найперш абясшкодзіць зачыншчыка Глеба, найлепей жа — «как возможно, самого поммав, прмвестн». Пад націскам велікакняскай кааліцыі, сілы якой сканцэнтраваліся супраць аднаго мінскага князя, Глеб адступае ў Мінск, які падвяргаецца аблозе. Мірныя прапановы, што паступалі з боку Глеба і выклікаліся, верагодна, вялікімі разарэннямі ваколіц Мсціслававым войскам, не мелі поспеху; Мінск быў захоплены, Глеб Усяславіч палонены і прывезены ў Кіеў, дзе і памёр неўзабаве ў заключэнні25. Мінск і Мінская вобласць, найверагодней, былі анексіраваны Манамашычамі.
    22 Да меркаванняў A. А. Мельнікава можна дадаць такую дэталь: Еўфрасіння магла быць пастрыжана менавіта ў прамежак, калі еп. Міна, дапусцім, хварэў перад сконам, таму пострыг дзяўчыны, насуперак правілам Царквы, зрабіў іерэй, a не епіскап. — Л.Л.
    23Гарошка Л. Цыт. сач. С. 13.
    24 Тут відавочна гаворка ідзе пра перасяленне Еўфрасінні не ў галбец Св. Сафіі, але пра наступны яе пераход у Сяльцо. — Л.Л.
    25 У кантэксце далейшага апавядання цікава тое, што Глеб Мінскі дабрадзейнічаў Кіева-Пячорскаму манастыру, у якім пабудаваў у 1108 г. трапезную, а таксама ахвяраваў 600 грыўняў (каля 118 кг.) срэбра і 50 грыўняў (каля 9, 8 кг.) золата. Яго княгіня, дачка Яраполка Ізяславіча і пляменніца вялікага князя Святаполка II, сканала 3 студзеня 1157 г. ва ўзросце 84 год, завяшчаўшы Лаўры 5 населеных вёсак і ўсё сваё майно. Як Глеб Усяславіч, так і яго супруга пахаваны ў Кіеўскіх Пячорах.
    Увогуле пра падзеі 1119 г. і расклад палітычных сіл у іх мала што вядома. А таму і не можам мы адказаць з належнай дакладнасцю на пытанне, у якой сувязі з гэтымі падзеямі знаходзіліся лёсы Святаславічаў і ў тым ліку пераход Еўфрасінні з Ізяслаўскага (Ізяслаўль належыў, вядома ж, Мінскай вобласці26) манастыра ў келлю полацкага кафедральнага храма. Аднак тое, што такая сувязь існавала, амаль не выклікае ў нас сумненняў.
    Амаль упэўнены мы і ў тым, што да часу пераходу ў Полацк прападобная Еўфрасіння ўспрыняла чын схімы (намёк на што змяшчаецца ў фразе «паче подвмжнейшм нача бытн»?), што ў наступным з’явілася аргументацыяй немагчымасці для яе пражывання ў саборнай царкве і выклікала ў самой падзвіжніцы сумненні з нагоды епіскапскага благаславення на пабудову ўласнага манастыра27.
    Старажытнае Жыціе не каментуе, што менавіта абумовіла выбар галбца ў якасці новага жытла прападобнай князёўны ў Полацім Сафійскім саборы, збудаваным яе дзедам Усяславам II Брачыславічам у 1044-1066 гг. «То же в подражанме тех древнмх Нерусалммскмх дев, — заўважае, праўда, свяціцель Дзімітрый Растоўскі, пазнейшы інтэрпрэтатар Жыція, — средм комх была м Пречнстая Дева Богородмца, жнвшмх прм Соломоновой Святая Святых церквм в особных камарах, прм стене церковной на то устроенных» (спіс РДБ, зб. Шыбан., № 170, арк.240). He апошняй прычынай была, відаць, і багатая саборная бібліятэка і, напэўна, існуючы пры ёй скрыпторый. He выключаны і сімвалічны падтэкст гэтай падзеі — адданне сябе пад містычны псжрыў СафііПрамудрасці (тым болей, не забываем, што Сафіяй, магчыма, звалі маці Палачанкі). Адзначым, нарэшце, і тое, што, найверагодней, тады ж прыйшла разам з Еўфрасінняй у Полацк і згаданая далей у Жыціі чарнарызіца (не выключана, — карміцелька або адна з былых служанак князёўны), на пару з якой апошняя і заснавала ў далейшым уласны манастыр.
    26 Па меркаванні М. Ермаловіча, «Ізяслаўль быў цэнтрам асобнага ўдзелу і... меў свайго князя. У адрозненне ад суседнягя Менска ён не быў далучаны да кіеўскіх уладанняў. Магчыма, што гэта было вынікам здзелкі Полацка з Кіевам... палачане адстаялі (Ізяслаўль), згадзіўшыся на шлюб дачкі Мсціслава (Уладзіміравіча) з ізяслаўскім князем Брачыславам... Паколькі Ізяслаўль пасля страты Менска займаў крайняе паўднёвае становішча ў непасрэднай блізкасці да кіеўскіх уладанняў, то ён стаў як бы дублёрам Менска і быў ператвораны ў найбольш умацаваны бастыён...». Гл.: Ермаловіч М. Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды. —Мн.: Маст. літ., 1990. — C.175. — Л.Л.
    27 Але з довадаў самога даследчыка больш слушна меркаваць, што вялікую схіму Еўфрасіння прыняла як раз у Св. Сафіі, пасля чаго і павінна была пайсці з кафедральнага сабору. — Л.Л.
    Адным са схімных зарокаў прападобнай была, напэўна, уласнаручная праца ў скрыпторыі, з якой і абяцалася Еўфрасіння здабываць сабе наедак. «Начат подвнжнейшн подвнг постнмческмй воспрммматм (яшчэ адзін намёк на прыняцце схімнага вобразу? — А.М.), н начат кнкгм пмсатн свонма рукама, н наем емлюіцк, требуюіднм даяше,» — паведамляе агіёграф. Праца гэтая была надзвычай цажкай і маруднай: за дзень можна было спісаць не болей за чатырыпяць старонак. Кнігі ў XII ст. пісаліся ўрачыстым почыркам, які называўся ўставам, часта ўпрыгожваліся адмыслова выпісанымі загаловачнымі літарамі (буквіцамі ці ініцыяламі) і мініяцюрамі, якія ілюстравалі змест твора.
    Належыць адзначыць, праўда, што з наступнага тэксту вынікае: князёўна працавала не толькі на продаж (або, правільней, пад заказ, паколькі кніжнага рынку як такога ў рэаліях XII ст. папросту не існавала). Прынамсі, у далейшым у яе апынуліся кнігі, якія і леглі ў аснову новай манастырскай бібліятэкі. Як мы ўжо дапусцілі вышэй, пры Сафійскім саборы ўжо існавала перапісчыцкая майстроўня, паколькі для стварэння кнігі патрабавался праца рамеснікаў некалькіх спецыяльнасцяў (пісцы, златапісцы, мініяцюрысты, пераплётчыкі і інш.)28, але не выключаем мы і магчымасці таго, што менавіта па ініцыятыве прападобнай, якая не жадала абмяжоўвацца індывідуальнай дейнасцю, і быў створаны гурток таленавітых майстроў-кніжнікаў па прыкладзе, магчыма, падобнага ж гуртка, які існаваў (?) ў Бельчыцкім манастыры. Верагодна, што неабходнасць падрыхтоўкі спецыялістаў для памнажэння ліку перапісваемых твораў упершыню і прывяла тады Палачанку да ідэі заснавання вучыльні.
    Існуе вуснае паданне, згодна з якім Еўфрасіння пісала не дайшоўшы да нас летапіс Полацкага княства, што знаходзіўся ў бібліятэцы Полацкай Сафіі. Пацверджанняў гэтаму (пры напэўным існаванні самога Полацкага летапісу) не існуе, а найверагоднейшы ход падзеяў не дазваляе падобным звесткам пераходзіць за мяжу легендарнага сказання. З’яўленнем жа гэтай гіпотэзы, з вялікім імпэтам потым падхопленай, мы абавязаны, як здаецца, знакамітаму
    28 Рыбаков Б.А.Ремесло Древней Русн. — М., 1948. С. 509. Пра тэхніку кніжнай справы на Русі гл.: Срезневскнй й.й. Древнерусскме кннгн. — СПб., 1864; Сммонм П. К нсторнм обмхода кннгоппсца, переплетчнка н нконного пнсца. — СПб., 1906; Снмонм П. Опыт сборнпка сведеняй по нсторнм м техннке кнмгопереплетного художества на Русн с XI no XVIII вв. (Тексты, матермалы, снммкн). — СПб., 1903.
    беларускаму гістарычнаму міфатворцы В. Ластоўскаму29, які ў сваіх «Лабірынтах» і выказаў меркаванне, быццам бы ў бібліятэцы Полацкага манастыра, што знікла пад час Лівонскай вайны, павінна была захавацца напісаная Еўфрасінняй мясцовая хроніка, а таксама творы святых роўнаапостальных Кірыла і Мяфодзія, перапісаныя ўласнаручна братамі-асветнікамі. Пра тое, наколькі рэальныя меркаванні, якія з лёгкай рукі сучасных белетрыстаў перайшлі ў разрад ледзь не навуковых доследаў, дазваляем судзіць чытачу, адзначыўшы між іншым, што сам Полацкі летапіс, які не захаваўся да нашага часу, быў вядомы яшчэ ў XVIII ст., і ім карыстаўся, па яго ўласным прызнанні, В. М. Тацішчаў, называючы яго «Летапісцам Яропкіна, пісаным у Полацку»30.
    Тэкст Жыція Еўфрасінні Полацкай змяшчае некалькі фрагментаў малітваў, укладзеных аўтарам у вусны прападобнай. Няма нічога дзіўнага ў дапушчэнні, што малітвы гэтыя былі складзены ў свой час, а быць можа і запісаны самой князёўнай, і пачатак падобнай царкоўна-літаратурнай працы якраз і мог быць пакладзены ў час пражывання схімніцы ў галбцы Сафійскага сабора (аналаг бачым у малітваслоўнай дзейнасці свяціцеля Кірыла Тураўскага, якому належыць эўхалагічны цыкл, створаны, найверагодней, пад час яго стоўпніцтва)31.
    Такім чынам, жывучы схімніцай ў працах па пашырэнні кніжнай справы на землях Полацкага княства, «пребываюшм ей неколнко время».
    I аднойчы быў Еўфрасінні відзеж...
    29 На самай жа справе, гіпотэзу пра Полацкі летапіс, які быццам бы складала Еўфрасіння, у першыню выказаў віцебскі краязнавец М. Борх (1806-1881) у сваім нарысе «Псторыя ў легендзе», апублікаваным у «Рочніку літэрацкім!» (Т. 2. СПб 1844). — В. Ч.
    30 Найноўшае даследаванне праблемы Полацкага летапісу г.л. у працы: Чамярыцкі В.А. Таямніцы Полацкага летапісу //Архівы і справаводства. 1999, № 1; Яго ж. Загадка Тацішчава // Там жа, 1999, № 2-3. — Л.Л.
    31 Дадамо: паколькі стварэнне эўхалагічнага цыкла Кірылам Тураўскім звязваецца даследчыкамі з яго намерам зацвердзіць у падпарадкаваным ім манастыры кінавіяльны ўстаў, то небеспадстаўна лічыць, што і эўхалагічныя творы Еўфрасінні Полацкай маглі таксама складаць нейкі завершаны цыкл, прызначаны для агульнаманастырскага ужытку ў кінавіі. — Л.Л.