З неапублікаванай спадчыны Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў Аляксей Мельнікаў

З неапублікаванай спадчыны

Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў
Аляксей Мельнікаў
Выдавец: Чатыры чвэрці
Памер: 592с.
Мінск 2005
136.2 МБ
29 калі будаванне царквы ўжо заканчвалі, і калі трохі не хапіла пліт (плінфы)...
30 нічога не знайшлі.
31 у сэнсе «дабудаваную».
32 выкрадзена.
33 на іх.
Перш чым перайсці непасрэдна да фактаграфіі гэтага эпізоду, паспрабуем высветліць, якую дакладна назву мела гэтая царква. А. Сяліцкі мяркуе, што храм называўся ў імя Раства Хрыстовага, «які дайшоў да нашага часу пад назвай Спаса Праабражэння»34. Гэты вывад даследчык-мастацтвазнаўца робіць на падставе здагадкі, што менавіта гэтая царква мелася на ўвазе пры пераліку храмаў Полацкай архіепіскапіі «Церковь Святого Спаса у месте Полоцком на посаде Велмком. Церковь на том же посаде Рождества Хрнстова»35. Наўрад ці, аднак, Вялікім пасадам называлася Сяльцо і наўрад ці пасад гэты, як дапускае аўтар, цягнуўся ад Сафійскага сабора да самага Сяльца. Некаторыя даследчыкі мяркуюць, да прыкладу, быццам ба першапачаткова гэты храм быў асвечаны ў імя Раства Хрыстова і толькі пасля, ужо ў XVII ст., назва ўсяго Праабражэнскага манастыра перайшла і на храм, калі 9 ліпеня 1654 г. пры цары Аляксеі Міхайлавічы «было свяшенме церквм Преображенме Спасово» (дакладней сказать — яе пераасвячэнне пасля таго, як яна пабыла ў маёмасці ордэна езуітаў). На самой справе Спаса-Еўфрасіннеўская царква многа раней ужо называлася па імені ўсяго манастыра. Дарэчы, у некаторых спісах, праўда, даволі позніх (XVI ст.), «Ступеннай кнігі царскага радаслоўя» Спасава царква таксама называецца Праабражэнскай. 1 паколькі нам невядома пра пераасвячэнне гэтай царквы да XVI ст., то і меркаваць пра перайменаванне яе ў нас няма ніякіх падстаў.
Такім чынам, выснова пра тое, што і першапачаткова новы храм полацкага дзявочага манастыра насіў імя Праабражэння, уяўляецца нам цалкам заканамернай. Царква была ўзведзена недалёка ад папярэдняга манастырскага храма, які служыў, як мы помнім, усыпальніцай полацкіх іерархаў і ў час апісаных падзей быў ужо струхнелы, а можа быць — нават абваліўся.
Пяройдзем непасрэдна да эпізоду пабудовы храма. Агіёграф апавядае пра цуд, які папярэднічаў гэтай падзеі і нават стымуляваў яе. «Бе муж мменем Ноан36, прнставнмк над делателн церковнымм,
34 Селнцкнй А.А. ІДыт. сач. С.90. Тут жа прыводзіцца і меркаванне Л.І.Ліфшыца, згодна з якім назва манастыра Еўфрасінні была дадзена паводле назвы храма-усыпальніцы, і толькі ў XVIII ст., пры пераасвячэнні манастыра, назва гэтага храма перайшла на Еўфрасіннеўскую царкву і першапачаткова названую ў імя Раства Багародзіцы (тут, напэўна, зблытаны храмы жаночага і наступнага мужчынскага манастыра).
35 Археографмческнй сборннк документов. — Впльно, 1867. Т. 1. C.174.
36 М.Варонін і В.Лазараў лічылі, што Барыса-Глебская царква Полацкага мужчынскага Бельчыцкага манастыра была таксама пабудавана гэтым жа «прнставннком над делателн» Іаанам (Нстормя русского пскусства. — М., 1957. Т. 1. С. 316— 320). Гэта праўдападобна, як праўдападобна і тое, што таму ж Іаану заказвае Еўфрасіння I ўзвядзенне храма для свайго мужчынскага Багародзіцкага манастыра.
к немуже прнхождаше многажды глас свмтаюіцу днп, глагола: О Нване! Востанм н пойдм на дело Вседрьжнтеля Спаса! Н во еднн от дннй вьстав, прнпде ко блаженной Еуфросннмм п рече ей: Ты лн, госпоже, прнсылаешь понужатн мене на дело? Она же рече: Нп. F1 пакм расмотрмвшм премудрая жена, рече ему: Аіце п не аз тя возбужаю, а кто тя нн позывает на таковое дело, того послушай прнлежно с потіцанпем».
Гэты ўрывак надзвычай загадкавы ў фактаграфічным аспекце. 3 паведамлення агіёграфа вынікае, што заказчыцай будаўніцтва была зусім не Еўфрасіння: як помнім, яна сама была здзіўленая прыходам да яе «прнставннка» (г. зн. дойліда і падрадчыка, кіраўніка арцелі і, дарэчы, зусім не абавязкова — манаха) Іаана. За ўмаўчаннем яўна стаіць рэальны факт пабудовы (або перабудовы) царквы на сродкі нейкага ўкладальніка, імя якога не названа ў Жыціі. Увогуле грашовыя ўклады або само будаўніцтва храмаў і манастыроў на грошы ўплывовых фундатараў — справа пашыраная ў старажытнай Русі. Але падобная «ананімнасць», сляды якой нам бачацца ў прыведзеным аповедзе пра цуд, і сапраўды загадкавая.
Узвядзенне Спаскай царквы будаўнічай арцеллю на чале з дойлідам Іаанам было даволі спешным, асабліва калі ўлічыць, што гэтая ж арцель займалася ўсімі работамі, ад выпрацоўкі вобразу храма да прыгатавання цэглы. Будаўніцтва адбылося настолькі хутка, што агіёграф палічыў неабходным паведаміць пра гэта наўмысна: «от начатка доспе за 30 недель». Тэрмінам заканчэння будаўніцтва было, пэўна ж, прастольнае свята Праабражэння (6 жніўня). Як патрабаваў вытворчы працэс, праз паўтара-два гады, калі храм зрабіў усадку, ён быў распісаны фрэскамі37.
Цяпер належыць паспрабаваць адказаць на пытанне: хто быў фундатарам храма і калі сам гэты храм быў збудаваны? Раней мы меркавалі, што Спаская царква была ўзведзена ў 1139-1140-я гады з прычыны вяртання на радзіму Святаслава-Георгія (прыгадаем:
37 У 1579 г. Спаса-Еўфрасіннеўскі храм перайшоў ва ўладанне католікаў-езуітаў, якія забялілі фрэскавы роспіс. Пры рамонце ў 1832 г. адкрыліся некаторыя фрагменты роспісу (Сапунов А.П. Древностм Спасо-Евфроснньевского монастыря в Полоцке. — Вптебск, 1882. С. 4; Кеппен П.Н. Спнсок русскнм памятннкам. — М., 1832. С. 33-35), але пазнейшыя алейныя запісы закрылі і папсавалі старажытныя фрэскі. Работы па іх расчыстцы пад кіраўніцтвам І.Э.Грабара пачаліся ў 1929 г. Аб іх існуе даволі багатая літаратура. Назавем дзве найболей вычарпальныя і даступныя крыніцы: Церашчатава В.В. Старажытнабеларускі манументальны жывапіс XI—XVIII стст. — Мн., 1986; Селмцкпй А.А. Жмвопнсь Полоцкой землм ХІ-ХП вв. — Мн„ 1992.
дакладна невядома, хто быў другі князь, які вярнуўся з візантыйскай высылкі) і, магчыма, за сродкі, атрыманыя за службу ў Комніна38. 3 цягам часу мы змянілі свой пункт погляду на гэтую праблему. Думаецца, што грошы на пабудову Спаса-Праабражэнскага храма ахвяраваў адзін з тых князёў, якія прысутнічалі на асвячэнні царквы (звернем асаблівую ўвагу на выкарыстанне множнага ліку — «собрашася князм м снлннм мужме»!). Думаецца, што пад князямі разумеліся Васілька, Давід і Вячаслаў Святаславічы, браты Еўфрасінні, і адбылося гэта ўжо пасля ўвакняжання ў Полацку Васількі (1132 г.). Менавіта Васілька, на нашу думку, і быў фундатарам царквы: пасля яго ўвакняжання гэта дазваляла і яго становішча, і яго сродкі. Нам невядома, праўда, колькі праседзеў на полацкім стале Святаполк Мсціславіч (заняўшы яго 15 жніўня 1132 г.), але, думаецца, што на падрыхтоўку вечавай апазіцыі супраць Манамашыча Васільку патрабаваўся некаторы час, і летапіснае «вскоре» азначае ў дадзеным выпадку некалькі месяцаў. Такім чынам, увакняжанне Васількі прыпадае прыкладна на зіму 1132 г. (адзначым яшчэ адно супадзенне: дзень святога Васілія — нябеснага патрона князя — выпадае на 1 студзеня, іншымі словамі, прыходзіцца за 32 тыдні да Праабражэння). Якраз гэты дзень і ёсць, як здаецца, часам замовы на пабудову храма майстру Іаану. Некаторы тэрмін — тыя самыя паўмесяца, што складаюць розніцу паміж трыццацю двума тыднямі ад дня святога Васілія да свята Праабражэння і трыццацю тыднямі, згаданымі ў Жыціі як час пабудовы храма, — быў патрэбны на разметку, распрацоўку праекта і іншыя папярэднія працы, а ў сярэдзіне студзеня пачалося само ўзвядзенне храма — «дело Вседержнтеля Спаса». Спецыялісты ў галіне старажытнай архітэктуры сцвярджаюць, што будаўніцтва ў тую эпоху вялося прыблізна з пачатку сакавіка і да дня Пакрава Багародзіцы — інакш кажучы, займала адносна цёплую пару года, калі зямля ўжо адтайвала і таму было магчыма падвесці моцны фундамент, а вада, неабходная для стварэння цэменціруючага раствору, не замярзала. Аднак для нашага выпадку адзначым, па-першае, што першая паловы XII ст. вылучалася даволі цеплым кліматам, а па-другое, — што Спаса-Еўфрасіннеўскі храм мог узводзіцца на гатовай ужо аснове. Найверагодна, праект СпасаПраабражэнскай царквы некалькі адрозніваўся ад звычайных, у тым ліку тых, па якіх будавала храмы арцель пад кіраўніцтвам Іаана. Па
38 Мельнпков А.А. Путь непечален: Нстормческне свндетельства о святостм Белой Русн.—Мн., 1992. С. 31.
меркаванні гісторыка архітэктуры Г. А. Лаўрэцкага, увенчаная шлемападобным купалам царква Еўфрасіннеўскага манастыра са сваімі трох’яруснымі закамарамі і какошнікаміх1У нагадвае нявесту ў шлюбным адзенні і, сімвалізуючы нявесту Хрыстову (як здаўна называюцца манахіні), з’явілася ўвасобленым у камені вобразам самой Еўфрасінні Полацкай. Унутры храмавай пабудовы Еўфрасіння пажадала мець дзве маленькія крыжападобныя келлі з невялічкімі вакенцамі; у гэтых келлях жылі, па паданні, яна сама і яе стрыечная сястра Еўпраксія. што стала, як сведчыць Жыціе, лепшай паплечніцай і ўлюбёнай духоўнай сяброўкай Палачанкі. Келлі гэтыя можна бачыць і сёння: яны размяшчаюцца адна супраць адной у выступаючых над нартэксам частках хораў, каб, не пакідаючы іх, можна было прысутнічаць на царкоўных богаслужэннях.
Як пачатак, так і заканчэнне пабудовы полацкай Спаса-Праабражэнскай царквы азнаменавалася цудам. 3-за недагляду будаўнікоў колькасць цаглін-плінфаў аказалася недастатковай. Паколькі выраб новай цэглы мог затрымаць будаўніцтва, то і царква не была б завершана ў час — да храмавага свята Праабражэння. Але Еўфрасіння малітоўна папрасіла Госпада аб дапамозе — і ў печы адшукаліся ўжо гатовыя і прасохлыя цагліны, якімі і быў у патрэбны тэрмін дабудаваны храм. Датай жа заканчэння царквы лічым жнівень наступнага 1133 г.
На асвячэнне царквы Святога Спаса са сваіх вотчын з’ехаліся князі (відаць, браты Еўфрасінні — сам Васілька, Вячаслаў, Давід і Раман). Прысутнічалі на цырымоніі таксама прадстаўнікі гарадскога самакіравання — вечавыя «честные мужн».
Праз паўтара-два гады, калі новаўзведзены будынак даў усадку, інрэр’ер царквы быў багата распісаны жывапісцам па сырым тынку.
Гэтыя унікальныя фрэскі захаваліся не ў лепшым выглядзе, бо калі ў 1579 г. Спаса-Еўфрасіннеўскі храм перайшоў да езуітаў, тыя забялілі роспісы, а потым фрэскі былі яшчэ і замалёваны алеем. Праз тры з паловай стагоддзі пачалася планамерная расчыстка старажытнага фрэскавага жывапісу; рэстаўрацыйная праца вядзецца і сёння. Часткова раскрыта значная колькасць роспісаў у алтары, дыяканніку, ахвярніку, галоўным аб’ёме храма, а таксама — у келлі, што прызначалася для самой Еўфрасінні. Роспісы апсіды — паўкруглай усходняй частцы Спаса-Еўфрасіннеўскай царквы размяшчаюцца ў тры ярусы. Ніжні ярус — чын дванаццаці свяціцеляў, a таксама выявы чатырох святых ля іканастаса; верхні — кампазіцыя Еўхарыстыі. Над верхнім ярусам роспісаў хаваецца, верагодна, зак-