З неапублікаванай спадчыны Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў Аляксей Мельнікаў

З неапублікаванай спадчыны

Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў
Аляксей Мельнікаў
Выдавец: Чатыры чвэрці
Памер: 592с.
Мінск 2005
136.2 МБ
Барацьба гэтая разгарэлася, відаць, з новай сілай пасля скону на пачатку 1128 г. старэйшага з жывых сыноў Усяслава Брачыславіча — князя Барыса. Найверагодней, што менавіта пасля смерці свайго бацькі ў манастыр да Еўфрасінні і прыходзіць асірацелая, a хутчэй за ўсё — і нядаўна аўдавелая (?) князёўна Звеніслава Барысаўна18, «прннеся всю свою утварь златую м рмзы многоценны» ў якасці ўкладу ў манастыр да Еўфрасінні (паводле 6 Правіла Двухкратнага сабору), дзе яна і далучылася да ангельскага вобразу з імем Еўпраксіі.
«Беше же во граде княжна Бормсовна нменем Звеннслава. Н прннесе всю свою утварь златую н рмзы многоценны ко Еуфросп-
18 У Жыціі, змешчаным у Вялікіх Чэцціх Мінеях, знаходзіцца паведамленне аб тым, што Звеніслава таксама ратавалася ў манастыры ад замужжа («прнмде к ней княжна Бормсовна мменем Звенмслава м прннесе вся рмзы своя, нже бе устроены на брак«), але тут нам бачыцца памылка, што ўзнікла ў пазнейшай Макар’еўскай рэдакцыі па аналогіі з сюжэтамі аб пострыгу Еўфрасінні і Еўдакіі.
нпн, н рече ей: «Госпоже м сестро! Вся красная ммра сего нм во чтоже мн ся мннт. Сня вся даю Святому Спасу, а сама хоіцу поклоннтн главу свою подо нго Хрмстово». Она же прнят ю с радостмю, м повеле нереевм пострміцп ю, н нарече ммя ей Еупраксня’9. ЕІ тако начаста пребыватн в ...»
Менавіта пра яе гаворыць агіёграф як пра найлепшую паплечніцу Еўфрасінні, з якою апошняя не толькі жыла «в еднну мысль в молнтвах яже к Богу... яко едмна душа в дву телесу», але якую і ўзяла з сабою ў свой апошні шлях да Святых мясцін...
Перш чым перайсці да аналізу наступных звестак Жыція, неабходна прыгадаць палітычныя падзеі ў Полацкім княстве пасля 1128 г., паколькі яны гралі досыць вялікую ролю ў лёсе прападобнай Еўфрасінні. У 1129 г. вялікі князь Мсціслаў Уладзіміравіч збірае кааліцыю падуладных яму князёў, у тым ліку «полацкіх і крывіцкіх», для паходу супраць полаўцаў. Адмоўны адказ полацкіх уладароў быў абразліва-ганебны: «Ты с Бонаком Шолудяком здравствуйте оба н управляйтесь самп, а мы ммеем дома что делать». Тым самым палачане, як здаецца, парушылі ўмовы дагавору 1127 года. Разбіўшы полаўцаў, Мсціслаў вырашае пакараць Усяславічаў, якія скарысталі момант і напалі ў адсутнасць князёў-удзельнікаў кааліцыі на іх уладанні, не спыняючы аднак унутрыдынастычных сварак (ранейшых спрэчак аб тым, каму — Давіду Усяславічу або Рагвалоду Барысавічу — належыць кіраваць Полацкай зямлёй). Мсціслаў пасылае ў Полацк войскі на чале з ваяводамі, якія і ўзялі ў палон полацкіх князёў, выдадзеных ім вечам, і прывязлі іх на «паказальны» суд у Кіеў. Летапісы не называюць імёнаў асуджаных Ізяславічаў, затое паведамляюць аб далейшым лёсе «Давнда, Ростнслава, Святослава м двух Рохволдмчев (сыноў Рагвалода-Барыса) с женамн н детьмн»: пасля паказальнага суду Мсціслаў, «посадя в трм судна, послал Днепром в Царьград, напнсав к ммператору Ноанну, зятю своему, чтоб мх тамо велел содержать. Пмператор же, прнняв мх, определнл мм довольное на содержанне н послал в войско, бывшее протмво сарацын, где онм с похвалою служнлн. В Полоцк же Мстнслав определнл сына своего Нзяслава»20. Забягаючы крыху наперад, скажам, што у 1132 г. Мсціславаў пасаднік мяняецца палачанамі на «мясцовага» князя Васільку Святаславіча. У 1139 жа годзе, мабыць, адбыўшы дзесяцігадовы тэрмін пакарання, «прншлм мз Грек два князя полоцкме, которых Мстнслав туда сослал»21
19 У адным з рукапісаў XIV ст. даецца імя Еўдоксея.
20Татніцев В.Н. Цыт. сач. Т. 2. C.142.
21 Там жа. С. 152.
У паведамленнях летапісаў ёсць, мы бачым, некалькі двухсэнсоўнасцяў, якія патрабуюць дадатковага каментара. Па-першае, незразумела, ці ўсе пяць князёў былі сасланы ў Візантыю разам з сем’ямі, ці гэта датычылася толькі двух апошніх — РагвалодзічаўБарысавічаў (Рагвалода-Васіля і Івана). Па-другое, калі дапусціць, што ў ссылцы былі ўсе пяць князёў з сем’ямі, няясна, якім чынам апынуўся на полацкім прастоле Васілька Святаславіч. Па-трэцяе, застаецца пытанне, хто ж з Усяславічаў вярнуўся з ссылкі22.
Нягледзячы на агульнапрынятую думку, нам здаецца, што удакладненне «з жонкамі і дзецьмі» адносіцца толькі да Рагвалодзічаў або, па меншай меры, не адносіцца да Святаслава-Георгія23. Паспрабуем аргументаваць гэтую пасылку. Па-першае, не забудзем, што жонка Святаслава прыходзілася сястрой, а іх дзеці — пляменнікамі вялікім князям Мсціславу і Яраполку Уладзіміравічам. В.Янін на падставе помнікаў полацкай сфрагістыкі ўвогуле робіць вывад пра тое, што «у трыццатых-пяцідзесятых гадах ХП стагоддзя Полацкам кіравалі галоўным чынам княгіні. У іх ліку была і жонка Святаслава Усяславіча... і яго дачка Еўфрасіння, якую сцены манастыра не збераглі ад свецкіх клопатаў»24. Вывад аб «полацкім матрыярхаце» здаецца нам далёка не бясспрэчным, хаця адмаўляць пэўную свецкую і палітычную дзейнасць Святаслававай княгіні і яго князёўны мы не можам, а ў кантэксце цяперашняй праблемы нават і павінны пагадзіцца з верагоднасцю прабывання сямейства Георгія ў Полацку, а не ў Візантыі. He забудзем і таго, што менавіта пры Яраполку на полацкі прастол узыходзіць Васілька Святаславіч («Полочане, не хотя нметь Мстнславмчев, всгоре выгналм Святополка, посадя на место его Васнлька Святославмча, внука Мономаша»25). Адкуль ён узяўся? М. Ермаловіч выказваў думку, што, як і ў падзеях 1127 г., полацкае веча аддало на суд далёка не ўсіх сваіх князёў: «некаторых з іх, відаць, маладзейшых, яны (палачане. — А.Л1.) прыхавалі ў надзейным месцы», толькі на гэты раз Васілька Святаславіч «ясна... разам з сястрой Прадславай (Ефрасінняй Полацкай)
22 Яшчэ датэрмінова, як сведчыць не зусім праўдападобнае паведамленне Васкрасенскага летапісу, «внлняне взяше нс Царяграда князя Полотского Ростнслава Рогвалодовмча детей: Давнла князя да брата его Мовколда князя, м тот на Вмлне первый князь Давмл, брат Мовколда большой» — ПСРЛ. Т. 7. С. 253.
23 У Канстанцінопалі памерла і была пахавана ў манастыры св.Данііла жонка князя Брачыслава (лагойскага?) Ксенія. — Гп.: Путешествме новгородского архнепнскопа в Царьград. СПб., 1872. С. 50, 167. He абавязкова, аднак, што гэта была менавіта жонка Брачыслава, сына Мсціслава-Давіда і тым болей неабавязкова, што яна памерла менавіта ў выгнанні.
24 Янмн В.Л. Полоцкнй матрмархат// Знанме — смла. 1970. № 12.
25 Татніцев В.Н. Цыт. сач. Т. 2. С. 144.
унік высылкі і быў дзесьці блізка, верагодней за ўсё ў Літве»26. 3 гэтым і звязвае М. Ерамаловіч, следам за І.Бяляевым і Л. Аляксеевым27, паходы Мсціслава на Літву 1130 і 1131 г. На нашу думку, гіпотэзе аб вядзенні «партызанскай вайны» Васількам супраць Мсціслава (не кажам ужо пра мяркуемыя ўцёкі ў Літву ігуменні Еўфрасінні!) бракуе аргументацыі; наадварот, супраць яе сведчыць хуткае і мірнае ўвакняжанне Васількі на полацкім пасадзе пры Яраполку ў 1132 г. і ўся далейшая палітыка брата Еўфрасінні, скіраваная на пагадненне з велікакняскім прастоламІХ, Згадзіцца з М.Ермаловічам мы можам толькі ў тым, што Васілька і сапраўды ўнік высылкі, але не як уцякач-партызан, а ў якасці пляменніка вялікага кіеўскага князя.
Аб тым, што толькі Рагвалодзічы былі высланы са сваімі сем’ямі, ускосна сведчыць колькасць суднаў, на якіх былі высланы князі: найверагодней, на адным з іх плылі трое саюзнікаў-Усяславічаў (нагадаем наша меркаванне, што Святаслаў і Расціслаў складалі партыю свайго адзінакроўнага брата Давіда), на другім і трэцім — кожны з Рагвалодзічаў са сваёй сям’ёй. Можна дапусціць нават, што пакаранне датыкнулася сем’яў абодвух братоў, паколькі менавіта яны прадстаўлялі кіруючую галіну дынастыі Ізяславічаў і таму найперш ад іх зыходзіла адмова прымаць удзел у паходзе на полаўцаў.
Вельмі складана таксама адказаць на пытанне, хто з пакараных князёў вярнуўся з Візантыі. Адным з іх быў дакладна Рагвалод-Васіль, бо ён заняў пазней полацкі пасад. Але хто быў другі — дакладна невядома, хаця небеспадстаўна лічыцца, што ім быў другі Рагвалодзіч, Іван, пра далейшы лёс якога нам, урэшце, нічога невядома...
Вернемся да Жыція прападобнай Еўфрасінні.
Наступным паведамленнем яго з’яўляецца сказанне аб пабудове або, магчыма, перабудове Спаса-Праабражэнскай царквы Еўфрасіннеўскага манастыра28.
26 Ермаловіч М. Старажытная Беларусь. Полацкі і новагародскі перыяды. — Мн., 1990. С.183, 190.
27 Беляев й. Очерк нсторнм Северо-Западного края Россмн. — Вмльно, 1867. С.ЗО; Алексеев Л.В. Полоцкая земля. — М., 1966. С. 263-264.
28 Пра самую гэтую царкву і асабліва яе архітэктуру і фрэскі існуе досыць багатая літаратура, пераважна мастацтвазнаўчага характару. Сярод прац нашага стагоддзя назавем: Хозераў І.М. Да пытання аб Спасаўскай царкве ў Полацку // Гістарычна-археалагічны зборнік. — Мн., 1927. Т. 1; Шчакаціхін М.М. Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва. —Мн., 1928. Т. 1; Раппопорт П.А., Штендер Г.М. Спасская церковь Ефроснньева монастыря в Полоцке // Памятннкм культуры. Новые открытмя. 1979. —Л., 1980; Штендер Г.М. Новые матерпалы мсследованпй церквм Спаса Преображення Ефроснньева монастыря в Полоцке // Реставрацмя м нсследованмя памятнмков культуры. — М., 1982. Вып. 2; Селнцкпй А.А. Жмвопмсь Полоцкой землм ХІ-ХІІ веков. — Мн.,1992.
«Н no сем блаженная Еуфросмнна заложм церковь камену Святаго Спаса, м от начатка доспе за 30 недель. П се хоіцу вам, братпе, чюдо сказатм. Бе муж пменем Еіван прмставннк над делателн церковнымп, к немуже прмхожаше многажды глас свнтаюіцу днн, глагола: «О Ріване! востанп н попдп на дело Вседрьжнтеля Спаса». Н во еднн от днмй вьстав, прнмде ко блаженной Еуфросмнпн н рече ей: «Ты лм, госпоже, прнсылаеш понужатп мене на дело?» Она же рече: «Нн». Н пакп расмотрпвшн премудрая жена рече ему: «Аіце п не аз тя возбужаю, а кто тя нм позывает на таковое дело, того послушай прнлежно с потіцанмем». Н пакм другое чюдо скажу вам, добрнм послушннцн. Уже сконьчаней бывшн церквм м мало недоставшмм плмтам29, нечмм бяше верха скончатм, п помскавше не обретоша нмчтоже30. F1 печаловашеся о том Еуфросннма, м воздохнувшн рече: «Слава Тебе, Владыко вседрьжнтелю м человеколюбьче, даровавый сн нам болшая, то дай нам н меньшая, ммже свершнтся церковь Твоа». Н тако ей помольшнся, заутра по устроенмю Божмю обретошася в пеідк плмты. Н того днм свершмша церковь п крест возставмша. Преподобная же Еуфросмнпа вндевше соврьшену31 церковь, возрадовася душею, м бысть свяіценме м велня радость всем хрмстьяном. П собрашася князн н снльнмм мужме, п ннокн м ннокмня, п простмм людме, м бысть трьжество велме, н празноваша днм многк, п разыдошася кождо вьсвоясм. Впдевшн блаженная яко нсполнмл есть Бог желанне сердца еа, п вшедшм в церковь паде ннц на землн, м вьздохнувшм от глубмны душа, лмце свое мочаідн слезамм п начат глаголатн: «Ты, Господм сердцевндьче, благодателю, Боже богом, ммлостмвый Господн! прнзрн на храм Твой яже создах во кмя Твое, якоже рече Соломон: Вышнпй не в рукотворенах церквах жнвет*. Ты же, Господн, прмзрн на мя на рабу Твою Еуфроспнпю н на рабыня Твоя сня, яже собрах во нмя Твое, да прмнмше нго Твое легкоеХІ на выя своя помдут вслед Тебе, м сьтворн я овца двора Твоего м будн пм пастуххп п двернмк, да нп едпно от нмх не будет вьсхыіцено32 волком губятелем дняволом. Будм нм, Господп, оружме н забрала, да не прнндет нань33 зло, нн рана не подвнжмтся к телесем нашмм, п не погубн нас co безаконнн нашммн, на Тя бо упованне наше положмхом, яко Ты есн Бог знаюіцнм Тяхш, п Тобе хвалу воспуіцаю до последняго моего пздыханма, вьвекн, ампнь».