З неапублікаванай спадчыны Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў Аляксей Мельнікаў

З неапублікаванай спадчыны

Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў
Аляксей Мельнікаў
Выдавец: Чатыры чвэрці
Памер: 592с.
Мінск 2005
136.2 МБ
Пра мужчынскі манастыр і яго галоўную царкву Святой Багародзіцы (узведзеную, магчыма, арцеллю таго ж падрадчыка-дойліда Іаана) нам вядома, бадай, яшчэ меней, чым пра дзявочы Спаскі манастыр і Спаса-Еўфрасіннеўскі храм. Сама Багародзіцкая царква да нашага часу не захавалася, дакладна невядомае нават месца, дзе яна стаяла. Толькі з пазнейшага падання ды плана Полацка аў/арства Станіслава Пахалавіцкаіа (1579 г.) ведаем мы пра месцазнаходжанне самога Багародзіцкага манастыра, які скончыў свае існаванне яшчэ да XVI ст.1 — ён стаяў на правым беразе Палаты недалёка ад Спаскага манастыра, дзе зараз знаходзяцца Ксавер’еўскія могілкі.
Нягледзячы на беднасць звестак пра гэты Багародзіцкі манастыр, мы можам, аднак, узводзіць некаторыя фактаграфічныя пабудовы і нават рабіць пэўныя заключэнні.
Перш за ўсё належала б высветліць, да якога часу адносіцца ўзвядзенне Багародзіцкай царквы а адпаведна — і заснаванне манастыра. Даследчык мінулага стагоддзя А.Ратшын лічыў часам па-
1 На пачатку XVIII ст. гэтага манастыра дакладна ўжо не існавала або ён быў у поўным запусценні, паколькі Пётр I жыў пад час свайго прабывання ў Полацку 23.0612.07.1705 г. не ў мужчынскім, а ў жаночым Еўфрасіннеўскім манастыры. — Гл.: Сапунов А.П. Древностм Спасо-Евфросмнмевского девмчьего монастыря в Полоцке. — Внтебск, 1888. C.17.
будовы Багародзіцкай царквы каля 1150 г.2 А.Сяліцкі называе, як само сабой зразумелае, годам заснавання Багародзіцкага храма 1159 г., спасылаючыся на «адносную стабільнасць мірнага жыцця княства» ў гэты час3. Трэба сказаць, што міру на полацкіх землях у канцы 1150-х гадоў быць наўрад ці магло, паколькі перыяд з 1157 г. вызначаецца чарговым усплёскам дынастычных спрэчак за вярхоўную ўладу на Полацкіх землях. Аднак падобныя сваркі не надта перашкаджалі агульнаму зладжанню царкоўнага жыцця.
Урэшце, у спробе храналагізацыі ўзвядзення Багародзіцкай царквы 1159 год і сапраўды з’яўляецца зыходным пунктам: нам вядома, што мужчынскі манастыр быў заснаваны да часу вядомага падарожжа «слугі» Еўфрасінні Міхаіла ў Канстанцінопаль, якое, як мы пакажам ніжэй, і належыць аднесці прыблізна да 1159 г. Такім чынам, названы год — гэта terminus ad quem, тэрмін, пасля якога пабудова храма немагчымая. В.Янін лічыў, праўда, што Спаскі манастыр заснаваны толькі пасля 1164 г., і рабіў гэта на той памылковай падставе, што звязваў яго заснаванне з устанаўленнем у названы тэрмін Андрэем Багалюбскім скандальна вядомага ў свой час свята 1 жніўня4, аднак гэтая прывязка яўна адвольная. Ніжняя ж граніца заснавання манастыра і ўзвядзення ў ім царквы вызначаецца толькі часам пабудовы Спаскага храма (1133 г.), паколькі невядома дакладна, праз які тэрмін пачалося будаўніцтва мужчынскага манастыра. Як бачым, храналагічны прамежак, у які адбывалася заснаванне Багародзіцкага манастыра і пабудова храма вельмі вялікі. Паспрабуем пакласці гэтую падзею ў болыл цесныя часавыя рамкі.
Для гэтага варта, як нам здаецца, прыгадаць некаторыя падзеі гісторыі Полацкага княства, на жаль, выкладзеныя ў вядомых цяпер рускіх летапісах вельмі фрагментарна. У 1151 г. полацкае веча выганяе з горада князя Рагвалода, выслаўшы яго ў Мінск пад строгі нагляд. Замест яго ў Полацк прыходзіць Расціслаў Глебавіч Мінскі; прычым, што характэрна, у якасці яго старэйшага сукіраўніка — «вместо отца»5 — веча запрашае, прынесшы яму прысягу-»роту», Свя-
2Ратшпн А. Полное собранме пстормческмх сведеннй о всех бывшмх в древностм м ныне сушествуюіцпх монастырях п прммечательных церквах в Росснп. — М„ 1852. С. 21.
3Селнцкпй А.А. Цыт. сач. С. 89, 90.
4Янпн В.Л. Полоцкмй матрнархат // Знанме — спла., 1970. № 12.
53начэнне формулы «вместо отца» раскрываецца ў «Гісторыі Расійскай» В.Н.Тацішчава пад 1150 годам: «йзяславу быть сыном, а Вечеславу отцем м обомм вкупе Кмевом владеть, но йзяславу всем управлять» — Цыт. сач. Т. 3. C.18.
таслава Ольгавіча Чарнігаўскага, пляменнік якога, як памятаем, быў жанаты з дачкою Васількі Святаславіча. Зроблена гэтае яўна не толькі «ў піку» спаборнічаўшаму з Юрыем Уладзіміравічам за вялікакняскі пасад Ізяславу Мсціславічу, зяцем якога быў Рагвалод, але і ўсяму вялікакняскаму прастолу. Наадварот, «ураўнаважанне» Расціслава Мінскага Святаславам з дынастыі Ольгавічаў, якая спрыяла полацкім Святаславічам, акрэслівае палітычную кан’юнктуру ў Полацкім княстве на пачатку 1150-х гадоў. У 1155 г., канчаткова замацаваўшыся на вялікакняскім прастоле, Юрый Уладзіміравіч (Манамашыч) аднаўляе на Полацкім пасадзе Рагвалода Барысавіча, якому, як ведаем, супрацьдзейнічалі Святаславічы.
Пагэтаму нам здаецца малаверагодным, што тэрмін заснавання манастыра Еўфрасінняй супаў з перыядам валодання Полацкім сталом Рагвалодам Барысавічам (каля 1146-1151 гг.), а таксама — і перыядам да ўвакняжання Рагвалода, паколькі з моманту ўзвядзення Спаскай царквы прайшло б у такім выпадку мала часу.
3 другога боку, Расціслаў Глебавіч, які ўвайшоў, як здаецца, са Святаславічамі ў нетрывалы палітычны саюз, цалкам мог садзейнічаць храмабудаўніцкай і манастыраўтваральнай дзейнасці Еўфрасінні. Добра вядома, што бацька Расціслава Глеб Усяславіч і яго маці княгіня Яраполкаўна шмат ахвяравалі Кіева-Пячорскаму Багародзіцкаму Успенскаму манастыру. Пагэтаму наўрад ці мы памылімся, калі дапусцім, што сын імкнуўся наследаваць дзейнасці сваіх бацькоў, але Расціслаў Глебавіч знаходзіўся ў вельмі непрыязных адносінах з тагачасным кіеўскім князем, і гэта, верагодна, перашкаджала яму рабіць непасрэдныя ўклады ў Пячорскі манастыр. Падобная супярэчнасць паміж жаданнем наследаваць бацькам у дабрачыннай дзейнасці і нежаданнем ці немагчымасцю ўзбагачаць манастыр у вотчыне свайго супраціўніка, маглі прывесці князя Расціслава да думкі ахвяраваць сродкі на пабудову мясцовага манастыра — і, канешне, у Полацку, князем якога Расціслаў Глебавіч тады (з 1151 да 1155) быў. Такім чынам, полацкі князь вырашыў збудаваць храм і манастыр у імя Багародзіцы, прычым, найверагодней, асвечаныя яны былі менавіта ў імя Успення Багародзіцы (15 жніўня). А.Сяліцкі лічыць, што ўзведзеная Еўфрасінняй царква насіла назву Ражджаства Багародзіцы6, і хаця падстава, на якой даследчык робіць гэты вывад, здаецца нам памылковай (гэта ўжо згаданы дакумент аб храмах Полацкай архіепіскапіі), мы не выключаем магчымасці і
6Селмцкмй А.А. Цыт. сач. С. 90.
такога наймення Еўфрасіннеўскай царквы, хаця, з другога боку, наяўнасць у горадзе храма яшчэ аднаго Ражджаства Багародзіцы, хутчэй, гаворыць на карысцьтаго, што манастырскі храм быў асвечаны ў іншае імя — іменна, Успення.
Паколькі выраз «украснтіч нконамм» у адносінах да царквы, паводле аргументаванай думкі Д.Айналава, ужываўся для абазначэння менавіта фрэскавага роспісу7, належыць прызнаць, што Багародзіцкая царква была распісана не праз паўтара-два гады пасля пабудовы, як гэта звычайна рабілася з прычыны магчымай усадкі будыніны, а адразу, яшчэ перад асвячэннем храма (Жыціе паведамляе аб тым, што царква была спачатку пабудаваная, пасля — распісаная і толькі потым асвечаная: «свершмвшн, м мконамм украсн, н освятквьшн»), Але паколькі цяжка дапусціць, што з-за нейкай тэрміновасці быў парушаны звычайны вытворчы працэс, належыць прызнаць: наадварот, гэта іменна асвячэнне царквы адбылося толькі праз паўтара-два гады пасля заканчэння будаўніцтва. Абставіны, з якімі магла быць звязана падобная адтэрміноўка асвячэння, быць можа, трэба суаднесці з амаль адначасовым сконам (адкуль і асвячэнне ў імя Успення?) жонкі8 і маці Расціслава Глебавіча ў 1157 годзе; звяртаем увагу на чарговае храналагічнае супадзенне, а таксама і на тое, што ў тым жа 1157 г., літаральна напярэдадні смерці вялікага князя Юрыя Уладзіміравіча, на полацкі прастол быў вернуты князь Расціслаў Глебавіч.
Такім чынам, сам храм быў узведзены з 1151 да 1154 г., але з увакняжаннем саперніка Расціслава — Рагвалода Барысавіча — асвячэнне ўжо гатовай царквы было адкладзена. I толькі ў 1157 г., пасля чарговага вяртання да ўлады ў Полацку Расціслава, ужо распісаны фрэскамі храм асвячаецца найверагодна ў імя Успення Багародзіцы. Гэта выглядала цалкам сімвалічна, бо не выключана, што ў аградзе новастворанай царквы былі пахаваныя супруга і маці Расціслава Глебавіча. Тады ж вакол Успенскага храма ствараецца і мужчынскі — таксама Свята-Успенскі — манастыр.
Прападобная Еўфрасіння, як следуе з яе наймення ў Жіціі «ігуменняй манастыроў Святага Спаса і Прачыстай Яго Маці», аднача-
’Айналов Д.В. Нстормя древнерусского мскусства. — Пг., 1915. С. 91.
8Супругу Расціслава звалі Сафіяй Яраслаўнай. Найверагодней, бацькам яе
з’яўляўся Яраслаў (Яраславец), незаконны сын вялікага князя Святаполка II. Гэты ж Яраслаў быў бацькам тураўскага князя Юрыя Яраславіча, а таксама, паводле
нашай гіпотэзы, — і Кірыла Тураўскага. Такім чынам, сястра апошняга была замужам за стрыечным братам Палачанкі.
сова займала настаяцельскую пасаду і ў Праабражэнскім, і ва Успенскім манастыры, хоць непасрэднае гаспадарчае, а можа нават і адміністрацыйнае кіраўніцтва мужчынскім манастыром ажыццяўлялася, натуральна, яе намеснікам, пра асобу якога мы скажам трохі ніжэй.
Аднак паўторнае ўвакняжання на полацкім пасадзе Расціслава Глебавіча паклала пачатак паўтарагадовай дынастычнай вайне паміж ім і Рагвалодам Барысавічам, падрабязна апісанай летапісцамі9. Яна скончылася мірным дагаворам, заключаным у Мінску, у выніку якога полацкім князем стаў Рагвалод. Прынесці прысягу яму адмовіўся, аднак, Валадар Глебавіч, які пачаў партызанскую вайну, «хадзіўшы пад Літвою ў лясах»10. У 1159 г. мір быў парушаны, «і Глебавічы, пайшоўшы да Ізяслаўля, раптоўна яго ўзялі і, князёў Валодшу і Брачыслава (дзеці Валадара, сына Глеба Барысавіча Полацкага? —А.М.) паланіўшы, трымалі Брачыслава закаванага». У адказ «Рагвалод Барысавіч Полацкі хадзіў на Яраслава Глебавіча з войскам да Мінску» ў саюзе з Расціславам смаленскім, у выніку чаго пасля шасцітыднёвай аблогі быў заключаны мір і вызваленыя Валодша і Брачыслаў” (пад тым жа годам змешчана і адна з двух летапісных згадак князя полацкага, «любімага брата» Еўфрасінні Вячаслава, які прымаў удзел у паходзе Святаслава Ольгавіча на Ушчыж12). У 1160 годзе, аднак, Рагвалод зноў хадзіў на Расціслава Глебавіча (на Мінск), і зноў беспаспяхова, а наступны яго паход супраць Валадара Глебавіча ў 1161 г. закончыўся для полацкага князя катастрофай: Валадар ноччу, «выйшаўшы з літвою», напаў на палачан і «многіх пабіў, а болей паланіў». Баючыся пасля ганебнага паражэння вярнуцца ў Полацк, Рагвалод едзе ў Друцк; полацкае ж веча выбірае князем віцебскага Усяслава Васількавіча’3 (Густынскі летапіс пад 1159 г. называе новага полацкага князя Усяславам Раг-