З неапублікаванай спадчыны Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў Аляксей Мельнікаў

З неапублікаванай спадчыны

Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў
Аляксей Мельнікаў
Выдавец: Чатыры чвэрці
Памер: 592с.
Мінск 2005
136.2 МБ
зем сродннком друг на друга дерзаюіце подьятн меч возбраннла есм, яко оружме обоюдоостро словесем Божннм устрашаюідпм,» — дадае іншая сціхіра. Уплывы гэтай міратворчай дзейнасці прап. Князёўны-іргуменні мы схільныя бачыць у агульнай міралюбівай палітыцы Васількі Святалсававіча і Усяслава Васількавіча, князёў полацкіх. Найхарактэрнейшы прыклад — у гісторыі замірэння (вядома, у палітычных мэтах міру з Псковам) Васількі з наўгародскім ізгоем26, пскоўскім князем Усеваладам Мсціслававічам у 1132 г., якая так здзівіла летапісца27. I невыпадковым, быць можа, з’яўляецца факт узнаўлення міжусобіц паміж Ізяслававічамі пасля ад’езду Еўфрасінні ў Іерусалім у 1167 г.: маем на ўвазе зафіксаваны летапісамі напад Валадара Глебавіча на Усяслава, калі толькі дзіва (у прамым сэнсе слова) захавала Усяславу полацкі прастол28.
Найверагодней, што царкоўна-палітычныя мэты мела і апошняе паломніцтва Еўфрасінні ў Святую Зямлю...
26 Ізгоямі называліся ў той час на Русі князі, бацькі якіх памерлі, не дачакаўшыся сваёй чаргі сесці на «залаты кіеўскі стол». Для такіх не было месца ў жыцці, бо яны не маглі быць нават удзельнымі унязямі ў маленькіх гарадках інакш як з міласці сваіх больш шчаслівых родзічаў. Калі ж ізгоі не ўмелі схіліць сваіх братоў да любві і добрасці, ім (ізгоям) пагражала выгнанне ў Візантыю, ці нават смерць. Літаральны тэкст артыкула пра ізгоеў: «Нзгоев трон: поповскнй сын грамоте не выучнтся, купец одолжает, смерд от вервм отколется, а есть четвертое — аше князь осмротеет». Сэнс гэтага закону — ва ўтрыманні людзей у стане свайго сацыяльнага слоя з пагрозай пазбавіць права жыць («гомть») заганнага. Гл.: Гумнлев Л. Н. Древняя Русь м Велнкая степь. XIII, 79. — Л.Л.
27 Усевалад Мсціслававіч праязджаў з Вышграда ў Пскоў праз Полацкую зямлю; Васілька выехаў насустрач яму і «проводм его с честню, забыв заповедм радм Божмя злобу отца его, что бяшет сотворнл всему роду его: вшедшю ему в руце его к нему, н нмчтоже лукавно помыслн, якоже подобаше по человечеству, но крест межю собою целоваста яко не помннатн, что ся удеяно первое, м нм всей правде» (Псковскне летопнсм.—М.; Л., 1940. Вып. 1.C.10).
28 Татшцев В.Н. Цыт. Сач. Т. 3. С. 81.
ГЛАВА 6
Паломніцтва і скон Св. Еўфрасінні ГІолацкай (зіма-вясна 1167 г.)
Мы вемы, яко прендохом от смертн в жнвот, яко любмм братгію.
1 Ін. 3:14.
Хаця апавяданне пра апошнія месяцы жыцця і скон прападобнай Еўфрасінні займае аж пятую частку тэксту жыційнай аповесці, аднак канкрэтных звестак агіёграф падае чытачу даволі мала, a таму даследчыку зноў прыходзіцца ўзнаўляць канкрэтныя біяграфічныя падзеі на падставе супастаўлення дадзеных Жыція з іншымі гістарычнымі крыніцамі.
Нагадаем асноўныя падзеі царкоўнай і грамадзянскай рускай гісторыі дадзенага перыяду, у сувязі з якімі і знаходзіліся, на наш погляд, падзеі жыцця Палачанкі.
У 1163 г. памірае, пасля нядоўгага кіравання рускай мітраполіяй, кампрамісны мітрапаліт Феодар. Вялікі князь кіеўскі Расціслаў, спыніўшыся, пад уплывам Мсціслава Ізяславіча, на кандыдатуры Клімента, выпраўляе да імператара свайго пасла Юрыя Сямковіча з адпаведным прашэннем. Але ў Канстанцінопалі была ўжо падрыхтавана кандыдатура новага кіеўскага мітрапаліта — грэка Іаана. Абражаны парушэннем сваіх прэрагатываў, Расціслаў спачатку адмаўляецца прыняць Іаана, але ў рэшце рэшт згаджаецца «у апошні раз» прызнаць яго «за чэсць і любоў царскую»’. Мітрапаліт Іаан нядоўга трымаў вярхоўную царкоўную ўладу: ён памёр 12 мая 1166 г. Аднак яшчэ пры жыцці, у 1165 г., ён ледзь не даводзіць Рускую Царкву да чарговай смуты, схіліўшыся да прашэння наўгародскага епіскапа Лукі аб тытулаванні яго архіепіскапам з адпаведным падначаленнем наўгародскай архіепіскапіі епіскапаў смаленскага і по-
1 Татніцев В.Н. Цыт. сач. Т. 3. С. 79. «Но впредь, — прыводзіць Тацішчаў словы Расціслава, — ежелм патрмарх без ведома м определенмя нашего протмво правнл святых апостол в Русь мнтрополмта поставнт, не токмо не прнму, но п закон зделаем вечный мзбмрать н поставлять епмскопом рускмм с повеленмя велнкаго князя» (Там жа).
лацкага, і толькі ўмяшанне вялікага князя Расціслава, магчыма, не без хадайніцтва Еўфрасінні Полацкай, перашкодзіла пераводу полацкай епархіі ў статус вікарыяцкай.
Выбары новага рускага мітрапаліта не былі працяглымі. Відаць, ужо летам Расціслаў, выбраўшы мітрапалітам Канстанціна 11, пасылае яго ў Канстанцінопаль па патрыяршае благаславенне-ратыфікацыю2. Звесткі летапісцаў аб часе вяртання Канстанціна з Візантыі быццам бы разыходзяцца. 3 аднаго боку, паведамляецца, нібыта ён вярнуўся яшчэ пры жыцці вялікага князя Расціслава — «в небытность Ростнслава, когда он был в Смоленску», г.зн. да 10-х чыслаў сакавіка 6675-1167 г. 3 другога ж — пад 6676-1168 г. знаходзіцца паведамленне аб тым, што «таго ж году вярнуўся з Цараграда новапастаўлены Канстанцін мітрапаліт у Кіеў»3. Супярэчнасць гэтая ўяўная. Паколькі толькі на Маскоўскім саборы 1342 г. пры мітрапаліце Феагносце адбыўся афіцыйны пераход на вераснёўскае годазлічэнне (а па традыцыі яшчэ доўга карысталіся сакавіцкім), дык 14 сакавіка з’яўлялася ўжо пачаткам новага 1168 г. Такім чынам, ад смерці папярэдняга мітрапаліта да прыбыцця наступнага прайшло дзесяць месяцаў.
Полацкай кафедрай у гэты час кіраваў епіскап Дыянісій, які быў хіратанісаны, як мы паказалі вышэй, напэўна, з узвядзеннем «кампраміснага» мітрапаліта Феодара — у 1160 г.4
Нам невядома дакладна, якія пазіцыі ў адносінах да пытання аб самастойнасці рускай мітраполіі займаў мітрапаліт Канстанцін II. Найверагодней, аднак, што ён трымаўся «незалежніцкіх» пазіцый, пра што сведчыць яго выбар Расціславам, які знаходзіўся ў той час пад відавочным уплывам Мсціслава Ізяславіча, чыім стаўленікам (пасля смерці Клімента?) і з’яўляўся, верагодна, Канстанцін.
2Гэтае бачна з наступнага: у канцы 6675-1167 г. паводле Тацішчаўскага ультрасакавіцкага годазлічэння, (ультрасакавіцкі год пачынаўся з 15 сакавіка, якое лічылася першым) г.зн. да 1 сакавіка 1167 г. паводле сучаснай храналогіі, вялікі князь Расціслаў ад’язджае мірыць наўгародцаў са сваім сынам Святаславам, «прежде отьезда своего мз Кнева мзбрав в мптрополмты епяскопа Константмна» (Таттцев В.Н. Цыт. сач. Т. 3. С. 82, 83). Але да сакавіка 1167 г. Канстанцін паспявае ўжо вярнуцца з Царграда.
3Там жа. Т.З. С.83, 86.
“Л.Гарошка (Цыт. сач. C.13) і архіеп. Мануіл Лемяшэўскі (Русскме православные мерархм пермода 992-1892 гг. (включнтельно). Бнобмблнографмя. Т. 1-2. — Куйбышев, 1971, машннопнсь, бмблнотека Московской Духовной Академмн) лічаць годам епіскапскай хіратоніі Дыянісія 1166 г., але робяць гэтае, несумненна, на падставе звестак Жыція Еўфрасінні Полацкай аб пострыгу Дыянісіем пляменніц Палачанкі перад яе паломніцтвам у 1167 г.
Гэта азначае, у сваю чаргу, што пры выбары Канстанціна полацкі епіскап Дыянісій, які, на нашу думку, з’яўляўся грэкам і быў стаўленікам Еўфрасінні, мог адчуць небяспеку свайму становішчу.
Вернемся да Жыція.
«Вмдевшн, яко просветм Бог манастыря ея, н вьжеле5, глаголюідн: Абы мн дойтн святаго града Нерусалмма м поклоннтнся Гробу Господню м всем святым местом, вмдетм м целоватм, м тамо жнвот свой скончатн... Посла же по всей братьм своей поведаюіцм нм мысль свою, оже восхоте нтн во Нерусалмм м моляхут ея co слезамм дабы нх не оставнла смрых. Она же мх тешаше благым смыслом свойм, яко матм детм своя любяіцн».
Агіёграф не канкрэтызуе, як звычайна, сваіх паведамленняў Як мы пакажам пазней, Еўфрасіння, аднак, з самага пачатку намервалася наведаць не толькі Іерусалім, але і Канстанцінопаль, хаця пра гэты намер агіёграф і не згадвае.
На развітанне з Еўфрасінняй прыбываюць «отвсюду» яе браты — Васілька (калі ён быў яшчэ жывы да таго часу), Вячаслаў і Давід; заўважым, што агіёграф, гаворачы аб гэтым, ужывае не парны, a множны лік. «Любммы брат» Вячаслаў прыязджае з княгіняй і дзвюма дачкамі Кірааннай (Кірыніяй, Кіра-Іаанай) і Вольгай, якіх прадстаўляе сястры і падводзіць пад развітальнае благаславенне. Абедзвюх князёўнаў Еўфрасіння пасяляе ў келлі1 Градзіславы-Еўдакіі і неўзабаве пастрыгае ў манаскі вобраз, не чакаючы належнага трохгадовага іх іспыту, бо прадбачыць, што ў асобах абедзвюх пляменніц уся Руская зямля атрымае руплівых прадаўжальніц яе асветніцкай працы. Пострыг здзяйсняў, паводле 6 Правіла Карфагенскага сабору, полацкі епіскап Дыянісій. У Жыціі чытаем пра гэта:
«Н бе любнм ей брат Вячеслав. Прнеха н той к сестре своей Еуфросмннм co княннею м з детмн свонмп. К прншед поклонмся ей м рече: «Госпоже моя матп н сестро! что оставляешм мя, правмтелю душм моей н свете очмю моею!» К горко ему плачюіцуся, блаженнаа же Еуфросмнна повеле ему птн к домовн, детм же его повеле оставптп у сестры своея Евдокен. Дан же бысть дар блаженней Еуфроснннн от Бога: аіце кого зряше очнма свомма, то разумеяше, в коем человеце сосуд будет мзбран Боговн. Тогда же преблаженнаа Еуфросннна вндевшн братанне свон м рече пма: «Хоіцу ваю обручнтм Женпху безсмертному н ввестп в чертог Царства Его». Онема же послушаюіцема, усладмся душа ею паче сота медвена
пажадала, выказала пажаданне.
словесем преблаженныя Еуфросмнпн м падше на ногу ея глаголаста к ней: «Воля Господня да будет н твоя святая молнтва; якоже хоіцешм створм нама, госпоже». Преподобная же Еуфросннна с радостмю м с поспешенпем прнзвавшм брата своего п рече ему: «Аз хоіцу пострніцп Кнроанну н Ольгу», тако бо п беста нарекла родптеля ею. Смяте же ся отец ею о словесн сем м рече: «Госпоже моя! что мн хоіцешп створмтм! Два плача прнлагаешн душн моей: да плачуся отхода твоего радм н сетую чаду деля своею». Матм же ею жалостно трьзашеся. Блаженая же Еуфросмнма, пославшн, прнзва епнскопа, тогда стол правяіца Святое Софен нармцаемаго Дноннсмя, н введшн ею в церковь, н повеле острміцм ею, п нарече нмя Кмроанне Агафмя, а Ользе — Еуфнммя, м благословмвшм м благословенмем святых отец.»
Пры пострыгу князёўнам даюцца імёны адпаведна Агафія і Яўфімія. Падобнае найменне не суадносіцца, на першы погляд, са звычайнымі традыцыямі даваць інацкія імёны па першай літары хроснага імя або па святым адпаведнага дня (паколькі першыя літары хросных і манаскіх імёнаў іх не супадаюць, а дня, у які б святкавалася памяць адначасова Агафіі і Яўфіміі, — няма). Аднак 28 снежня адзначаецца памяць спаленых на пач. IV ст. у Нікамідыі пакутнікаў, сярод якіх пералічваюцца імёны — Агафіі і Яўфімі. Пагэтаму і можна лічыць надзвычай праўдападобным, што менавіта ў гэты дзень былі пастрыжаны пляменніцы Палачанкі. Мяркуецца таксама невыпадковым згаданае ў аповеду «благословенме святых отец», бо нядзеля 30 па Пяцідзесятніцы (першая перад нараджэнням Хрыстовым) назваецца Нядзеляй Святых айцоў.