З неапублікаванай спадчыны Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў Аляксей Мельнікаў

З неапублікаванай спадчыны

Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў
Аляксей Мельнікаў
Выдавец: Чатыры чвэрці
Памер: 592с.
Мінск 2005
136.2 МБ
Прмпадн к стопам Небесного Царя Да не лмшай нас толнкого дара. Умолм пакм возвраіценной быта Нконе святей Полотск украснтн... РІбо толнко град наш украшает Девы образ н везде вславляет... Полотску граду бе утвержденме, Столп, стена, помоіць м огражденме...
21 Літаральна з грэч.: Ахоўніца вежаў і сцен (горада) — іканаграфічны тып Багародзічных абразоў — Л. Л.
рад; патрмярх же Лука собра епнскопы н собор весь во Святую Софню н, благословмв, даст ю (ікону. — А.ЛІ.) слузе преподобныя Ефросннма».
Шчыра кажучы, апавяданне гэтае не выклікае асаблівага даверу. Справа ў тым, што калі князёўна-ігумення атрымала копію хай сабе і цудатворнага абраза, дык падарожжа за ёю сямісот вояў не здаецца праўдападобным. 3 другога боку, абсалютна неверагоднае меркаванне, што Еўфрасінні дастаўся сам цудатворны абраз. Больш таго: найхутчэй, Міхаіл прывёз не Эфескі, а менавіта Царградскі абраз Адзігітрыі, пра што сведчыць устаноўлены Палачанкай, а дакладней — паўтораны ёю звычай насіць спісак іконы з хросным ходам па Полацкіх цэрквах кожны аўторак, як гэтае рабілася ў Канстанцінопалі з арыгіналам. Магчыма, праўда, што Міхаілам была прывезена копія не аднаго, а двух або нават усіх трох абразоў Адзігітрыі «пісьма евангеліста Лукі», прычым верагодна, што яны былі нейкім чынам звязаны з месцам або нейкім эпізодам службы Святаслава, Расціслава і Давіда пад час іх высылкі ў Візантыю; цалкам магчыма, што бацька Еўфрасінні, Георгій Святаславіч, адбываў службу менавіта ў малаазійскім горадзе Эфесе, і мясцовы абраз Адзігітрыі меў пэўнае дачыненне да лёсу Святаслава Усяславіча22. Згодна з паведамленнем Дзімітрыя Растоўскага, ікона Адзігітрыі Эфескай была пакладзена ў Праабражэнскім храме, тады як ранейшыя спісы Жыція называюць месцам захавання абраза Багародзіцкую царкву.
Мы згадвалі ўжо крыж Лазара Богшы, рэліквію з таямнічым лёсам, які спасціг яе ў найноўшы час, — напрастольны або, мяркуючы па памерах (даўжыня крыжа 51,8 см., верхняй і ніжняй перакладзін адпаведна 14 і 21 см.), найхутчэй узвіжальны шасціканцовы крыж, пакладзены Еўфрасінняй у храме Святога Спаса, магчыма, пад час прастольнага свята ў 1161 г., а замоўлены, адпаведна, прыблізна паўгодам раней. Ювелір пакінуў на вырабе свой подпіс. Імя Лазар — безумоўна, манаскае, і найхутчэй, сам Богша з’яўляўся манастырскім майстрам-інакам; пра аналагічны выпадак, калі майстра-манах працаваў па заказе і атрымліваў за працу грошы, чытаем, да прыкладу, у Кіева-Пячорскім Патэрыку ў сказанні аб іканапісцы Аліпіі (памяць 17 жніўня). Жыціе Еўфрасінні ні словам не ўпамінае пра яе шматкаштоўны дар (матэрыялы каштавалі 100, а праца 40 грыўнаў, або адпаведна 19,7 і 7,9 кг. срэбра), што ўскосна
22Можнз меркаваць таксама, што факт прынясення ў Полацк Ефескага абраза Багародзіцы звязаны яшчэ і з часам (нейкай гадавінай) смерці (ці гібелі) бацькі Еўфрасінні ў Візантыі —Л.Л.
сведчыць аб багацці ўкладаў Палачанкі ў Спаскі і Багародзіцкі манастыры, «превелнкк зело м пребогаты», «украшены м всего блага нсполнены» (сярод іншых дароў гэты крыж, відаць, не ўяўляў нічога звышверагоднага, такога, што заслужыла б увагу аўтара)23.
Крыж Лазара Богшы, што бясследна знік у час апошняй вайны, вядомы цяпер толькі па апісаннях і малюнках. Напісана пра яго даволі многа, але фундаментальных даследванняў няшмат24. Частка ад Крыжа Спасіцеля («чьстьное древо бесценно») складала аснову Крыжа, якая была абіта залатымі, срэбнымі і пазалочанымі пласцінамі. На пярэднім баку вырабу пласціны ўтваралі кампазіцыю вялікага дэісуса: уверсе — фігуры Ісуса, Іаана Багаслова і Дзевы Марыі, у сярэдзіне другога перакрыжавання — чатырох евангелістаў, а злева і справа ад іх — выявы святых Еўфрасінні, Сафіі і Георгія (відавочна, святых патронаў ігуменні і яе бацькоў). На адваротным баку змяшчаліся выявы свяціцеляў Іаана Залатавуста, Васілія Вялікага, Грыгорыя Багаслова, Пятра і Паўла, а таксама святых Дзімітрыя, Стэфана і Панцялеймана, прычым былі зроблены каўчэжцы для захавання частак мошчаў першых двух і часціцы крыві трэцяга з гэтых святых. Магчыма, імёны Дзімітрыя, Стэфана і Панцялеймона таксама пэўным чынам звязаны з хроснымі імёнамі прадстаўнікоў сямейства Святаславічаў — братоў Еўфрасінні або яе пляменнікаў Усяслава, Брачыслава і Святаслава Васількавічаў, што верагодна, калі звязваць укладанне крыжа з увакняжаннем у Полацку Усяслава ў 1161 г.
Крыж з’яўляецца шэдэўрам эмальернага мастацтва; ён аздоблены, акрамя эмалевага дэкору, васьмю каштоўнымі камянямі і жэмчугам. Па спіралі ў два рады па баках яго змешчаны ўкладальніцкі надпіс з указаннем часу пакладання (1161 г.) і кошту крыжа, а таксама закляцце супраць магчымых злодзеяў: «В лето 6669 [1161. — АЛ] покладает Офросннья честный крест в монастыре своем в церквн Святаго Спаса. Честное древо бесценно есть, a
23 Пазней A. А. Мельнікаў выкажа меркаванне, што Еўфрасіння магла быць, так мовіць, толькі ідэйнай натхняльніцай і заказчыцай крыжа, але плаціла майстрам за працу не яна, а яе пляменнік Усяслаў Васількавіч, які гэтай богалюбнай справай пажадаў адзначыць свае ўвакняжанне на вялікі полацкі пасад у 1161 г. •— Л.Л.
24Сапунов А.П. Внтебская старнна. — Внтебск, 1883. Т. 1; Довгялло Д.Н. Крест преподобной Евфросмннн, княжны Полоцкой (нстормческяй эскмз). — Вмтебск, 1895; Алексеев Л.В. Лазарь Богша мастер-ювелмр XII в. (мз мсторпм прмкладного нскусства Полоцкой землн) // Советская археологня, 1957. № 3 і некат. інш. Цікавыя назіранні пра сімволіку арнамента крыжа зробленыя Б.А.Рыбаковым (Язычество Древней Русн. — М., 1988. С. 553, 555, 611), хаця выклады і вывады аўтара здаюцца нам некалькі адвольнымі.
кованье его золото н серебро, н каменье, н жемчуг в 100 грмвен, a да... [тут тэкст пашкоджаны. — A.M.] 40 грпвен. Да не нзнесется нз монастыря ннкогда, чтобы его нм продать, нп отдать. Еслн же кто преслушает, нзнесет его нз монастыря, да не будет ему помоіцннк честный крест нм в сей век, нм в будуідмй, да будет проклят Святою жнвотворяіцею Тронцею м святымм отцамп 318, семмю соборамм святых отец, м да будет ему участь с Нудою, продавшнм Хрмста. Кто же дерзнет сотворнтн властелмн плм князь млм епмскоп клн мгуменья нлм нной какой-лмбо человек, да будет ему проклятне. Офроспнья же раба Хрмстова, стяжавшм крест сей, прнпмет вечную жмзнь co всемн святымн».
На самой жа справе, нягледзячы на закляцце магчымых злодзеяў, замахі на крыж Еўфрасінні і Лазара адбываліся неаднаразова. Яшчэ ў канцы ХП ст. рэліквія была вывезеная з Полацка ў Смаленск, а ў 1514 г. маскоўскі вялікі князь Васіль III забраў яе з мясцовага Успенскага кафедральнага сабору ў Маскву, а ў Смаленску пакінуў копію. У 1563 г. цар Іван Грозны вярнуў святыню на ранейшае месца — у Спаса-Праабражэнскую полацкую царкву. Але калі пры Стафане Баторыі Спаскі манастыр і яго галоўны храм перайшлі пад уладу езуітаў, палачане паклалі крыж у Сафійскім саборы. Жадаючы завалодаць каштоўнай святыняй, езуіты пачалі судовую цяжбу, а праіграўшы яе, паспрабавалі выкрасці крыж, падмяніўшы яго падробкай (дарэчы гэтая справа не ўдалася). Пад час французскага нашэсця крыж прападобнай Еўфрасінні быў захаваны праваслаўнымі жыхарамі Полацка ў замураванай нішы Сафійскага сабору, а ў 1841 г., пасля кароткачасовага прабывання ў абедзвюх рускіх сталіцах, ён вярнуўся ў Праабражэнскі храм, у келлю святой Еўфрасінні.
У 1921 г. полацкая рэліквія была адабрана і перавезена з Полацкага фінаддзела ў Мінск, а ў 1929 г. ужо ў значна пашкоджанным выглядзе змешчана ў Магілёўскім музеі, а потым, каб не даць вернікам магчымасці пакланяцца ёй — у будынку абкома партыі. Пад час апошняй сусветнай вайны гэтая святыня беларускага народа, a можа быць — толькі нейкая з яе копій, бясследна знікла ў адной з прыватных заходніх калекцый. Зараз аблічча Еўфрасіннеўскага крыжа вядомае толькі па старых малюнках і апісаннях. Але распачатая праца па аднаўленні святыні, прычым, у склад яе войдуць тыя ж рэліквіі, што асвячалі стварэнне старажытнага полацкага майстра.25
25 A. А. Мельнікаў не дажыў два гады да таго моманту, калі крыж прападобнай князёўны быў адноўлены па благаславенні Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Філарэта — Л.Л.
Як мы ўжо дапусцілі, майстар Лазар з’яўляўся інакам Багародзіцкага манастыра, што, у сваю чаргу, дае права дапусціць верагоднасць існавання пры гэтым манастыры ювелірнай і, відаць, іканапіснай майстэрні, дзе ствараліся абразы, выпрацоўваліся прадметы царкоўнага ўжытку, аклады для ікон, у тым ліку — і для Эфескай Адзігітрыі («украсн златом м каменкем»). Пра школу, бібліятэку і скрыпторый, што існавалі пры Еўфрасіннеўскіх манастырах, мы казалі вышэй. Верагодна, пры манастырах дзейнічалі богаўгодныя ўстановы: бальніцы, багадзельні, гасцініцы, страннапрыімніцы, аптэкі (паводле 14 артыкула Уставу Уладзіміра). Усё гэтае рабіла створаныя Палачанкай манастыры буйнейшымі на Русі культурнымі і дабрачыннымі цэнтрамі.
Жыціе мала гаворыць пра духоўную дзейнасць самой Еўфрасінні Полацкай. Мы казалі ўжо пра верагоднае складанне маціігуменняй малітваў, якія часткова ўвайшлі ў тэкст агіяграфічнай аповесці. Звярталася князёўна да інакіняў і з дыдактычнай пропаведдзю.
«На всяк день учаше сестры своя: старыя учаше терпенмю м вьздержанню, уныя же учаше душевней чнстоте п безстрастмю телесному, говеянмю образну, ступанню кротку, гласу смнренну, слову благочннну, яденпю н пнтью безмольвну, прн старейшей молчатм, мудрейшмх послушатм, к старейшнм покоренне, к точьным м меньшнм любовь без лнцемерма, мало веіцатм, а множае разуметн» (частковае запазычанне з «Павучання» Васілія Кесарыйскага, вядомага ла Русі, напрыклад, з Ізборніка Святаслава):
Аўтар-агіёграф паведамляе і яшчэ аб двух аспектах дзейнасці прападобнай:
«Тако бо бяше дан дар сей блаженной Еуфросннмм от Бога: аіце кто ея в-ьпрошаше о коей веіцн, она ему разрешаше, чему бытн, м кто ея послушаше, той добро получаше, не бо хотяше вндетм кого котораюіцася: нн князя co князем, нм болярнна з болярпном, нн от простых кого co свокм другом».
Гэты ўрывак здаецца нам указаннем, па-першае, на тое, што Еўфрасіння выконвала некаторыя судовыя функцыі, а гэта можа азначаць, у сваю чаргу, што ў Полацку існаваў апрача княскага і епіскапскага суда яшчэ і манастырскі. Па-другое — у прыведзеным урыўку назіраецца ўказанне на міратворчую палітычную дзейнасць Палачанкі. Пра тое ж неаднаразова згадвае і складальнік царкоўнай службы прап. Еўфрасінні: «Яко себе жертву даявше Боговн от князь русскнх Полоцкня земля, потідалася есн братнм едмномыслмтм, блаженная,» — паведамляецца ў адным з песнапенняў. «Кня-