З неапублікаванай спадчыны Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў Аляксей Мельнікаў

З неапублікаванай спадчыны

Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў
Аляксей Мельнікаў
Выдавец: Чатыры чвэрці
Памер: 592с.
Мінск 2005
136.2 МБ
рытая пазнейшымі запісамі кампазіцыя «Маці Божая Аранта» (малітоўніца). На паўночнай сцяне дыяканніка ўгадваецца выява Распяцця; у цэнтры ахвярніка — Божай Маці; на паўдзённай сцяне ахвярніка — Аплаквання. У галоўным купале царквы яшчэ ў мінулымху стагоддзі быў бачны Бласлаўляючы Спас. Вялікую каштоўнасць уяўляюць фрэскі ніжняга яруса асноўнай часткі Праабражэнскага храма з выявамі святых, а сярод іх — рад жаночых вобразаў на паўдзённай сцяне. Некаторыя даследчыкі мяркуюць, што сярод святых жонак, выяўленых тут, знаходзіцца і лік самой Еўфрасінні Полацкай, нават указваюць на адпаведную фігуру. Падобнае дапушчэнне, не гледзячы на ўсю яго прывабнасць, уяўляецца нам малаверагодным: натуральна, што іканапісец арыентаваўся на рэкамендацыі кананічных зборнікаў, дзе апісвалася, якім чынам трэба выяўляць таго ці іншага святога, — а не імкнуўся надаць партрэтнага падабенства пэўнай святой з ігуменняй манастыра, якая хоць і вылучалася набожнасцю і аскезай, але ж не была далучана пры жыцці да ліку святых. Таму падобная вольнасць іканапісца была б успрынятая яго сучаснікамі як святатацтва. Між іншым, не выключана і нават вельмі верагодна, што сярод выяваў святых жонак у Спаса-Праабражэнскім храме маюцца і займаюць цантральнае месца выявы святых Еўфрасінні (Александрыйскай), Еўпраксіі і Еўдакіі — нябесных патронак самой Палачанкі і яе сёстраў.
Л.Аляксееў39 меркаваў, што ў Еўфрасіннеўскім манастыры была і царква ў імя святога ГеоргіяХУІ (у гонар бацькі Палачанкі), але нам здаецца гэта малаверагодным, прынамсі, за адсутнасцю фактаў і ўпамінанняў пра гэта.
На жаль, агіёграф мала паведамляе нам пра лад жыцця ў Еўфрасіннеўскім манастыры. У павучанні ігуменні, з якім яна звярталася да сёстраў-манахінь, можна ўбачыць, аднак, намёк на тое, што Палачанка была незадаволена паводзінамі інакіняў і іх духоўным плёнам.
«Сестры же снце учаше, глаголюіцм: «Се собрах вы, яко кокош птенца под креле cbomxv" н в паствнну, яко овца, да пасетеся в заповедех Божпмх. Да м аз веселым сердцем подвнзаюся учмтн вас, вмдяіцн плоды ваша трудовныя, н толнк дождь пролнваю к вам ученнем. А ннвы ваша во едмну меру стоят, не растуіце нм поступаюіце rope40, а год прнспевает во свершенпе м лопата на гумне лежмтХУІ".
39 Алексеев Л.В. Цыт. сач. С. 211-212.
40 дагары
Ho боюся егда будет плевел41 в вас п преданм будете огню негаснмому. Потідптеся, чада моя, убежатм смх всех н сотворнтеся пшеннца чпста н смелнтеся в жрьновах смнренмем н молнтвамм м постом, да хлеб чмст прннесетеся на трапезу Хрнстову». Смце же ей всегда учаіце н безпрестаня, яко матм чадолюбмвая г детем свонм любовь показуюіцм.»
У гэтым павучанні, як і ў малітвах Палачанкі, нам бачыцца ўрывак з сапраўды належачай яе пяру адной са шматлікіх («снце же ей всегда учаіце н безпрестанн») дыдактычных павучанняў, зякімі ігумення звярталася да насельніц манастыра. Сама ж яна, як даводзіць Жыціе, прабывала ў строгім посце і няспанні, ці, кажучы словамі старадаўняй сціхіры, «дреманмя очнма сн, Ефросянме, не дала есн, нп пакм убо покоя свомма сн бровма, прмсно прехваленая, закону своего Зкжнтеля поучаюіцнся м псаломьскы подвнзаюідмся духом». Невядома нам і тое, паводле якога статута жыў Спаса-Праабражэнскі манастыр (верагодна, паводле келіёцкагаХІХ: гэтае можна заключыць з таго, што келлі Еўфрасінні і яе сястры Еўпраксіі знаходзіліся, паводле падання, у самой Спаса-Еўфрасіннеўскай царкве, што было ўчынена, магчыма, на ўспамін аб Сафійскім «галбцы»).
Нічога не піша агіёграф і пра іншыя падзеі, што адбываліся на Русі і, мабыць, пэўным чынам уплывалі або, прынамсі, не маглі не кранацца лёсу і дзейнасці Еўфрасінні Полацкай. Адной з такіх падзеяў была смерць вялікага князя Яраполка Уладзіміравіча і наступнае ўвакняжанне ў Кіеве Усевалада Ольгавіча, князя з чарнігаўскай дынастыі. Пры ім і вярнуліся ў Полацк князі-выгнанцы — або атрымаўшы дараванне пры змене ўлады, або, хутчэй, пасля заканчэння 10-гадовага тэрміну ссылкі. Найверагодней, менавіта яны і прывезлі з сабою іерэя Казьму, які стаў у 1145 г.42 наступным полацкім епіскапам.
Вяртанне Рагвалодзічаў на радзіму было далёка не мірным. Хаця М.Ермаловіч і лічыць, быццам Рагвалод і Васілька былі адзінадушныя ў сваёй палітыцы і што Рагвалод замяніў Васільку адразу пасля свайго вяртання43, на самой справе ўсё было зусім не так гладка.
41 пустазелле.
42 «Мнтрополнт Мнханл, поставя в сем лете дву епмскопов, Онуфрна в Чернмгов, Козьму в Полоцк, сам отьехал в Константпнополь» — Татпіцев В.Н. Цыт. сач. Т. 2. C.160. Л.В. Аляксееў лічыць, што Казьма быў пастаўлены ў 1140 г. — Цыт. сач. С. 265.
43 Ермаловіч М. Цыт. сач. C.194, 195.
Нам невядома дакладна, калі Рагвалод узышоў на полацкі пасад. Летапісы44 называюць Рагвалода полацкім князем у 1144 годзе, але гэта можа быць агульным найменнем — такім жа, як найменне полацкімі мінскіх князёў. На самой жа справе ў Полацку княжыць усё яшчэ Васілька, які і аддае «паміж Раством і Хрышчэннем» 1143 г. сваю дачку Марыю за Святаслава, сына вялікага князя Усевалада, вызначаючы тым самым новы накірунак сваёй палітыкі — арыентацыю на Ольгавічаў. Такім чынам Васілька памыліўся ў вызначэнні кан’юнктуры, за што яму і прыйшлося неўзабаве паплаціцца.
He памыліўся затое Рагвалод-Васіль, калі ажаніўся з дачкой Ізяслава Мсціславіча, што стаяў у непрымірымай апазіцыі да вялікага князя, паколькі быў вельмі пакрыўджаны ім, калі той абяцаў вялікае княжанне пасля сваёй смерці не Ізяславу паводле іх ранейшай дамоўленасці, а Ігару Ольгавічу. Як бачым, згоды паміж Васількам і Рагвалодам, якія падтрымлівалі розныя «велікакняскія» партыі быць наўрад ці магло. А таму наўрад ці адбылася і змена ўлады ў Полацку да таго, як адбылася падобная ж змена ў Кіеве — да 1146 г.
Іменна тады, пасля скону Усевалада і хуткаплыннага кіравання далучанага пазней да ліку святых Ігара Ольгавіча, якое доўжылася толькі трынаццаць дзён, уладу ў Кіеве захапіў Ізяслаў Мсціславіч цесць Рагвалода-Барыса, які і дапамагае зяцю заняць полацкі пасад. Васілька Святаславіч падаецца ў сваю вотчыну — Віцебск.
У 1147 г. памірае мітрапаліт Міхаіл. Вялікі князь Ізяслаў збірае раду епіскапаў, у якую не ўваходзіў, праўда, полацкі Казьма. Тады і выбіраецца новым мітрапалітам Клімент Смаляціч, манах Зарубскага (пад Копысем) манастыра. Выбранне Клімента стала выключнай з’явай: вядома, што па традыцыі мітрапаліты рускія прызначаліся Канстанцінопальскім патрыярхам і ў абсалютнай большасці былі грэкамі па паходжанні. Абранне ж у мітрапаліты «русіна» Клімента раскалола на дзве варагуючыя плыні ўвесь рускі клір і паклала пачатак больш як дзесяцігадоваму бязладдзю на рускай мітрапалічай кафедры — супрацьстаянню паміж «велікакняскай» партыяй прыхільнікаў ідэі самастойнасці рускай мітраполіі ад Канстанцінопальскага патрыярха, якому належала ўлада пастаўлення рускіх мітрапалітаў, і партыяй традыцыяналістаў-візантыністаў. Найверагодней, што ў гэтай барацьбе полацкі епіскап-грэк падтрымліваў «грэкафілаў».
44 Таттцев В.Н. Цыт. сач. Т. 2. C.159.
А ў 1149 г. вялікім кіеўскім князем робіцца, пакуль што ненадоўга, Юрый Уладзіміравіч Даўгарукі (Манамашыч) і пачынаюцца падзеі, якія самым непасрэдным чынам паўплывалі на лёс Еўфрасінні Полацкай...
1	Пар.: Пс. 21. 11.
11	Рэмінісцэнцыя са слоў Багародзіцы да архангела Гаўрыіла: Лк.1.38.
111	Пар.: Лк.2.19.
IV Гл.: Мк. 4.8.
v Гл.: Мк. 6. 8.
Vl Алюзія Мф. 34-40.
™ Незразумела, чаму A. А. Мельнікаў не дапускаў, што аўтарам Жыція Еўфрасінні Полацкай магла быць інакіня, — напрыклад, тая ж Еўпраксія, з якой яны жылі, «яко еднна душа в дву телесу».
™ Метахія, цгтоі%Іа — грэч. перасяленне.
“ПазнейА. А. Мельнікаў выкажа меркаванне, што Мсціслаў Вялікі ў 1129 г. накіраваў у Полацк свайго сына толькі ў якасці рэгента пры непаўналетнім пакуль Васільку.
х3 Цар.8.22; прыгадана ў Дзеях 7.48.
Х| Пар.: Мф.11.30.
х" Надзвычай распаўсюджаны ў сярэднявечай мастацкай традыцыі сімвал, укаранёны яшчэ ў раннехрысціянскай культуры: Хрыстос — Добры Пастар (існуюць абразы такога іканаграфічнага тыпу); а вернікі — Яго статак. Гл., напр.: Ін. 10.11.
х|" Пар.: Ін. 10. 14.
xlv Закамары і какошнікі былі закрытыя ў пазамінулым стагоддзі пад час рамонту (калі пачала працякаць столь), але зараз ужо распрацоўваецца праект рэстаўрацыі былога выгляду Спаса-Праабражэнскай царквы.
xv Тут: у XIX ст.
xvl Гаворка ідзе пра так званую Спаса-Юр’еўскую царкву (Георгій у прастамоўі перадаецца як Юрый).
xv" Гл.: Мф. 23. 37; Лк. 13. 34.
xvl" Кантамінацыя Мф. 3. 10 і Мф. 3. 13.
хіх Але, як бачыцца, тэкст Жыція сведчыць акурат пра адваротнае: па-першае, «всегда... н беспрестанш можна вучыць сёстраў не ў келіёцкім, а менавіта ў кінавіяльным манастыры, бо ў келіёцкім насельнікі зыходзіліся на агульную малітву толькі па святочных днях: нядзелі і дні царкоўных святаў, так што ігумену было вельмі нязручна павучаць «заўсёды і бесперапынна». Па-другое, імкненне утварыць манастыр па кінавіяльным чыне адпавядае агульнай тагачаснай тэндэнцыі: прыгадаем дзейнасць Феадосія Пячорскага, Кірыла Тураўскага. Па-трэцяе, пра тое ж сведчыць і жыццё Еўфрасінні і Еўпраксіі ў келлях пры царкве, бо ў келіёцкіх манастырах асобныя манаскія келлі знаходзіліся часам вельмі далёка ад манастырскага храма (прыгадаць хаця б Сказанне пра Марціна мніха Тураўскага, чыя келля пад час веснавой паводкі аказалася нават цалкам адрэзанай ад астатніх манастырскіх паселішчаў). Па-чацвертае, як пэўнае пацверджанне менавіта кінавійнага характару заснаванага Палачанкай манастыра можна прыгадаць, як пад час пераходу ў Сяльцо яна прыгадвае Евангельскія словы: «Не носмте с собою нмчесоже, токмо жезл» (Мк. 6:8). Вядома, што пры келіёцкім укладзе інакі мелі ў асабістай уласнасці шмат болей, чым адно жазло (прыгадаць хаця б аповед пра Арэфу-палачаніна з Кіева-Пячорскага патэрыка) — Л.Л.
ГЛАВА 5
Манастыр Святой Багародзіцы
(каля 1150-1166 гг.)
В дому Отца Моего обптелм многм суть.
Пн. 14:2.
«Вмдевшм же преподобная Еуфросннма манастырь свой украшен м всего блага пспольнен, умыслм создатм вторую церковь камену Святей Богородмцн. Н ту свершмвшм м нконамм украсм н освятмвьшм, предаст ю мнмхом. Н бысть монастырь велмй. Вндевшк же блаженная манастыря два устроена превелмка зело м пребогата, м рече в собе: «Слава Тобе, Владыко, благодарю Тя, святый; что есмь восхотела, то дал мн есн м скончал есм, Господн, желанне сердца моего.»