З неапублікаванай спадчыны Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў Аляксей Мельнікаў

З неапублікаванай спадчыны

Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў
Аляксей Мельнікаў
Выдавец: Чатыры чвэрці
Памер: 592с.
Мінск 2005
136.2 МБ
Крыху насцярожвае ў працытаваным урыўку невялікая дэталь — занепакоенасць епіскапа Іллі ў тым, што пасля яго смерці ягонае «падаванне» Еўфрасінні можа выклікаць (а на самой справе — верагодна, і выклікала, у сувязі з чым агіёграф і ўжыў адпаведную фразу) судовую цяжбу13. 3 гэтага вынікае, што Сяльцо выходзіла з епіскапскіх уладанняў назаўжды. Чаму? I для чаго было аддаваць Сяльцо пад жаночы, а не, скажам, пад мужчынскі манастыр, які мог бы заставацца і надалей епіскапскай рэзідэнцыяй? Іншымі словамі: якімі падзеямі было выклікана і на якіх умовах адбылася перадача Сяльца Палачанцы — прадстаўніцы княскай дынастыі? Адка-
10 Можна дапусціць, канешне, і тое, што Барыс быў закліканы сведкам не як уладзарны князь, а проста як старэйшы з кіруючай дынастычнай галіны пад час князявання яго сына ў 1127-1128 гг., але гэтае і малаверагодна, і да таго ж у падобным выпадку Еўфрасіння не паспела б да ссылкі бацькі (Святаслава-Георгія) ў Візантыю здзейсніць пострыгі Градзіславы і Звеніславы, што адбыліся з пэўным перарывам і далёка не адразу пасля перадачы Сяльца.
'’Татніцев В.Н. Цыт. сач. Т. 2. С. 134.
12 У адпаведным месцы Жыція Еўфрасіння названа «отроковнцей». Згодна з візантыйскай традыцыяй, якой, мяркуючы па «Ізборніку» 1073 г., следавалі і на Русі, жыццё чалавека падзялялася на сем сямігадовых перыядаў, прычым узрост «отрока» знаходзіўся ў межах ад 14 да 21 года.
13 Магчыма, таму і існуе розначытанне ў адпаведным месцы Жыція, у адным са спісаў якога (РДБ, Ф. 299, № 631) паведамляецца аб перадачы не ўсяго Сяльца, а толькі Спаскай царквы.
зы на гэтыя пытанні могуць быць шматлікія, але аднолькава няпэўныя. Так, напрыклад, А.Сяліцкі небеспадстаўна звязвае наіменне Юравічы (на беразе Палаты, побач са Спаскім) з імем і асобай князя Святаслава-Георгія14. I калі дапусціць наяўнасць гіпатэтычнага Святаслававага дамену ў Полацку, тады становіцца зразумелай і логіка аддачы (узамен на нейкае іншае Святаславава наіменне?) суседняга Сяльца Святаслаўне пад пабудову манастыра і пазнейшае заснаванне мужчынскага манастыра ў саміх Юравічах — no634 з дзявочым.
Пасля завяршэння афіцыйнай цырымоніі Еўфрасіння, узведзеная тады ж, найверагодней, у сан ігуменні, пасля малітвы ў Сафійскім саборы і атрымання архірэйскага благаславення ідзе, абапіраючыся на настаяцельскае жазло, на новае месца свайго падзвіжніцтва. Агіяграфічнае казанне прапануе нам цікавую фактаграфічную дэталь: адыход Еўфрасінні ў Сяльцо адбыўся той жа ночы. Для чаго спатрэбілася такая спешнасць? Можна меркаваць — каб пачатак служэння ў новай якасці храналагічна супаў з нейкай царкоўнай падзеяй і быў містычна асвячоны ёю. Магчыма, такой падзеяй было свята Пасхі ці Праабражэння, паколькі манастыр быў асвечаны, найверагодней, у імя адной з гэтых свяшчэнных падзей, і ў такім выпадку маем магчымасць удакладніць тэрмін заснавання Еўфрасіннеўскага манастыра. На карысць гэтага дапушчэння сведчыць і наступная малітва Еўфрасінні ў Спаскай царкве, у якой згадваюцца «тры хлябы», відаць, спечаныя з зерня, асвечанага і благаславёнага пасля заамвоннай малітвы пры царкоўнай службе Пасхі або Праабражэння паводле Апостальскага правіла. 3 другога боку, агіёграф нічым не падкрэслівае такую шматзначную для яго дэталь, хаця ў адным пасажы Жыція («тако почмвает Дух Святый на ней») можна бачыць намёк на свята Пасхі, бо гэтая фраза можа з’яўляцца алюзіяй на Дзеі 1:8 — зачальны ўрывак, які чытаўся на Пасхальнай літургіі. Але хутчэй за ўсё святам, у ноч якога Еўфрасіння вышла са Св. Сафіі, было свята Праабражэння Гасподняга, паколькі сам Еўфрасіннеў манастыр насіў раней і носіць зараз гэтае імя. Тры хлябы, якія згадваюцца ў Жыціі прападобнай, спечаныя са злакаў і асвечаныя пад час царкоўнай службы свята Праабражэння. Такім чынам, тэрмінам узнікнення полацкага жаночага манастыра цалкам слушна лічыць 6 жніўня 1126 года.
14 Селнцкпй А.А. Цыт. сач. С. 90 (са спасылкай на дакумент ЦДГА Беларусі, ф. 1437, воп.1, адз. зах.1943).
Згадана ў Жыціі і «еднна чернормзнца» або «старнца» (былая карміцелька?), якая і стала першай насельніцай новага жытла. Нам невядома, кім была яна, але несумненна, што гэтая інакіня была выклікана з Заслаўскага манастыра або, верагодней, узята Еўфрасінняй яшчэ пад час свайго пераезду ў Полацк.
Цікава, што аўтар наўмысна падкрэслівае, нібыта Еўфрасіння пачала свой манастыр літаральна з пустога месца, узяўшы з сабою толькі асвечаныя хлябы і кнігі, «нммже утешает мм ся душа н сердце веселнт» — найверагодней, устаўныя, неабходныя пры выкананні богаслужэння, якія і леглі ў аснову манастырскай бібліятэкі.
Трэба сказаць пра тое, што з першых жа дзён быцця Еўфрасінневага манастыра тут з’яўляецца бібліятэка, у аснову якой ляглі ўласнаручна перапісаныя князёўнай кнігі (у першую чаргу — богаслужбовыя). Здаецца праўдападобным, што неўзабаве ў манастыры Еўфрасінні была створана вучэльня, дзе сама ігумення і, відаць, запрошаныя ёю настаўнікі вучылі насельніц, а магчыма — і маладых гараджанак, якія тут выхоўваліся, — чытанню, пісьму, асновам хрысціянскага вучэння, свяшчэннай гісторыі і пачаткам прыродазнаўчых навук, царкоўным спевам і рэлігійнай набожнасці. Манастырскія школы хаця і не былі распаўсюджаны, але і не з’яўляліся тады навіной на рускіх землях. Так, яшчэ ў 1086 г. старэйшая дачка вялікага князя Усевалада Яраславіча і ўнучка Канстанціна Манамаха Ганна (Анка), — Палачанка даводзілася ёй, верагодна, унучатай пляменніцай, — прыняўшы манаскі пострыг у жаночым манастыры пры царкве святога Андрэя, «многм ннокннм собрав, пребывала в нем во всяком благоговеннн, молнтве, посте м целомудрмм, храня жестоко закон монашескнй, препровождая время в чнтанмм кннг. Собравшм же младых девнц неколнко, обучала пнсанмю, також ремеслам, пенню, швенню м мным полезным мм знанмям, да от юностм навыкнут разуметм закон Божнй м трудолюбне, a любострастае в юностм воздержанмем умертвят»15.
Думаецца, што аналагам школы, заведзенай у Андрэеўскім манастыры, была вучыльня, заснаваная у Полацкім Спаскім манасты-
15 Татніцев В.Н. Цыт. сач. Т. 2. С. 95. Жыццё Еўфрасінні Полацкай, як мы заўважым у належны час, мела некалькі паралеляў з лёсам Ганны Усеваладаўны, пра якую мы ведаем, да прыкладу, тое, што ў 1089-90 гг. яна знаходзілася ў складзе пасольства, выпраўленага за новым мітрапалітам (Там жа. С. 96). Памерла 6 лістапада 1112 г. «Смя Анка, дочь Всеволода, — каментуе В.М.Тацішчаў, — уменшптельно Анка мменована, мню, от любвн родптелей... м дай Боже, чтоб мы такую Анну еіце мметь моглм. Дмвлюся же, что она во святые не прмчтена» (Там жа. С. 259).
ры. Менавіта туды просіць Еўфрасіння даслаць з бацькоўскага горада і сваю, на той час, верагодна, яшчэ непаўналетнюю сястру Градзіславу. Вынікам выхаваўчых намаганняў Еўфрасінні было шчырае жаданне Градзіславы па прыкладзе старэйшай сястры ўспрыняць манаства. Праз належны, відаць, трохгадовы, тэрмін Еўфрасіння наказвае пастрыгчы малодшую сястру, навучаную ўжо «спасенню душн», у манахіні з імем Еўдакіі, што дае нам магчымасць меркаваць аб хросным імі Градзіславы, якое таксама не паведамляецца агіёграфам. Пострыг зноў здзяйсняе іерэй, паколькі ў Полацку к гэтаму часу не было епіскапа, бо Ілья да таго часу памёр, а на Русі з канца 1126 да 1130 г. не было мітрапаліта, які б мог рукапакласці епіскапа ў Полацк.
«К1 тако посла ко отцу своему, глаголюідн: «Пустм ко мне сестру мою Гброднславу, — тако ей беста ммя нарекла роднтеля, — да научнтся, — рече, — грамоте». Он же пустн ю к ней. Она же с прнлежанмем учаше ю спасенмю душн, скя же co прмлежанмем прмкмаше, яко нмва плодовмта, умягчмвшм сердце свое, м глаголаше: «Господь Бог да устронт мм на спасенме душм моей твокмм святымм, госпоже, молнтвамм». Сме рекшк ей. Преподобная же Еуфроспнмя введшм ю в церковь м повеле мереевн, огласмвшм, облеідм ю в черьнеческмя рмзы, м нарече ммя ей Евдокмя.»
1 зноў толькі праз некаторы час даведваецца пра гэта аддалены ад Полацка Святаслаў-Гергій. Спачатку ён пасылае сваіх баяр у манастыр да Еўфрасінні, каб забраць сваю малодшую дачку, і толькі пасля прыязджае сам.
«Н по малех днех прясла отец к ней, глаголя: «Пустм уже сестру свою ко мне». Она же отвеіца: «Еіце не нзвыче16 всей грамоте». Уведев же отец ея яко утан его пострнже ю, м вьзьярмся на преподобную Еуфросмнмю, сердцем горя прмехав к манастыревн н глагола: «Чадо мое! что створм! Прнложн мн сетованме к сетованмю м душн моей печаль к печалн». М сня ему глаголюіцу от горестн сердца своего, рекамк слез часто мзлнваше от очяю своею, любезно дрьжа Евдокею м глаголя: «Чадо моя! на се лм вас родмх млм на се вас матк воспнта? Ужелм ваю’7 брак уготовах, ужелм чертог н брачныя рмзы ваю на сетованме положнх собе? Чада моя мялая, что мк воздаста? В радостн место горькма печалм сердце мое наполнпста». Вся же бояре его слышавше жалость князя своего, горко пла-
16 не навучалася.
17 ваш.
кахуся о напрасней печалн князя своего. Блаженая же Еуфроспння отвеіцеваше ко отцу своему: «Что радп печалуешнся на мя? Нмееве печальнмка н помоіцннка едмного Бога». Отец же ея малу утеху прннм от слове см преподобныя Еуфросннмн, еха в дом свой. П Евдокня же пребываше в манастырн, повпнуюіцпся сестре своей. Блаженая же Еуфросмнна трудом многнм моляшеся к Богу о месте том дабы е устронл Бог.»
Князь-бацька зноў быў жорстка расчараваны ўчынкам дачкі, якую, напэўна ўжо заручаную, яўна меркаваў выдаць замуж у самы бліжэйшы час («Ужелм ваю брак уготовах? Ужелп чертог м брачныя рмзы ваю на сетованне положмх собе?» — наракае князь). He выключана, што прыгатаванне дынастычнага шлюбу дачкі было нейкім чынам звязана з падзеямі 1127 г., калі Святаслаў-Георгій мог мець пэўныя спадзяванні на ўзвышэнне ўласнага палітычнага становішча пасля разгрому полацкіх, у асноўным мінскіх, князёў кіеўскім князем Мсціславам Вялікім, падзеямі выгнання з Полацку князя Давіда і ўвакняжання Рагвалода Барысавіча, кандыдатура якога на вярхоўны полацкі пасад наўрад ці задавальняла Святаслава-Георгія, які хаця і не здолеў сам заняць яго, але напэўна аддаваў бы перавагу таму, каб у княстве ўладарыў яго адзінакроўны брат, a не «зводны» пляменнік. Увогуле, пасля падзеяў 1127 г. паміж Усяславічамі разгарэлася сапраўдная дынастычная вайна (якую, уласна, гэтыя князі вялі ледзь не пастаянна); яна і прывяла да сумных вынікаў 1129 г.