З неапублікаванай спадчыны Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў Аляксей Мельнікаў

З неапублікаванай спадчыны

Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў
Аляксей Мельнікаў
Выдавец: Чатыры чвэрці
Памер: 592с.
Мінск 2005
136.2 МБ
’Татншев В.Н. Цыт. сач. Т. 3. С. 62-63.
'°ПСРЛ. Т. 2. С. 495.
" Там жа. С. 69.
І2Татніцев В.Н. Цыт. сач. Т. 3. С. 70. Другое паведамленне адносіцца да 1168 г., калі палачане са смалянамі і суздальцамі на чале з Андрэем Багалюбскім хадзілі на Ноўгарад, каб рэстаўраваць на пасадзе выгнанага вечам Святаслава Расціславіча, брата смаленскага князя Рамана. Паход быў няўдалы, аднак смаляне і палачане, перагарадзіўшы дарогі да Кіева, учынілі палітычную блакаду Ноўгарада. Але Вячаслаў Святаславіч (Вячка) і Валадар Глебавіч згадзіліся пасрэднічаць у перагаворах з вялікім князем Мсціславам Ізяславічам, просячы сабе на княжанне яго сына (Там жа. С. 86).
ІЗТам жа. С. 76.
валодзічам, але ў гэтым найменні трэба бачыць памылку). Такім чынам на полацкім прастоле ў 1161 г. апынуўся пляменнік Еўфрасінні Полацкай. У нас ёсць падазрэнне, што з гэтым увакняжэннем можа быць звязана ўкладанне Еўфрасінняй свайго вядомага крыжа, пра які размова пойдзе ніжэй.
He менш драматычна разгортваліся падзеі ў царкоўным жыцці на Русі. На саборы 1147 г. (па сведчанні Кіеўскага Пацерыка, не пацверджаным іншымі крыніцамі, полацкі епіскап Казьма таксама прымаў удзел у гэтым саборы) вялікі князь Ізяслаў выбраў новага мітрапаліта-русіна Клімента Смаляціча, у выніку чаго клір падзяліўся на партыю прыхільнікаў ідэі пастаўлення кіеўскіх мітрапалітаў рускімі епіскапамі і партыю «традыцыяналістаў», якія пакідалі гэтую прэрагатыву за Канстанцінапольскім патрыярхам. У 1150 г., пад час аднаго са сваіх нясталых увакняжэнняў у Кіеве, Юрый Даўгарукі выбірае ўласнага мітрапаліта Канстанціна I і пасылае яго за благаславеннем у Візантыю. 3 таго часу розныя вялікія князі падтрымліваюць аднаго з названых двух мітрапалітаў. Калі ў 1155 г. сам Юрый Уладзіміравіч робіцца вялікім князем, ён найперш высылае ва Уладзімір Клімента, а ў Кіеве садзіць Канстанціна (у 1156 г. той вярнуўся з Канстанцінаполя). Як сведчаць Густынскі і Іпацьеўскі летапісы пад 1156 г., сярод праціўнікаў Клімента, што з’ехаліся да мітрапаліта Канстанціна ў Кіеве па наказе патрыярха, знаходзіўся і Казьма-грэк. Пры гэтым, як і восем год назад, адбываецца чарговая ідэалагічная «чыстка» на месцах: на гэты раз, праўда, ужо епіскапы-»русафілы» змяняюцца на сваіх кафедрах «грэкафіламі». Так, нам здаецца, што і полацкі епіскап-грэк Казьма, ідэйны паплечнік «візантыніста» Ніфанта Наўгародскага трапіў пад чыстку 1147 г. і быў заменены на полацкай епіскапіі невядомым па імені прыхільнікам «нацыяналістычнай» плыні, а ў 1156-57 г. зноў быў рэстаўраваны на свяціцельскім прастоле.
У 1158 г., перамогшы ў напружанай міжусобіцы Ізяслава III, Кіеўскі велікакняскі пасад канчаткова займае смаленскі князь Расціслаў Мсціславіч. Аднак у Расціслава Мсціславіча з яго ўплывовым саюзнікам Мсціславам (сынам Ізяслава II) адразу ўзнікаюць непаразуменні па кандыдатуры кіеўскага мітрапаліта, паколькі Мсціслаў ненавідзеў Канстанціна, які ў свой час анафематстваваў яго бацьку за садзейнічанне Кліменту, а Расціслаў аддаваў перавагу Канстанціну. Мітрапаліт Канстанцін вымушаны шукаць ратунку ў Чарнігаве, але і Клімент не рашаецца пакінуць свой Уладзімір. Так на Русі аказалася два «паўнамоцныя» мітрапаліты, прычым абодва жылі ў выгнанні. Вялікі князь Расціслаў прыходзіць да пагаднення з
Мсціславам Ізяславічам аб тым, каб спыніць двоеўладдзе на рускай мітраполіі, выбраўшы «кампраміснага» рускага прадстаяцеля (кампраміс, праўда, быў дарэмны, паколькі ў канцы 1158 г. Канстанцін памірае).
Тым не менш, на пачатку 1159 г. у Царград выпраўляецца дыпламатычнае пасольства за «кампраміснай» кандыдатураю. Аналагі падобных пасольстваў вядомы нам як з папярэдняй, так і з наступнай рускай гісторыі. Напрыклад, у 1089 г. Ганна Усеваладаўна «пайшла ў Царград, з ёю ж бацька яе, князь вялікі, паслаў да цара знатных паслоў і патрыярха прасіў аб прысылцы вучонага мітрапаліта», якім і стаў Іаан Скапец14. Падарожжа па патрыяршае благаславенне (1389 г.) апісана ў знакамітым «Хаджэнні Ігнація Смаляніна».
Найверагодней, аналагічным было і падарожжа «знатных паслоў», прадстаўнікоў рускіх княстваў, а ў тым ліку, відаць, — і Полацкай зямлі.
Вернемся да Жыція прападобнай Еўфрасінні.
«Вмдевшн же блаженная манастыря два устроена превелнка зело м пребогата, м рече в собе: «Слава Тобе, Владыко, благодарю Тя, святый; что есмь восхотела, то дал мм есн м скончал есм, Господм, желанме сердца моего». Н пакм рече: «Поммлуй мя, Господм, н скончай прошенне мое, да бых вмдела Пречмстую Богородмцю Однгмтрмю’5 в сей святей церквм». Н посла слугу своего Ммхамла в Царьград к царевм нарнцаемому мменем Манумлу й к патрмяху Луце з дары многоценнымн, просяіцм от нею мконы святыя Богородмца, еже бе еуаггалмст Лука напмса 3 мконы16 еіце прм жывоте святыя Богородмца м поставм едмну во Ерусалмме, а другую во Цармграде, а третью в Ефесе. Она же с прмлежанмем прошаше Ефескня мконы святыя Богородмца. Вмдев же царь любовь ея н посла в Ефес седмьсот оружнмк свонх. Н шедше прмнесоша мкону святыя Богородмца в Царьград. Патрмярх же Лука собра епмскопы м собор весь во Святую Софмю й благословмв даст ю слузе преподобныя Еуфросмнмм. Она же внесшм в церковь Святыя Богородмца, поставм ю, м вьздевшм руце, м рече: «Слава Тебе, Господм,
І4Там жа. Т. 2. С. 96.
15 Літаральна з грэч.: Пуцяводніца — іканаграфічны тып Багародзічных абразоў — Л.Л.
І6Хрысціянскае паданне, падтрыманае аўтарытэтам Іаана Дамаскіна, Сімяона Метафраста, Нікіфара Каліста, прыпісвае аўтару трэцяга з сінаптычных евангелляў і Апостальскіх дзеяў, «любаснаму лекару», вучню ап. Паўла таксама і іканаграфічную дзейнасць.
слава Тобе н еіде реку: Слава Тебе, Владыко, сподобмвый мя вндетм в днешняй образ Матере Своея». F1 се рекшп, украсн ю златом н каменнем многоценным н уставн по вся вторннкы носнтм ю по святым церквам. Украсм же всю землю Полотскую свонма боголепныма манастырема.»
Пасля паведамлення аб «устроеннп» абодвух манастыроў «превелнкнх зело м пребогатых» агіёграф расказвае аб тым, як Палачанка паслала свайго слугу Міхаіла ў Царгарад да цара Мануіла і патрыярха Лукі па ікону «святой Багародзіцы». Падарожжа «слугі Міхаіла» адбывалася, такім чынам, у час, калі Візантыйскім імператарам быў Мануіл I Комнін (1143-1180), а патрыярхам — Лука Хрысаверг (1156-1169) і мела ніжняй граніцай 1156 год. Місія Міхаіла, які быў, напэўна, намеснікам у мужчынскім манастыры, працягвалася больш за год, на што, верагодна, намякае паданне аб затрымцы на год карсунянамі абраза Адзігітрыі на шляху з Канстанцінопаля ў Полацк17.
Цікава і шматзнамянальна таксама і тое, што пасольства ў Царград было выпраўлена не епіскапам полацкім (што было б натуральна), але самой ігуменняй Еўфрасінняй. Насамрэч, як сведчаць некаторыя археалагічныя дадзеныя (напрыклад, знойдзеная на Рурыкавым гарадзішчы ў Ноўгарадзе пячатка, што належыла Еўфрасінні) і выказаныя на іх падставе меркаванні сучасных даследчыкаў, што у сярэдзіне XII ст. вышэйшая царкоўная, а часткова і свецкая ўлада належыла настаяцельніцы полацкіх манастыроў Святага Спаса і Святой Багародзіцы.
Даручэнне, ускладзенае на Міхаіла, было выканана паспяхова, але нам здаецца, што акрамя абраза Эфескай Багародзіцы, за якой і пасылала яго Еўфрасіння, згодна з паведамленнем Жыція, ім былі прывезены з Візантыі і рэліквіі, частка з якіх увайшла пасля ў склад крыжа-рэліквіяра, зробленага па замове Еўфрасінні ў 1160-61 гадах. Такім чынам, верхнюю граніцу падарожжа і, адпаведна, вяртання Міхаіла ў Полацк досыць упэўнена абмяжоўваем 1160 годам. Але гэта менавіта той час, калі на Русь прыбывае 12 жніўня 1160 г. новы мітрапаліт Феодар. Гэтае не здаецца нам звычайным чарговым супадзеннем. Раней мы ўжо дапускалі, што місія «слугі» Еўфрасінні была звязана з кароткім перыядам актывізацыі дзейнасці Клімента пасля выгнання ў Чарнігаў Канстанціна, у сувязь з чым
17 Знаменскмй Н. Нсторнческое сказанме о чудотворной пконе Богоматерп, мменуемой Корсунской, находяшейся в городе Торопце в Корсунско-Богороднцком соборе Псковской губернмм // Псковскме губернскме ведомостн. — 1883, № 9-10.
ставілі адпаведныя контрмеры «візантыніста» Казьмы Полацкага, які вырашыў шукаць падтрымкі ў патрыярха Лукі, для чаго і выправіў пасольства ў Канстанцінопаль, у склад якога ўваходзіў або нават узначальваў «слуга» прападобнай ігуменні18. 3 часам мы змянілі пункт погляду на гэтую праблему. Напэўна, Міхаіл як раз і ўваходзіў у склад пасольства, выпраўленага ў Канстанцінопаль у 1159 годзе за «кампраміснай» кандыдатурай кіеўскага мітрапаліта. Магчыма, што менавіта ён прывёз у Полацк і адпаведнага «кампраміснага» ж епіскапа Дыянісія (памёр у 1184 г.'9, час хіратоніі дакладна невядомы, але не раней за 1156 і не пазней за 1167 г.).
Аўтар Жыція Еўфрасінні Полацкай распавядае, урэшце, выключна пра набыццё Міхаілам спіска з Эфескай іконы Адзігітрыі20 — адной з трох (і самая ранняя з вобразаў гэтага тыпу на рускіх землях), якія напісаў, паводле падання, сам евангеліст Лука (яго кісці прыпісвалася мноства Багародзіцкіх абразоў, у тым ліку і знакамітая Багародзіца Пірагошча21).
Агіёграф даволі падрабязна апавядае пра тое, як «вкдев царь любовь ея (Еўфрасінні. — А.М.), м посла в Ефес седмь сот оружннк свомх, м шедше, прмнесоша мкону святыя Богородмца в Царьг-
18Мельнмков А.А. Цыт. сач. С.ЗЗ
І9Таттцев В.Н. ІДыт. сач. Т. 3. С. 131.
20Базыльянін Ігнацый Стэбельскі («Dwa wielkie swiatla na horyzoncie Polockim... 1781) лічыў, што гэтая ікона вядомая цяпер пад назвай Чанстахоўскай, але гэтая думка маларэальная. П.І.Бацюшкаў (Белоруссмя м Лнтва. Пстормческне судьбы Северо-Западного края. — СПб., 1890. С. 29-31) упершыню выказаў найболей папулярнае зараз меркаванне, што менавіта гэты абраз быў перанесены ў Тарапец пад час вянчання ў 1239 г. Аляксандра Неўскага з Параскевай Брачыслаўнай (полацкай); Тарапецкая Адзігітрыя захоўваецца зараз ў Санкт-Пецярбургскім Рускім музеі. Падрабязней гл.: Шалмна Т.Н. Чудотворная Полоцкая мкона Божмей Матеря «Одмгмтрмя», мзвестная как «Эфесская», «Корсунская» м «Торопецкая» // Веснік Беларускага Экзархата. — 1992, № 9; там жа знаходзіцца бібліяграфія пытання.
Здаўна праваслаўны люд полацкай зямлі імкнуўся вярнуць на радзіму чудатворную Адзігітрыю. Сімяон Полацкі пісаў у 1650-х гг., малітвенна звяртаючыся да прападобнай Еўфрасінні: