З неапублікаванай спадчыны Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў Аляксей Мельнікаў

З неапублікаванай спадчыны

Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў
Аляксей Мельнікаў
Выдавец: Чатыры чвэрці
Памер: 592с.
Мінск 2005
136.2 МБ
нюю прычасць. Паспавядаўшыся і прычасціўшыся, пасля 24-дзённай хваробы яна аддае Богу душу 23 мая таго ж 1167 года.10
Наратыўная частка Жыція заканчваецца кароткім паведамленнем аб тым, як «Давыд же м Еупраксмя м с прочммм спряташа тело ея честно». Дзімітрый Растоўскі паведамляе, што Еўфрасіння была пахавана «у паперці царквы Найсвяцейшае Багародзіцы»11
10 У розных спісах Жыція паказваюцца розныя даты смерці Еўфрасінні Полацкай: 23, 24 або зрэдку 25 мая (у адным са спісаў змешчана нават безумоўна памылковая дата 11 снежня). Царкоўная традыцыя, зафіксаваная ў Вялікіх Чэццях-Мінеях, прымае дату 23 мая, у якую і адбываецца царкоўнае шанаванне прападобнай. Магчыма, успенне Еўфрасінні адбылося ў ноч з 23 на 24 мая. У навуковым і царкоўным ужытку знаходзіцца і іншы год смерці прападобнай ігуменні — 1173 (напр.: Тыртов А.П. Некоторые поясненмя к опмсанню жнтмя преподобной Евфроснннп, княжны Полоцкой. — Внтебск, 1893. С. 23-24). Ён малаверагодны, паколькі ў 1173 г. Мануіл Комнін ваяваў не з венграмі, а з іх саюзнікам Стэфанам Сербскім (loannes Cinnamus. Цыт. сач. С. 365). Некаторыя даследчыкі (напр., СяліцкіА. Цыт. сач. С. 95) у спробах узаемаўзгаднення дадзеных аб паходзе 1167 г. і царкоўнай традыцыяй вызначэння году смерці Еўфрасінні лічаць, нібыта Палачанка пражыла шэсць год у Іерусаліме. Гэтае цалкам не ўзгадняецца з даволі падрабязным у гэтай частцы аповедам Жыція, не давяраць якому ў нас няма абсалютна ніякіх падставаў. Агіёграф жа наўмысна падкрэслівае менавіта непрацягласць пражывання ў Іерусаліме (Еўфрасіння не паспела нават пайсці на Іардан) і скарацечнасць яе хваробы 24 дні. Да таго ж мы бачылі, як выдатна храналагічна суадносяцца паміж сабою падзеі апошніх месяцаў жыцця полацкай асветніцы. Урэшце, паходжанне памылкі належыць, відаць, звязаць з няправільным паведамленнем аднаго са спісаў Жыція (РДБ, Ф.212, № 11), дзе гаворыцца пра дваццаць год хваробы Еўфрасінні, а таксама, магчыма, з тым, што даследчыкі неапраўдана ставілі ў залежнасць згадванне Іардана і Іарданскай вады ў адпаведных месцах Жыція з абрадамі Хрышчэння (Багаяўлення) і т.зв. Іарданню, а адпаведна — суадносілі гэтае месца аповесці пра Еўфрасінню са святам 6 студзеня, што і прыводзіла да вываду аб працягласці пражывання князёўны ў Іерусаліме.
Таму, мяркуем, датай скону прападобнай полацкай князёўны слушна лічыць 23-24 мая 1167 г., калі Госпад паклікаў рабу Сваю туды, дзе, гаворачы словамі царкоўнага песнапення, «радуется вечно Евфроспння о Господе, узы плотскпя отрешнвшм н Тебе, Змждмтеля, лнцем к ляцу вмдяідм".
11 Спроба перагледзець традыцыйную дату смерці Еўфрасінні (1173 г.) не падаецца нам дастаткова аргументаванай і пераканаўчай. Патрэбны дадатковыя, больш бясспрэчныя доказы. — В. Ч.
1	«У сястры Еўдакіі» наўрад ці тоесна «у келлі Гарадзіславы-Еўдакіі», бо відавочна, што ў зусім невялічкай келейцы не толькі ўтраіх, але нават і ўдвух змясціцца было.проста немагчыма (хіба толькі стоячы). Тлумачэнне гэтага выразу знаходзіцца крыху ніжэй па тэксце Жыція: «даст дрьжатм н ряднтн сестре своей Евдокем оба манастыря» — г.зн., што Еўфрасіння пакідала сваіх пляменніц не ў келлі Еўдакіі, a пад уладай Еўдакіі як ігуменні жаночага манастыра. — Л.Л.
"Улічваючы асаблівасці сярэднявечнага хрысціянскага светаўспрыняцця, уяўляецца вельмі сумнеўным нават само дапушчэнне таго, што, адмаўляючыся ад мірскога жыцця дзеля жыцця «будучага веку», «Божыя нявесты» маглі называцца ў гонар сваіх родзічаў. — Л.Л.
111	На жаль, даследчык не спрабаваў патлумачыць, якім чынам і якім шляхам Еўфрасіння змагла тады за нейкія паўмесяца дабрацца з Канстанцінопаля да Іерусаліма, якія аддалены адзін ад другога амаль на 2000 км. — В.Ч.
IV	Як заўважыў А. Мельнікаў, пад час паломніцтва Еўфрасінні Іерусалімам кіравалі рыма-каталіцкія цары, таму Міхаіл не мог прамінуць тагачаснага цара Амальрыха I (1162-1173), жонка якога прыходзілася пляменніцай Мануілу Комніну, а сам Амальрых быў у дальнім сваяцтве з князямі полацкай дынастыі праз Генрыха Французскага, чыёй жонкай была дваюрадная бабка Еўфрасінні — Ганна Яраслаўна, дачка Яраслава Мудрага. — Л.Л.
v	Гаворка, верагодна, ідзе пра так званую «Залатую браму» ва ўсходняй частцы Іерусаліма, праз якую, па паданні, увайшоў у горад Хрыстос на Вербную нядзелю. — Л.Л.
ГЛАВА 7
Пасля скону Св. Еўфрасінні Полацкай (пасля 1167 г.)
Амннь, ампнь глаголю вам, аіце кто слово Мое соблюдет, смертм не нмать в^дeт^ во векн.
Ін. 8:51
Нам невядома, на жаль, які быў далейшы лёс спадарожнікаў Еўфрасінні пасля яе паломніцтва. Мы можам толькі здагадвацца, што (усе?) яны вярнуліся на радзіму, паведаміўшы аб паспяховым выкананні сваёй дыпламатычнай місіі, «прннесоша весть о блаженном скончаннм м честном погребеннм Еуфросннпн» (Дзімітрый Растоўскі). Прычым, найверагодна, толькі «слуга» Міхаіл вярнуўся ў Полацк праз нядоўгі час пасля скону сваёй пані, тады як Еўпраксія з Давідам засталіся ў Іерусаліме. Менавіта яны позней і забяруць з сабой свяшчэнныя астанкі прападобнай Еўфрасінні...
Але чаму ж тады спадарожнікі Палачанкі не перанеслі дамавіну з целам сваёй ігуменні ў места яе падзвіжнмцтва, а пакінулі раку ў Кіеве? Мяркуем, Давід і Еўпраксія, ці нехта адзін з іх, імкнучыся як мага дакладней выканаць апошнюю волю прападобнай, якая пажадала быць пахаванай менавіта ў манастыры святога Феадосія, вырашылі пакінуць каштоўную срэбную раку з яе нятленнымі мошчамі ў Феадосіевым, толькі не Іерусалімскім, а Кіеўскім, манастыры, у яго падземным храме Дабравешчання Прасвятой Багародзіцы. Ва ўсякім разе, падобнае меркаванне здаецца больш блізкім да сапраўднай хады падзей, чым заснаваныя на факце знаходжання астанкаў прападобнай Палачанкі ў Кіеве домыслы некаторых даследчыкаў мінулага, быццам Еўфрасіння і ўвогуле не ўчыняла ніякага паломніцтва ў Святую Зямлю.
Да часу пераносу яе нятленных мошчаў у кіеўскія пячоры прападобная Палачанка ўжо была прызнана святой у Полацкай зямлі. Царкоўнае шанаванне яе пачалося, відаць. яшчэ пры епіскапе Дыянісіі і па яго ініцыятыве.
Аргументуем: уладыка Дыянісій памірае ў 1184 г. ўсё яшчэ ў сане епіскапа. А ўжо ў канцы XII ст. існавала царкоўная служба прап. Еўфрасінні Полацкай, адна сціхіра з якой захавалася ў nep-
гаменным сціхірары1. Найверагодна, што і старадаўняя служба, якую мы не аднойчы цытавалі ў нашым аповедзе, і само Жыціе Еўфрасінні складзены адначасова ў адным са створаных ёю манастыроў. Да кананізацыі Еўфрасінні была напісана і яе ікона, якая не захавалася да нашых дзён. Позні «Подліннік» XIX ст. (РНБ, СПб.Д.А. № 116, арк.163 адв.) так апісвае вобраз-ікону Еўфрасінні Полацкай: «Подобмем бледна лпцем от поіденмя, рмзы преподобнмческме, как у преподобномученнцы Евдокен».
Найбольш старажытнай іканапіснай выявай Палачанкі можа лічыцца гравюрная копія XVII ст., зробленная з даўнягя арыгінала. У 1839 г. бешанковіцкі іканапісец Токараў напісаў для Сафійскага сабора абраз, які таксама не захаваўся да нашага часу. Лік Еўфрасінні можна бачыць на іконах і роспісах падземнай Дабравешчанскай царквы Кіева-Пячорскай лаўры, а таксама — у Кіеўскім Уладзімерскім саборы (В. Васнецова). Існуе, натуральна, і мноства нядаўна напісаных абразоў Еўфрасінні Полацкай, а таксама — безліч карцін сучасных мастакоў.
Дайшоўшыя да нас спісы Жыція не апавядаюць пра перанясенне мошчаў прападобнай князёўны з Феадосіева Іерусалімскага манастыра ў Феадосіеву пячору Кіеўскай лаўры. Між тым, перанясенне гэтае адбылося ў 1187 г., калі султан Сала-ад-Дын заваяваў Іерусалім і дазволіў інакам пакінуць горад, забраўшы з сабою свае святыні2. Зразумела, што ад аўтара Жыція наўрад ці магла скрыц-
1 РНБ, Саф. № 96, арк. 129 адв. — 130: «Прндете, любомоудрьннн, песнемм богокрасьныймм вьспоймь кь достохвальнем й сьмеренен Еуфроснне вьсечьстенен, осеняюіцее древо н неокопаное коренме Русьстем землп; ублажнмь нсточьннкь слезь, омыемься рыдаюіце н плачюше, негьлм Господь п Богь рыданме н плачь вьспрнйметь, н аіце тело н душю ея прня н Его сьмереная сама нзволмла, намь можеть датн сьвькоупнтнся прнтекаюідн, яко достохвальную н доброкрасную молнтву ея вьспрмнмемь, мьнога бо есть й вьсечестьна вь Сьдьнын Дьнь ходяіцн. Молю же вы, братне, не ленмвм будемь вь ноіць н вь дьнь моляіцеся кь небесьнуму н земьнуму Творьцю, яко Духь посьлеть Святын, несьтяжанме м сьвькупленне блаженнем Еуфроснннн н нась нзбавнть оть сетн вражня н сьпасеть душа наша».
2 Іераманах Іаан Калагрываў лічыў неверагодным падобнае перанясенне і, адпаведна, адмаўляў сапраўднасць мошчаў прападобнай Еўфрасінні Полацкай, што знаходзіліся ў Кіеўскай лаўры (Цыт. сач. С. 251). Некаторыя аўтары, наадварот, прызнаючы сапраўднасць мошчаў Еўфрасінні, сумняваліся ў тым, што адбылося яе паломніцтва ў Іерусалім. Д.Папеброхій (Acta Sanctorum. Т. 1. — Romae, 1680. Praef. ХХХХІІ), І.Кульчынскі (Specimen Ecclesiae Ruthenicae. — Romae, 1733. P. 21) i за імі І.Сцябельскі (Dwa wielkie swiatla. — 1781. P.156) прыводзяць фантастычныя звесткі пра тое, што мошчы Еўфрасінні былі спачатку перанесены ў Анкону (італьянскі горад на ўзбярэжжы Адрыятычнага мора), дзе каталіцкія манахі (па І.Сцябельскаму — кармеліты) прынялі яе астанкі за мошчы Еўфрасінні Александрыйскай, і толькі пасля — на Русь.
ца такая важная для яго апавядання дэталь, і зусім неверагодна тое, што ён, ведаючы пра перанясенне мошчаў у Кіеў, не апісаў бы такую падзею ў сваёй аповесці. 3 гэтага робім вывад пра тое, што Жыціе (верагодна, першапачаткова пролагавага, кароткага тыпу) было напісана яшчэ да 1187 г. Найверагодней, яно было складзена ў адным са створаных Еўфрасінняй манастыроў. У аснову аповесці былі пакладзены, відаць, падарожныя нататкі «слугі» Міхаіла, а таму аўтара аповесці належыць шукаць у крузе, блізкім да яго. Наўрад ці, праўда, сам Міхаіл быў аўтарам Жыція, паколькі ў творы даюцца яўна памылковыя ці, дакладней, пашкоджаныя звесткі аб першым падарожжы Міхаіла3.
Аб напісанні Жыція, службы і абраза прападобнай Еўфрасінні ў Полацку красамоўна сведчыць тое, што царкоўнае шанаванне князёўны да XVI ст. мела толькі мясцовы характар. Святую ігуменню наўрад ці ведалі на Маскоўскай Русі да таго, як Жыціе яе было ўключана ў Вялікія Мінеі Чэцці мітрапаліта Макарыя і ў «Ступенную кнігу царскага радаслоўя». Афіцыйнай кананізацыі Еўфрасінні Полацкай так і не адбылося нават на Макар’еўскіх саборах 1547 і 1549 гг.4 Агульная служба святой зацверджана ў Расіі толькі ў 1893 г. Але з глыбокай павагай шанавалася прападобная ў самім Полацку і за яго межамі, асабліва ў створаных прападобнай манастырах5.