З неапублікаванай спадчыны Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў Аляксей Мельнікаў

З неапублікаванай спадчыны

Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў
Аляксей Мельнікаў
Выдавец: Чатыры чвэрці
Памер: 592с.
Мінск 2005
136.2 МБ
Князь Яраслаў быў даволі адыёзнай фігурай нават на агульным фоне рускіх князёў канца XII ст. Бацька яго, Уладзімір Рурыкавіч, князь пскоўскі, хаця і быў жанаты з дачкою рыжскага біскупа, але цярпеў ад Лівонскага Ордэна шмат бедаў і мусіў, нягледзячы на недахоп вайсковай сілы, весці з ім вайну. Яго сын Яраслаў, пасаджаны спярша на княжанне ў Ноўгарад, а потым — у Пскоў, неаднаразова выклікаў незадавальненне веча і быў выгнаны з Ноўгарада ў 1196 г. Разам з Барысам Ігаравічам, які яшчэ раней перайшоў на бок немцаў, ён ваяваў у 1233 г. Ізборск, але быў разбіты прыйшоўшымі на дапамогу пскавічамі і сасланы імі ў Пераяслаўль. Нарэшце, уцякаючы ад Батыя, як паведамляе пра тое Ступенная
'’Степенная кннга. Степень 7. Грань 15.
кніга, Яраслаў, пакінуўшы ў Пскове сваю жонку, полацкую князёўну Еўфрасінню, канчаткова ўцек у Лівонію. Там ён прыняў пад уплывам папы Грыгорыя IX каталіцтва, ажаніўся з немкай і атрымаў ва ўладанне Горад Одэмпе (Мядзведжую Галаву), які беспаспяхова спрабаваў заваяваць раней, у 1234 г.
Еўфрасіння, пакінутая супругам, заснавала на свае сродкі манастыр у імя Іаана Хрысціцеля пры ўзведзенай ёю ж Прадцечанскай царкве. Тут яна прыняла манаскі пострыг з імем Еўпраксіі, зрабіўшыся ігуменняй гэтага манастыра.
Пасля паражэння Ордэна, нанесенага ў 1241 г. войскамі Аляксандра Неўскага, Яраслаў абяцае даць на ўзнаўленне яго палову свайго пакінутага ў Пскове майна, разлічваючы, верагодна, на пасаг былой супругі. Для перамоваў на гэтую тэму ён выклікае Еўпраксію ў Одэмпе. Пасля перагавораў, відаць, няўдалых, пасынак Яраслава забівае Еўпраксію 8 мая 1243 г. Цела княгіні-ігуменні было перавезена ў Пскоў кялейніцай Еўпраксіі інакіняй Сандуліяй і пахавана ў агароджы Іаана-Прадцечанскага манастыра. Неўзабаве ад абраза святога Спаса над труной мучаніцы было яўлена дзіва: «ішло міра ад абраза 12 дзён, напоўнілася 4 вашчаніцы (драўляныя распісныя чашы, у якія ставіліся свечкі. —AM)». Наўгародскі епіскап прызнаў цудатворнай ікону, да якой, паводле паведамлення М.Талстога ў яго каментарыях да «Кнігі глаголемай», у хуткім часе былі прыроблены дошкі з выявамі княгіняў Еўпраксіі і Марфы. Паводле звестак таго ж аўтара, благаверная Еўпраксія была выяўлена і на другой старажытнай іконе (дзе яна малітоўна прадстаіць перад Іаанам Прадцечам і Андрэем Першазваным), a каля ракі Еўпраксіі стаяла яе настаяцельскае жазло і старажытны медны падсвечнік з апісаннем цуду аб святым міры20. Усё гэтае сведчыць аб тым, што княгіня стала мясцова ўшаноўвацца неўзабаве пасля свайго пакутніцкага скону, хаця імя яе пачало ўносіцца ў памінальнікі. верагодна, не раней канца XVI ст.; ва ўсякім разе яго яшчэ няма ў спісе пскоўскіх святых, што адстаялі горад сваёю малітвай у 1581 г.21
20 Кннга глаголемая Опмсанме о росснйскмх святых, где м в котором граде нлм областа нлм монастыре м пустынн пожмве н чюдеса сотворн, всякого чнна святых (Дополннл бмографмческммм сведеннямм проф. М.В.Толстой) // Чтенмя в Обідестве Нсторнм м Древностей Росспйскмх прм Московском унмверснтете. — 1887. Кн. 4. С. 264.
21 Хорошев А.С. Полптмческая нстормя русской канонмзацнн (XI-XVI вв.). — М„ 1986. с.153.
Свяціцель Сімяон, епіскап Полацкі, епіскап Цверскі
Свяціцель Сімяон паходзіў з роду князёў полацкіх, аб чым сведчыць тое, што ён раздаў мноства надзелаў падуладным яму цэрквам і манастырам. Нам невядома, аднак, ні яго княскае, ні хроснае, ні манаскае імя. Нарадзіўся ён, верагодна, у 1220-я гады і з благаславення епіскапа Аляксея яшчэ маладым прыняў пострыг ў адным з полацкіх манастыроў. У 1260-я гг. Сімяон быў рукапакладзены ў свяціцельскі сан. І.Сцябельскі называў Сімяона Наўгародцам і лічыў, быццам ён пасвячаў у манахіні Параскеву, але гэтае малаверагодна нават зыходзячы з паведамленняў самога аўтара, не кажучы пра тое, што гэты свяціцель ніколі не называўся Наўгародцам: пра яго гаварылася або як пра палачаніна (у Ніканаўскім летапісе: «Сммеон мз Полоцка») або як пра цверыча («Мернло праведное»). Малаверагодным здаецца нам і сцверджанне І.Кульчынскага (Appendix ad Specimen Ecclesiae Ruthenicae. P.57) аб прысутнасці Сімяона на Кіеўскім саборы 1260 г.
Пра дзейнасць епіскапа Сімяона ў полацкі перыяд яго жыцця апавядаюць дзве крыніцы. Першая з іх — грамата, са зместу якой выцякае, што святы Сімяон быў заснавальнікам Нікольскага манастыра за Полацкам на Лучне22. Другая — «Мярыла праведнае», помнік прававой літаратуры Русі ХШ ст., адзін з раздзелаў якога утрымлівае «Семена епмскопа Тверского наказанме» полацкаму князю Канстанціну Бязрукаму23. Магчыма, падобнага зместу «наказанні» таксама адыгралі сваю ролю ў тым, што епіскапу Сімяону, нягледзячы на высокае паходжанне, прыйшлося пакінуць полацкую кафедру з-
22Акты Западной Россям. С. 7. № 11.
23«Костянтпн князь Полотьскнй нарнцаемый Безрукнй у собе в пмру хотя укормтм тмвуна своего не о чемь, рече пнскупу пред всемн: Владыко, кде бытм тмвуну на ономь свете? Семен пнскуп отвечал: Кде п князю. Князь же не улюбмв того, молвнть пмскупу: Тмун неправду суднть, мьзду емлеть, людм продаеть, мучнть, лпхое все дееть, а яз что дею? Н рече пнскуп? Аже будеть князь добр, богобомн, жалуеть люднй, правду любнть м сбмраеть тмуна млн коего волостеля мужа добра н богобойна, страха Божмя полна, разумна, праведна, по закону Божню все творяша н суд ведуіца, н князь в рай, м тмвун в рай. Будет лм князь без Божмя страха, хрнстьян не жалуеть, смрот не мнлует м вдовнцямм не печалуеться, поставляеть тнвуна плм коего волостеля человека зла, Бога не бояіцася м закона Божмя не ведуіце м суда не разумеюіце, толмко того дела абы князю товара добывал, а люднй не іцаднть, акм бешена человека пустмл на людн, дав ему мечь; такой князь дав волость человеку губнтм людн, князь во ад м тмун с ннмь во ад« (Мернло праведное. — М., 1961. С.128-130).
за ганенняў з боку раздражненых яго пропаведдзю ўладароў. Але куды болыл верагодна, што ён, як і многія яго суайчыннікі, быў вымушаны шукаць ратунку ў суседніх землях падчас міжусобнай вайны, што пачалася з прычыны забойства ў 1263 г. вялікага князя літоўскага Міндаўга, калі быў забіты і яго пляменнік — полацкі князь Таўцівіл. Знаходзячыся, магчыма, у сваяцтве з Таўцівілам або належачы да яго прыхільнікаў, Сімяон і пакідае Полацк.
Гэтая падзея, відаць, не выпадкова храналагічна блізкая да часу, калі цверскі князь Яраслаў Яраславіч, стаўшы вялікім князем кіеўскім, робіць Цвер прастольным горадам. Цверская епархія належала тады Полацкай, і таму менавіта ў Цверы знаходзіць прытулак Сімяон. Сама логіка падзеяў патрабавала перанясення цэнтра епархіі ў Цвер, а таксама і стварэння там епіскапіі. Так і здарылася, прычым Сімяон робіцца першым епіскапам новай кафедры (магчыма, фармальна застаўшыся і полацкім іерархам). «Вельмі разумны і моцны ў кнігах Боскага Пісання, вучыцельны, дабрадзейны, міласнік жабракоў, сіротаў і ўдоваў, заступнік пакрыўджаных, ратавальнік гвалтаваных», Сімяон карыстаецца і народнай любоўю, і павагай з боку іерархаў. У 1274 г. ён прымае ўдзел ва Уладзімірскім царкоўным саборы, прысвечаным праблемам царкоўнага ўладкавання і ачышчэння царкоўнай абраднасці ад заходніх уплываў. Пачынаючы з 1285 г. Сімяон прыкладае шмат намаганняў для ўзвядзення на месцы старой драўлянай Казьма-Даміянаўскай царквы белакаменнага храма ў імя Спаса. Ен не дачакаўся, аднак, канца будаўніцтва, сканаўшы ў дзень памяці святога Сімяона Богапрыімцы (3 лютага) 1289 г.
Мясцовае шанаванне свяціцеля Сімяона пачалося, відаць, неўзабаве пасля яго скону, таму што прыведзенае сказанне «Мярыла праведнага» (якое само складалася ў канцы ХШ ст.) вельмі нагадвае ўрывак з яшчэ раней існаваўшай жыційнай (?) аповесці пра праасвяшчэннага Сімяона.
Святая прападобная Харыціна, князёўна літоўская, у Ноўгарадзе шчыраваўшая
Акрамя трох названых, дальняй сваячаніцай-нашчадкам святой Еўфрасінні Полацкай можна лічыць і прападобную Харыціну, князёўну літоўскую, інакіню Наўгародскага Петрапаўлаўскага манастыра (памяць 5 кастрычніка), што быў пабудаваны ў XII ст. полацкімі майстрамі і з’яўляўся, відаць, полацкім падвор’ем у Ноўгарадзе.
Магчыма, што з-за той жа княскай міжусобіцы, што прымусіла праасвяшчэннага свяціцеля Сімяона шукаць прытулку ў іншых землях, давялося пакінуць родны Полацк і князёўне Харыціне — «інакіне з роду князёў літоўскіх», як пасля напішуць у невялічкім сказанні, змешчаным на медным каўчэзе з астанкамі прападобнай. Паколькі ж род валадароў Вялікага княства вёўся ад полацкай княскай дынастыі, то да яе належала, такім чынам, і князёўна Харыціна.
Народнае паданне даводзіць, што князёўна нарадзілася ў 1221 г. і ў дванаццацігадовым узросце павінна была пашлюбавацца з наўгародскім княжычам Фёдарам Яраславічам. Аднак юны жаніх сканаў 10 чэрвеня 1233 г. — акурат ў дзень, прымеркаваны для шлюбу.
Адпаведна са звычаямі таго часу, князь Яраслаў вяртае нявесце яе пасаг і адпускае да бацькі, аднак, згодна з той жа лягендай, юная князёўна выбірае прыняць манаскі пострыг у манастыры пры храме Пятра і Паўла, што на Сінічай гары.
Петра-Паўлаўскі наўгародскі манастыр не меў багатых зямельных надзелаў, не карыстаўся шчодрымі ахвяраваннямі, а існаваў на сціплыя падаванні гараджан і паломнікаў. Тут юная інакіня Харыціна, як і астатнія сёстры абіцелі, выконвала нялёгкія паслушанні. Інацкая руплівасць Харыціны паслужыла прычынай таго, што насельніцы ў свой час выбралі яе настаяцельніцай, пасля чаго яна і была ўзведзена ў сан ігуменні.
Цалкам верагодна, што менавіта з прыездам у Ноўгарад і наступным ігуменствам Харыціны звязана з’яўленне тут пячаткі самой прападобнай Еўфрасінні Полацкай, знойдзенай праз некалькі стагоддзяў на Рурыкавым гарадзішчы.
Па паданні, св. Харыціна спачыла 5 кастрычніка (18 кастрычніка па новым стылі) 1287 г. і ў манастыры адразу ж пачалося яе ўшанаванне як святой. Пазней было выяўлена і нятленне астанкаў гэтай полацкай князёўны.
ГЛАВА 8
Літаратурная гісторыя жыція Еўфрасінні Полацкай
Абсалютная болыпасць усіх навуковых і папулярных прац, прысвечаных Еўфрасінні Полацкай, у большай ці меншай ступені падрабязна, доказна і поўна апавядаюць пра жыццё Палачанкі або пэўныя яго эпізоды, знаёмяць чытача з асобай прападобнай князёўны-ігуменні. Аднак калі цікаўны чытач пажадае знайсці публікацыі, прысвечаныя самой агіяграфічнай аповесці пра полацкую асветніцу, ён са здзіўленнем адкрые для сябе, што акрамя рэдкіх і нешматслоўных упамінанняў, якія тычацца ў асноўным праблемы часу напісання Жыція, такой літаратуры практычна няма. Усе аўтары, акрамя, бадай што, В.Ластоўскага, пра якога размова пойдзе пазней, прызнаюць, што жыційнае апавяданне пра полацкую святую захавалася толькі ў пазнейшых перапрацоўках, «праз якія бачны дзе-нідзе старажытны тэкст»1. «Паводле складу і літаратурнаму характару яно (Жыціе Еўфрасінні Полацкай у складзе Макар’еўскіх Вялікіх Чэцціх Мінеяў. — ЯА) нагадвае рытарычныя жыціі XV-XV1 стст., але жывасць і вялікая колькасць біяграфічных рысаў прымушае дапускаць наяўнасць у біёграфа якой-небудзь больш старажытнай крыніцы», — аўтарытэтна заяўляе знакаміты гісторык В.Ключэўскі2. Пералічваючы некаторыя рукапісныя зборнікі, што змяшчаюць у сабе Жыціе Еўфрасінні, Н.Барсукоў папярэдне амаль даслоўна паўтарае прыведзенае меркаванне В.Ключэўскага3. Да дамангольскага часу адносіў напісанне жыційнай аповесці Я.Галубінскі4, а ў «Апісанні Вялікіх Чэцці-Мінеяў Макарыя» сцвярджаецца, што Жыціе «старажытнае і, верагодна, не аддаленае ад часу жыцця прападобнай»5. Гэтую ж думку падзяляюць мітр. Ма-