З неапублікаванай спадчыны Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў Аляксей Мельнікаў

З неапублікаванай спадчыны

Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў
Аляксей Мельнікаў
Выдавец: Чатыры чвэрці
Памер: 592с.
Мінск 2005
136.2 МБ
шаше» і «послушаше», паміж якімі знаходзіцца першы пропуск, былі перанесены, напрыклад, такім чынам, што ў абодвух словах частка «-шаше» знаходзілася ўжо на наступным радку. Што ж да другога пропуску, дык і ён знаходзіцца паміж словазлучэннямі «не бо хотяше» і «но всех хотяше», і дапусціць існаванне гаплаграфічнай памылкі і ў гэтым выпадку таксама цалкам магчыма.
Тое, што ні ў адным са спісаў Жыція, змешчаных у Вялікіх Мінеях Чэцціх, няма заключнай часткі аповесці — пахвалы Еўфрасінні — яшчэ не сведчыць аб тым, быццам гэтыя спісы ўяўляюць сабой асобную рэдакцыю. Але прыгадаем эпізод, што расказвае аб сустрэчы Еўфрасінні (пад час яе паломніцтва) з царом, які ішоў у паход супраць венграў і паслаў князёўну ў Канстанцінаполь.
Параўнаем, як чытаецца гэтая мясціна ў розных спісах Жыція.
Найперш адзначым, што ў спісах Міней гэты пасаж, як здаецца, пашкоджаны ў параўнанні з гіпатэтычным архетыпам Жыція: «м тако прендоша вся страны, срете же ю царь с велнкою честню. Она же, прншедшм, поклонмся святым церквам...» і г.д. (РДБ, Ф. 292, № 58, арк.188 адв.). Паслядоўнасць выкладу ў дадзеным урыўку парушана. Чытач, не ведаючы, што Еўфрасіння сустрэла цара на шляху ў Іерусалім і паводле яго наказу спачатку прыйшла ў Канстанцінопаль, небеспадстаўна мяркуе, быццам сустрэча імператара з князёўнай адбылася менавіта ў Іерусаліме. Праз некаторы час чытач здзіўлены: ён даведваецца пра тое, што Еўфрасіння нейкім чынам трапляе зноў «у той жа» Іерусалім. Але недаўменне знікае, калі параўнаць гэты пасаж з аналагічным месцам у К: «м тако ей мдуідм, срете ю царь, ндый на Югры, м посла ю в Царьград с велнкою честмю. Она же, прмшедшм, поклоннся святым церквам...» і г.д. (БАН, 32.8.1. С.696). Эпізод губляе двухсэнсавасць, чытачу робіцца зразумела, што ў спісы Макар’еўскіх Міней укралася памылка: прапушчаны адзін радок тэксту паміж словамі «царь... с велнкою честню». Стабільнасць жа гэтай памылкі вытлумачваецца без асаблівых цяжкасцяў: паколькі Мінеі з’яўляюцца зборнікам сталага складу, лёгка дапусціць, што перапісваліся яны (у розным, вядома, аб’ёме) адна з адной, а таму памылка, дапушчаная ў тэксце першага зборніка натуральна пераходзіць у наступныя.
Разгледзім, як чытаецца дадзены эпізод у спісах зборнікаў змяшанага складу. Аказваецца, у адносінах да гэтага пасажа іх можна падзяліць на чатыры тыпы:
1)	Жыціе, змешчанае ў Зборніку РДБ, Ф.113, № 632;
2)	Жыціе, змешчанае ў Зборніках РДАСА, Ф.196, № 357; РНБ, F.I.270; РНБ, Пагод. № 869; БАН, Арх.Д., № 235; РДБ, Ф. 212, № 11; РДБ, Ф. 299, № 631;
3)	Жыціе, змешчанае ў Зборніках НБ МДУ, № 1311; РНБ, ОЛДП, F.185; ЦДАСА, Ф.201, № 52;
4)	Жыціе, змешчанае ў Зборніку БАН, 17.13.22.
У спісах першага і другога тыпаў маецца згадка пра цара, што ішоў у паход супраць венграў, але ў іх па-рознаму чытаецца эпізод аб пражыванні Еўфрасінні ў Канстанцінопалі. У спісе чацвёртага тыпу не ўпамінаецца, што імператар ішоў у паход супраць венграў і што ён паслаў Еўфрасінню ў Канстанцінаполь, г.зн. фактычна гэтая мясціна чытаецца гэтак жа, як у Чэцціх-Мінеях мітрапаліта Макарыя. Што ж да спісаў Жыція трэцяга тыпу, дык у іх дадзены мікрасюжэт чытаецца адрозна ад усіх іншых: «премнну вся грады п властн, прнммаюіце от всех князей честь велнкую, послав ю в Царьград» (РНБ, ОЛДП F. 185). Тут таксама ёсць памылка, але ў дадзеным выпадку з тэксту не бачна, хто менавіта паслаў Палачанку ў Царград.
Апрача таго, «сігнальнай часткай» можа з’яўляцца і апісанне дзеянняў Еўфрасінні пад час яе пражывання ў Канстанцінаполі. Для большай нагляднасці пакажам прачытанне гэтых двух эпізодаў паводле розных спісаў на табліцы:
Табліца 2
К; БАН, 32.8.1. С.696
1: РДБ, Ф.ПЗ, № 632, арк. 222
2; РНБ, Паг. № 869, арк.329 адв.
3; РНБ, ОЛДП F.185, арк.359-359 адв.
...ей жс стране, нй в градс, нй в сслс. Нынс жс, вземшй мужескую крспость, премннувся грады й властй, гірннмаюшн от вссх князсй чссть вслйку. Н тако сй ндуіцн, срстс ю царь, йдый на Югры, й посла ю в Царьград с вслйкою чсстйю. Она жс, прйшсдшй, покло-
...косй странс, нй во градс, нй в сслс. Нынс ЖС, ВЗСМШЙ мужсскую крепость, прс мйну вся грады й властй, й прйнмашс от вссх князсй чссть вслйку. М тако ПрйШСДШЙ в страны, й срстс ю царь, йдый на Угры, с вслнкою честню посла ю в Царьград. Она
...же: нй в косй странс, нй во граде, нй в сслс. Нынс жс, взсмшй мужсскую крспость, й прсмйну вся грады й властй, прннмаюіцн от вссх князсй чссть вслйку. Н тако прйшсдшн вся страны, й срстс ю царь, йдый на Угры, й с вслйкою чсстню посла ю во Царьград. Она жс, прйшсдшй, по-
...градс, нй в сслс. Нынс жс ЕвфросйНйй взсмшс муждескую крспость, прсмсну вся грады й властч, прннмаюше от вссх князсй чссть вслйкую, послав ю в Царьград. Она жс, прншсдшс, поклонйся святым цсрквам й ту сушсй вслйкой цсрквй святой Софйй по-
4=Мінсі; БАН, 17.13.22, арк.196 адв.; РДБ, Ф.292, № 58, арк.
188 адв. — 189 ...Н нынс убо, взсмшй мужсскую крспость, прсмнну вся грады й властй, прйймаю[Цй сй от вссх князсй чссть вслнку. Н тако прсндоша вся страны, срстс жс ю царь с вслйкою чсстйю. Она жс, ПрйШСДШЙ, поКЛОНЙСЯ святым цсрквам й ту суіцй	ВСЛйКОЙ
цсрквй святсй Софсй ПОКЛОНЙ-
ннлася святым цсрквам н ту суіцсй вслнцсй цсрквн святсй Софян поклонншнся, н благословсняс взсмшн от патрнарха, н покупнвшн разлнчныя потрсбы: фнмняны, кацыю злату, н ндс во йсросалнм
жс, прншедшн н вшсдшн в вслнкую цсрковь святыя Софня, н поклоннся та жс н вссм святым Божннм цсрквам н благословнся от патрнярха, н покупнвшн разнолнчныя фнмняны . н кадмлннцу злату, н ндс в Нсрусалнм
клоннся святым цсрквам м ту суіцсй вслнкой цсрквн святой Софнн поклоннвшнся, н благословнвшнся от патрнарха, н купн разлнчныя фнмьяны н кацмю злату, н поклоннвшнся цсрквн (у інш. спісах царсвн — А.М.), ндс во йсрусалнм
клоннвшсся, м благословншсся от патрнарха, н покупнвшс разлнчныя тсмьяны н кАдялннцу злату н поклоннвшсся царю, н ндс в Мсрусалнм
шася, н ьожсство взсмшн от патрнарха, н покупнвшн разнолнчныя тсмьянын каднлннцу злату, н поклонншася цсрквн (у інш. спісах — царсвн — А.М.), н помдоша во Ерусалнм
3 гэтага параўнання заканамерна выцякае наступны вывад: спісы Макар’еўскіх Вялікіх Чэцціх-Міней (далей — М) можна супрацьпаставіць як спісам К, так і спісам зборнікаў змяшанага складу 1, 2 і 3 тыпаў (назавем іх умоўна Cl, С2 і СЗ), і што яны ўзаемазвязаны са спісам чацвёртага тыпу (С4).
Як вядома, Макар’еўская агіяграфічная школа накладала заўважны адбітак на жыційныя апа-вяданні, пераробленыя яе рэдактарамі: стыль рабіўся болей вычварны, аздоблены рытарычнымі фігурамі, цытатамі і да т.п. Падобныя стылёвыя змены, на наш погляд, таксама можна класіфікаваць як «сігнальныя часткі». Вось адзін з найбольш яскравых прыкладаў:
Табліца 3
К; БАН, 32.8.1. С.668 ...сся бо ядн, братня, аіцс кто насытятся, нс вжадаст пакн, якожс рсчснно в Пнсаннн: «Нс заморнт Господь душа правсдных гладом».
C1-C3; РДБ, Ф.ПЗ, № 632, арк.207 ...сся бо ядн, братнс, аіцс кто насытнтся, нс вжадаст пакн, якожс рсчсно ссть в Пнсаньн: «Нс заморнт Господь гладом душа правсдных».
С4;БАН, 17.13.22, арк. 185-185 адв. ...ссм бо ядня, братнс, аіцс кто насытнтся, нс вжажстца пакы, яко в Пнсанннх глаголст: «Нс заморнт Господь гладом прсподобных*.
М; РДБ, Ф.292, № 58, арк.175 Сня бо благыа ядн, о братнс, аіцс кто прннмст, якожс рсчс суаггслнст, нс нмат алкатн, нн жадатн ввскы, а сс во нном пнсаннн, тому жс послсдуа, глаголст: «Нс заморят Господь гладом душа правсдных».
Як бачым, у дадзеным выпадку спісы Вялікіх Чэцціх-Міней супрацьстаяць усім астатнім, у тым ліку і С4; адзначым, што і С4 некалькі адрозніваецца ў манеры выкладання ад іншых.
Шэраг вывадаў можна зрабіць і з назіранняў над самой назвай Жыція. Згодна з агіяграфічнай традыцыяй, што выцякала з практыкі складання календароў-меналогіяў, а пасля — міней, у якіх жыццяпісы святых размяшчаліся ў календарным парадку дзён іх царкоўнага шанавання, у назвах агіяграфічных твораў прысутнічае ўказанне на дзень памяці святога. Гэты дзень паведамляецца і ў загалоўках розных спісаў Жыція Еўфрасінні Полацкай, але ў пэўных групах спісаў па-рознаму. 23-м мая называюць дзень скону князёўны ўсе спісы СЗ, некаторыя спісы М, спісы ПІ, ПП, Д і некаторыя іншыя. Большасць жа астатніх называюць днём памяці прападобнай ігуменні 24 мая. Рэдактар С4 лічыць гэтай датай 25 снежня. Цікавы ў гэтых адносінах зборнік ЦНБ АН Украіны, ДА № 188, які змяшчае ўрыўкі са Ступеннай кнігі. У зборніку гэтым няма ўласна Жыція Еўфрасінні Полацкай, але затое на арк. 94 адв. ёсць наступны запіс: "О Еуфросннмм нгуменмм. В обнтелм святаго Спаса. Полное ея Слово в Пролозе месяца нунма в 25 день». Такім чынам, бачым спасылку на якісьці Пролаг, у якім змяшчалася нейкае кароткае Жыціе Еўфрасінні Полацкай, не выключана, што ўзыходзячае да гіпатэтычнага пролагавага архетыпу, у якім дзень памяці быў перанесены на 25 чэрвеня (калі, вядома, тут не мелася на ўвазе Фяўроння-Еўфрасіння Мурамская, якая не з’яўлялася, аднак, ігуменняй). Падобна С4, у некаторых спісах у загалоўку называецца адна дата, а ў тэксце — іншая. Паказальныя ў гэтых адносінах тэксты Жыція, змешчаныя ў рукапісах РНБ, F.I.270 і РНБ, Пагод. № 869, дзе ў назве аповесці ўказваецца дата 23, а ў тэксце — 24 мая. Урэшце, наколькі б цікавымі ні былі гэтыя назіранні, дні памяці прападобнай Еўфрасінні не даюць падставаў лічыць іх «сігнальнымі часткамі» рэдакцый яе Жыція.
Тым не менш, на падставе ўжо выдзеленых «сігнальных частак», а таксама ўсяго сказанага пра спісы, змешчаныя ў Пролагах і ў зборніку РДБ, Ф.344, № 170, маем магчымасць сістэматызаваць тэксты Жыція, падзяліўшы іх на наступныя рэдакцыі:
1)	рэдакцыя Зборнікаў змяшанага складу (С). Назва гэтая больш чым умоўная. Ужываючы яе, будзем памятаць, што спісы Зборнікаў РДБ, Ф.209, № 789; РНБ, Q.I.493; БАН, Арх. Д„ № 235 і
БАН, 21.7.14 належаць да рэдакцыі Ступеннай кнігі. Крыху пазней мы будзем весці гутарку і пра спіс Зборніка БАН, 17.13.22;
2)	рэдакцыя «Кнігі Ступеннай царскага радаслоўя» (К);
3)	рэдакцыя Вялікіх Міней Чэцціх мітрапаліта Макарыя (М);
4)	рэдакцыя Пролагавая, прадстаўленая спісам Пролага ЦБ АН Літвы, F. 19-98 (П1);
5)	рэдакцыя Пролагавая, прадстаўленая спісам пролага РНБ, Ціт. № 239 (ПІІ);