З неапублікаванай спадчыны Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў Аляксей Мельнікаў

З неапублікаванай спадчыны

Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў
Аляксей Мельнікаў
Выдавец: Чатыры чвэрці
Памер: 592с.
Мінск 2005
136.2 МБ
11 Pomniki do dziejow Litewckich, zebr. T.Narbutta. — Wilno, 1846. Тэкст, апублікаваны Т.Нарбутам на старажытнабеларускай мове, але транслітэраваны лацінкай, прыводзіцца намі ў адваротнай транслітэрацыі.
гала і г.д.; потым памерла, і цела яе айцец каплан паклаў каля яе бацькі і сястры Патэнцыяны на могілках Святой Прысцылы in via Salaria etc.; a Рагволд, бацька Парасковіі, не ў Рыме, а ў Полацку ляжыць, не in Ciminterio Priscillae, а ў Св.Сафіі. А памяць той Праксіды Рымлянкі, не Палачанкі, наш Рымскі касцёл шануе 26 ліпеня. А пасля брат той Парасковіі Глеб нядоўга палачанамі кіраваў, бо ў маладых гадах следам за бацькам Рагволдам-Васіліем і за сястрой Парасковіяй (святой, як кажа летапісец), на той свет адышоў. Пахаваны каля бацькі ў адной труне, у Св. Сафіі на замку Полацкім»12.
Гэтую ж гісторыю паўтарае Стрыйкоўскі і ў сваёй паэме «Goniec cnoty».
Езуіт Альбрэхт Вуек-Каяловіч (XVII ст.) расказвае наступнае: «Святая Пракседа, простай мовай Парасковія, князёўна Полацкая, праўнучка Эрздзівіла, князя Літоўска-Наваградскага, дачка Рагвальда-Васіля, князя Полацкага, далучыўшыся да манаскага жыцця, 7 год жыла свята пры збудаванай ёю царкве Збавіцеля, простай мовай Спаса, (яна стаіць і дагэтуль), якая знаходзіцца ў полі прадмесця Полацкага. Потым яна з многімі іншымі высакароднымі асобамі,
12 «Ро nim (Rechwoldzie, imieniem chrzsczonym Wasili) na xiestwie Polockim zostal Hleb syn i corka Poroskawia, a ta poslubiwszy Panu Bogu dziewicy stan w czystosci chowac, postrzygla sie w cernice w monasterze s.Spassa, nad rzeka Polota, w ktorem mieszkala siedm lat Panu Bogu sluzac i ksiegi do kosciolow piszac. To poty ku rzecy o tej Poroskawi pisza Latopiszcze Litewskie i Ruskie. Ale dalej cos dziwnego o niej powiedaja w tu slowa: I potym dzie swietaja Poroskawia wezbrala sie do Ryma i w Rymie kilko lat mieszkala, Bogu pilnie sluzyla, i tamze umierla i potym dzie sie oswiecila, ktora zowia swieta Praxedis, a po rusku: Paraskowia. Ktorejze dzie to w Rymie i cerkiew zbudowano, na imie jeje swietoje i tamze jeje cielo pohrebli. To poty wszystki Latopiszcze jednako o tej Poroskawi, xieznie Polockiej. swiadcza. Ale iz sie ja z wielkam pilnoscia staram i na tom siedmoletna praca podjal, abych Litewska i Ruska, takze Polska historja, nie z domniemania, ale z pewnych dowodow na swiat pokazal: tedym tez o tej Poroskawi nie male ksiag koscielnych zwartowal, ktoraby to z xiezny Polockiej swieta Praxeda w Rzymie zostac miala, alem tego nigdziej nalesc ani sie dopytac mogl; tylko ta pospolita jest historja o S.Praxedzie w legendach swietych, i w Ieda wiatiku: Praxedis virgo venerabilis Prudentis Romani filia, amissis parentibus etc. Praxedis panna wielebna Prudentiussa Rzymianina (nie mowi Rechwolda Wasilia Kniazia Polockoho) corka, pozbywszy rodzicow, s tak wielkim staraniem, praca i staloscia pozytkom chrescianskim uslugowala, iz wiele swietych ubogich swoimi majetnosciami zywila, etc.; umarla potym, ktorej cialo Pastor kaplan wedle ojea i siostry Potentiany, na ewintarzu Priscillae S. in via Salaria etc., pohowal; a Rehwold, ociec Poroskawie nie w Rzimie ale w Polocku lezy, nie in Ciminterio Priscillae, ale u S.Sophiae. A tej Praxidy Rzymianki, nie Poloczanki, kosciol nasz Rzymski obchodzi dzien S., Lipca 26 dnia. Potym brat tej Poroscawy Hleb, niedlugo Poloczanom panowal, bo w mlodym wieku za ojeem Rechwoldem Wasilem i za siostra Poroskawia (swieta, tak, jako chca Latopiszcze), musial na on swiat wedrowac. Pochowan podle ojea wjednym grobie, u S.Sophie na zamku Polockim» (Kronika Macieja Stryjkowskiego. — Warszawa, 1846. T.l. S.242).
якія служылі ёй на шляху, выправілася ў Рым (у сваёй «Літоўскай гісторыі» Каяловіч дадае ў гэтым месцы «fama est» — «ёсць чутка». — А.М.) да астанкаў апостальскіх. Яна атрымала ад папы Аляксандра VI часціцу дрэва Святога Крыжа і выслала ў Полацк, дзе ён быў пакладзены ў крыжападобны каўчэг з памятным надпісам аб яго гісторыі. Пражыўшы свята ў Горадзе (Рыме. —А.М.) 7 год, памерла 12 лістапада 1239 г. Папа Грыгорый X у 1273 г. пасля строгага доследу цудаў далучыў яе да ліку святых дзеваў»13.
Данііл Папеброхій’4, спасылаючыся на А. Каяловіча, пераказвае выкладзены ім аповед і выказвае жаданне, каб пра жыццё Параскевы і гісторыю далучэння яе да ліку святых «былі дастаўлены адкуль-небудзь поўныя акты».
Затое базыльянін Ігнацый Кульчынскі15 пад 28 кастрычніка, спасылаючыся на Д. Папеброхія («яе выяву належыць бачыць на ліцавых Святцах Папеброхія») і А. Каяловіча, паведамляе дадаткова, што Парасковія разам з сястрой была заснавальніцай Спаскага манастыра, ажыццявіла паломніцтва ў Рым, ратуючыся ад татар, і што пострыг яе здзяйсняў епіскап Сімяон Наўгародзец у 1230 г.
Іншыя царкоўныя гісторыкі16 толькі паўтараюць, у тых ці іншых камбінацыях і з адпаведнымі каментарыямі выкладзеныя звесткі. Агляд іх падрабязна выкладзены А. Сапуновым, які зрабіў цалкам пераканаўчы вывад аб тым, што «летапісец, відаць, змяшаў факты з жыція прападобнай Еўфрасінні (якое дайшло да яго ў такім паш-
l3«Sancta Praxedis, vulgo Poroskavia, virgo ducissa Polociae, ab neptis Erdivili, ducis Lituaniae Novogrodensis, filia Rechvoldi Basilii, ducis Polocensium, suspecta vita monastica ad templum Salvatoris, vulgo Spas (quod etiamnum extact), in suburbano Polocensi agro, a se aedificatum, septennio sancte vixit. Roman deinde ad limina Apostolorum cum pluribus aliis nobilibus peregrinata, iter in obsequiis absolvit. Ab Alexandra VI frustum ligni Sanctae Crutis inclusit Polociamque transmisit: quae Crux dui Polociae concervabatur cum inscriptione continente memoriam rei gestae. Exacto in Urbe sanctissime septennio, ibidem mortua 1239, 12 Novembris, a Gregorio X, post rigidum miraculorum examen, sanctarum virginum numero adscripta 1273» (Miscellanea rerum ad statum ecclesiasticum in M.Lit.D. percinentium collecta A.W.K. — Vilnae, A.D. MDCL. P.7).
14 Ephemerides Graeco-Moscae, mensis October XXVIII, p. XLIX // Acta Sanctorum, maji, t.l.
l5Specimen Ecclesiae Ruthenicae... per Ignacium Kulczynski... — Romae, 1733. T.l.P. 57-57.
16 «Informacya o fundacyi collegium Polockiego societatus Jesu» (1699 r.), Oleszewski (Refutacya Informacyi xx. lezuitow), Poszakowski (Kalendarz Polityczny z Efemeridami rocznemi na rok P. 1738, m. Listopada d. 12), Assemani (Calendaria Ecclesiae Universae. — Romae, 1755), Rostowski (Litvanicarum Societatis lesu historiarum provincialium, pars 1) i інш.
коджаным выглядзе, што нават імя было скажона) з жыціем Параскевы Рымскай, а таксама з паданнем пра Еўпраксію, дачку полацкага князя Рагвалода-Барыса»17. Нам жа падаецца, што ў аснову легенды пра Параскеву Полацкую ляглі рэальныя факты з жыцця дачкі полацкага князя Рагвалода-Барыса Усяславіча, сястры Глеба Полацкага — ужо добра вядомай нам Звеніславы-Еўпраксіі, стрыечнай сястры Еўфрасінні Полацкай, якая таксама шанавалася як святая заступніца Полацкага краю. Еўпраксія, чыё імя трансфармавалася пад народным уплывам у Параскеву ці Праскоўю, насамрэч магла прабываць у Полацкім Спаскім манастыры, працуючы, як і прападобная Еўфрасіння, над перапісваннем кніг. Яна на самой справе здзейсніла паломніцтва ў Святую Зямлю — не ў Рым, як піша пра тое каталіцкі аўтар, а ў Канстанцінопаль (што называўся, дарэчы, Новым Рымам) і Іерусалім — да хрысціянскіх святыняў. Цалкам верагодна, што праз колькі год Еўпраксія і спачыла там жа, у Іерусаліме, ці ўжо на Русі, але не паспеўшы вярнуцца ў Полацк (пахавана можа нават у Кіеве — паблізу ад дамавіны сваёй прападобнай гуменні). Да нашага часу захаваўся і крыж, звязаны з імем Еўпраксіі, які, па меркаванні А.Сапунова, тая магла зрабіць у перайманне Еўфрасінні Полацкай. Крыж, які знаходзіцца цяпер у Растова-Яраслаўскім музеі-запаведніку, належыць, аднак, да значна пазнейшай эпохі (самага канца XVI ст.)18. Урэшце, гэтая падробка можа з’яўляцца і імітацыяй сапраўднага крыжа Еўпраксіі Полацкай (прыгадаем, што католікі ў свой час зрабілі ў злачынных мэтах імітацыю крыжа прападобнай Еўфрасінні). Крыж гэты таксама з’яўляўся рэліквіярам; згодна з надпісам на ім, там захоўваліся: «древо жмвотворяіцо, млеко пречмстое, купмна неопаляема, камень Божья Гроба, главо Нана Крестмтеля, апостола Андрея, апостола Вольхромья, евангелнста Марка, евангелнста Лукн, светого Павла, перваго мученнка Лаврентея, Пантелеммана, Федора Станлатта (Страцілата. — А.М.), мученпка Полмкарпа, Фрола, Екатернны, пророка Даннла, Лазаря, Анмла (Данілы. —А.М.), Лазаря, Невгропа (Яўграфа. — А.Л1.), РІрнатья (Ігнація. —А.ЛІ.) Богоносца, светаго Артемья». Падагульняючы сказанае, адзначым, што цалкам абгрунтаванай здаецца нам здагадка
17 Сапунов А.П. Католмческая легенда о Параскеве княжне Полоцкой. — Вптебск, 1888. С. 42.
18 Гл.: Пуцко В.Г. Мнммый крест Параскевы Полоцкой // Беларускія старажытнасці. — Мн., 1972; Ч.С. Крыж-рэліквіяр сьвятой Параскевы Полацкай // Божым шляхам. 1973, № 3.
аб царкоўным шанаванні стрыечнай сястры Палачанкі Звеніславы-Еўпраксіі Барысаўны, якая працавала ў Спаскім манастыры і разам з Еўфрасінняй падарожнічала ў Канстанцінопаль — Новы Рым і Іерусалім.
Весткі пра св. Параскеву трапілі значна пазней і ў вельмі скажоным выглядзе ў беларускі летапіс, а сама святая пачала шанавацца не толькі праваслаўнымі, але потым і каталікамі, і уніятамі (адзначым дарэчы, што і прап. Еўфрасінню Полацкую прызнае святой таксама і Заходні Касцёл).
Святая благаверная княгіня Еўпраксія Пскоўская, ў міры Еўфрасіння
Полацкая князёўна Еўфрасіння належала, як мы ўжо ведаем, да роду, які даў свету прападобную Палачанку. Бацькам князёўны Еўфрасінні (гэтае хроснае імя было дадзена, відаць, у гонар ігуменні Полацкай) быў князь Рагвалод-Васіль, маці — дачка вялікага князя кіеўскага Ізяслава Мсціславіча, братам — князь Глеб Друцкі (згадваецца пад 1181 г.).
Выхоўвалася Еўфрасіння, найверагодней, у Спаса-Праабражэнскім Полацкім манастыры, дзе служылі ў той час пляменніцы прападобнай яго заснавальніцы — Агафія і Яўфімія. Па дасягненні паўналецця князёўна была, відаць, аддадзена замуж, але праз нейкі час аўдавела. Прыкладна ў трыццацігадовым узросце, ужо пасля 1201 г., яна злучылася шлюбам з пскоўскім князем Яраславам Уладзіміравічам, «унукам Рурыка Кіеўскага, праўнукам Расціслава Мсціславіча Манамашыча»19.