З неапублікаванай спадчыны Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў Аляксей Мельнікаў

З неапублікаванай спадчыны

Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў
Аляксей Мельнікаў
Выдавец: Чатыры чвэрці
Памер: 592с.
Мінск 2005
136.2 МБ
1 Срезневскнй Н.Н. Древнме памятннкм Русского пнсьма п язьіка. Нзд. 2. — СП6., 1882. С. 34.
Жлючевскпй В.О. Древнерусскме жптня святых как нсторнческнй нсточннк. — М„ 1871. С. 262.
3Барсуков Н. Нсточннкм русской агнографмп // ОЛДП, 1882. Т. 81.
4 Голубннскмй Е.Е. Нстормя русской Церквн. Т. 1.4. 2. — М., 1881. С. 771.
5Опмсанме Велнкмх Четьн-Мнней Макармя, мйтрополмта Всеросснйского. Труд Горского м Невоструева, с дополненмямн Е.В.Барсова // Чтенмя в НОНДР. Кн.1, 1887. C.183.
карый6 і мітр. Філарэт7. He прыводзячы якіх-небудзь больш ці менш важкіх аргументаў, адносіць да канца XII ст. напісанне Жыція В.Ластоўскі8.
Паводле нашага ўласнага меркавання, Жыціе Еўфрасінні Полацкай і сапраўды было напісана яшчэ ў канцы XII ст., незадоўга да пачатку царкоўнага шанавання прападобнай, якое, мяркуючы па старажытным спісе Службы Еўфрасінні (канец XII ст.) і сапраўды пачалося неўзабаве пасля скону князёўны-ігуменні. Вышэй мы ўжо дапусцілі, што першапачатковы тэкст Жыція быў складзены яшчэ да 1187 г. На жаль, нам невядома, якім быў гэты тэкст. 3 агульнага апісання І.Сразнеўскім пергаменнага рукапісу XIV ст., у якім знаходзілася старажытнае жыціе Палачанкі9, цяжка рабіць нейкія пазітыўныя высновы, хаця і можна меркаваць, што гэты тэкст адрозніваўся ад тых, што вядомы нам цяпер. Аб такім адрозненні можна здагадвацца, па-першае, з назвы аповесці («Жмтме м хоженме»), падругое, з фармату самога рукапісу (іп-8) і змешчаных у ім твораў: верагодна, тэкстЖыція, які бачыў І.Сразнеўскі, значна адрозніваў-
бМакарнй (Булгаков). Нстормя русской Церквп. Т. 3. — СПб., 1868. С. 68. Прмм. 108.
7 Фпларет (Гумнлевскмй) Обзор русской духовной лнтературы. 862-1720 / Ученые запнскм второго отделенмя Пмператорской Академнм наук. Кн.З. отдел 2. — СПб., 1856. С. 40.
8Ластоўскі В. Псторыя беларускай (крыўскай) кнігі. — Коўна, 1926. С. 32. Да таго ж аўтар, грунтуючыся на назве аповесці, робіць цалкам неправамерны вывад пра тое, што Жыціе напісана манахам Спаскага манастыра для ігуменні таго ж манастыра. Справа ўтым, што В.Ластоўскі, які карыстаўся вядомым выданнем Жыція А.П.Сапуновым (Жмтае преподобныя Ефроснннн, княжны Полотскмя. По трем редакцмям / кізданне А.Сапунова. — Внтебск, 1888. С. 23) у дадзеным выпадку быў уведзены ў памылку вядомым краязнаўцам, які мала таго што дапусціў у сваёй публікацыі цэлы шэраг палеаграфічных недакладнасцяў, але і няправільна інтэрпрэтаваў, разбіўшы на чатыры сказы, назву Жыція наступным чынам: «(1) Месяца мамя в 25 день. (2) Повесть жптмя м преставленмя святыя м блаженныя н преподобныя Евфроснннм. (3) йгуменьм манастыря святого Спаса н Пречнстыя Его Матере, нже во Полотьсце граде. (4) Благословн, отче». На самой жа справе пад «ігуменняй» разумеецца сама Еўфрасіння, слова гэтае стаіць не ў давальным, а ў родным склоне і спрэчны пасаж чытаецца наступным чынам: «Повесть жнтмя н преставленмя святыя м блаженныя н преподобныя Еуфроснннн, пгуменьм манастыря святого Спаса м Пречпстыя Его Матере, мже есть в Полотьсце граде» (выкарыстоўваем той жа спіс, якім карыстаўся і А.Сапуноў — РДБ, Ф. 113, № 632).
9 «Рукапіс пергамінны іп-8, даволі старажытны, ледзь не XIV стагоддзя, урэшце, вельмі скажоны: няма ў ім ні пачатку, ні канца, і ў сярэдзіне вырвана шмат аркушаў. Вось назвы твораў, у ім змешчаных: ...«Жнтме н хоженпе святыя Еуфросмнмя» (Донесенмя адьюнкт-профессора Срезневского г. Мнннстру народного просвеіценмя // Журнал Мнннстерства народного просвеіценмя. Ч. XXXVII, 1843.
ся па аб’ёме ад тых, якія дайшлі да нас. Увогуле, па нашым меркаванні, першапачаткавае Жыціе Еўфрасінні Полацкай мела пролажны, кароткі тып (на што ўскосна ўказвае і даволі сціплы аб’ём царкоўнай службы прападобнай), і толькі пасля, ужо ў канцы XV або на пачатку XVI ст., як лічыла большасць даследчыкаў мінулых часоў, аповесць была перароблена і пашырана, на што і ўказвае, на нашу думку, характарыстыка вядомых нам спісаў аповесці як «нового слышанмя».
Агіяграфічная аповесць пра полацкую ігуменню пацярпела за час свайго доўгага існавання некалькі пераробак. А.Сапуноў упершыню выдаў тэкст Жыція паводле трох вядомых яму крыніц. На вялікі жаль, славуты краязнаўца ўжыў толькі другасны матэрыял. Так, тэкст, змешчаны ў «Ступеннай кнізе», ён апублікаваў паводле друкаванага выдання 1775 г.10, тэкст Зборніка запазычыў з выдання «Помнікаў старажытнай рускай літаратуры»11, а трэці перадрукаваў з «Кнігі жыцій святых» Дзімітрыя Растоўскага12. Разам з тым, гэтае выданне А.Сапунова і дагэтуль не страціла свайго значэння, тым болей што даследчык зрабіў у ім спробу тэксталагічнага доследу.
Разгляд літаратурнай гісторыі Жыція Еўфрасінні Полацкай (у граніцах, абмежаваных рамкамі энцыклапедычнага артыкула) зроблены Е.Воранавай у «Слоўніку кніжнікаў і кніжнасці»13, а таксама ў выступленні той жа даследчыцы на канферэнцыі ў Полацку14 (і зноў жа ў вузкіх межах). Аб вартасцях і недахопах гэтага аналізу, як і пра некаторыя іншыя публікацыі на гэтую ж тэму, мы будзем гаварыць ніжэй.
Як бачым, навуковыя даследванні, прысвечаныя Жыцію Еўфрасінні Полацкай, нельга назваць ні аб’ёмнымі, ні шматбаковымі. Між тым, гэты агіяграфічны помнік калі і не належыць да ліку найлепшых твораў сусветнай літаратуры, дык, прынамсі, ён з’яўляецца адным з найлепшых узораў старажытнай ўсходнеславянскай агіяграфіі. Жыціе Палачанкі, што дайшло да нас толькі ў рукапісах
10 Кнмга Степенная царского родословмя... напечатанная под смотренмем... Герарда Фрпдрмха Ммллера. 4.1. — М., 1775. С. 269-282.
11 Памятннкм старннной русской лмтературы, мздаваемые гр. Кушелевым-Безбородко. Вып. 4. Повестн релнгпозного содержання. — СПб., 1862. С.175-179.
І2Дмммтрнй Ростовскнй. Жчтня святых. Т. 3. — М„ 1796. Л. 464-457.
ІЗВоронова Е.М. Жнтме Евфроснннм Полоцкой // Словарь кнмжннков н кнмжностм Древней Русм. Вып. 1. (XI — первая половнна XIV в.). — Л., 1987. С. 147-148.
14 Воронова Е.М. Проблемы текстологмческого мзученмя «Жнтня Евфросмннм Полоцкой» // К 1125-летню Полоцка. Конференцмя «Нсторня м археологня Полоцка м Полоцкой землн». — Полоцк, 1987. C.16.
XVI—XVIII стст.1, мае доўгую і даволі складаную літаратурную гісторыю. На працягу гэтых трох стагоддзяў аповесць цярпела значныя змены, якія былі вынікам уплыву розных літаратурных плыняў і школ. Псторыя Жыція працягвалася і ў XIX, і ў XX стагоддзях; урэшце, гэтыя пераробкі як належныя да новай літаратуры, мы выводзім, за рэдкім выключэннем, за поле зроку нашага даследвання, тым болей, што яны засноўваліся на больш старажытных тэкстах, якія мы і збіраемся аналізаваць.
Але перш чым непасрэдна перайсці да тэксталагічнага даследвання помніка, здаецца неабходным зрабіць некалькі папярэдніх заўваг, якія датычаць некаторых асаблівасцяў працы тэкстолага. Цяжкасць яе заключаецца ў тым, што нават асноўныя паняцці і тэрміны (такія як «аўтар», «рэдактар», «рэдакцыя», «ізвод», «варыянт» і інш.) вельмі па-рознаму і часам даволі няпэўна разумеюцца і інтэрпрэтуюцца рознымі даследчыкамі-тэкстолагамі. Паколькі ж у дадзенай частцы нашага аналізу гэтыя паняцці мы мусім ужываць досыць часта, то спачатку належыць растлумачыць, які сэнс укладаецца ў той ці іншы тэрмін.
Усім даследчыкам старажытай літаратуры добра вядома, што пра яе аўтараў можна гаварыць вельмі асцярожна і з вялікай доляй ўмоўнасці. Вядома, што старажытны кніжнік-перапісчык далёка не заўжды быў проста капіістам. Наадварот, ён часам задужа вольна абыходзіўся з перапісваемым тэкстам: згодна з уласным густам і ўменнем або падпарадкуючыся густу заказчыка, ён па-свойму кампанаваў тэкст, скарачаў або дапаўняў яго, расстаўляў сэнсавыя акцэнты і г.д. Пры гэтым твор цярпеў пэўныя змены, але якасна не вельмі адрозніваўся ад першапачатковага. Пагэтаму ў падобным выпадку размова не можа ісці пра аўтара (аўтарам мы называем толькі стваральніка новага літаратурнага помніка, што якасна адрозніваецца ад астатніх), а толькі пра рэдактара твора. Творчы пачатак натуральна прысутнічае ў рэдактарскай працы, але рэдактар не выходзіць за рамкі зыходнага тэксту. Перапісчык-капііст можа таксама ўносіць змены ў капіруемы твор. Так, ён можа дапускаць памылкі і апіскі, няправільна прачытаць (ці неадэкватна узнавіць зацёрты на старым пергамене) які-небудзь пасаж і тым самым міжвольна сказіць яго змест пры перапісцы. Калі такая праца не мае ўсвядомленага характару, размова ідзе толькі пра памылку перапісчыка, капііста. Але нярэдкія выпадкі, калі няправільная інтэрпрэтацыя не пазбаўляе зусім сэнсу пэўны ўрывак, а надае яму новы, адрозны ад першапачаткавага, сэнс. Тады мы зноў маем права на-
зываць перапісчыка рэдактарам, бо хаця новы сэнс набыты ў выніку памылкі — няправільнага прачытання, — але прачытанне гэтае асэнсаванае і, адпаведна, у такой перапрацоўцы прысутнічае творчы пачатак.
Далёка неадназначным з’яўляецца і адказ на пытанне, што лічыць рэдакцыяй літаратурнага твора, якія адрозненні яе ад новага твора, з аднаго боку, і ад вырыянта і ізвода — з другога.
У вядомай працы Д.Ліхачова15 яе аўтар, аўтарытэтны вучоны-медыевіст і тэкстолаг, размяжоўваючы паняцце фактычных, ідэалагічных і стылёвых рэдакцый, у асноўным прытрымліваецца вызначэння рэдакцыі, дадзенага сарака гадамі раней: «пераробкі, калі яны рабіліся свядома, з пэўнай мэтай»16. Аднак значнасць падобных пераробак далёка не аднолькавая. Так, напрыклад, у спісе Жыція Еўфрасінні Полацкай, які знаходзіцца ў рукапісу БАН, 17.13.22, дзень памяці святой перанесены на 25 (так у загалоўку, у тэксце — 11) снежня, а таксама апушчана значная частка твора — заключная пахвала прападобнай. У тэксце Зборніка БАН, 21.7.14, наадварот, адсутнічае ўступная частка. Няма ніякіх сумненняў у тым, што названыя спісы не з’яўляюцца дэфектнымі і што ўказаныя змены былі праведзены свядома. Тым не менш, немэтазгодным здаецца выдзяленне гэтых спісаў у асобныя рэдакцыі: іх належыць лічыць скарочанымі варыянтамі, якія, разам з поўным варыянтам тэксту (г.зн., спісамі, што адрозніваюцца ад указаных толькі наяўнасцю адсутных у апошніх частак), і складаюць рэдакцыю твора.
У прыведзеным вызначэнні рэдакцыі ігнаруецца таксама чыста фармальны бок праблемы, які мае найперш практычную каштоўнасць. Менавіта фармальны аспект адыграе галоўную ролю ў нашай наступнай класіфікацыі. Перш чым выкласці яе прынцыпы, увядзем ва ўжытак паняцці «сігнальная частка» і «сігнальная лінія», запазычаныя ў палеаграфіі.