З неапублікаванай спадчыны Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў Аляксей Мельнікаў

З неапублікаванай спадчыны

Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў
Аляксей Мельнікаў
Выдавец: Чатыры чвэрці
Памер: 592с.
Мінск 2005
136.2 МБ
Назавем «сігнальнай часткай» устойлівае характэрнае сэнсавае розначытанне, якое паўтараецца ў радзе спісаў, або яго сляды, прымаючы пад увагу тое, што некаторыя перапісчыкі-рэдактары час ад часу спрабавалі выправіць пасаж, лічачы яго памылковым.
І5Лмхачев Д.С. Текстологмя (на матермале русской лнтературы X-XVIII вв.). — М.; Л., 1962.
І6Нстрнн В.М. Очерк псторпм древнерусской лптературы домосковского пернода ХІ-ХПІ вв.). — Пг., 1922. С. 56.
У не дайшоўшым да нас архетыпе пашыранага Жыція Палачанкі згадка пра тое, што юная Прадслава была здольная да навук, чытаўся, напэўна, так жа, як чытаецца зараз ў спісах Ступеннай кнігі: «Случм же ся девнце сей ученне бытм кнмжному пнсанмю, еіде не достнгше ей в совершен возраст телеснаго естества, нже молмтвы плод,м толма бысть любяіцм ученме, якоже чуднтпся отцу ея о толяце любвм ученню ея» (БАН, 32.8.1. С. 669-670). Такі вывад мы робім не толькі таму, што ў падобным прачытанні фраза цалкам асэнсаваная, але і з той прычыны, што аналагічнае месца чытаецца і ў Жыціі Еўфрасінні Александрыйскай, перайманне якога яўна адчуваецца ў агіяграфічнай аповесці пра тэзаіменную полацкую князёўну: «н бысть дева от плода молмтвеннаго, м велмк бысть мудра, яко чюдмтйся отцю ея, яко велмкыя мудростн навыче» (ДНБ, ОЛДП F.185, арк. 66 адв.). У спісах Жыція Еўфрасінні Полацкай, што змешчаныя ў некаторых зборніках, а таксама ў «Кнізе жыцій святых» Дзімітрыя Растоўскага гэтае месца чытаецца наступным чынам: «лучм же ся девмцм деснаго естества м молмтвы плод, м толма бысть любяідм ученме...» і г.д. (напр., у Зборніку РДБ, Ф. 113, № 632, арк.208-208 адв.). У вузкім кантэксце словазлучэнне «девнцм деснаго (правага, ісціннага. —А.М.) естества» мае пэўны сэнс, але ў болей шырокім робіцца заўважнай няправільнасць сінтаксічнай канструкцыі, чаму і прыходзіцца прызнаць наяўнасць памылкі ў будове сказа (прапушчаны дзеяслоўвыказнік, недапасаваны склон аднародных членаў 1 інш.), калі не гаварыць нават пра зацямненне сэнсу яго (няясна, што менавіта маецца на ўвазе пад «десным естеством»). Рэдкія і няўдалыя спробы асэнсаваць гэты пасаж прадпрымаліся і ў старажытнасці, напрыклад, стваральнікам спісу БАН, 17.13.22, які прапанаваў свой варыянт прачытання: «лучм же ся дацм молнтвамм плод н деснаго стоянмя», ды і сучаснымі каментатарамі17.
Прапануем наступную гіпотэзу паходжання ўказанага памылковага прачытання. Нам здаецца, што яно звязана, па-першае, з гапалаграфічным пропускам, дапушчаным пры перапісцы тэксту, пры якім знікла два радкі, а таксама са зменай літары «л» на «д», што цалкам вытлумачальна з пункту погляду палеаграфіі: «случм же ся девнце [сей ученне бытм кнмжному пнсанню, еіце не достнгше ей в совершен возраст те] л(=д)еснаго естества, мже молмтвы плод...» і г.д. Устойлівасць жа падобнага памылковага напісання вытлумача-
17 Хрэстаматыя па старажытнай беларускай літаратуры. — Мн., 1959. С. 71.
ецца менавіта падманлівай асэнсаванасцю вузкага кантэксту. Да сказанага дадамо, што малаверагодным з’яўляецца сустрэчнае дапушчэнне, нібыта нейкі перапісчык на дзіва ўдала запоўніў прамежак паміж словамі «девнцм деснаго».
Урэшце, якім бы ні было паходжанне розначытання, яно, тым не меней, з’яўляецца «сігнальнай часткай» для пачатковага падзелу спісаў Жыція: з архетыпу было зроблена некалькі копій, адна з якіх змяшчала розначытанне.
Пры далейшым прачытанні помніка ўпэўнімся, што разгледжаны прыклад не адзінкавы. У працэсе далейшага пошуку і сістэматызацыі «сігнальных частак» робіцца зразумелым, што спісы Жыція ўступалі паміж сабой у складаныя ўзаемадзеянні, мелі па некалькі пратографаў, і што шмат якія звенні гэтага заблытанага ланцуга страчаны.
Здавалася б, выкарыстанне аналітычнай методыкі пошуку «сігнальных частак» і іх класіфікацыі ў працэсе выдзялення «сігнальнай лініі» прыводзіць да залішняга драблення і такім чынам толькі ўскладняе справу. Але ўзаемадзеянне яе з дэдуктыўным метадам прыводзіць, здаецца, да пазітыўных вынікаў.
Вернемся да пытанняў тэрміналогіі. Спалучыўшы вызначэнні рэдакцыі, якія ўжо маюцца ў навуковым ужытку, з устаноўкай на ўлік пераважна фармальных прызнакаў, атрымаем наступную фармулёўку: рэдакцыя — гэта шэраг спісаў (радзей, адзін спіс), што мае фіксаваныя ўстойлівыя мэтанакіраваныя розначытанні фактычнага характару («сігнальныя часткі») у адносінах да іншых, згрупаваных па тых жа прыкметах, спісаў. Гэтыя розначытанні свядома ўводзяцца рэдактарам дзеля адпаведнасці тэксту агульнай скіраванасці кнігі, патрэбам і густам заказчыка і інш. прычынах, г.зн. з’яўляюцца зменамі, што залежаць ад прызначэння тэксту.
За найболей агульным падзелам на рэдакцыі следуе прыватны падзел на варыянты — рады спісаў, што звязаныя агульнасцю паходжання ад архетыпу рэдакцыі і знаходзяцца таму ў яе межах, якія маюць менш значныя, але таксама на ўзроўні сэнсу, розначытанні. Па такіх жа прыкметах адбываецца падзел варыянту на групы спісаў. Тэрмін «ізвод» ужываем толькі ў тых выпадках, калі гаворка вядзецца пра розначытанні, што адбываюцца на лексічным узроўні.
3 усіх вядомых нам спісаў Жыція Еўфрасінні Полацкай нават пры самым павярхоўным чытанні звяртаюць на сябе ўвагу тры спісы, што адрозніваюцца ад усіх астатніх як у колькасных (аб’ём), так і ў якасных адносінах:
1)	Жыціе, змешчанае ў Зборніку РДБ, Ф.344, № 170, арк. 239 адв. — 244, пад назвай: «В той же (23 мая. — А.М.} день жптме
преподобныя матере нашея Еуфроснннм девпцы, мгуменкм обнтелм святаго Спаса в Полоцке (От Велнкой Мннем Четм вкратце)»;
2)	Жыціе, змешчанае ў Пролагу ЦБ АН Літвы, Е19-98, арк.357г 358 адв., пад назвай: «В тьй же день (23 мая— А.Л1.) успенме преподобныя матере нашея Ефроснннн, нгуменьм святаго Спаса, мже в граде Полотьстем»;
3)	Жыціе, змешчанае ў Пролагу РНБ, Ціт. № 239, арк. 394 адв. — 399: «В той же день (23 мая—А.М.) память преподобныа матере Ефросенян, діцере князя Георгма от града Полотска».
Першы з указаных спісаў — гэта не што іншае як Жыціе, спраўна спісанае з «Кнігі жыцій святых» Дзімітрыя Растоўскага. Яно з’яўляецца асобнай рэдакцыяй твора (далей — Д), што адрозніваецца ад іншых па памерах тэксту, наяўнасці фактаграфічнага матэрыялу, манеры выкладання і інш.
Тое ж самае можна сказаць і пра два наступныя згаданыя спісы, што ўяўляюць сабой адпаведна Першую і Другую Пролажныя рэдакцыі (ПІ і ПП), прычым агульным для іх з’яўляецца толькі змяшчэнне ў зборніках аднолькавага характару — Пролагах, з іх спецыфічнымі прынцыпамі выкладання і выбару матэрыялу.
Усе астатнія спісы Жыція Палачанкі, акрамя дэфектных і тых, у якіх па нейкіх прычынах адсутнічаюць асобныя раздзелы, уяўляюць сабой адносна аднародную масу. Пры сістэматызацыі іх спатрэбіцца больш скрупулёзны, чым у выпадку з рэдакцыямі Д, ПІ і ПІІ, аналіз. Для правядзення яго выкарыстаем методыку вылучэння «сігнальных ліній».
Намі ўжо разглядаўся эпізод, дзе апавядаецца пра любоў Еўфрасінні да навук. Мы адзначылі, што ён у сваім правільным прачытанні знаходзіцца ва ўсіх спісах Жыція, змешчаных у «Кнізе Ступеннай» (далей — К), а таксама спісах зборнікаў БАН, 21.7.14 (дзе адсутнічае ўступная частка), PHB,Q.1.493 і РДБ, Ф. 199, № 236. Заўважым: паколькі ніякіх адрозненняў гэтых спісаў ад іншых спісаў К няма, можна ўпэўнена звязаць іх паходжанне з рэдакцыяй К, прычым спіс БАН, 21.7.14 будзем лічыць яе скарочаным варыянтам. Надалей, аналізуючы тэксты рэдакцыі К, будзем далучаць да іх, без спецыяльных агаворак, і тры ўказаныя тэксты Жыція полацкай ігуменні, што знаходзяцца ў названых зборніках.
Усе спісы Жыція Еўфрасінні рэдакцыі К змяшчаюць невялікі ўрывак-»генеалогію» прападобнай князёўны: «бысть князь в Полотску мменем Всеслав, сын Брячмславов, внук Кзяславов, правнук блаженнаго м равноапостольнаго Владмммра. Той же Всеслав ммяuie сыны многн, м беяше у него сын меншнй мменем Георгнй, от
негоже роднся смм блаженная отроковмца» (БАН, 32.8.1. С. 669). Вядомы даследчык «Ступеннай» П.Васенка справядліва ўказвае, што падобныя прыёмы характэрныя для гэтай кнігі, «калі ў адной ступені заходзіць размова пра прадстаўніка іншай грані. Тады нярэдка робіцца абазначэнне ступені сваяцтва паміж тым і другім»18. У святле гэтага назірання не дзіўна, што ў іншых тэкстах Жыція, акрамя рэдакцыі К, такой генеалогіі няма. А паколькі ніводны са спісаў аповесці, што знаходзяцца ў зборніках змяшанага складу (акрамя трох пералічаных вышэй) і ў Вялікіх Мінеях Чэцціх, не змяшчае абодвух указаных пасажаў у тым выглядзе, як яны чытаюцца ў спісах К, на гэтай падставе мы маем права супрацьпаставіць спісы Ступеннай кнігі спісам зборнікаў і Макар’еўскіх Міней. Тое ж самае можна сказаць і пра ўпамінанне пра княскія міжусобіцы-»которы», якое маецца ва ўсіх спісах, акрамя К, прычым ў апошнім выпадку зноў ствараецца ўражанне наяўнасці на гэтым месцы лакуны. Параўнаем дадзены ўрывак у К з аналагічнай мясцінай з якога-небудзь іншага, адвольна (толькі не са Ступеннай кнігі) ўзятага спіса Жыція:
Табліца 1
К; БАН, 32.8.1. С.692
...тако бо бяшс дан дар ссй блажсннсй Ефроснннн, аіцс кто ся вопрошаст о которой всіцн, она жс сму то разрсшашс, н добро получаше, но всех хотяшс лметн яко сдннодушно...
зборнікі, Макар’сўскія Мінсі; РДБ, Ф. 113, № 632, арк. 219 адв. —220
...тако бо бяшс дан дар ссй блажснной Еуфроснннн от Бога, аіцс кто ся вьпрошашс о косй всіцн, она сму го разрсшаше чему бытн, н кто ся послушашс, той добро получаше, нс бо хотяшс вндстн кого котораюіцася: нн князя co князсм, нн болярнна з болярнном, нн от простых кого co свомм другом, но вссх хотяшс ЙМСТН яко сднну душу ...
Як бачым, у спісах К сэнс урыўка некалькі зацемнены: што азначае, напрыклад, выказванне «яна ж яму тое вырашала, і атрымлівала добрасці, але ўсіх хацела бачыць адзінадушнымі»? Затое, калі дапусціць памылку гаплаграфічнага паходжання, яе цалкам можна вытлумачыць. У тэксце, з якога спісваўся архетып рэдакцыі К (а нам здаецца, што нават на аснове вышэйсказанага пра К можна ўжо гаварыць як пра асобную рэдакцыю), словы «разре-
І9Васенко П.Г. «Кннга Степенная царского родословмя» м ее значенме в древнерусской нсторнческой пнсьменностм // Запмскм нсторнко-фнлологмческого факультета Нмператорского Санкт-Петербургского уннверснтета. Ч. XXIII. — СПб., 1904. С. 178.