З неапублікаванай спадчыны Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў Аляксей Мельнікаў

З неапублікаванай спадчыны

Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў
Аляксей Мельнікаў
Выдавец: Чатыры чвэрці
Памер: 592с.
Мінск 2005
136.2 МБ
Лёс гэтых манастыроў быў таксама нялёгкі. Спаса-Праабражэнскі быў упершыню пакінуты яе насельніцамі ў час рускапольскай вайны 1563 г.6 Калі каралём польскім стаў Стафан Баторый, ёе перадаў у 1579 г. гэтую цвярдыню Праваслаўя ў рукі каталіцкага манаскага ордэна езуітаў. Толькі ў 1654 г., і то ненадоўга, ужо пры цары Аляксеі Міхайлавічу, манастыр вяртаецца правас-
3 Пазней А. Мельнікаў змяніў пункт гледжання і называў Міхаіла найверагодным аўтарам Жыція прападобнай князёўны. — Л.Л.
4 He трэба, аднак, забываць, што ў гэты час Полацкая зямля знаходзілася ў складзе Рэчы Паспалітай, а гэтая апошняя — у стане перманентна напружаных адносінаў (час ад часу пераходзіўшых у ваенныя сутыкненні) з Вялікім княствам Маскоўскім; крамя таго, у іерархічных адносінах Праваслаўная Царква ВКЛ падпарадкоўвалася непасрэдна Канстанцінопальскаму патрыярху, а не мітрапаліту Маскоўскаму, так што ў дадзенай сітуацыі сама пастаноўка пытання пра агульнарасійскую кананізацыю полацкай святой не вельмі карэктная. — Л.Л.
5 Нагадаю, што наўрад ці праваслаўныя Полаччыны мелі магчымасць шырока ўшаноўваць памяць ігуменні Еўфрасінні, асабліва ў заснаваных ёю манастырах, таму што, як вядома, тыя манастыры, як і ўсе праваслаўныя цэрквы Полацка яшчэ Стафанам Баторыем былі перададзеныя езуітам, пра што, дарэчы, А. Мельнікаў і згадвае далей, — Л.Л.
6 Вайна пачалася ў 1561 г. — Л.Л.
лаўным. Езуіты валодалі ім аж да самага іх выгнання з Расійскай імперыі ў 1820 г. Да 1832 г. манастыр належыў каталіцкаму ж ордэну піяраў і толькі потым быў аддадзены праваслаўным. Адноўлены старажытны манастыр быў прылічаны да першага класа; пры ім адрадзілася епархіяльная жаночая вучыльня, якая выпускала народных настаўніц і стала такім чынам пераемніцай школы, заснаванай самой прападобнай ігуменняй. Пры царкоўным брацтве ў імя св. Мікалая і св. Еўфрасінні Полацкай яшчэ на пачатку XX ст. дзейнічала багадзельня і сірочы прыют. У 1928 г. манастыр зачыняецца і дзейнасць яго аднаўляецца толькі ў час нямецкай акупацыі. У 1954 г. савецкія ўлады зноў зачыняюць яго, але праз трыццаць пяць год Спаскі манастыр адраджаецца. Спадзяемся — надоўга...
Што да мужчынскага манастыра Успення Прасвятой Багародзіцы, то гісторыя яго пакуль невядомая. У 1580 г., па крайней меры, ён ужо не існаваў ці быў у поўным запусценні, паколькі ў акце рэвізіі Полацка згадваецца «церковь Светое Софем в замку соборная, манастыр Светого Спаса, который заведывала нгуменя Полоцкая” і іншыя цэрквы і манастыры, але ў гэтым пераліку ўжо няма назвы Свята-Успенскага мужчынскага манастыра.
Яшчэ з пачатку XIX ст. праваслаўныя вернікі Полацкага павета хадайнічалі аб перанясенні мошчаў святой Еўфрасінні з КіеваПячорскай лаўры ў месца яе зямнога жыцця (часціца мошчаў, нагадаем, знаходзілася ў Сафійскам саборы Кіева, а таксама, згодна з некаторымі дадзенымі, — у цудатворнай Баркалабаўскай іконе Божае Маці). Нарэшце, пасля трэцяга прашэння тагачаснага полацкага епіскапа Савы, у 1871 г. па благаславенні Свяцейшага Сінода ў Спаскі манастыр была перанесена частка яе мошчаў, a 22 красавіка 1910 г., па дазволу імператара Мікалая II нятленнае цела прападобнай князёўны (акрамя сімвалічнай часткі, якая засталася на ранейшым месцы) было вынесена ў кіпарысавай рацы з пячоры Кіеўскай лаўры і перавезена на параходзе «Галавачоў» у Полацк. 22 мая мошчы былі пакладзены ў Полацкім кафедральным Нікольскім саборы, а на наступны дзень хросным ходам перанесены ў СпасаЕўфрасіннеўскі манастыр, дзе неўзабаве імі было дадзена цудатворнае ацаленне чарніцы гэтага манастыра.
Пад час Першай сусветнай вайны, у 1915 г., гаючыя астанкі прап. Еўфрасінні былі эвакуіраваныя ў Растоўскі Аўрааміеў манастыр. Там жа праз пяць год грабніца з мошчамі была ўскрыта; праз два гады адбылося другое ўскрыцце і 13 мая 1922 г. па пастанове народнага камісарыята юстыцыі РСФСР нятленнае цела полацкай святой асветніцы адпраўлена на атэістычную выстаўку ў Маскву, a
адтуль — у экспазіцыю Віцебскага краязнаўчага музея. Усе каштоўнасці, што знаходзіліся пры астанках святой, у тым ліку саракапудовая срэбная рака, канфіскаваныя. Пад час нямецкай акупацыі вернікі перанеслі раку прападобнай ў Свята-Пакроўскую царкву, a 23 кастрычніка 1943 г. нятленныя мошчы зноў вярнуліся ў СпасаЕўфрасіннеўскі манастыр, дзе яны спачываюць і дагэтуль.
Нельга не сказаць пра царкоўнае ўшанаванне памяці Еўфрасінні Полацкай у нашыя дні. Храмы ў імя святой Палачанкі збудаваныя ў Лондане, у амерыканскім гарадку Саўс-Рывер (ля Нью-Йорка) і ў Таронта (Канада). Застаецца спадзявацца, што і на беларускіх землях хутка з’явіцца царква ў імя прападобнай малітоўніцы за народ Беларускі7, прызнанай вернікамі святой заступніцай гэтага краю здаўна, яшчэ ў тыя часы, калі аўтар Жыція прап. Еўфрасінні закончваў свой твор такой узвышанай пахвалой: «Кымм же языком, братме, достомт мм похвалнтм светозарьную память преблаженныя невесты Хрмстовы Еуфросмнне! Бяшет бо помоіцннца обнднмым, скорбяіцмм утешенпе, нагнм оденме, больным посеіценме п, спроста реіцм, всем всяка бысть. Еуфроспнма убо сердце свое напаяше Божна премудростн, Еуфросянна — неувядаюіцпй цвет райскаго сада. Еуфросмнма — небопарный орел, попармвшмя от запада до вьстока, яко луча солнечьнаа просветмвшня землю Полотьскую. Тем же, братне, хвалмтся Селунь о святом Днммтрнм8, а Вышегород мученнкома Борнсом н Глебом9; аз же хвалюся: блажен сей ты, граде Полоцкый, такову леторасль возрастнвый — преподобную Еуфросннмю. Блаженн н людне, жнвуіцен в граде том, блаженм роднтелм твом, блажена утроба, от неяже мзыде преподобнаа госпожа Еуфроспнма. Блажено рожество ея, блажено воспнтанме
7 Здаецца, А. Мельнікаў не ведаў пра існаванне Івянецкай Свята-Ефрасіннеўскай царквы, пабудаванай яшчэ ў 1914 г. на сродкі мясцовага жаночага манастыра. Праўда, у 1951 г. яна была зруйнаваная ваяўнічымі атэістамі, аднак праз сорак год у цэнтры мястэчка паўстаў праваслаўны малітоўны дом, належачы прыходу ў імя Еўфрасінні Полацкай, а крыху пазней была збудаваная новая Свята-Еўфрасіннеўская царква.
Ужо пасля смерці A. А. Мельнікава была пабудаваная Свята-Еўфрасіннеўская царква Мінскага прыходу ў імя іконы Божай Маці «Всех скорбяіцмх радосте». За алтарнай сцяной гэтай царквы хутка, па благаславенні мітрапаліта Філарэта, будзе ўстаноўлены паклонны Крыж са словамі Чарнобыльскай малітвы. Па форме гэты Крыж — павялічаная копія ўзвіжальнага крыжа Еўфрасінні Полацкай — Л.Л.
8 Св. пакутнікам Дзімітрыем Салунскім (пам. каля 306 г.).
9 Першыя рускія святыя, браты Барыс і Глеб Уладзіміравічы (зводныя браты прапрадзеда Палачанкі) забітыя, па паданні, Святаполкам у 1015 г. Кананізаваныя ў канцы XI ці на пачатку XII ст.
ея, блажен п возраст ея, Еуфросннмн достохвалныя. Блажен труд твой м подвмзм яже к Богу, блажен н манастырь твой, блаженн н жнвушнн в манастырн Святаго Спаса н Святыя Богороднца, блаженп п людме, послужнвшем тебе. Но, о преблаженая невеста Хрнста Бога нашего, молнся к Богу о стаде своем, еже есп совокупнла о Хрнсте, яко Тому подобает всяка слава, честь п покланянне с Отцем н co Святым Духом ныне м прнсно н в векн веком. Амннь.»
Гэтым урачыстым гімнам закончваецца Жыціе прападобнай Еўфрасінні Полацкай. Ім належыла б завяршыць і наш аповед пра Палачанку, аднак на заканчэнне нашай біяграфічнай рэканструкцыі хацелася б расказаць пра і некаторых блізкіх сваякоў прападобнай Еўфрасінні, ігуменні Полацкай, якія не толькі далучаны да сонму святых, але і былі цесна, да поўнага атаесамлення, звязаны паміж сабою ў народнай памяці.
Святая Параскева (Еўпраксія) Полацкая
Пачнем з вядомай праблемы, якая ўзнікае пры размове аб каталіцка-уніяцкай, а раней — і праваслаўнай святой Параскеве-Пракседзіс, загадка якой ужо не адно стагоддзе хвалюе даследчыкаў. Помнік беларускага летапісання XVI ст. (пытанне аб аўтэнтычнасці гэтага летапісу зараз не закранаем) «Хроніка Быхаўца», вядомая значнымі скажэннямі і насычаная мноствам легендарных паведамленняў10, якія, урэшце, часткова заснаваны на рэальным гістарычным падмурку, змяшчае наступнае паведамленне: «I оставіл (Мінгайла. — А.ЛІ.) по собі двух сынов своіх, одного Скірмунта, а другого Пнвіла; і Скірмунт начнет княжіті на Новогородце, а Гінвіл на Полоцку; а поімет Гінвіл дочку у велікого князя Тверского в Борка (Барыса — А.Л1.), іменем Марію, для которое ж охрістілся в Рускую (Праваслаўную — А.Л1.) віру, і далі імя ему Юрій; і тот Юрій пановал немного лет і умре, a no собі зоставіл сына своего Боріса на Полоцку... I будучы ему Русіном был вельмі набожон і вчініл церков каменную у Полоцку Святое Софіі; другую — Святого Спаса, девіц монастыр, у верх рекі Полоты, от города в полумілі; третюю церков монастыр на Белчіцы Святого Боріса і Глеба... а потом князь Боріс Полоцкі умре, a no собі зоставіл сына своего на Полоцку
І0«Сказанмя Лнтовской летопнсп о первых лмтовскмх князьях на Русм не заслужмвают, на наш взгляд, нмкакого внмманмя, потому что совершенно недостоверны» (Дашкевмч Н. Заметкм по нсторнм Лмтовско-Русского государства. — К., 1885. С. 21).
Рогволода, прорекомого Васілія. I тот князь Васіліе Полоцкі жыв немало на Полоцку і умре. A no собі зоставіл сына Глеба і дочку Парасковію. I тая дочка обіцала девіцтво свое заховаті в целості до жывота своего і пострыглася в черніцы у Святого Спаса, у монастырі над Полотою, і мешкала там сем літ, Богу служечі і кнігі пішучы на церков. А потом зобралася до Рыма, і в Рыме мешкаючы, Богу служіла пільне, і мешкала колькось год і освятілася, которую зовут святая Пракседіс, а по-руску Парасковія, которой же в Рыме і костел збудовалі на імя ее святое і там же ее положылі. А брат ее князь Глеб Полоцкі в молодых летех своіх умре, і положон бысть у Святое Софіі в Полоцку, co отцом своім у одном гробі...»11.
3 цалкам абгрунтаваным скепсісам каментуе гэтую гісторыю польскі храніст Мацей Стрыйкоўскі, прыводзячы яе, аднак, у сваёй «Хроніцы» нават з летапіснай цытатай: «Пасля яго (Рагвалода, хросным імем Васіля) на княстве Полацкім застаўся сын Глеб і дачка Парасковія; тая, абяцаўшы Госпаду Богу дзявоцтва ў чысціні захаваць, пастрыглася ў чарніцы ў манастыры Св.Спаса, над ракой Палатой, дзе жыла сем год, служачы Госпаду Богу і кнігі для цэркваў пішучы. Гэтае правільна пра гэтую Парасковію пішуць летапісцы літоўскія і рускія. Але далей нешта дзіўнае пра яе паведамляюць у такіх словах: I пасля, маўляў, святая Парасковія паехала ў Рым і ў Рыме некалькі год жыла, Богу дбайна служыла, і там жа памерла, і потым, маўляў, стала святой, якую завуць святая Пракседзіс, a па-руску: Парасковія. Ей, маўляў, у Рыме і царкву збудавалі ў імя яе святое, і там жа цела яе пахавалі. А потым усе летапісцы аднолькава пра тую Парасковію, князёўну Полацкую, сведчаць. Але паколькі я стараўся, на працягу сямі год паказаць свету заснаваную не на здагадках, а на доказах Літоўскую, Рускую і Польскую гісторыю, дык і пра тую Парасковію шмат царкоўных кніг сабраў, дзе б казалася пра князёўну Полацкую святую Пракседу, якая засталася ў Рыме, але пра тое нідзе ні знайсці, ні распытаць не мог нічога, акрамя той простай гісторыі, святой легенды пра св.Пракседзіс: Praxedis virgo venerabilis Prudentis Romani filia, amissis parentibus etc. — Пракседзіс, вялебная панна, дачка Прудэнцыя Рымляніна (не кажацца: Рагволда-Васіля, князя Полацкага), застаўшыся без родных, з такой дбайнасцю працай і вернасцю, карыснасцю хрысціянскай паслужыла, і шмат убогім уласным майном дапама-