З неапублікаванай спадчыны Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў Аляксей Мельнікаў

З неапублікаванай спадчыны

Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў
Аляксей Мельнікаў
Выдавец: Чатыры чвэрці
Памер: 592с.
Мінск 2005
136.2 МБ
He выключана, што логіку надання імя Агафіі і Яўфіміі належыць шукаць і ў роднасных стасунках. Магчыма, Кіраанна і Вольга атрымалі свае манаскія імёны ў гонар Агафіі (дачкі Мсціслава Уладзіміравіча, унучкі Уладзіміра Манамаха і адпаведна — стрыечнай сястры Палачанкі па маці) і Яўфіміі (дачкі Манамаха і адпаведна — цёткі Еўфрасінні). Дарэчы кажучы, і манаскае імя Звеніславы (Еўпраксія) таксама магло быць нададзена ў гонар сястры Манамаха, а значыць — стрыечнай бабулі Еўфрасінні".
Наступныя фразы Жыція паведамляюць нам пра тое, што ў сваё падарожжа-паломніцтва Еўфрасіння бярэ з сабою найболей блізкую па духу ("B еднну мысль») стрыечную сястру Звеніславу-Еўпраксію і брата Давіда (магчыма, інака Барысаглебскага, але, прынамсі, не Багародзіцкага Полацкага манастыра, паколькі пра яго паведамляецца як пра таксама «сьехашася» ў Полацк). 3 далейшага апавядан-
ня будзе відаць, што сярод світы Палачанкі6 знаходзіўся і яе «слуга» Міхаіл. Пры ад’ездзе Еўфрасіння перадае абодва манастыры «держатм м ряднтн» сваёй роднай сястры Градзіславе-Еўдакіі.
«Сама же блаженнаа Еуфросмнна, положнвшн велпкое устроенме обема манастырема, братмм м сестрам, м даст дрьжатм м рядмтм сестре своей Евдокем оба манастыря. Сама же, поклоннвшпся в церквн Святаго Спаса н у Святое Богородмцн н рече: «Господм сердцевмдче! се оставляю дом Твой незатворен ннкомуже, Ты же, Господн, не затворн от нас Небеснаго Тм Царствмя». Н тако понде во Мерусалпм, понмшм с собою брата своего Давнда н сестру свою Еупраксню. Вся же братня горко плакахуся отхода радм госпожа своея. Н всй гражане вымдоша проводмтм ея, старнп плакаху, яко діцере, ркуіце: «Увы нам, вожу старостм нашея, просвеіденне душм нашей, подпоре немоіцп нашей!» Юнмм же глаголаху: «Камо заходншм, свете очню нашею! Кто нашу юность укрепнт, воздрьжанме юностм нашея? He оставляй нас снры, но в молмтвах свонх не забывай нас». Она же целовавшн всех, благословйвшй п возревшм на небо, рече: «Ты, Господм сердцевндче, ходнвый co Аврамом, ндн м с намн, рабы Твоммн, с Еуфросннмю н с Давыдом п с Еупракснею».
Н тако помдоша все еже суіце с нею. О днвное чудо! He бывавшм нм в коей стране, нм во граде, нн в селе, ныне же вземшм мужескую крепость премнну вся грады м властм н прмммаше от всех князей честь велмку».
Аўтар Жыція такім чынам апавядае, як Еўфрасіння, якая не пакідала раней межаў Полацкай зямлі, бесперашкодна прамінула некалькі княстваў. У гэтым ён бачыць цудатворную абарону Нябесных сіл, бо рускія княствы знаходзіліся тады ў стане бесперапыннай вайны, а таму ветлівае стаўленне князёў да Еўфрасінні сведчыць у вачах аўтара пра Божую ёй дапамогу, а таксама — пра поспехі яе міратворчай дзейнасці.
Паспрабуем цяпер вызначыць храналагічныя рамкі паломніцтва Еўфрасінні ў Святую Зямлю. Але для гэтага нам неабходна прааналізаваць наступныя паведамленні Жыція:
«Н тако прмшедшн в страны, м срете ю царь, мдый на Угры, с велмкою честню, посла ю в Царьград.»
Царом гэтым з’яўляўся ўсё той жа імператар Мануіл 1 Комнін, a паходам супраць венграў — яго апошняя вайна з Гейсай, з якім Ма-
бУ спісе РДБ, Ф. 299, № 631 гаворыцца аб тым, што гараджане «даша вонны» дзеля забеспячэння бяспекі падарожжа Еўфрасінні.
нуіл разыходзіўся не толькі па тэрытарыяльных (Візантыя заваявала частку Далмацыі, што належала венграм, і некалькі венгерскіх гарадоў), але і па палітычных (дапамога Гейсай германскаму імператару ў Свяшчэннай вайне, супраць якой выступаў Мануіл) праблемах.
Гэты апошні паход меркаваўся пачацца ранняй вясной 1167 г.7, але паколькі Мануіл атрымаў некалькі ўдараў ад падзення з каня, паход быў адтэрмінаваны. Толькі ў першых чыслах красавіка імператар з войскам рушыў з Візантыі, правёў Пасху 9 красавіка ў Сілімврыі, адкуль неўзабаве прыбыў у Філіпопаль (Філіпы), дзе прымаў венгерскіх паслоў8.
Гэтыя звесткі даюць вельмі многа для нашай спробы рэканструкцыі біяграфіі Еўфрасінні Полацкай. Па-першае, яны ўскосна сведчаць пра тое, што падарожжа князёўны-ігуменні пачалося зімой (звычайны абоз рухаўся з хуткасцю 30-40 кіламетраў у суткі, a Еўфрасіння падарожнічала да таго ж, робячы даволі працяглыя прыпынкі, калі «премпну вся грады м властм м прмммаше от всех князей честь велнку»). Зімні час быў зручны і для таго, каб апярэдзіць у падарожжы вясеннюю распуціцу. Дапушчэнне аб часе пачатку паломніцтва ўзгадняецца і з тым меркаваннем, што Еўфрасіння здзяйсняла сваё падарожжа сухазем’ем, а не звычайным шляхам па Дняпры праз Чорнае мора. Пра гэтае сведчыць сам факт сустрэчы Еўфрасінні з войскам Мануіла, якая была б немагчымай, калі б Палачанка плыла па моры, паколькі імператар накіроўваўся ў напрамку да Адрыятычнага, па беразе Эгейскага мора, у 20 км на поўнач ад якога знаходзіліся Філіпы. Сустрэча Еўфрасінні з Мануілам дазваляе ўдакладніць і маршрут яе абозу — праз Малдавію і Румынію да Басфора — менавіта тое, што яна збіралася дасягнуць Іерусаліма, не абмінаючы Канстанцінопаля.
Такім чынам, час пачатку паломніцтва Еўфрасінні выпадае на зіму 1168 ультрасакавіцкага года (1166-1167 г. па сучасным годазлічэнні). Нагадаем: гэта час, калі з Візантыі вяртаецца выпраўлены туды Расціславам паловай года раней кандыдат на рускую мітраполію Канстанцін. Мы ўжо дапусцілі вышэй, якіх пазіцый у пытанні аб самастойнасці кіеўскай мітраполіі трымаўся Кан-
7Маецца на ўвазе візантыйскі «вераснёўскі» год. Ён адпавядае 6676-1168 г. ультрасакавіцкай храналогіі В.Тацішчава, якой мы карысталіся дагэтуль, і 1167 г. па сучаснай храналогіі.
8 Гл.: Грот К. Нз нстормм Угрнм м славянства вХІІв. (1141-1173). — Варшава, 1889. С. 370; Ioannis Cinnami Epitome rerum ab loanne et Alexio Comnens gestorum. — Bonnae, MDCCCXXX. P. 265.
станцін, а пагэтаму полацкі епіскап Дыянісій мог адчуваць пагрозу, што зыходзіла ад мітрапаліта-незалежніка. Нам здаецца, менавіта гэтае і было царкоўна-палітычнай падаплёкай паломніцтва (або дыпламатычнай місіі) Еўфрасінні. Прыгадаем дарэчы, што з сабою ігумення зноў бярэ свайго «слугу» Міхаіла, які, як памятаем, ужо выконваў падобныя дыпламатычныя даручэнні (у 1159 г.). Вергодна, што якіясьці дыпламатычныя даручэнні Еўфрасіння выконвала і на самім шляху да Канстанцінопаля, на што можна ўгледзець намёк, магчыма, змешчаны ў фразе Жыція аб «честм велнкой», якую аддавалі Палачанцы князі іншых земляў. Кажучы дарэчы, Еўфрасіння напэўна мусіла падарожнічаць праз Кіеў, дзе ёй неабходна было завізаваць свой ад’езд у канцылярыі вялікага князя9.
Пад час сустрэчы з імператарам Мануілам у першых чыслах красавіка прападобная Еўфрасіння выканала толькі часткова сваё дыпламатычнае даручэнне, паколькі ва ўмовах візантыйскага цэзарапапізму царкоўныя справы падлягалі ратыфікацыі спачатку імператарам, а потым — патрыярхам. Пагэтаму Мануіл, прыняўшы Палачанку «с велнкою честмю посла ю в Царьград». Аўдыенцыя ў патрыярха была дадзена полацкай ігуменні, суправаджанай імператаравымі паручэнцамі, без звычайных затрымак, і праз некалькі дзён пражывання ў Канстанцінопалі (у манастыры Святога Мамы, паводле старога дагавору Ігара Рурыкавіча) Еўфрасіння, «вшедшм в велмкую церковь Святыя Софмя, м поклоннся та же м всем Божннм церквам, м благословнся от патрмярха, м покупмвшм разнолмчныя фмммяны м кадпльннцу злату, м мде во Нерусалмм». У горад пакутаў Хрыста Еўфрасіння прыбывае ў канцы красавіка'".
«Она же прншедшм м вшедшм в велпкую церковь Святыя Софня, м поклонмся та же м всем святым Божнмм церквам, м благословнся от патрнярха, м покупнвшн разнолмчныя фммняны п кадпльннцу злату, п нде во Керусалпм. Н прпшедшн во Нерусалмм, посла слугу своего Мнхапла тогда суіцему патрнярху1'', глаголюіцн: «Владыка святый! створм мплость на мне, повелм да отворят мм ся врата Хрпстовау». Он же повеле прошенмю ея бытм. Прпшедшмх ко
9 Паводле дагавору ад 945 г., заключанага князем Ігарам Рурыкавічам,»утверднл князь наш посылатн грамоты ко царству вашему с посланнымм, которые должны нметь н гостп, мзьявляя, еже с ммром прмходят» — тэкст рускіх паслоў; «аіце лм без грамоты прмндут рускме, оных удержмм м хранмм, дондеже возвестмм князю рускому» — глава I грэчаскага сінкліта (Татншев В.Н. Цыт. сач. Т. 2. С. 42).
вратом паде на землн, глаголюіцп: «Господя Ннсусе Хрпсте, не вменп мн сего в грех, занеже мзволйх по стопам Твонм ходмтн». Н внпдох во святый град смй, м целовавшн врата п суідпн с нею.»
Жыціе змяшчае цікавае паведамленне аб тым, што Палачанка пасылае свайго «слугу» Міхаіла да Іерусалімскага патрыярха з прашэннем (і адпаведнымі дарамі) аб тым, каб ёй адчынілі Хрыстовую браму, што было дастаткова рэдкім выключэннем. Менавіта праз яе ўваходзіць Еўфрасіння ў Іерусалім, дзе пасяляецца ў «Рускім» манастыры пры царкве Благавешчання. Тройчы прыходзіць князёўна памаліцца ў храме Труне Хрыстовай, пакінуўшы там багаты ўклад — «давшм злата много, м поставмвшм кадмлннцу злату на гробе м многоразлмчныя фмммяны». Але хворай полацкай ігуменні ўжо не хапае сіл, каб прыйсці да ракі Іардан, асвечанай Хрыстовым хрышчэннем, і толькі Давід, Еўпраксія «м суіцнн с нммн», уключаючы, верагодна, Міхаіла, прыносяць ёй іарданскую ваду.
Зведаўшы праз яўленне ангела аб сваім хуткім сконе, Еўфрасіння пасылае ў старажытную Лаўру Савы Асвечанага з прашэннем быць пахаванай у манастырскім храме, асвечаным у імя святога заснавальніка манастыра. Але, і гэта напэўна было вядома Еўфрасінні, Лаўра была мужчынскім манастыром; верагодна, было вядома Еўфрасінні і тое, што, як адказалі яе пасланцу насельнікі, яны «кмеют запреіценме от святаго Савы, оже жены не прммматн ннкоеяже». Тады для чаго спатрэбілася ёй, ведаючы аб верагоднай адмове, звяртацца з падобнаю просьбай? Адказ трэба, магчыма, шукаць або ў нейкіх не адлюстраваных Жыціем дадатковых звестках аб падзеях, якія падштурхнулі Еўфрасінню да гэтага выбару, або, магчыма, у наследаванні Еўфрасінні Полацкай жыцію іншай Еўфрасінні Александрыйскай: тая, як вядома, пражыла жыццё пад выглядам інака Ізмарагда і была пахавана менавіта ў мужчынскім манастыры.
Як бы там ні было, але Еўфрасіння атрымала заканамерны адмоўны адказ ад інакаў манастыра святога Савы і прыслухалася да іх парады звярнуцца з аналагічнай просьбай у не менш старажытны «манастырь Святыя Богороднца Феодосмев опіцмй, в немже лежат святыя жены: матм святаго Савы, м матм святаго Феодосма, м матм святую безмезднмку Козмы м Даммяна мменем Феодотмя, м мнмм мнозм святмн». Так, Еўфрасіння пасылае купіць сабе труну «в комаре святыя Богороднца» — і страчвае прытомнасць. I толькі перад самым сконам князёуна-ігумення прыходзіць у свядомасць. Найперш яна просіць паклікаць да яе свяшчэнніка, каб прыняць апош-