З неапублікаванай спадчыны Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў Аляксей Мельнікаў

З неапублікаванай спадчыны

Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў
Аляксей Мельнікаў
Выдавец: Чатыры чвэрці
Памер: 592с.
Мінск 2005
136.2 МБ
6)	рэдакцыя «Кнігі жыцій святых» мітрапаліта Дзімітрыя Растоўскага (Д).
Падобны падзел не толькі абгрунтаваны (некаторыя «сігнальныя часткі» вызначаюцца самім характарам зборнікаў сталага ці адносна сталага складу), але і зручны. Некалькі выключэнняў з рэдакцыі С цалкам вытлумачальныя: у зборнікі, што не мелі стабільнага складу, маглі ўваходзіць тэксты, узятыя са зборнікаў тыпу Ступеннай кнігі або Макар’еўскіх Міней. Крыху больш складана справа адбываецца са спісам С4. Як мы ўжо мелі магчымасць пераканацца, што некаторыя яго «сігнальныя часткі» супадаюць або падобныя на элементы «сігнальнай лініі»11 рэдакцыі С, некаторыя — рэдакцыі М. Пазней нам яшчэ прыдзецца вырашыць пытанне, да якой жа з гэтых дзвюх адносіцца дадзены спіс. Да таго часу мы прапануем умоўна лічыць яго належачым да рэдакцыі С — паводле прыкметы складу зборніка, у якім гэты тэкст змяшчаецца.
Вышэй мы ўжо згадвалі два артыкулы, у якіх была зроблена спроба разбіць спісы Жыція Еўфрасінні Полацкай на рэдакцыі. У першым аўтар выдзяляе чатыры рэдакцыі і прапануе наступную схему:
1)	рэдакцыя, прадстаўленая спісамі НБ МДУ, № 13119 і РНБ, ОЛДП F.185;
2)	рэдакцыя, асноўным тэкстам якой з’яўляецца тэкст спісу зборніка РДБ, Валак. № 632;
3)	рэдакцыя Вялікіх Міней Чэцціх, паходжаннем ад архетыпу першай рэдакцыі;
4)	рэдакцыя Ступеннай кнігі20.
Даследчыца асцерагаецца назваць асобнай рэдакцыяй Пролагавую, хаця і заўважае, што «вядомае таксама Пролагавае жыціе на
19 Паводле датавання аўтара, канца XV ст., хаця вадзяныя знакі дазваляюць гаварыць толькі пра пачатак XVI ст.
20Воронова Е.М. Жмтме Евфросннпм Полоцкой // Словарь кнмжнмков м кнмжностм. Вып. I. С.147-148.
23 мая, знойдзенае ў спісе БАН Літоўскай ССР, 98/190 (новая сігнатура F. 19-98 — А/4.), напісаным каля 1512 г.». Аўтар нічога не гаворыць пра рэдакцыю Д, не разглядаючы, відаць, друкаваныя крыніцы і не ведаючы пра існаванне тэксту Зборніка РДБ, Ф.344, № 170, спісанага, урэшце, з друкаванага выдання.
У другім артыкуле Е.Воранава ўдасканальвае сваю класіфікацыю: даследчыца аб’ядноўвае 1 і 2 рэдакцыі ў адзіную рэдакцыю Зборнікаў, падзяляючы яе на дзве групы. Асноўным спісам рэдакцыі Ступеннай аўтар па-ранейшаму лічыць спіс рукапісу ДГМ, Чудаў. № 359/56, але ў пытанні пра ўзаемадзеянні рэдакцый некалькі змяняе сваё першапачаткавае меркаванне: «Рэдакцыя Зборнікаў і рэдакцыя Міней даюць архетып тэксту, а Ступенная рэдакцыя з’яўляецца пазнейшай пашыранай рэдакцыяй, якая праз групу зборнікаў Іосіфа-Валакаламскага манастыра ўзыходзіць да пратографа Зборнікаў». Даследчыца па-ранейшаму не згадвае пра перапрацоўку жыція свяціцелем Дзімітрыем Растоўскім21. У ходзе далейшага аналізу мы або пацвердзім, або абвергнем гэтую класіфікацыю, але ў любым выпадку не адмовімся лічыць Д і ПІ-ПІІ асобнымі рэдакцыямі Жыція і прасочым, па меры магчымасці, іх «генеалогію». Пакуль жа абмяжуемся заўвагай, што гэтыя рэдакцыі істотна адрозніваюцца ад больш падобных паміж сабой спісаў рэдакцый С, М і К, якія з’яўляюцца як бы «канкардатнымі», узаемаўзгодненымі і ўяўляюць сабой важныя этапы літаратурнай гісторыі помніка. Пачынаючы менавіта з іх тэксталагічны аналіз, звернемся ў першую чаргу да рэдакцыі С.
Рэдакцыя С хаця і не прадстаўленая найбольшай колькасцю спісаў, але затое адрозніваецца большай, чым астатнія, разнастайнасцю. Гэта і зразумела: спісы рэдакцый К і М бытавалі ў зборніках адносна стабільнага складу, якія спісваліся з аналагічных ім зборнікаў, а таму іх патэнцыяльная варыятыўнасць значна ніжэйшая. Яшчэ меншую здольнасць да варыяцый маюць пролажныя жыціі, і зусім малую — рэдакцыя Д, паколькі друкаваным тэкстам увогуле не патрэбная шырокая перапіска.
Іншая справа спісы С. Практычна любы з перапісчыкаў, які валодаў хаця б мінімальным літаратурным талентам, а то і не валодаў ніякім, мог рэдагаваць і рэдагаваў тэкст у залежнасці ад тых або іншых прычын. Найчасцей рэдактар следаваў арфаграфічным
21 Воронова Е.М. Проблемы текстологмческого мзученмя «Жнтня Евфросмннм Полоцкой». C.16.
традыцыям свайго часу, але калі-нікалі ў тэкст уплятаюцца элементы вуснай мовы, дыялекта. Усё гэтае характарызуе рэдакцыю С як найбольш цікавы этап літаратурнай гісторыі агіяграфічнага сказання пра Еўфрасінню Полацкую.
Вышэй, гаворачы пра адзін з элементаў «сігнальнай лініі» — эпізод сустрэчы Палачанкай візантыйскага імператара і апавяданне пра яе жыццё ў Канстанцінопалі — мы практычна даказалі, што пасаж гэты з’яўляецца «сігнальнай часткай» і для спісаў унутры рэдакцыі С, і на гэтай падставе падзялілі спісы С на чатыры тыпы. У тэкстах першага і другога тыпаў згадваецца «царь, мдый на Угры», але затое паведамленне аб прабыванні ў Канстанцінопалі перадаецца па-рознаму. У спісах трэцяга тыпу ёсць характэрная памылка ў першым мікрасюжэце: тут гаворыцца аб тым, што нехта паслаў Еўфрасінню ў Царград, але не паведамляецца, хто менавіта. У спісе чацвёртага тыпу ў гэтым эпізодзе таксама змешчана памылка, але зараз ужо паведамляецца пра сустрэчу Еўфрасінні царом, хаця не ўпамінаецца ні пра паход апошняга супраць венграў, ні пра тое, як полацкая князёўна была паслана ў Царград. Мікрасюжэт аб пражыванні ў Канстанцінопалі чытаецца ў спісах трэцяга і чацвёртага тыпаў гэтак жа, як аналагічны пасаж у выкладанні спісаў другога тыпу.
У розных тэкстах рэдакцыі С ёсць і іншыя характэрныя асаблівасці, што дазваляюць характарызаваць іх як «сігнальныя часткі». Так, у спісе першага тыпу ёсць паведамленне, якога няма ні ў спісах рэдакцыі С, ні ў тэкстах іншых рэдакцый. Гэта заўвага пра пахаванне Еўфрасінні, якім завяршаецца апавядальная частка Жыція: «Давыд же м Еупраксмя н с прочммм спряташа тело ея честно» (РДБ, Ф. 113, № 632, арк.224 адв.). У спісе першага тыпу ёсць і яшчэ адно месца, якое чытаецца адрозна ад усіх астатніх спісаў «канкардантных» рэдакцый, — згадка аб дасягненні князёўнай паўналецця. «Н прншедшм ей в возраст 12 лет», — гаворыцца ў тэксце спіса першага тыпу Жыція Палачанкі рэдакцыі С (РДБ, Ф.113, № 632, арк.208). Ва ўсіх іншых спісах рэдакцый С-К-М гэтае месца чытаецца крыху інакш: «Н прмшедшм ей в возраст, м бысть 12 лет», прычым слова «возраст», як здаецца, эквівалентнае ў дадзеным кантэксце слову «паўналецце». У спісах трэцяга тыпу ў заключнай частцы — пахвале — ёсць пропуск: апушчана згадка Вышагародскіх святых Барыса і Глеба. Такой купюры няма больш ні ў адным са спісаў, якія змяшчаюць у сабе пахвалу (гэтае адносіцца і да іншых рэдакцый); спісы ж другога тыпу ўпамінаюць мучанікаў, не называючы іх па імёнах:
Табліца 4
I; РДБ, Ф.1 13, № 632, арк.235
...тем же, братне, хвалйтся Селунь о святом Дймйтрйй, а Вышегород мученйкома Борйсом н Глебом; аз хвалюся: Блажен сей ты, граде Полоцкый, такову леторасль возрастйвый — преподобную ЕуфросйНйю...
II; РНБ, Пагод. № 869, арк.331 адв. — 332
...тем же, братне, хвалйтся Селунь Дмнтрнем, а Вышегород мученнкы, а мы же хвалнм: Блажен есй ты, граде Полоцкнй, такову леторасль возрастнвый — преподобную Еуфросннйю...
III; РНБ, ОЛДП, F. 1 85, арк. 361 адв.
...тем же, братйе, хвалмтся Селунь о Дмнтрнн, а Полотьск о Еуфросйнйй...
Тэкст спіса чацвёртага тыпу не мае пахвалы ўвогуле.
На падставе ўсяго выкладзенага вышэй мы маем поўнае права замяніць слова «тып», што ўжывалася пры размове аб класіфікацыі спісаў рэдакцыі С, на больш пэўны тэрмін «варыянт».
Пацвердзім класіфікацыю спісаў C1-C4 яшчэ некалькімі найболей тыповымі, на наш погляд, розначытаннямі:
Табліца 5
С1; РДБ, Ф.ПЗ, № 632 ...чсстнйй соборй святых суіцнн в манастырсх
...бысть князь в Полоцку...
... красота жс ся многыа славныа князн на любовь прнвсдс к отцу ся якожс нсвссту поятн ю сыну свосму, н вссм часто прмсылаюШНМ ся к отцу ся...
...у спйскопэ суіцаго нармцасмаго і4льй, правятаго стол в святыя Софнн в Полоцку...
С2; РНБ, Паг. № 869
...чсстнйй соборн святых суіцнх в монастырсх
...бысть князь в Полотскс градс...
...красота жс ся многы й славныя князь на любовь прнвсдс ко отцу ся якоже поятй ю нсвссту за сын свой ко отцу ся...
.. .тогда суіцаго спйскопа нарйцасмаго Мльн, правяіцаго стол святыя Софсч в Полотстс...
СЗ; РНБ, ОЛДП F.185
...й соборй святых чсрнорнзсц
...бысть князь Полотьскый...
... красота жс ся многы славныя князн а любовь прнвсде ко отцу ся якожс понятй ю нсвссту сыну свосму, н вссм часто прнсылаюІЦЙМ ся к отцу ся...
...у спчскопа мссто суіцаго нарйцасмаго Млнн, правяіцс прсстол святыя Софнн в ГІолотьцкс...
С4; БАН, 17.13.22
...н чсстнйй соборй СВЯТЫХ, ЙЖС СуіЦйС в горах й монастырсх
...во врсмсна она бяшс князь во градн том Полотску...
...вслйя жс лспота ся ко отцу якожс бы поНЯТЙ ю нсвссту собс, й много часто прйсылаю[ЦС ко отцу ся...
...у спйскопа....
...она же	с	...Еуфроснння же	co	...она же	с	...Ефросснна же	с
прнлежаннем	прнлежаннем учаше о	прндлежаннем	прнлежаннем нача
учаше ю	на	спасеннн душн...	учаше ю	о	учнтн ю грамоте	н
спасенне душн...	спасеннн дунш...	паче поучаше ю	о
спасеннн дуійн...
...н пакы другое . ..пакы другое чадо ...н пакы другое чюдо скажу вам, скажю вам, добрн почюдо скажу вам,	—
добрнн	слушннцм...	добрнн
послушннцн...	послушннцн...
С1
1.	Жыціі святых, з дадаткамі. РДБ, Ф. 113, № 632, арк.206-225 адв.: «Месяца мамя в 24 день. Повесть жнтмя м преставленмя святыя н блаженныя н преподобныя Еуфросмньн, нгуменьм манастыря святаго Спаса м Пречнстыя Его Матере, мжм в Полотьсце граде. Благословн, Отче».
Першы варыянт рэдакцыі Зборнікаў прадстаўлены адзінкавым вядомым нам спісам, што знаходзіцца ў рукапісу сярэдзіны XVI ст. Валакаламскага збору РДБ. Тэкст менавіта гэтага варыянта мы лічым найбольш блізкім да гіпатэтычнага архетыпу Жыція, нягледзячы нават на тое, што варыянт С1 прадстаўлены толькі адным спісам. Адрозненне С1 ад тэкстаў іншых варыянтаў С відавочнае; яно выяўляецца нават у загалоўку: толькі тут назва чытаецца не як «Жнтне м жмзнь», а як «Повесть жнтмя м преставленмя». Зразумела, на падставе гэтага адрознення, калі б яно было адзіным, ніякіх далёка ідучых вынікаў зрабіць было б нельга. Але тое, што ў спісе С1 маецца дадатковае паведамленне аб пахаванні цела Еўфрасінні і пра тое, што княгіня Раманава з’яўлялася ігуменняй, а не проста чарнарызіцай (апошняя звестка ёсць у адзінкавых спісах Ступеннай кнігі), — усё гэтае, пры дакладнай перадачы зместу аповесці (гл. Табліцы 2-5), не толькі выгадна адрознівае С1 ад іншых спісаў С, але і ўказвае на яго першаснасць у адносінах да С2-С4. Урэшце, трэба сказаць, што С1 не ідэнтычны архетыпу пашыранага Жыція (а тым болей — гіпатэтычнага Пролажнага Жыція), паколькі ў ім маецца цэлы шэраг не зусім правільных, паводле нашага меркавання, прачытанняў, тады як і ў іншых спісах аналагічныя пасажы чытаюцца больш дакладна, напрыклад, ужо згаданае сведчанне пра дасягненне Прадславай паўналецця. Таму мэтазгодна дапусціць, што спіс С1 узыходзіць да архетыпу С не непасрэдна, а праз нейкі спіс-пратограф С1. Схематычна гэтае паказана на стэме 1: