З неапублікаванай спадчыны
Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў
Аляксей Мельнікаў
Выдавец: Чатыры чвэрці
Памер: 592с.
Мінск 2005
ныя творы, у тым ліку і мясцовыя летапісы, магчыма, геаграфічныя (напрыклад, «Хрысціянская тапаграфія» Казьмы Індыкаплова), прыродазнаўчыя («Шасціднеў», «Фізіёлаг»71) і апакрыфічныя сачыненні, найбольш верагодна — выбраныя мясціны з твораў айцоў Царквы і пад. Гэта не азначае, аднак, што адукацыйны ўзровень Еўфрасінні заставаўся і ў далейшым на такім жа, дарэчы, ужо досыць высокім, узроўні. Прынамсі, Жыціе сведчыць аб адваротным.
Добрасная Хрыстовая мудрасць, якая была надзвычай высока ацэнена ў канцы XII ст. аўтарам Жыція Еўфрасінні, наўрад ці адыгрывала вялікую ролю ў ацэнцы асобы юнай Прадславы з боку сучаснікаў. Пагэтаму расказ аб тым, што вестка пра выключна высокія душэўныя і цялесныя якасці Прадславы разнеслася па ўсёй Рускай зямлі і ўзрушыла да сватаўства многіх княжычаў, належыць успрымаць як відавочнае этыкетнае паведамленне. Затое сам факт сватання яшчэ непаўналетняй Прадславы не павінен выклікаць сумненняў: заручыны і шлюбы ў палітычных мэтах практыкаваліся на Русі паўсюдна. Іншая справа — чаму Святаслаў на пачатку адмаўляецца ад заручэння дачкі (бо адказ «Воля Господня да будет» — гэта варыянт дыпламатычнай адмовы)? Напэўна, таму, што прапановы не задавальнялі яго, зяця Манамаха, палітыка-іерархічных амбіцый. Але што прымушала Святаслава, які сядзеў, верагодна, у адным з «малых» гарадоў, быць пераборлівым, асабліва ва ўмовах даволі ўстойлівай палітычнай кан’юнктуры, калі не патрэбна было баяцца паставіць «не на тую карту» ў раскладзе дынастычных інтарэсаў? Адказ напрошваецца сам сабой: сам Святаслаў займеў пэўныя палітычныя перспектывы. I, здаецца, яны гатовы былі здзейсніцца, калі князь надумаў-такі аддаць дачку за княжыча, бацька якога «преодолеваше славным свомм княженкем м богатством» (не выключана, сына смаленскага князя Яраполка Уладзіміравіча (Манамашыча. — Л.Л.у6 і яго жонкі Алены).
гатавальных тыдняў) і Кветная (з тэкстамі, што пяюцца і чытаюцца ў перыяд ад Пасхі да Нядзелі Усіх святых); Ірмалогіі, дзе сабраны ірмасы і іншыя малітваслоўі; Тыпікон, або Устаў з падрабязнымі ўказаннямі аб часе і парадку богаслужэнняў; нарэшце, Трэбнік, у якім змешчаны парадак свяшчэннадзействаў паводле патрэбаў аднаго чалавека ў розныя абставіны яго жыцця, і інш. Гэты «ідэальны» набор патрэбных для Царквы кніг ва ўмовах старажытнай Русі не абавязкова бываў поўны ў тым ці іншым храме.
16 У гэтым кантэксце цікава параўнаць словы, укладзеныя агіёграфам у вусны Прадславы, калі тая вырашыла прысвяціць сябе манаскаму подзвігу, са словамі, укладзенымі ў вусны вялікага князя Яраполка і перададзенымі В.М.Тацішчавым: «Суетно есть жнтме человека м все есть мммотекусчее... Отцы нашн м деды не померлм лн, но как кто жпп, такову память о себе оставмл... Ныне же мы нм должны последовать, да той же благостм м честм сподобммся...» (Цыт. сач. C.144).
Але ў сувязі з чым узніклі перспектывы, пра якія ідзе размова? Адказ на гэтае пытанне змог бы праліць дадатковае святло не толькі на палітычную гісторыю Полацкай зямлі, але і на біяграфію Еўфрасінні Полацкай, асабліва ў дачыненні да праблемы аб часе яе нараджэння. Нам здаецца, што падзеі, пра якія, у прыстасаванай для жыційнай аповесці форме, распавядае агіёграф, звязаны з паходам на Смаленск Глеба Усяславіча Мінскага зімой 1116 г., калі Манамах з сынамі ў кааліцыі з чарнігаўскімі князямі прагналі Глеба ў Мінск, дзе той з малым войскам трымаў абарону і нарэшце вымушаны быў здацца, пасля чаго Яраполк Уладзіміравіч «збудаваў горад Жэлні і ў ім дручан палоненых пасяліў, далучыўшы да вобласці Смаленскай»17...
17 В.Н.Татміцев. Цыт. сач. Т. 2. C.131. Непасрэдна следам за гэтым паведамленнем, дарэчы, следуе: «Нулма 20 преставпся Ммна, епнскоп полоцкнй».
1 Таксама магчыма, што ў пазнейшай дзейнасці прападобнай князёўны аўтар Жыція бачыў прамое наследаванне справам яе дзеда, пры якім Полацкая зямля дасягнула культурнага росквіту: «ад добрага дрэва — добры плод». — Л.Л.
" Заўважу таксама: прадзеды прап. Еўфрасінні Полацкай і св. Кірыла Тураўскага — адпаведна: Ізяслаў і Яраслаў Уладзіміравічы (Рагвалодавы ўнукі) — былі роднымі братамі і, значыць, самі Еўфрасіння з Кірылам былі братам і сястрой ў чацвёртым калене. — Л.Л.
Па меркаванні некаторых даследчыкаў, Прадслава Уладзіміраўна была роднай сястрой Ізяслава і Яраслава (Мудрага) Уладзіміравічаў (магчыма, усе яны былі дзецьмі Рагнеды-Гарыславы Рагвалодаўны). I менавіта Прадслава быццам бы папярэдзіла Яраслава пра тое, што Святаполк (Акаянны) забівае сваіх братоў (Барыса і Глеба). — Л.Л.
IV Еўпраксія — грэч. дабрадзейства. Імя Еўпраксія не магло не нагадваць сучаснікам пра гаротную Еўпраксію Усеваладаўну — дачку Усевалада Яраславіча, родную сястру Уладзіміра (Манамаха) і, значыць — стрыечную бабулю Прадславы. Лёс гэтай жанчыны — вельмі трагічны: выхоўвалася яна ў манастыры, а дасягнуўшы шлюбнага ўзросту была абвенчана ў 1083 г. з германскім маркграфам Генрыхам Доўгім Штадэнскім, аднак хутка аўдавела і вярнулася ў манастыр. У 1088 г. у прыгажуню-ўдаву ўлюбіўся імператар Генрых IV і хутка ажаніўся з ёй — руская праваслаўная князёўна Еўпраксія ператварылася ў германскую каталіцкую імператрыцу Адэльгейду. Hi бацька, ні князёўна не ведалі, што Генрых IV належыў да сатанінскай секты нікалаітаў. Ён прымусіў жонку ўдзельнічаць у сатанінскіх містэрыях: на яе аголеным целе служылі блюзнерскую месу. Натуральна, што манастырская выхаванка не вытрымала гэтага і збегла да ворагаў германскага імператара — да графіні Мацільды і папы Урбана. У 1094 г. яна выступіла на Канстанцкім саборы, a праз год — на саборы ў П'ячэнцы з выкрыццём мужа, атрымала дараванне за міжвольны грэх і была адпраўлена праз Венгрыю на Русь, зноў паступіла ў манастыр, дзе і скончыла свае дні 9 ліпеня 1109 г. Натуральна, што няшчасная князёўна наўрад ці шырока паведамляла каму пра сваё былое, але на Захадзе гэтае здарэнне
выклікала вялікі скандал, звесткі пра які не маглі не дайсці і да рускіх земляў, што мелі шчыльныя гандлёвыя стасункі з еўрапейскімі краінамі. (Пададзена паводле: Гуммлев Л. Н. Древняя Русь н Велпкая степь. XIV, 84.) Магчыма, што менавіта ведаючы пра гэты трагічны лёс, Прадслава і адмовілася ад шлюбу і ўвогуле ад свецкага жыцця; і, магчыма, менавіта гэтае супадзенне імёнаў гаротнай Усеваладаўны і прападобнай Святаслаўны прычына таго, што агіябіёграф не згадвае хроснае імя полацкай князёўны, каб не выклікаць непатрэбных асацыяцый у сучаснікаў. — Л.Л.
v Але, здаецца, адно аднаму не пярэчыць, бо ў такім (мяркую, больш правільным) кантэксце атрымліваецца таксама, што «девнца» была навучана «вучэнню кнмжнаму» і (таму што) была плодам малітвы; інакш кажучы, змагла так хутка навучыцца Пісанню менавіта таму, што была вымалена бацькамі ў Бога. — Л.Л.
УІТрэба ўдакладніць, «Шасціднеў» ёсць не столькі прыродазнаўчы, колькі філасофска-касмаганічны твор, што распавядае пра добрасць Творцы, Які за шэсць дзён стварыў так дзіўны сусвет і чалавека ў ім. У «Фізіялогу» ж заўсёды вельмі моцны, калі не сказаць — галоўны, дыдактычна-выхаваўчы элемент, таму гэты зборнік не вельмі слушна адносіць выключна да «прыродазнаўчых» твораў. — Л.Л.
ГЛАВА 3
Інацтва Св. Еўфрасінні Полацкай
каля 1116 — каля 1125 гг.)
С страхом жнтмя вашего время жмтельствуйте: ведяше, яко не пстленным сребром нлм златом нзбавмтеся от суетнаго вашего жптпя отцы преданнаго.
Пят. 1:18.
Разлікі Святаслава-Георгія наконт лёсу яго дачкі не ўтаіліся ад Прадславы. Будучы ўпэўненай, што да яе пярэчанняў не будуць сур’ёзна прыслухоўвацца, князёўна не жадала, тым не менш, следаваць звычайнаму ў тую эпоху лёсу жанчыны, абмежаванай жаночай паловай княскага цераму. 1 вось, прыгадаўшы евангельскую прытчу пра лянівага раба (Мц. 25:14-30), усведамляючы сваю здольнасць да большых подзвігаў у славу Божую, Прадслава пасля доўгіх меркаванняў прыходзіць да няпростага для яе рашэння.
«Тогда слышавшм Предслава, размышляше в собе, глаголюідк, паче же реку, от Святаго Духа напльняшеся мысль ея, м рече в собе: «Како се будет, оже отец мой мыслмт прмпрячм мя мужевк? To аіце тако будет, то печалм мнра сего ннкакоже лзе гоньзнутм'». Пакы в собе рече: «Что бо успеша преже нас бывшнм родове нашм? П женншася, посягаша н княжнша, нь не вечноваша, жмтме мх мпмотече н слава нх погпбе, яко прах м хужее паучнны2. А нже прежнмя жены, вьземше мужскую крепость, пондоша вьслед Хрмста Женмха своего, предаша телеса своа на раны м главы своя мечевм, а другыя аіце железу выя своя не преклоннша, нь духовным мечем отсекоша от себе плотскыя сластм, предавше телеса своя на пост н
1 ніяк нельга пазбегнуць.
2 Гэтыя словы князёўны прымушаюць узгадаць пра лёс не толькі гаротнай Еўпраксіі Ўсеваладаўны, але і іншых княскіх дачок і жонак. Напрыклад, вядома, што з-за пэўных палітычных разлікаў каля 1117 г. (г. зн. — улічыўшы магчымую разбежку ў датах з-за розных храналагічных стыляў — як раз пад той час, калі Прадслава вырашыла адмовіцца ад княскай долі) венгерскі кароль Кальман дэманстратыўна адаслаў на Русь сваю маладую цяжарную жонку Яўфімію Уладзіміраўну (цётку Прадславы), а Яраслаў Святаполчыч — сваю, унучку Манамаха (г. зн. стрыечную па маці сястру Прадславы). Полацкай князёўне было, над чым разважаць. (Прададзена па: Гумнлев Л. Н. Древняя Русь... XIV. 90) — Л.Л.
на бденпе п коленное поклонянне п на землм леганме3, то тнм суть памятнп на землн м ммена кх напмсана на небесех, н тамо с аггелы безпрестанм славят Бога. А сн слава есть прах м пепел м яко дым разходнтся м яко пара водная погыбает»4. М тако ей размышляюіцн в сердцм своем, а ум ея больма на Божню любовь подвнзашеся. Н едмною положмся на сердцн ея таково помышленпе, рече бо в собе: «Не се лн бы луче всего жнтна сего было, да бых ся пострмгла в чрьннцн м была подо пгуменьею, повмнуюіцнся сестрам п учаіцпся како страх Божнй утверднтм в сердцм своем п како теченне5 скончатн». Сня на уме своем положнвшм п утамвшнся отца своего м матерн м всех домашннх, м нде в монастырь.»
Як бачым, агіёграф красамоўна, хоць і вельмі неканкрэтна, выкладае падзеі, папярэднія адыходу Прадславы ад свецкага жыцця. Аднак, калі ўважліва перачытаць тэкст аповеду і суаднесці прапанаваныя ім весткі з вядомымі гістарычнымі фактамі і некаторымі рэгламентацыямі царкоўнага і манастырскага жыцця, якіх трымаліся ў тую эпоху, можна прыйсці да цікавых высноў, што датычацца біяграфіі прападобнай Палачанкі.