З неапублікаванай спадчыны Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў Аляксей Мельнікаў

З неапублікаванай спадчыны

Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў
Аляксей Мельнікаў
Выдавец: Чатыры чвэрці
Памер: 592с.
Мінск 2005
136.2 МБ
Яшчэ пры Уладзіміры Хрысціцелі, дзеля далейшага распаўсюджання хрысціянства, умацавання ў веры новаахрышчаных палачан і арганізацыі царкоўнага жыцця на гэтых землях, у Полацк (маецца на ўвазе не абавязкова канкрэтны горад, а, магчыма, Полацкае княства ўвогуле) у 992 г. быў накіраваны мітрапалітам Міхаілам адзін з чатырох епіскапаў, імя якога, аднак, застаецца невядомым16.
Яшчэ раней за гэтыя падзеі ў самім Полацку існавала хрысціянская абшчына, магчыма, у выніку пропаведзі, з якой прыходзіла на гэтыя землі, згодна з народным паданнем, княгіня Вольга. Пры раскопках на месцы ўзведзенага ў сярэдзіне XII ст. каменнага Сафійскага сабору было знойдзена вялікае пажарышча; верагодна, гэта быў да-Усяславаў драўляны храм, які згарэў у час пажару 975 г. Надзвычай цікавым з’яўляецца сказанне адной з car пра першыя часы станаўлення хрысціянства ў Полацку. Галоўны герой гэтай «Сагі
І4Татпіцев В.Н. Цыт. сач. Т. 2. С. 63.
І5Россмя. Полное географмческое опмсанме нашего отечества. — СПб., 1905. Т. IX. С. 516-518.
16 На падставе таго, што цэнтр Полацкай зямлі знаходзіўся ў гэты час у Ізяслаўлі, А.Рапаў (Рапов О.М. Русская церковь в IX — первой третм XII в. Прннятме хрпстманства. — М., 1988. С. 377; там жа бібліяграфія пытання) сумняваецца ў такім раннім існаванні епіскапскай кафедры ў Полацку, мяркуючы, што яна ўзнікла ўжо пры Усяславе, які нібыта мог аказваць уціск на мітрапаліта. Аднак знаходжанне сталіцы ў Ізяслаўлі зусім не шкодзіла пастаўленню епіскапа з тытулам Полацкага, г.зн. і пастаўленага, адпаведна, у Полацкую зямлю: аналогію мы бачым у выпадках наймення «полацкімі» мінскіх, віцебскіх і інш. князёў.
пра хрышчэнне» («Kristinisaga») — святы Торвальд, які хрысціў у 1000 г. ісландскія землі, пасля чаго здзейсніў паломніцтва ў Іерусалім і Царград. Вяртаючыся праз Кіеў, ён памёр непадалёку ад Полацка, дзе ў гэты час ужо існавала хрысціянская царква: «Торвальд памёр у Русіі.непадалёку ад Полцеска, дзе і пахаваны на гары каля храма Іаана Хрысціцеля, а затым быў прызнаны святым. Бранд, вядомы пілігрым, расказвае: Я прыбыў туды, дзе Торвальду, сыну Кодрана, Хрыстос даў супакаенне; там пахаваны ён на высокай гары, уверсе на Драфні»17. Пазней, верагодна, у XIII ст., пры гэтай ІаанаПрадцечанскай царкве ўзнік манастыр, згаданы ў грамаце XIV ст.18
Вядома, што гэты манастыр быў далёка не першы з тых, што ўзніклі на Полацкай зямлі. Цверскі летапісец паведамляе, што пасля ростані з супругам княгіня Рагнеда-Гарыслава прыняла пострыг з імем Анастасіі19 ў Ізяслаўскім манастыры20, магчыма ёю ж і заснаваным. Звестка гэтая цалкам праўдападобная, асабліва ў святле таго, што Ізяслаўль быў на той час галоўным горадам Полацкай зямлі.
Рагнеда-Анастасія памерла ў 6508-1000 г.21, а яшчэ праз год сканаў у прыкладна 25-гадовым узросце і князь Ізяслаў Уладзіміравіч, які быў, па сведчанні храніста, «ціхі і ўміраны, любіў і шанаваў Царкву, шанаваў Святыя Пісанні, быў слёзны, замілаваны і доўгацярплівы»22. У 6511-1003 г. памёр і малалетні сын Ізяслава Усяслаў 1, «ціхмяны і міласны, які ўхіляўся ад усяго марнага, быў навучаны Пісанню»23.
Першай засведчанай полацкай царквой з’яўляецца Багародзічная «старая» (так названа яна летапісцам, каб адрозніць яе ад храма Успення Багародзіцы, узведзенага з благаславення Еўфрасінні Полацкай). У «Аповесці мінулых гадоў» гэты храм (асвечаны, як можна меркаваць, у імя Раства Маці Божай) згадваецца пад 6515-
17Цыт. па: Сапунов А.П. Сказанмя мсландскнх, нлм скандпнавскмх, car... С. 22. Гл. таксама: Джаксон Т.Н. Полоцк в древнескандннавской пнсьменностм // К 1 1 25-летню Полоцка. Конференцмя «Нсторня н археологмя Полоцка м Полоцкой землн». — Полоцк, 1987. С. 17-18.
,8Хорошкевмч А.Л. Полоцкме грамоты. —М., 1977. С. 42.
І9Полное собранме русскмх летопнсей. — 1853. Т. 15. C.112-113.
20 Тут А.А. Мельнікаў недакладны: у паданні Цверскага летапісу пра Рагнеду, змешчаным пад 988 г., няма ніякай згадкі ні пра Ізяслаўскі, ні пра які іншы манастыр. Наогул жа гэтае паданне слаба ўзгадняецца з іншымі, гістарычна сапраўднымі летапіснымі звесткамі пра Рагнеду. Малаверагодным падаецца і меркаванне пра існаванне ў канцы X ст. у Ізяслаўлі манастыра. — В. Ч.
21 «Преставнся Малфрнд чехння, матп Святославля, м вскоре по том преставпся Рогнед, матм Ярославля» (Татніцев В.Н. Цыт. сач. Т. 2. С. 69).
22ПСРЛ. — 1965. Т. 4. С. 68.
23 Татніцев В.Н. Цыт. сач. Т. 2. С. 69.
1007 г. у сувязі з тым, што туды былі «перанесены святыя» (ці святыні?). He здаецца неверагодным, што гэта былі мошчы Торвальда, Рагнеды-Анастасіі, Ізяслава або Усяслава I (бо цалкам верагодна, што нехта з іх быў далучаны да ліку мясцовашанаваных святых), ці нейкія святыя рэліквіі, прывезеныя ў Полацк са святых мясцін. В.Тацішчаў заўважае: «перанесены з Цараграда святыя іконы ў царкву Святой Багародзіцы»24. Хаця паведамленне гістарыёграфа здаецца больш верагодным, але яно не супярэчыць і нашаму меркаванню. У любым выпадку, перанясенне святыняў адбылося, як нам здаецца, пад час вяртання сталіцы ў Полацк або пачатку яго адбудовы25.
У час князявання Брачыслава Ізяславіча здараюцца важныя для Рускай зямлі падзеі — смерць Уладзіміра Святаславіча (1015 г.) і ўспыхванне міжусобнай вайны паміж яго сынамі. Згодна з «Эймундавай сагай», у барацьбе Бурыслейфа (Барыса) з Ярыцлейфам (Яраславам) князь Вярціслаў (Брачыслаў) займае нейтральныя пазіцыі. Калі Яраслаў стаў ужо вялікім князем, у 1018 г. яго дружына была разбіта каралём Баляславам, які дапамагаў Святаполку. Яраслаў Уладзіміравіч уцякае не ў Кіеў, а ў ранейшы свой надзел — Ноўгарад. Карыстаючыся аслабленасцю Яраславава войска, Брачыслаў Ізяславіч нападае на гэты горад, які даўно ўжо прыцягваў яго ўвагу. Варажская дружына пакідае Яраслава і пераходзіць да Брачыслава, але ў гэтай катастрафічнай для яго сітуацыі Яраслаў заключае-такі з полацкім князем перамір’е. Урэшце, і ў далейшым Брачыслаў не пакідае намераў заваяваць Ноўгарад. У 1021 г., пасля вяртання Яраслава ў Кіеў, ён робіць чарговы паход, абапіраючыся пры гэтым на варажскую дружыну26. Напад гэты скончыўся паражэннем Брачыслава, які ўцякае ў Полацк і мусіць падпісаць васальны дагавор (згодна з Васкрасенскім летапісам), атрымаўшы, аднак, гарады «Восвяч і Відбеск» (Усвяты і Віцебск). Якраз тады, напэўна, і ствараецца Полац-
24 Там жа.
25 А.Рапаў (Цыт. сач. С. 376-377) даволі пераканаўча даводзіць, што пад час князявання Брачыслава Ізяславіча галоўным горадам зямлі стаў Мінск і толькі паміж 3 сакавіка і 10 ліпеня 1067 г. сталіца вярнулася ў адбудаваны Полацк.
26 «Эймундава сага» дае цікавыя звесткі аб княскім кіраванні горадам. Брачыслаў раіцца са сваімі «мужамі» (вечам), «паколькі (кажа Брачыслаў — А.Л1.) яны ўносяць мне грошы, хаця я і адпускаю іх са сваіх рук» (Сеньковскмй О.Н. Цьіт. сач. С. 56). Уплыў полацкага веча значна ўзмацніўся толькі на пачатку XII ст., пад час дынастычных міжусобіц пасля смерці Усяслава II. Хаця выбранне князя амаль поўнасцю залежала ад веча, якое заключала з князем дагавор-»рад», адміністрацыйная ўлада належала, аднак, князю, які назначаў для кіравання цівуноў, мытнікаў, ключнікаў.
кае падвор’е-консульства ў Кіеве, названае «дваром Брачыслава». Урэшце, Полацкае княства карыстаецца пэўнай самастойнасцю ад велікакняскай улады, з чым звязана найменне яго ў канцы XI ст. «воласцю»-уладаннем. Яго сталіца пераносіцца з Ізяслаўля ў Мінск.
Згодна з гэтым жа дагаворам Яраслаў не ўмешваецца ва ўнутраныя справы палачан пасля смерці Брачыслава ў 6552-1044 г., і Полацкі прастол пераходзіць да князя Усяслава II Брачыславіча, абразліва называнага нядобразычліўцамі Чарадзеем, з асобай якога звязаныя найбольш цікавыя старонкі дзяржаўнай гісторыі старажытнага Полацка.
Калі хто-небудзь напіша энцыклапедыю фатальных няўдач, то Усяславу Брачыславічу Полацкаму будзе адведзена на яе старонках нямала месца. Але нават пры тым, што чорнае наканаванне нязменна праследавала Усяслава II, гэты князь змог не толькі больш за 55 год пратрымацца на пасадзе, але і выклікаць лютае захапленне ворагаў шмат якімі абставінамі свайго князявання. Нават само нараджэнне Усяслава здавалася сучаснікам настолькі незвычайным, што аповеды пра яго ўвайшлі ў летапісы, быліны і паданні.
Усяслаў быў даволі познім дзіцём: пад час яго нараджэння (каля 1028 г.) яго бацьку споўнілася больш за 30 год. Доўгае бязчаддзе напэўна ж прымусіла князя Брачыслава змяніць некалькіх жонак, пакуль ад адной з іх не нарадзіўся нарэшце сын. «Егоже родм матм от в'ьлхвованья, — паведамляе «Аповесць мінулых гадоў» пад 65521044 г. — Матерм бо родмвшм его, бысть ему язвено27 на главе его, рекоша бо волсвн матерм его: Се язвено навяжм нань, да носнть е до жмвота своего; еже носнть Всеслав м до сего дне на собе». Кім была маці Усяслава — невядома, але, магчыма, яна была важанкай (з племені водзь)28. Невядомы і дакладны час нараджэння сына Брачыслава Ізяславіча. Быліна «Волх Усяславіч», што небезпадстаўна звязваецца з асобай Усяслава, паведамляе, што герой яе нарадзіў-
27Следам за В.Тацішчавым (Цыт. сач. Т. 2. С. 243), большасць даследчыкаў, у тым ліку аўтарытэтнейшыя Б.А.Рыбакоў і Дз.С.Ліхачоў згаджаюцца з тым, што слова «язвена» абазначае паслед, хаця этымалогія гэтага слова яўна ўзыходзіць да слова «язва» — рана. Ранейшыя аўтары (В.Данілевіч, М.Каяловіч) такой язвай лічылі, напрыклад, каўтун, аднак на нашу думку, «язвена» ёсць не што іншае як раднічок — косці, што не зрасліся на цемені і якія належыла берагчы ад механічных уздзеянняў, «навязаўшы» яго — наклаўшы на яго павязку, якую Усяславу і давялося насіць усё жыццё.
28Вывад гэты робіцца не толькі з таго, што важане лічыліся схільнымі да чарадзейства, але і таму, што менавіта да водзі ўцякае за падтрымкай выгнаны з Полацка Усяслаў у 1069 г.
ся ад змея. Цалкам магчыма, што тут належыць бачыць намёк на «знаменье зммево на небесн» — палярнае ззянне, зафіксаванае «Аповесцю мінулых часоў» пад 6536-1028 г., якое супала, магчыма, з часам нараджэння Усяслава29.
Як бы тое ні было, але ў год смерці свайго бацькі Усяслаў быў ужо паўналетні''’1, што і дазволіла яму заняць полацкі пасад. Да сярэдзіны 1060-х гадоў летапісы абыходзяць маўчаннем дзейнасць Усяслава. Відаць, ён пакуль што (прынамсі, пры жыцці Яраслава Мудрага) не асабліва праяўляў сябе ў палітыцы, хаця менавіта ў гэты час полацкі князь займаецца ўмацаваннем княства і епархіі: яшчэда 1065 г. (некаторыя даследчыкі называюць, аднак, 1067 г.) ён пераносіць сталіцу княства з Мінска ў Полацк, у азнаку чаго будуе белакаменны Полацкі Сафійскі сабор...