З неапублікаванай спадчыны Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў Аляксей Мельнікаў

З неапублікаванай спадчыны

Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў
Аляксей Мельнікаў
Выдавец: Чатыры чвэрці
Памер: 592с.
Мінск 2005
136.2 МБ
Затое пачынаючы з канца 60-х імя Усяслава амаль не сыходзіць са старонак летапісаў.
Як і яго бацьку Брачыслава Ізяславіча, Усяслава вабяць наўгародскія землі. Менавіта на поўнач скіравана ў гэты час яго экспансіянісцкая палітыка. У 1065-66 гг. Усяслаў здзяйсняе паходы на Пскоў і Ноўгарад, з Сафійскага сабору якога здымае панікадзіла і званы і вывозіць іх у Полацк.
Халоднай зімой 6574-1066 г. «трыумвірат» Яраславічаў (вялікі князь Ізяслаў, Святаслаў і Усевалад) знішчае Мінск, a 10 сакавіка разбівае войска стрыечнага пляменніка на Нямізе. Усяслаў просіць міру і, атрымаўшы згоду, прыязджае заключаць яго да Оршы (горада на граніцы Смаленскага і Полацкага княстваў). Але 10 ліпеня Ізяслаў, парушыўшы па парадзе Святаслава дадзеную клятву, арыштоўвае Усяслава з двума сынамі і пасылае яго ў затачэнне ў «поруб» «Брачыслаўля двара» ў Кіеве. Сынамі гэтымі былі двое з трох на той час дзяцей Усяслава ад яго першай жонкі— Рамана, Глеба і Барыса-Рагвалода30, пры-
29Такім чынам вынікае, што Усяслаў нарадзіўся, калі яго бацьку Брачыславу (каля 994-1044) было больш за 30 год. Гэта азначае, што ён быў даволі познім сынам, і доўгая бяздзетнасць бацькоў якраз і магла прымусіць іх звярнуцца да «волхвованмя».
30Розныя крыніцы называюць розную колькасць сыноў Усяслава: сем — Рагвалод, Раман, Барыс, Глеб, Давід, Расціслаў, Святаслаў — або шэсць (у Густынскім летапісу атаясамліваюцца Рагвалод і Барыс). Хаця Густынскі летапіс ў многім дае памылковыя звесткі, аднак у дадзеным выпадку мы схільны давяраць яго паведамленню па наступнай прычыне: у 1127 г. палачане, выслаўшы Давіда, бяруць князем Рагвалода Барысавіча — як старэйшага сына Барыса, а не як старэйшага ў родзе («па азначэнні» выключаючы пры гэтым з ліку магчымых прэтэндэнтаў Расціслава і Святаслава), пры тым, што калі меркаваць па старэйшым у родзе, імі павінны былі стаць сыны Рагвалода. Ёсць, праўда, і довад супраць: у Барыса-Рагвалода быў сын
чым верагодней, двое першых, паколькі Барыс быў малодшы з іх (гэты вывад робім на той падставе, што Глеб быў намеснікам у Мінску, які пераходзіў пазней да яго нашчадкаў, а значыць, Полацк прадзначаўся Раману, пасля смерці якога ён перайшоў да Барыса).
У Кіеве, вакол палоннага князя збіраецца апазіцыя супраць пануючага «трыумвірату», прычым у яе ўваходзіць і ігумен Кіева-Пячорскага манастыра Антоній. I калі полаўцы разбіваюць на Альце ў 65751067 г. сілы Яраславічаў на чале з ваяводам Каснячкам, кіяўляне 15 верасня пачынаюць бунт, і, разрабаваўшы княскі двор, пад уплывам агітацыі прадстаўнікоў праўсяслававай апазіцыі вызваляюць з порубу Усяслава, якога толькі што не паспелі забіць Ізяслававы воіны31. Адначасова з гарадскім паўстаннем і, магчыма, у суадносінах з ім адбываецца забойства ў Кіеве епіскапа наўгародскага Стафана.
Так вялікім кіеўскім князем становіцца, адсядзеўшы ў «порубе» замест пажыццёвага затачэння 14 месяцаў і пяць дзён, Усяслаў Брачыславіч. Ізяслаў уцякае па дапамогу ў Польшу.
Атрымаўшы вярхоўную ўладу, Усяслаў робіць пэўныя захады для таго, каб замацаваць прыхільнасць кіяўлян: забірае суд ад цівуноў у свае рукі, дае гараджанам гандлёвыя льготы, вызваляе гандаль ад княскай апекі. Але, нягледзячы на ўсе гэтыя мерапрыемствы, Усяслаў адчувае сябе ў Кіеве няўтульна. Таму калі праз сем месяцаў Ізяслаў вяртаецца з каралём Баляславам Казіміравічам711 для адваёвы ўлады, Усяслаў таемна ад кіяўлян, ноччу ўцякае з Белгародскай велікакняскай рэзідэнцыі ў Полацк.
У рэшце рэшт у Кіеў 2 мая 6577-1069 г. уваходзіць Ізяслаў. Ён карае смерцю 70 Усяслававых прыхільнікаў, многіх іншых асляпляе, зноў падпарадкоўвае гандаль велікакняскай уладзе. Наўгародскі летапіс паведамляе аб вялікім пажары на Падоле непасрэдна пасля ўцёкаў Усяслава; магчыма, гэта была частка рэпрэсій. Антоній Пячорскі ратуецца ад Ізяслававага гневу ў Чарнігаве.
Рагвалод, а наданне сыну бацькавага імені было даволі-такі рэдкай з’явай. 1 яшчэ: найхутчэй, ва Усяслава было па меншай меры дзве жонкі, паколькі апошні сын яго Святаслаў, як будзе паказана ніжэй, мог нарадзіцца толькі ў 1080-я гг., тады як першы — не пазней 1050 г. Менавіта тое, што першыя трое з сыноў Усяслава былі толькі зводнымі братамі трох апошніх, і вызначыла расстаноўку сілаў у дынастычнай барацьбе Усяславічаў.
31 Дз.С.Ліхачоў (Знанме — снла, 1983, № 4) лічыць, што забіць Усяслава Ізяславу перашкодзіла свята Узвіжання, у якое адбываліся апісаныя падзеі, таму што парушыць другі раз клятву крыжацалавання ў дзень царкоўнага свята было нібыта настолькі вялікім грэхам, што Ізяслаў не асмеліўся ўчыніць яго. Думаецца, гэта штучнае ўскладненне сітуацыі: Ізяслаў, як і іншыя князі, не надта цырымоніўся ў падобных выпадках.
Тады ж, у 6577-1069 г. адноўлены на пасадзе вялікі князь пасылае свайго сына Мсціслава на Полацк. Горад заваяваны. Праўнук Рагвалода хаваецца на радзіме сваёй маці, у важанаў. Мсціслаў робіцца полацкім намеснікам, але падазрона хутка памірае ад невядомай прычыны. Усяслаў, верагодна, на кароткі час вяртаецца, але нашчадка Рагвалода, відаць, не прызнанага самімі палачанамі, зноў выганяе другі сын Ізяслава Яраславіча — Святаполк. Цалкам магчыма, што ў Мінску намеснікам вялікага кіеўскага князя робіцца яго трэці сын Яраполк32. 3 адною толькі асабістай дружынай Усяслаў прыходзіць да водзі і пры іх падтрымцы робіць напад на Наўгародскага князя Глеба, з якім паспяхова ваяваў яшчэ ў 1066 г. Названы паход, аднак, скончыўся для Усяслава няўдачай: 23 кастрычніка на рацэ Візене ён пацярпеў паражэнне ад Глеба Святаславіча Тмутараканскага, трапіў у палон, але быў неўзабаве вызвалены (па невядомай даследчыкам прычыне).
Яшчэ праз год (6579-1071 г.) Усяслаў намагаецца адваяваць ў Святаполка Полацк33, але зноў церпіць паражэнне каля Галацічаска, на гэты раз—• ад Яраполка Ізяславіча, які і становіцца чарговым князем у Полацку. (Менавіта тады ў Кіеве і Растове пачынаюцца паўстанні валхвоў, якія М.Н.Ціхаміраў звязваў з дзейнасцю Усяслава).
Урэшце, у гэты час сам вялікі князь Ізяслаў пачынае сакрэтныя спробы збліжэння з Усяславам (ён зноў невядома як апынуўся ў Полацку), адчуваючы, напэўна, пагрозу з боку сваіх братоў-«трыумвіраў», якім абрыдла заставацца на другім плане. Гэтыя тайныя зносіны былі выкрытыя, і ў 6581-1073 г. Святаслаў Яраславіч выганяе Ізяслава з Кіева: той уцякае з жонкай і сынам Яраполкам праз Уладзімір у Польшчу34.
У канцы 70-х гадоў Усяслаў зноў робіць некалькі паходаў на Смаленск і Ноўгарад, у адказ на што Уладзімір Манамах у 1077 г. паліць Полацк і заваёўвае Друцк. Пад час вялікага княжання Усевалада Яраславіча (1078-1093 гг.) адносіны Полацка з Кіевам яшчэ пагаршаюцца. Так, у 1083 г. Манамах ваюе Мінск і не пакідае ў ім «ні чалядзіна, ні скаціны». У кіраванне Усевалада спачатку ў Друцку, a
32Меркаванне Э.Загарульскага, якое мы схільны падзяліць. Менавіта пры Яраполку, па гіпотэзе таго ж аўтара, пачынае будавацца ў Мінску храм, фундамент якога быў адкрыты пры раскопках Мінскага замчышча ў 1949 г. (Загорульскнй Э.М. Древнейшнй Мннскнй храм // Веснік Беларускага Экзархата, 1993-94, № 10-11).
33 3 дапамогай балцкіх плямёнаў эстаў, ліваў, семігалаў, латыголы (Данмлевмч В.Е. Очерк пстормм Полоцкой землм до конца XIV столетмя. — К., 1896. С. 68).
34Падзеі 1066-1073 гг. выкладаліся паводле звестак В.Тацішчава (Цыт. сач. Т. 2. С. 84-87.
потым і ў Полацку адбываецца страшная эпідэмія — магчыма, што і чума, — якая распаўсюдзілася па ўсёй полацкай зямлі і так апісаная ў «Аповесці мінулых гадоў» пад 6600-1092 г.: «бываше в ноіцм тутьн (тупат — А.Л1.), станяше по улмцм, яко человецм рнідюіце бесн. Аіце кто вылезяше нс хоромнны, хотя вндетн, абье уязвен будяше невндммо от бесов язвою, м с того уммраху, н не смяху мзлазнтк мс хором. По сем же начаша в дне являтнся на конмх, м не бе нх вндетн самех, но конь мх вмдетм копыта; м тако уязвляху людм полоцкыя м его область. Темь н человецм глаголаху, яко: Навье (нядаўна памёрлыя, вампіры — А./Ч.) бьють полочаны. Се же знаменье поча бытм от Дрютьска».
Нягледзячы на тое, што рускія летапісцы, непрыхільна былі настроеныя да Усяслава Брачыславіча, больш апавядаюць пра яго паражэнні, чым пра яго перамогі, трэба адзначыць, тым не менш, што пры гэтым князі Полацкая зямля дасягнула значнай магутнасці. Яна так і не трапіла ў залежнасць да Кіева, не згубіла сваіх земляў (толькі ў 1116 г. Орша і Копысь адышлі да Смаленска), наадварот — атрымала новыя ўладанні і пашырыла сферу свайго ўплыву. На пачатку XII ст. даніну Полацку плацілі семігалы, куроны, лівы, літоўцы; далёка ў нізоўях Заходняй Дзвіны ўзніклі полацкія калоніі Герцыке і Кукенойс.
Да часу княжання Усяслава II адносіцца і першае летапіснае ўпамінанне полацкіх епіскапаў (што сведчыць пра важкасць мясцовай епіскапіі), у прыватнасці, епіскапа Нікіфара, якога вялікі князь Святаполк-Міхаіл у 6604-1096 г. абраў рускім мітрапалітам «і наказаў яго паставіць епіскапам рускім»35. Менавіта мітрапаліт Нікіфар I назначыў у 1105 г. полацкім іерархам свяціцеля Міну, які быў далучаны да ліку святых і з якога пачынаецца датаваная гісторыя Полацкай епархіі.
І.Бунін перадае ў сваёй «Жкзнм Арсеньева» паданне «аб старажытным кіеўскім князі Усяславе... ён быў скінуты братам з прастолу, уцёк «у цёмны край палачан» і дажываў свой век «у скуднай беднасці», у схіме, у малітвах, у працах і ў «змустах памяці». Магчыма, народная легенда мае пад сабой пэўныя падставы; прынамсі, нам добра вядомы выпадкі пастрыжэння ў схіму князёў непасрэдна або незадоўга перад сконам. У любым выпадку, пра апошнія гады Усяслава Брачыславіча нам невядома нічога пэўнага. Летапіс паведамляе толькі аб яго смерці 14 красавіка 6609-1101 г.
35 Татшцев В.Н. Цыт. сач. Т. 2. C.109.
Сярод навейшых гісторыкаў даволі распаўсюджаны погляд, адпаведна з якім Усяслаў быццам ба праводзіў палітыку нейкага пагаднення Хрыстовай веры з язычніцкімі забабонамі, і нават — меркаванне, як бы князь гэты вярнуўся да язычніціва. Крыўдная для кожнага хрысціяніна мянушка Чарадзей, што была дана Усяславу варожа ставячымся да яго летапісцам, устойліва, хоць і зусім беспадстаўна замацоўваецца за гэтым вялікім полацкім князем. Але домыслы пра язычніцтва Усяслава, акрамя фразы «Слова пра паход Ігаравы», нічым не пацверджаныя, абвяргаюцца не адным толькі фактам узвядзення пры Усяславе Брачыславічы велічнага Сафійскага сабору — хоць, здаецца, было б дастаткова і аднаго гэтага, — але і прыведзенай вышэй легендай аб пастрыжэнні Усяслава перад сконам і нарэшце тым, што дзеці яго былі выхаваныя ў хрысталюбным звычаі, які яны і перадалі сваім чадам, — усяму роду, што даў міру не аднаго святога падзвіжніка набожнасці. Але пра тое — пазней.