• Газеты, часопісы і г.д.
  • З неапублікаванай спадчыны Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў Аляксей Мельнікаў

    З неапублікаванай спадчыны

    Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў
    Аляксей Мельнікаў

    Выдавец: Чатыры чвэрці
    Памер: 592с.
    Мінск 2005
    136.2 МБ
    «ЛІСТ ПАНА ЦЫПРЫЯНА КАМУНЯКІ, ШЛЯХЦІЦА СМАЛЕНСКАГА, ПІСАНАГАДА ПАНА ПІЛІПА АБУХОВІЧА, ВАЯВОДЫ СМАЛЕНСКАГА» 6 ліпеня 1655 г. У 1654 г. Аляксею Міхайлавічу здаўся Смаленск, які да таго часу ужо 100 год пераходзіў з рук у рукі. Іронія: паслаў слугу даведацца пра здароўе Абуховіча, але не ведае, як яго тытулаваць. Абвінавачанне Абуховіча ў дасылцы «карточек» да Масквы (прыпамінае лёс Осцікаў у 1580 г.), хабарніцтве («трыста подвод под одну постель Москва дала»); развенчванне ваеннага таленту («колм б дотуль Вашмость пнсаром быв, то б чоловеком слыв», «заблудмвся розум, як коза по лесе»), Ад непасільных падаткаў мужыкі уцякалі, «як вераб’і з веніка». Чуткі пра Абуховіча, што ён
    мусіць адказваць на сейме за здачу Смаленска; «Ктось побрэднл, якобы Вашмосці воеводство Краковское король Его Мнлость в нагороду Смоленска мае датн: боятся ляхм вельмн, штобы Твоя Мнлость венгром оных не продав».
    Камуняка асуджае факт здачы Смаленска, высмейвае польскі гарнізон, але настроены, найхутчэй, прамаскоўскі. Гратэск. Фальклор. Аналіз стылю, лексікі, фактаграфіі, нават узроўню выкарыстанага фальклору паказвае, што «Прамова Мялешкі» напісана кімсьці з вышэйшага слою феадалаў (праваслаўных), у той час як «Ліст да Абуховіча» — кімсьці з дэмакратычнага стану (мова раёшніка, які цяжка падрабіць).
    «КАЗАНЕ РУСКЕ». Травестацыя-пародыя на біблейскі сюжэт аб стварэнні свету; не на Біблію, а, як сведчыць і назва, на пропаведзь не вельмі адукаванага (па гістарычных прычынах) праваслаўнага святара да неадукаванай паствы. Бог «под небесы сотворыв птакн: вороны, сорокн, крукн, кавкм, вороб’м м цецеры. На землм сотворыв свннн, коровы, волы, медведм н вовчыска; также сотворыв лнснцы, горностам, коты, мышы н нншыя прэўцншные зверата. К побудовав мм Господ рай, плотом моцным огороднл м полацю его подперл. Тамжэ насеяв дубнны, грабмны, лешчыны, ольшыны, в огородах насеяв своклы, рэпы, рэдкн, морхвн, пастэрнаку м нншого хвасту н дэрэва. Н ходнт собе Господ, гляднт, штоб якое порося не вылезло». «Аж там свмнм морков выкопалн, вороб’н просо выклювалн, зайцы шчэпы поломалн. Разсерднлся Господ н, не знаючы, што далей чыннцн, ходмт собн от стйны до стнны, от кута до кута; аж надыбав глмну м взявся тую глнну як лепнць, так лепнць, улепнв рукн, улепнв ногм, улепнв голову з очыма н, улепмвшы чоловека, крыкнет на него: Адаме, встань! аж Адам як на тое встав». Наказвае «счобы жона послушна була, счобы ся мужыка бояла. Казав жэ мм Господ у раю есцм свеклу, рэпу, рэдку, морков, слмвкн, грушкн, яблыка м померанчы; оно мм одного дерева заказав есцн. Што ж чыннт Эва, сука незбожная: не выцерпмла собе з лмхом н заказу не слухала, шчоб ей тяжкое велнкое лйхо порвало; урвала яблыко, з’ела й Адамовм агрызак дала», за што Бог наказаў ім «паншчыну робнцн», напусціў «орду, татаре, туркн, жыды й тые нечмстые ляхн». Запісана на поўначы Палесся ў 1697 г.
    «ГРАМОТА ПНСАНАЯ ДО СВ. ПЕТРА» (друг. пал. XVII ст.; захавалася ва ўрыўку). Пародыя на жыційна-пацерыковую літаратуру з яе аскетычным пафасам. Просьба «одвернему Царства Небесного» пусціць у рай Ярмолу Цюхая. «Ознаймем тобе, светы Петрэ, што тых простых часов стало се. Преставнл се з сего света на он свет
    раб Божы Ярмола Аханцевмч Цюхай, который мешкал подле цэрквн свентого Фудора м светое Mapun. Н был то чоловек вельмм набожны, што все около цэрквм воробе мётлом оганял. У долгом кожуху баранём без поеса н без нагавнц ходзнл, бороды п головы ннкак не часал, носа ннкак не уцерал, тылько языкем лмзал, нохцм не обрэзывал, чоботы, чэрэвмкн дзёгцеммазывал, чоснак, цыбулю, рыбу гннлую, плюсквы с подлеву, грох з недведзем огонэм вельмм рад едал, горэлку квартою брахусовском духом пмял, у соботу на злость ляхом ворон, сорок м мяса пожывал, ляхов м веры нх окаянное, как шатана, ненавндзел, говейно твое, светы Петрэ, шэсць недзель твердо посцнл. Н ты, светы Петрэ, за таковые его свентые дзела штоб есм его до Царства Небесного пусцнл! Паклмсьбы то не учыннл, а сего раба Божэго до Царства Небесного не пусцнл, ведай жэ ты о то, што мы твоего посту не будзем посцнць...» У адрозненне ад «ахоўнай граматы», складзенай віленскімі езуітамі з выпадку смерці Ярмулы Златовіча (1635), «Пнсьмо» мае не антыправаслаўную афарбоўку, a накіравана супраць рэлігійнага крывадушша.
    «РЕЧЬ РУСННА» (сяр. XVIII ст.). Свет — жорны, куды Бог сыпле людзей; аднаму толькі «от шелухм отодраться, другому на крупу содраться, третьему на муку стереться, четвертому в пыль перетереться, а нному м вовсе выскочнть»; швагер апавядальніка «в весну голодную... так стерся, смялся, што аж за горою завонял», a пан Станкевіч з-пад Радашковіч не згубіўтады нават «шелухм». Каша, звараная з такой крупы, не пайшла на карысць Богу, бо чорт адразу кінуў туды галаўню — «веру схмзматнцкую».
    «РЕЧЬ РУСННА О РОЖДЕСТВЕ ХРМСТОВОМ».Травестацыя Евангелля ад Лукі.
    «КАЗАНЕ РУСКАЕ СХНЗМАТЫЧНАЕ» (Віцебшчына, у наваколлі Маркава манастыра). «Пойдзём в сад, поднесём глазы, аш свет прэмудры побачыш: яблыка здрадные м глазом ммлые. Нарвнш его, скушай, аш горкаё н чэрвяк в нмм, аднак людзм главы подымают, как солецы солоные. Прысматрыцеся цяпер людзём, так здрадная дзевмца, чорнобрывая, краснаго лмца, на голове, как звезды, зяют, сарафан богатой, нагрудннк золотом вышыт, шыя полна коралёв, рубашка шолковая, башмакм дорогме, ей-ей здрадная девнца», якой здавалася, але аказалася ўнутрана спустошанай Агата Скарынкава, якая прад смерцю завяшчала Маркаву манастыру разам з галавой і іншыя часткі свайго цела: «Прысматрыцеся панм нашой Агаце, Скорынкавэй жоны: какая спажа была, вот лм в нашой цэрквм православной прэстол выставнла, давала доволно кушат говядмны, блмнов м внна. Аставнла дерэвянные дворы м клетм богатые, оста-
    вмла шляпы мз меха соболмного...Сама как цвет цвмтушчы, всякмм глазом людзкмм на поглят была здрадная». Слава, багацце, прыгажосць пройдуць, застануцца добрыя справы, якія праславілі Пятра I, «второго Соломона».
    ЖЫРОВІЦКІЯ ШКОЛЬНЫЯ польска-беларускія АРАЦЫІ 17501760-х гг., захаваліся ва ўрыўках. Супраць прадажнасці і глупства шляхты: адзін аддае перавагу таму, каб «як пса, патапіць сына», чым аддаць яго вучыцца. Адзін з «аратараў» пан Дамасядзелаўскі выступае супраць выбару на пост маршалка Цаховіца, «бо як ягомасць Айчызнай кіраваць, Рэчы Паспалітай садзейнічаць будзе, калі убогага шляхціца не толькі не прымае са спачуваннем, але пры любой нагодзе зараз жа з крыкам і шумам нават з падвор’я свайго гоніць. Калі ўспамінаю пра гэта, баляць мае вантробы. Няма ў пана Цаховіца ніякай добрасумленнасці»; калі ж Дамасядзелаўскі атрымаў хабар, адразу аддаў голас за Цаховіца.
    «ТОРБА СМЕХУ» К.ЖЭРЫ.
    Літаратура Барока
    Прадпасылкі: Рэч Паспалітая ў XVII ст. — другая па велічыні дзяржава Еўропы (каля 1.000.000 кв.км.), 40% палякаў; з сяр. XVII ст. — скарачэнне тэрыторыі, заняпад. Шведы 1655-1656 гг., руска-польская вайна 1654-1667 гг.; дынастычная інтрыгі ўцягнулі Рэч Паспалітую ў Паўночную вайну пач. XVIII ст. Дэмаграфічныя страты ў войнах 1648-1667 гг. — 48%, Паўночнай — 35%. На польскім троне саксонскія каралі Аўгуст II і Аўгуст III; дваранская дэмакратыя, Польшча «трымаецца беспарадкам». Паланізацыя, каталіцызацыя. Літоўскі сепаратызм: К.Сапега «Маніфест да Бога, свету і айчыны» (1699); «Літоўская пастанова» (1700), спаленая публічна. Заняпад філасофіі, схаластыка, вальнадумства (К.Лышчынскі, 1634-1689).
    Расчараванасць, дэкаданс; эстэтыка няправільных ліній, пачварнасць. Барока ўзнікла ў рамках пампезнай, пышнай (у адрозненне ад прастаты Рэфармацыі) Контррэфармацыі (1717 г. — тайны «Праект аб знішчэнні аб’яднанай Русі» — «каб рускі абрад, праціўны рымскаму, знішчаўся або пагардай або праследаваннем, або іншымі, больш дзейснымі, сродкамі»; разам з тым прыніжэнне католікамі уніятаў і ганенне на пратэстантаў), але было шырэй за яе (развівалася ў праваслаўным, уніяцкім і пратэстанцкім асяроддзі; надкласавы, інтэрнацыянальны стыль, які ахопліваў архітэктуру, моду, мэблю, жывапіс і г.д.: гэта мастацкі напрамак). Барока звяза-
    на з Рэнесансам (праз маньерызм?) і класіцызмам. Рэнесансавая гармонія недастатковая для апісання ўсіх складанасцяў чалавечага быцця; натуральная гармонія Рэнесансу саступае месца метафізічнай гармоніі барока (разам з тым барока не толькі адмаўляла, але і працягвала Рэнесанс). Рэнесанс абвяшчаў антрапацэнтрызм, eapo­Ka — тэацэнтрызм; Рэнесанс — рацыяналізм, барока — ідэалізм, містыка, схаластыка; Рэнесанс — аптымізм гармонія цялеснага і духоўнага, барока — песімізм, супярэчнасць душы і цела, прывязанасць да зямлі і імкненне да Бога, прага справядлівасці і сумненні ў яе існаванні; грамадскі ідэал — не гуманіст, а «рыцар хрысціянства», анархічны «сармат»(«сарматызм» Мялешкі?), кансерватар; своеасаблівы «барочны гуманізм». Новы тып светаўспрыняцця — новы мастацкі стыль: адзінства фантастыкі і навукі, логікі і пачуцця; шырокі арсенал рытарычных сродкаў, гатовых формул і формаў; афектацыя, знарочыстая складанасць, пышнасць, напружанасць, дынамізм; кантраснасць, стэрэаскапічнасць, дыялектычная супярэчнасць (у барока ўсе з’явы маюць сваю антанімічную пару); сінтэтызм жанраў; рознаўзроўневасць барока (неізаляванасць узроўняў, саюз кніжных элементаў з фальклорам такі цесны, што аўтарскі твор прымаецца за народны); адраджэнне барокам многіх тэм мастацтва Сярэднявечча («барочны гатыцызм»). Інтэнсіфікацыя ўзаемадзеяння літаратур; полілінгвізм («макаранічнасць» нізкага барока); польская літаратура як праваднік барока ў Беларусі і Масковіі.
    Мацей САРБЕЎСКІ (1595-1640) — тэарэтык барока. Вучоба ў Рыме, выкладанне рыторыкі ў Полацкай езуіцкай калегіі; прафесар Віленскай акадэміі. Трактаты «Аб паэзіі дасканалай, або Вергілій і Гамер» (9 кніг), «Аб павучальнасці і дасціпнасці». Прыгожае не існуе ў аб’ектыўным свеце, яго вытокі — у душы творцы; як стваральнік новай, незалежнай ад прыроды рэальнасці (мастацтва — антырэальнасць; чым далей мастак ад рэальнасці, тым лепш; таму мастак не павінны быць верны ісціне: дастаткова стварыць «знак», эмблему, імітацыю), паэт упадабняецца Богу. Навука, дадзеная апасродкавана — «гэта душа, самая ісцінная і дасканалая сутнасць, сапраўдная мэта і галіна паэтычнага мастацтва»; ісціна павінна быць пададзена «мзоіцренно», схавана ў змесце твора, «у якім сумма ведаў, выкладзеная непасрэдна, — гэта толькі вонкавая заслона, якая нічога не значыць, накшталт таго, як некаторыя маюць звычку засланяць карціну, намаляваную на меднай пласціне, альбо сам алтар недарагой выявай на палатне, каб яна не пылілася»(перавага формы над зместам, фармалізм барока). Нягледзячы на вонкавы беспарадак твора барока (адарванасць частак адна ад адной, рэзкая змена мастацкай мовы, неапраўданае спалу-