З неапублікаванай спадчыны Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў Аляксей Мельнікаў

З неапублікаванай спадчыны

Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў
Аляксей Мельнікаў
Выдавец: Чатыры чвэрці
Памер: 592с.
Мінск 2005
136.2 МБ
1627 г. — «Апалогія» (напісана пад маскай праваслаўнага іерарха), захавалася ў польскім перакладзе з прыпіскамі Касьяна Саковіча; вырачэнне ўсіх ранейшых твораў, асуджэнне С. Зізанія, Хрыстафора Філалета. Бурная рэакцыя (Андрэй Мужылоўскі «Антыдотум»), Таемны пераход у унію. У 1628 г. адракаецца ад «Апалогіі», выступае супраць уніі на Кіеўскім саборы; «Пратэстацыя»; пакідае Кіеў. 1629 г. — «Экзэтэзіс» (аб «ерасях» у Праваслаўнай Царкве), «Парэнэзіс». 3 16 твораў 6 супраць праваслаўя.
Памёр 27.12.1633 г. у Дзерманскім манастыры ў сане ўніяцкага архіепіскапа.
Літаратура:
Кортмсцнй Войцех. Widok potyczki wygraney... Meletiusza Smotryskiego Wilno, 1634
Суша Якуб. Saulus et Paulus Ruthenae... Romae, 1666.
Короткмй В.Г. Творческнй путь Мелетмя Смотрнцкого. Мн. 1987.
Сільвестр Косаў, Ісайя Трафімавіч Казлоўскі
Вучыліся ў Вільні, за мяжой, па звароце прынялі манаства, жылі ў Вільні, Львове, Кіеве.
У 1634 г. КОСАЎ выбраны пасля смерці Іосіфа Бабрыковіча епіскапам Магілёўскім і Мсціслаўскім; у 1647 г. пасля смерці П.Магілы выбраны Кіеўскім мітрапалітам; памёр у 1657 г. Аўтар «Надгробнага слова І.Бабрыковічу», «Дндаскалмн о 7 сокраментах», павучанняў і пасланняў; жыцій Кіева-Пячэрскіх святых з гісторыяй хрышчэння Русі, храналогіяй кіеўскіх мітрапалітаў, заўвагамі і тлумачэннямі.
КАЗЛОЎСКІ служыў рэктарам Кіеўскай калегіі, быў першым доктарам багаслоўя; памёр у 1638 г.
Афанасій Філіповіч
Hap. каля1595 (1597?) у небагатай праваслаўнай сям’і. Пачатковая адукацыя — ў брацкай школе; потым, магчыма, — Віленская езуіцкая калегія. У 1620 г. заўважаны гетманам І.Сапегам; 7 год служыў «інспектарам» у Івана Лубы (сына Ілжэдзмітрыя Міхаіла Лубы). Каля 1627 г. — пострыг у Віленскім Св.-Духавымманастыры; Куцеінскі манастыр пад Оршай, Межыгорскі манастыр пад Кіевам. 1632 г. — Вільня; іераманах; з 1633 г. — намеснік ігумена Дубойскага манастыра пад Пінскам. У 1636 г. Альбрыхт Радзівіл выганяе адтуль брацію; Купяціцкі м-р, сяброўства з Макарыем Токараўскім. Збор ялмужны; відзеж Купяціцкай іконы; у Маскву. У Слуцку адбіраюць універсал; рэкамендацыйныя пісьмы ў Іаіля Труцэвіча, цудадзейны пераход граніцы. Сакавік 1638 г. — у Маскве; запіска цару, прыняты ў Пасольскай ізбе; 16.06.1638 г. — Вільня, Купяцічы. У 1640 г. становіцца ігуменам брэсцкага Сімяонаўскага манастыра; у Брэсце ўсе 10 храмаў забраны на унію (толькі ў 1632 г. вернуты Сімяонаўскі, а ў 1633 г. — Ражджаства Багародзіцы); пошук «Фундацый». 1641 г. — вальны сейм (голас ад абраза — астралогія!); 13.10 — прывілей на будаўніцтва брацкага дому, не ратыфікаваны Радзівілам і Трызнам. 1643 г. — сейм, прамова 10.03, арышт; уцёкі; суд у Кіеве, тлумачальная запіска; вернуты святарскі сан. Шукае падтрымкі ўМікалая Сапегі, едзе ў Кракаў; сустрэчы з кн.Львовым; справа з Зычэўскім, вяртанне ў Брэст. 1645 г. — перад адкрыццём сейма арыштаваны, адпраўлены пад канвоем у Варшаву ў якасці заложніка за Лубу. «Фундамент непорадку Костела Рымского», «Порада побожная», «О фундаменте Церковном», «Прмготовленне на суд». Правакацыя да ўцёкаў; каралеўскі загад выпусціць Афанасія і адправіць пад нагляд П.Магілы; зняволенне, юродства. Смерць П.Магілы ў 1647 г.; Луцкі епіскап Афанасій Пузына забірае Філіповіча. 1648 г. — бунт Хмяльніцкага; смерць Уладзіслава; данос капітана Шумскага, арышт, катаванні, забойства 05.09.1648 г.
«ДЫЯРЫУШ»; эпіграф з Пс.104. Выкрыццё уніі; праклён уніятам; параўнанне уніятаў з Ізмаілам, Каінам; ерась рымскіх папаў; заснаванне Рымскай Царквы на камені, а не на Пятры; апісанне здзекаў над праваслаўем. Дакументы, пісьмы, вершы.
Літаратура, тэкст:
Коршунов А. Афанаснй Фнлнпповмч (жмзнь п творчество). Мн.,1965.
Макарый Токараўскі
Нар.каля1605 г. у Оўручы; Оўручскі манастыр Успення Багародзіцы. 1625 г. — Купяціцкі манастыр; з 1630 г.—іерадыякан, з 1632 г. — іераманах. Сяброўства з Філіповічам. У 1640 г. — першы ігумен Камянецкага (пад Пінскам) Увядзенскага манастыра (аплот праваслаўя, школа). Каля 1659 г. — Чарнігаўскі архіепіскап Лазар Барановіч пастаўляе Макарыя ігуменам Оўручскага Успенскага манастыра; нападкі уніятаў на манастыр, Макарый угаворвае манахаў не пакідаць жытла. Аблога манастыра татарамі, якія прынялі брацію за ратнікаў. Дыспут аб веры: «Няма зносін святла з цемрай... пакуль будзе стаяць свет». 1671 г. — палякі захапілі манастыр. Пісьмы Барановіча; прабыванне ў Кіева-Пячэрскай Лаўры. Архімандрыт Канеўскага Успенскага манастыра (ацаленні, пакаранне суддзі-хабарніка, настаўленне непаслухмянага сына); знаменне: навальнічная хмара над манастыром. У 1678 г. туркі з Юрыем Хмяльніцкім захопліваюць манастыр; пакуты і забойства 7.09.1678 г.. Службу і жыціе (?) напісаў Захарыя Карніловіч.
Літаратура:
Мельннков А. Путь непечален: Нстормческне свндетельства о святостм Белой Русн. Мн., 1992.
Мемуарная літаратура
У другой палове XVI ст. традыцыйнае летапісанне спыніла развіццё (індывідуалізацыя мыслення прывяла да індывідуалізацыі літаратуры; мемуары — «індывідуалізаваны» летапіс або хаджэнне, немагчымыя для эпохі калектыўнай свядомасці); хранографы, мемуары, сямейныя дзённікі пісаліся па свежых слядах. Алітаратурванне дзелавых запісаў: дыярыушы-пратаколы сеймаў.Творцы мемуараў — шляхта.
ДАНЯСЕННІ ФІЛОНА КМІТЫ-ЧАРНАБЫЛЬСКАГА (1530-1587), аршанскага старасты, пасля ваяводы Смаленскага; адносім да мемуарнай л-ры ўмоўна. Перапіска з членамі каралеўскай рады, сакрэтныя данясенні аб прыгранічным жыцці (паведамленні шпіёнаў з-пад Смаленска), ваенных дзеях, намерах Івана Грознага пасля смерці Сігізмунда 11 (1572) і уцёкаў Генрыха Валуа (1574), прамаскоўскія настроі, магчымасць вылучэння на трон Івана або Фёдара, сакрэтныя перагаворы. Памфлет? містыфікацыя? у апісанні прыёма Грозным крымскага хана. Пасланне-прывітанне Валуа і яго характарыстыка пасля ўцёкаў. Крытыка магнацкай вярхушкі ВКЛ!
Прыватныя пытанні (просьба аб адпачынку). Побыт шляхты. Бытавая лексіка, фальклорныя элементы: «Колм топмлм, топор давалн, а выплывшм нм топоршца», «Н кашм не хочу, н по воду не мду», «Прото як овца: где т болш берет волк, тем оне дальше за нмм мдут».
ФЁДАР МІХАЙЛАВІЧ ЕЎЛАШОЎСКІ (1546-1616), падсудак наваградскі, пратэстант. Пачаў мемуары на старабеларускай мове ў 1603, маючы запісы за папярэднія 40 год. Арыгінал захаваўся не ў поўным аб’ёме; запісы перарываюцца 1604 г.. Пагадовая форма, тыповая для летапісаў. Мэта напісання — даць прыклад дзецям. Нар. у Ляхавічах, вучыўся рускай, польскай, яўрэйскай грамаце; матэматыка, справаводства, юрыспрудэнцыя — самаадукацыя. Служыў пры дварах магнатаў. Юрыст-адвакат, браў удзел у складанні «Трыбунала» 1586 г. Падсудак з 1592 г. Удзел у Лівонскай вайне. Добра вядомы Сігізмунду Аўгусту і Стафану Баторыю. Налівайка ў Слуцку ў 1595 г. Бытавы каларыт, дэталёвасць: відзеж вогненнага чалавека, сон аб Мантуі, яго сын Якім пасля служыць у князя Мантуанскага; пярун спаліў замак, моцны вецер і мароз; гвалтоўная смерць Мікалая Тлухоўскага — ворага Ф.Еўлашоўскага, ідэалізаваная характарыстыка жонкі Ганны Балатоўны, нягледзячы на яе «рускую» веру. Разам з ідэалізацыяй феадальнай знаці, асабліва патрона Ф.Еўлашоўскага — «слупа панства Лнтовскаго» М.К. Радзівіла (якому служыў 30 год з 1572), выкрыццё злоўжыванняў: забойства ў 1580 г. Уладзіміра Забалоцкага. He закранаў пытанні высокай палітыкі. Патрыятызм.
БАРКАЛАБАЎСКІ ЛЕТАПІС, напісаны жыхаром Баркулабава ў 1599-1608 гг. Успаміны пра перажытае: бура 1572 г., голад. Бытавыя падрабязнасці: хрышчэнне Сціркі. Бясчынствы ў Магілёве С. Налівайкі, яго смерць, запарожскія казакі-марадзёры. He праяўляе асаблівай цікавасці да грамадскага жыцця: падрабязнае апісанне Брэсцкага сабора 1593 г., не звяртае ўвагі на сабор 1596 г. Самазванец «Дзмітраш» (1607). Прыводзіць тэксты дакументаў. Недакладная храналогія.
«ДЗЁННІК ПАДЗЕЙ, ШТО АДНОСЯЦЦА ДА СМУТНАГА ЧАСУ» (1603-1613, польск.мова) мазырскага харунжага Іосіфа Будзілы. «Летопнс» ад з’яўлення самазванца да разгрому інтэрвенцыі МінінымПажарскім. Апавяданне самога Будзілы з 2.09.1607 г. — часу з’яўлення другога самазванца («Тушынскага вора»), Голад у стане інтэрвентаў у Крамлі.
«ДЫЯРЫУШ» САМУІЛА МАСКЕВІЧА (польск. мова): небагаты шляхціц, індэферэнтны да рэлігіі. Польская інтэрвенцыя. Спачатку пагадовыя запісы, з 1604 г. — разгорнутае сюжэтнае апавяданне.
Ствараўся на аснове ўспамінаў. Апісанне аблогі палякамі Смаленска; ухвальны водзыў аб Міх.Шэйне. Перамога над рускімі ў Клушынскай бітве 1610 г., якая адкрыла шлях на Маскву, бяздарнасць Дзм.Шуйскага. Уражанні ад Рыгі, Вільні, Варшавы, Львова, Кракава, асабліва ад Масквы (даецца яе апісанне). Рускае сялянства, яго адносіны да інтэрвентаў.
«ДЫЯРЫУШ» за 1643-49 гг. БАГУСЛАВА КАЗІМІРА МАСКЕВІЧА (польская мова), у копіі XVIII ст. Маскевіч нар. каля 1625 г., выхоўваўся ў езуітаў. Удзельнік карных экспедыцый Іераміі Вішнявецкага супраць Хмяльніцкага (бой з казакамі, расстрэл уцякаючых KasaKa^ палонных — на кол). Жыццё двара Вішнявецкага, «парадкі» ў войску. Падаўленне паўстанняў у Мазыры, Рэчыцы, Бабруйску. Дробныя выпадкі: ледзь не забіў яўрэя.
«ДЫЯРЫУШЫ» сямейства АБУХОВІЧАЎ (напр.Піліпа-Казіміра 1630-1654 гг. супраць нац.-вызваленчага руху, ухваляў разгром кальвіністаў у Вільні ў 1640 г.).
«ДЫЯРЫУШ» АДАМА КАМЕНСКАГА-ДЛУЖЫКА (польск.-старабел.мова, копія XVIII ст.). 1657 г. рускі палон. Апісанне Соль-Вычагодска, Салікамска. Язычнікі-вагулы, асцякі, тунгусы. Вяртанне ў ВКЛ.
УСПАМІНЫ ЯНА ЦАДРОЎСКАГА (польск.мова, 1637-4.04.1682). Нар. у 1637 г. у сям’і грамадскага дзеяча Яна Цадроўскага; вучоба з братам-блізнюком у Крулявецкім, Кракаўскім ун-тах; з 1637 г. — служба ў Багуслава Радзівіла, са сваім патронам падарожнічаў у 16381639 гг. па Германіі, Даніі, Галандыі, Францыі, Італіі, Англіі. 1638 г. — вучоба ва Утрэхцкім ун-це. 1641 г. — небяспечная паездка ў Галандыю. У час руска-польскай вайны 1654-1667 гг. быў пасланы мінскай шляхтай да цара Аляксея са скаргай на ўціск маскоўскіх ваявод. 1658 г. — удзел ва ўзброеным выступленні; шукае ратунку ў Слуцку; быў пасланы ў Маскву для тлумачэння прычын паўстання. Неаднаразова выбіраўся дэпутатам на сеймы. Шлюб яго і яго маці, смерць айчыма, смерць дачкі Кацярыны, другой жонкі; нашэсце мышэй, голад. Пагром 1682 г. езуітамі кальвіністаў у Вільні.