З неапублікаванай спадчыны Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў Аляксей Мельнікаў

З неапублікаванай спадчыны

Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў
Аляксей Мельнікаў
Выдавец: Чатыры чвэрці
Памер: 592с.
Мінск 2005
136.2 МБ
Літаратура, тэксты:
Беларуская літаратура і літаратуразнаўства (міжвузаўскі зборнік), N9 (Эпітафіі).
Порецкнй Я. Соломон Рысмнскнй. Мн., 1983.
Францыск Скарына
Біяграфія. Францыск (Георгій) Скарына (Скарыніч): праблема імені. Скарыніч — сацыяльнае паходжанне. Час нарадж.: 148590 гг.; Шчакаціхін— зацменне 6.03.1486 г.; знакі шаляў-сузор’е(?) і Меркурыя-серады(?); 10.10.86 г.(?) Адукацыя — у бернардынаў (1498?). 1504 г. — у ліку 8 юнакоў з полацкага епіскапства — у Кракаўскі універсітэт; бакалаўр, магістр 1506 г.; 1507 г. — пісец дацкага караля? 1512 г. — Падуанскі універсітэт; у храме св.Урбана дапушчаны да іспытаў бясплатна; доктар. Кракаў? 1517 г. — Прага; віленскі бургамістр Якуб Бабіч, радца магістрата Багдан Онькаў.Юрый Адвернік. 1517-1519 гг. — 23 кнігі Бібліі з 50+27. 1520 г. — вяртанне ў Вільню (у Вроцлаве пакінуў частку шрыфтоў у заклад; старонкі яго кніг — у справах гарадской пракуратуры). Друкарня ў доме Бабіча. 1526 г. — Вітэнберг (цэнтр Рэфармацыі), Лютэр, Меланхтон? Брат Іван памёр у 1529 г.; крэдыторы; смерць Маргарыты — судовая справа з родзічамі. Кёнігсберг — Альбрэхт Гагенцолерн; улетку вяртаецца ў Вільню. 1530 г. — пажар; шукае апекі ў епіскапа Яна; робіцца яго сакратаром і лекарам. 1532 г. — арышт крэдыторамі Івана; 24.05.1532 г. — «імунітэт» Жыгімонта Старога. Паводле непацверджаных звестках папскага нунцыя, няўдала разгортвае друкарскую справу ў Маскве; кнігі спалены. 1535 г. — медык і батанік Фердынанда Габсбурга ў Градчанах. Памёр да 1551 г. (спадчына — Сімяону Русу).
Выдавецкая дзейнасць. Прага: 06.08.17 г. — Псалтыр; 10.09.17г. — Іаў (верш.); 06.10.17 г. — Прытчы; 05.12.17 г. — Ісус Сірахаў; 02.01.18 г. — Песня песняў; 19.01.18 г. — Прамудрасць; 10.08.18 г.—4 кнігі Царстваў; 20.12.18 г. — Ісус Навін; 09.02.19 г. — Іудзіф; 05.12.19 г. — Суддзяў; 1519 г. — Быццё, Зыход (верш), Левіт, Лічбы, Другазаконне, Данііла, Плач Іераміі, Эсфір (верш), Руф. Усяго 23 кнігі аб’ёмам амаль 2.400 стар.; 22 прадмовы, больш за 25 «сказанняў» (апісальнага характару), больш за 60 пасляслоўяў.
Вільня: 1522 г. —Малая Падарожная кніжка: Псалтыр; Часаслоў (Іерусалімскі статут); Акафіст і Канон Гробу Гасподню; Акафіст і Канон Архістрацігу Міхаілу; Акафіст (імянны акраверш) і Канон Іаану Прадцечы; Акафіст і Канон Багародзіцы; Акафіст (азбучны акраверш) і Канон свв.Пятру і Паўлу; Акафіст і Канон св.Мікалаю; Акафіст і Канон Крыжу Гасподню; Акафіст (імянны акраверш) і Канон Ісусу Хрысту; Шасцідневец (Іерусалімскі статут); Канон пакаяльны; Саборнік (святцы, Пасхалія, пасляслоўе); хутчэй, аднак, гэта асобныя выданні; 1525 г. —Апостал.
Падрыхтаваў, а магчыма, і выдаў: 2 кнігі Параліпаменан, 2 кн. Ездры, 2 кн. Макавеяў, кн.Нееміі, Тавіта, найверагодней — прароцтва Іераміі (хаця гэтыя кнігі не захаваліся, але яны згадваюцца ў прадмове да ўсёй Бібліі).
Прынцыпы выдання: друкаванне ў традыцыях выбарачнай перапіскі, пералік кніг Ветхага Запавету (прадмова да Быцця), адсутнасць рымскай і пратэстанцкай дагматыкі, выданне Часаслоўца па статуту Іерусалімскай Царквы, раздзяленне Псалтыра на «кафізмы» і «славы», а Апостала — на «зачала» указвае на праваслаўную традыцыю і канфесійную прыналежнасць (гэтаму супярэчыць еўрапейскі адлік гадоў ад Нараджэння Хрыста). Мова выданняў: беларуская рэдакцыя стараславянскай і стараславянская адаптаваная (Псалтыр, Апостал). Тлумачэнне словаў «на боцех»(адпаведна, гэта не пераклад); мова Францыска — стараславянская ў той меры, у якой ён яе ведаў. Прадмовы і пасляслоўі. Мастацкае афармленне кнігі: спалучэнне заходняй і ўсходняй кніжных традыцый.
Філасофія. Дыдактычныя развагі на антрапасофскую тэму, абмежаваныя рамкамі зместу біблейскай кнігі. Хрысціянскі гуманізм: «Что непослушанмем первый Адам утратнл, то терпенмем вторый Адам навратмл, егда на кресте за нас внсяй...» (Ісус Навін; пар. з хрысталогіяй Афанасія Александрыйскага: «Логос облекся в тварное тело, чтобы мы моглм в нем обновнться м обожмться», «Он соделался человеком, чтобы в Себе обожнть нас»). Павел — сімвал абранства: «Пак лм тм ся любпть розуметм лонку, онаже ўчнт з доводом розознатм правду от крмвды, чтн... посланмя св.ап.Павла» (на ўсю Біблію.). Урэшце, выказвае традыцыйны погляд на Біблію як на універсальную крыніцу ведаў: «Всяко пмсанне Богом водхненое полезно есть ко ученмю м ко облмченню м ко наказанмю правды» (пар.акад.А.М.Панченко: «Кніга — неадчужальная маёмасць, і не столькі чалавек валодае кнігай, колькі кніга валодае чалавекам. Кніга — умяшчальня вечных ідэй. Нельга лічыць, што вечныя ідэі могуць запаўняць сотні і тысячы тамоў. У такім выпадку гэта будзе ўжо не мудрасць, а «суемудрме»). Мудрасць Бібліі — экзаі эзатэрычная (кніга Быцця, пачатак і канец Іезекііля, Песня песняў — гэта прадмет веры, недаступны розуму); у Бібліі раскрыта і Боская (Саламонава), і натуральная (Арыстоцелева) мудрасць. Любоў да Бога: «Чтучм Е, Его мнловалн, Ему служмлм м вОн вероваля, м ктому совершенные нравы м добрые дела чнннля». Дасканалы нораў — жыць «в боязнн Божмей м в терпенмн». Павел «моляй... яко ся ммают соблюдатм ко старшмм свонм, ко равным м ко младшмм, нмкому зла
за зло воздаюіце», «незгода бо царства разрушает». Асноўны маральны закон — «чнннтм нным всем, что самому любо есть от нных всех», «возлюбнтм блмжнего своего яко сам себе», «се бо есть закон м пророцп» (Другазак.); «Найболей любовь ко всмм да соблудает, еже есть совершена над все мные дарованмя, без неяже нмчто проспешно есть. За тым вера, тажде надежда». Маральныя прынцыпы, спавяданыя Ф.Скарынам, тычацца ў асноўным знешняга боку чалавечых узаемаадносін: жыць «во деланнн рукамм свонмн», «отлучатм от себе таковых, еже суть безчпннм к празднуюіце...м кто не хоіцет делатм да не яст м к делу прнставлен да будет», «спомогаюіде друг друга co всякою любовню». Узаемаадносіны рэгулююцца законам, які павінен быць «почтнвый, справедлмвый, можный, потребный, пожнточный подле прмроженмя, подлуг обычаев землн, часу м месту прнгожнй (У эпоху ж Адраджэння рымскае права часта запазычвалі механічна), явный — не нмея в себе закрнтостн, не к пожнтку еднного человека, но к посполмтому доброму напмсанный». МУЦРАСЦЬ: перавага духоўнага свету над матэрыяльным, супрацьпастаўленне Майсею, які абяцаў «землю добрую текуіцую млком м медом» Ісуса, Які даў «отпуіценме грехов, ласку Божую, дары Духа Святого, жмвот вечный, Царство Небесное»; Дух-Суцяшальнік: «Дух разумностм святый, еднный, разлмчный, смысленый, скромный, вымовный, двмжюідмйся, непоскверненый, нстмнный, сладкпй, чмстый, сталый, добротлнвый н всякую нную ммеюіцнй в себе добрую цноту» (Пр.Сал.). Мудрасць — этычная катэгорыя: «тым же обычаем н ныне еднный кажный человек, ммея разум, познает, нже непослушанме, убмйство, прелюбодеанме, ненавнсть, татьба, несправедлмвость, зломманме, неволя, досажденме, гордость, злореченме, нелнтость, клеветанме, завнсть н нная тым подобная злая бытн». Мудрасць не самамэта: «наўчмвшеся мудростн, добре жквучм на свете, мнлостмвого Бога хвалнтм по тому, якоже прнлежнт на велнкую высокость м велеможность нменм Его Святого»; служэнне Богу праз служэнне людзям: «Еднному каждому не хвалмтнся самому в собе Божественнымн духовнымм дарованнн; но яко ўды разно ммуіце в теле деанме, всм вкупе себе суть помоіцнн, тако каждый хрястманпн, свое ммея дарованме к посполмтого доброго розмноженню да ўделяет»; «не толнко самм себе народнхомся на свет, но более ко службе Божмей м посполнтого доброго»: каштоўнасць індывідуальнага чалавека («карэнным чынам разыходзіўся з абрадным хрысціянствам», «Саюз хрысціянскіх і антычных ідэй», «сінтэз маральных норм з маральнымі прынцыпамі арыстацелізму і памяркоўнага стаіцызму» — (С. Падокшын); апош-
няе — таўталогія, бо хрысціянскія нормы не толькі ўключаюць у сябе арыстацелізм і стаіцызм, але і шырэйшыя за іх). Чалавек павінен дбаць «о мудростн, о страху Господнем, о слове Божнем, о справедлмвостм, о вере, о любвн, о надежн, о чпстоте, о службе Божмей, о долготерпенмн, о сммреннк, о мнлостынм, о крепостп, о трезвостм, о мерностм, о почтмвостн, о іцедростн, о тмхостн, о друголюбмн, о науце Закона Божмя, о послушаннм роднтелей свомх, о справованнм самого себе, отоварнстве» (Сірах.). Ганарлівасць: «понеже распря посполнте для гордостм бывает, а гордость походнт от МКРСКОЕ ПРЕМУДРОСТН, прото апостол отводмт...от гордомудрованмя сего света м прмводмт к сммренному вмученню Хрнстову, ммже бысть всех нас спасенме» (I Кар.). Евангельскі, a не антычны ідэал чалавека спярша «богобойного», а пасля «справедлявого, мудрого, цнотлмвого м в свомх нравах чуйного м порадного» (Іс.Нав.). Патрыятызм (Іудзіф).
Публіцыстыка-палемічная літаратура XV-XVII стст.
I.	Дзяржаўна-рэлігійная публіцыстыка XV — пач. XVI ст.
1438-1445 гг. — Ферара-Фларэнційскі сабор (Яўгеній IV, візант. імпер. Іаан VIII, КПльскі патр. Іосіф II, рускі мітр. Ісідар); ліпень 1439 г. — Унія (filioque, чысцец, главенства папы; праваслаўная абраднасць, мова, шлюб святароў, прычашчэнне ўсіх «под обонмн вмдамн»). Непрыняцце уніі Маскоўскай Руссю (Васіль II Цёмны), нізлажэнне Ісідара; 1443 г. — пракляцце уніі на Іерусалімскім саборы. 1448 г. — пастаўленне без благаслаўлення КПльскім патрыярхам (уніяты) мітр. Іоны — пачатак аўтакефальнай РПЦ. 1458 г. — падзел Рускай Праваслаўнай Царквы на дзве мітраполіі.
1)	Мітр. Місаіл (1475), пастаўлены на мітраполію польскім каралём з умовай прызнання уніі, напісаў папе Сіксту IV «егшстолню» ад 14.03.76 г., дзе выказвае гатоўнасць падтрымаць унію, але і скардзіцца на ўціск праваслаўных каталікамі і просіць ураўняць яго ў правах з лацінскімі епіскапамі. Прыкладна такое ж па змесце пасланне было выпраўлена мітрапалітам-уніятам Іосіфам I Балгарыновічам да папы Аляксандра VI 20.08.1500 г.
2)	Акруговае пасланне кіеўскага мітр.Спірыдона-Савы (Сатаны) (родам цверыч) «КЗЛОЖЕНКЕ О ПРАВОСЛАВНОЙ, МСТМННОЙ НАШЕЙ ВЕРЕ» — напісана ў зняволенні каля 1478 г.(?), калі ён, стаўленік Івана 111(2), пастаўлены ў КПлі «по мзде», прыйшоў у Літву і быў арыштаваны Казімірам. Спачатку апісвае сваё пастаўленне і зняволенне («сладкп нам юзы м радостна мзгнаньа»); паколькі
быў пастаўлены «в областм безбожных турок», якое расцэньвалася пастаўленню «от латынян» — імкнецца даказаць сваю вернасць праваслаўю; дае апісанне сямі Усяленскіх сабораў, барацьбу іх з ерасямі, сам праклінае ерасі, лічыць сябе нявінна пацярпеўшым за праваслаўе, прапаведуе прынцыпы несцяжання. Спірыдон дарэмна шукае падтрымкі ў Івана 111, нарэшце выбіраецца з палону, прыходзіць у Маскоўскую Русь, але — зняволенне ў Ферапонтавым манастыры (1483-1503), дзе стварае новую рэдакцыю Жыція Засімы і Савація Салавецкіх па просьбе яго аўтара Дасіфея. У 1510-я гг. — «ПОСЛАННЕ О МОНОМАХОВОМ ВЕНЦЕ», апавядае пра дынастыю рускіх вялікіх князёў, якія быццам бы паходзяць ад Аўгуста праз Пруса-родзіча Рурыка; радавод літоўскіх князёў ад «Гегммнннка»«конюшца» дробнага васала Расціслава Мсціславіча Смаленскага; праслаўленне цверскіх князёў; канстатуе атрыманне царскага вянца Манамахам ад візантыйскага імператара. «Снй человек в нынешняя роды беяше столп церковный, понеже нзмлада мзвыче Свяіценная пнсанмя» — Генадзій, еп. Наўгародскі, пра Спірыдона.