З неапублікаванай спадчыны Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў Аляксей Мельнікаў

З неапублікаванай спадчыны

Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў
Аляксей Мельнікаў
Выдавец: Чатыры чвэрці
Памер: 592с.
Мінск 2005
136.2 МБ
паслядоўнасць апісання падзей — у агульнафіласофскім рэчышчы паняццяў прагрэсу-рэгрэсу.
Як жанр (а не ў выглядзе гістарычных нататак) летапісанне ўзнікла пры Яраславе Мудрым (1019-1054). 1060-70 гг. — дзейнасць Нікана. 1113 г. — Нестарава (?) «Повесть временных лет»; недатаваная частка; дакладныя ўказанні з 852 г.; рэдакцыя 1117 г. Сільвестра (Лаўрэнцьеўскі), 1118 г. — пры кн.Мсціславе Ўладзіміравічы (Іпацьеўскі). Кампіляцыя; крыніцы — хроніка Амартала, Панонскія жыціі, Біблія. Гістарычная і легендарная традыцыі. Полацкія князі Рагвалод, Ізяслаў, Брачыслаў, Усяслаў. Наўі ў Полацку.
Кіеўскі летапіс (1118-1200). Звесткі аб Полацку (1159 г. — паўстанне палачан супраць Расціслава Глебавіча).
Галіцка-Валынскі летапіс (1201-1292) у складзе Іпацьеўскага, дзе змешчаны пасля Кіеўскага. Прагматычнае выкладанне падзей, храналагічная паслядоўнасць. Галіцкі летапіс большай часткай «бесчмсленныя ратм н велнкая труды н частыя войны м многмя крамолы н частыя востанмя н многме мятежн». Данііл Раманавіч Галіцкі (12011264; з 1254 г. — кароль). Аб Міндаўгу, Войшалку.
Пачатак беларускага летапісання — эпоха феадальнай раздробленасці. Полацкі летапіс (не захаваўся, але ў Іпацьеўскім ёсць полацкія звесткі XII ст., «Летопнсец Еропкнна», згаданы Тацішчавым). Напэўна, Тураўскі летапіс сярэдзіны XII ст.
Смаленскі летапіс XIV-XVctct. — ва ўрыўках у рускіх і беларускіх летапісных зводах XV-XVI ст. Напр.: «преставмся князь <св., і 1407> Юрьм Святославмчь Смоленскмй не в своей отчнне, но на чужой стороне, в мзгнаннн, в Рязанской земле в пустынм, a своего княженмя лншен, м своей княгмнн м свомх детей»; аўтар — прыхільнік смаленскай дынастыі; адстойвае ідэю палітычнай самастойнасці княства, адмоўна ацэньвае прыяднанне Смаленска да ВКЛ, асуджае экспансію Альгерда і Вітаўта.
«Летапісец вялікіх князёў літоўскіх». 3 часу смерці Гедыміна (| 1341) да канца XIV ст., Аповесць аб Падоллі (з XIV да 1430-х гг.). Дынастычная барацьба пасля смерці Альгерда Гедымінавіча паміж братам Кейстутам і сынам Ягайлам. Кейстут палоніць Ягайлу, але адпускае; працяг вайны; ковы Ягайлы (запрашае Кейстута і Вітаўта ў Вільню на перагаворы), уцёкі Вітаўта ў Прусію. Апавяданне пра шлюб і каранацыю Ягайлы (1386), пра выступленне супраць Літвы Святаслава Смаленскага. Вітаўт (в.кн. з 1392) выступае супраць удзельных князёў Карыбута (Навагрудак) і Свідрыгайлы (Віцебск). Бітва пад Мсціславам са смалянамі ў 1386 г. Шлюб Вітаўта з Сафіяй
(дачкой Васіля Дзімітрыевіча Маскоўскага). Аповесць аб Падоллі — дэкларацыя правоў на гэтыя землі ВКЛ супраць агрэсіі Польшчы.
Фрагментарнасць, незавершанасць. Самы ранні летапісны помнік на старабеларускай мове: другая частка напісана ў канцы 1420-х—пачатку!430-х гг.
Летапіс Аўраамкі. Летапісны зборнік, напісаны ў 1495 г. «во граде Смоленце, прм державе велмкого князя Александра, повеленнем Божмем м повеленмем господмна владыкн епнскопа Смоленского Посмфа рукою многогрешного раба Божмя Авраамка». Mae тры раздзелы: I — летапісны звод, верагодна наўгародскага паходжання, які складаецца з хранографа і летапісу «Начало Рустнм землм»; II — летапіс з 945 г. па 988 г., падобны на рэдакцыю «Софнйского Временнмка», III — пачынаецца пералікам рускіх князёў да в.кн. Васіля Васільевіча. Заканчваецца беларуска-літоўскім летапісцам. Характэрныя апавяданні тыпу воінскай аповесці: «О Дмнтрове м о Переяславле, о Кашнне, о Торжке, о Любутьске, о разлнчных градех м плененнм мх», «О побоніцн на Овожн <Вожн> князю с Тотары» («По снх прнспе вечер м занде солнце м смеркнеся свет м настм носць м бысть тма, м не льзе бяше гнатнся за нммн статарамі на чале з Багічом> за Оку реку, н наўтрма бысть мьгла велнка велмн, а татарове такы побегоша еіце с вечера, всю ношь бежаша. Князь же Дмнтрнй назавтрее перед обедом понде за нкмм следом мх, н позьнаша мх убежыце далече, обретоша в полм дворм мх повержены н шатры м вежн нх, м алачюгм м телегы мх, а в нмх товар бесчмслен, все пометано, а самех не обретоша, бяху бо побежалм ко орде»), «О побоніцн Мамая» («м совокупмвся с всемм князямм Русскммм м с всемм смламн, помде к Москве протаву нх обоза, хотя боронмтм своея вотчнны, м прежде на Коломну, м собра вой 100 тысяіць м 50 тысяіць, опрпць рата княжей м воевод местных; м от началу ммру не бывала такова спла Русскмх князей, якоже прм семь князя бяше», «Олег же князь, отступннк наш, прмедннмвся к зловерьному н поганому Мамаю н к нечестмвому Ягайлу, нача выход ему даватм м снлу свою к нему посылатм на князя Дммтрея...Князь же ўведав лесть лукавого Олега, нового Нуду предателя, на своего владыку бесмтся...», «Слышав же Ягайло Ольгердовмч н вся снла Лнтовская, яко князю велнкому Дмнтрмю бой был с татары м князь велмкнй одоле, а Мамай посрамлен побежа, без всякого пожданна, Лнтва с Ягайлом побегоша назад co многою скоростню, нмкым же гонпма, не внднша бо тогда князя велнкого, нм ратм его, нм оружма его, токмо мменм его Лмтва бояхутся м трепетаху, а не яко прм нынешннх временах Лнтва над нммн мгры творять м поругаются»).
Віленскі 1495 г., Увараўскі XV ст., Нікіфараўскі XV ст., Супрасльскі 1519 г., Акадэмічны XVI ст., Красіньскіх XVI ст., Рачыньскіх каля 1580 г., Патрыяршы пач. XVII ст., Румянцаўскі канца XVII ст., Еўраінскі 1690 г. і інш. спісы.
Беларуска-літоўскі летапіс 1446 г. У рук. XV-XVI стст. Першы летапісны звод. Спачатку выбарка з рускіх летапісаў ад Рурыка да Яраслава Мудрага. У аснове розныя рускія летапісы, Паліхрон Фоція. Смаленская хроніка (1430-1436): аб сарванай палякамі каранацыі Вітаўта (памёр у 1430 г.), дынастычнай барацьбе пасля яго смерці паміж Свідрыгайлам Альгердавічам (адрокся ад каталіцтва і прыняў праваслаўе) і Сігізмундам Кейстутавічам, пры якім у 1436 г. на Літве ўстаноўлена інквізіцыя, а праваслаўным было забаронена будаваць і рамантаваць храмы (мітрапаліт Кіеўскі і усяе Русі Герасім, спалены ў 1435 г. Свідрыгайлам за здраду: будучы ўніятам, па даручэнні Сігізмунда зносіўся з Рымскім папам па пытанні падпарадкавання Праваслаўнай царквы католікам); аўтар — нехта з акружэння Герасіма. Апавяданне пра паўстанне «чорных людзей» супраць смаленскага пралітоўскага ваяводы Андрэя Саковіча, выгнанне яго і выбранне ваяводам Андрэя Дарагабужскага. Рытарычная пахвала Вітаўту; «якож бы моідно кому нспытатм высота небесная м глубпна морская, тож бы моіцно нсповедатм снлу м храбрость того славного господаря» — пры двары Вітаўта да яго каранацыі ў 1430 г.
«Хроніка Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага». І-ая пал. XVI ст. Палітычная легенда — Палемон/Нерон I ст. Заканчваецца заснаваннем Вільні Гедымінам. Крыніца: Іпацьеўскі летапіс. Фактычныя памылкі: полацкія князі паходзяць ад літоўскіх, многія не згадваюцца (Міндоўг), ад Нерона да Батыя — 3 пакаленні князёў. Паданні пра бітвы з татарамі, паходы на Украіну, язычніцкія абрады. Кіеўскае княства не згадваецца; гісторыя ВКЛ — толькі гісторыя Літвы (пры двары Гаштольдаў або Гальшанскіх). У II (1540-я гг.) I III рэдакцыях дапаўненні: аб апошнім з Ягелонаў Сігізмундзе Аўгусце і Барбары Радзівіл (1545-1548).
Хроніка Быхаўца. Копія 1846 г. (Т. Нарбут). Палемон/Атыла V ст. Галіцка-Валынскі летапіс, Бел.-літ. летапіс 1446 г. (акрамя пахвалы Вітаўту), вусная інфармацыя. Арыгінальная частка: пра распаўсюджанне ў Літве каталіцтва, гісторыя літоўскіх княскіх родаў (Гаштольды, Слуцкія), аб забойстве Сігізмунда 1440 г. (Скабейка, падасланы Чартарыйскімі, «ухопкл внлы в комнне, что огонь поправуют, м тымм вмламм вдарыл его в тот час, как Божые тело подноснл каплан, м кров скочыла з головы на стену, которая ж н доднесь ест на стене в ложнмцы его»), Ваенна-патрыятычная тэма-
тыка; пафас ВКЛ «ад мора да мора». Паходы Альгерда на Маскву 1368 г., 1370 г.; агонь і шабля ад Дзімітрыя Іванавіча, крэмень ад Альгерда; «на Велнкдень поцалую его красным яйцом через шчыт сулмцою». Апалагічнае скажэнне гістарычнай праўды: пад Грунвальдам «войска ляцкме нмчого мм <літоўцам> не помагалн, только на то смотрелм». 3 сярэдзіны XV ст. — пагадовыя запісы. Забойства вял. кн. Сігізмунда. Супрацьпастаўленне літоўскай знаці польскай. Псторыя Слуцка і Навагрудка. Паўднёвабеларускі дыялект.
Магілёўская хроніка Т.Сурты і Ю.Трубніцкага. Падзеі 15261746 гг. Крыніцы: Ц.Бароній, А.Гваньіні, М.Стрыйкоўскі, Кіеўскі Сінопсіс. Вершаваны пасквіль на прымаса М.Радзяёўскага; алегарычная сатыра «Карнавал замежны ў Польшчы». Заснавана на вусных апавяданнях і ўспамінах. Асноўны змест — гісторыя Магілёва (шведы, прадажнасць уладароў, Магілёў — «магіла лёсаў сваіх жыхароў»; вобразы Пятра I, Карла XII, Меньшыкава, Мазепы). Апавяданне пра спаленне на кастры ў Быхаве 10 чарадзеяў у 1688 г., К.Лышчынскага ў Варшаве ў 1696 г.; звесткі, што ў Германіі немец-багахульнік ператварыўся ў сабаку, другі — у свінню. Бунт магіляўчан 1610 г. Праправаслаўныя настроі; уніяты — «нетапыры», якія «ваявалі супраць святой ісціны і догматаў праваслаўнай веры».
Летапіс Панцырнага і Аверкі. 3 часткі; !-ы аўтар — Міхаіл Панцырны, ІІ-і — Гаўрыіл Аверка, ІІІ-і — Стэфан Аверка (1768). 3 апавядання пра заснаванне Віцебска кн.Вольгай: «Roku 974. Zbiwszy Olha iacwingow I piczyngow y, przeprawiwszy sie przez rzeke Dzwina zanocowawszy z wojskiem, y upodobawszy gure, zalozyla zamek drewniany, nazwala od rzeki Widiby Wittebskiem, wmurowaia cerkicu w Wysznim zamku swientego Michala, a w Niznim Zwiastowania. Dwa roki zmieszkawszy odiechala do Kiowa». Ha першых 5 лістах — урыўкавыя i выпадковыя запісы пра падзеі X-XVII стст. у Кіеўскай Русі, ВКЛ, Масковіі, Польшчы, Венгрыі... Затым — выключна аб Віцебску 1562-1708 гг., асабліва пра пач. XVIII ст. (Паўночная вайна). Частка Г.Аверкі — Віцебск з 1601 г. па 1757 г. у самай кароткай форме (1-2 радкі на год). Частка С.Аверкі — з 2 раздзелаў: у 1-ым — выпісы з Длугаша, Мяхоўскага, Кромера аб гісторыі Польшчы, у 2-ім — «Tu nizey wyrazone insze rzeczy. Pisane wyrazaion sie tu ymiona y nazwiska osob tych, ktorych pierwszy raz do nadaney miastu Witebskiemu magdeburij obierano, do rady, w roku 1597, marca 17 dnia» — спіс віцебскіх войтаў, ландвойтаў, бурмістраў, райцаў і лаўнікаў, віцебскіх ваявод і іх жонак, а на л.36 — запіс аб тым,
колькі вінен быў Віцебск базыльянам і прыватным асобам і пра аплату гэтых даўгоў, а на заключэнне — даты смерці відных гараджан.