З неапублікаванай спадчыны Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў Аляксей Мельнікаў

З неапублікаванай спадчыны

Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў
Аляксей Мельнікаў
Выдавец: Чатыры чвэрці
Памер: 592с.
Мінск 2005
136.2 МБ
шм в Сноне пренде, н всего своего богатества раздала еся.м тамо прмемьшк небесьная. Прнндете, любомудрьнмн, песнемм богокрасьныммм вьспонм к достохвальней н сьмереней Еўфроснне всечьстеней, осеняюіцее древо м неокопаное коренме Рустей землн; ублажмм нсточьнмк слез, омыемься рыдаюіде м плачюіце, негьлм Господь й Бог рыданме м плач вьспрмммет, н аіде тело н душу ея прмя м его сьмереная сама мзволнла, нам может датн сьвькупмтмся, прмтекаюіцн, яко достохвальную м доброкрасную молмтву ея вьспрнкмем, многа бо есть н вьсечестьна в Сьдный День ходяіцн. Молю же вы, братме: не ленмвм будем в ноіць н в дьнь моляідеся к небесьнуму н земьнуму Творьцю, яко Дух посьлет Святый, нестьтяжанке м сьвькупленме блаженней Еўфросмннй.м нас мзбавпт от сетм вражмя н сьпасет душа наша». (Служба св. Еўфрасінні Полацкай па рук. XVI ст., апошняя сціхіра — XII ст.; Саф. N 96, 129 адв. — 130).
Аўраамій і Яфрэм Смаленскія
АЎРААМІЙ (у міру Афанасій). 3 сям’і баярына смаленскага князя (бацькі Сімяон і Марыя). Нарадзіўся пасля 1146 г. Вучыўся ў манастырскай школе, заснаванай Раманам Расціславічам. Пасля смерці бацькоў прыняў пострыг у Селішчанскім манастыры (5 вёрст ад Смаленска). Узначальваў манастырскі скрыпторый. Пасля 30 год пражывання ў манастыры (пасля 1217 г.) пры еп. Ігнаціі прыняў святарскі сан. Быў духоўнікам. Прапаведаваў у Смаленскім манастыры Св.Крыжа; заснаваў там вучэльню. Напісаў 2 іконы (Страшны Суд і Нябесныя Мытарствы): эсхаталагічныя матывы. Зайздрасць святароў, багаслоўскі дыспут, абвінавачанні ў ерасі і «прароцтвах»; кананічная забарона, затачэнне. Пакаранне горада бяздожджам; малітва аб дажджы: «Услышн, Боже, н спасм, Владыко Вседержмтелю, молнтвамм святнтеля Твоего м всех нереев Твомх м всех людей Твомх, м отвернм гнев свой от рабов Твонх, н помнлуй град сей м всех людей Твомх, м прмнмм ммлостнво воздыханме всех моляіднх Тебя co слезамн, одождм м напон лмце землм, человеков м жйвотных возвеселн; Господн, услышн й помнлуй!» Вызваленне; манастыр пры царкве Рызпакладання. Памёр не пазней 1219 г. (50 год быў «у подзвігу»),
ЯФРЭМ — вучань і паслядоўнік Аўраамія. Месца і час нараджэння невядомыя. Наведваў вучэльню пры манастыры Св.Крыжа; прыняў там пострыг. Пад час заключэння Аўраамія ў Селішчы не быў побач з настаўнікам, хаця і не выракся яго. Пасля скону Аўраамія быў інакам і настаяцелем манастыра Рызпакладання. Напісаў жыціе Аўраамія (каля 1237 г.) і, магчыма, службу яму і ікону настаўніка.
У «Жыціі» шмат цытат, што сведчыць пра начытанасць аўтара, а таксама пра багацце і разнастайнасць манастырскай бібліятэкі. Акрамя айцоў Царквы (Сава Асвечаны, Іаан Залатавуст, Антоній Вялікі, Васілій Кесарыйскі, Яфрэм Сірын) вядомых зборнікаў («Златая Чепь» і інш.) былі і больш рэдкія крыніцы: блізкае да гнастыцызму «Аскетычнае слова» Стафана Фіванскага (або само «Павучэнне Сілуана»?), а таксама «Галубіная кніга» — астралагічны (? — Я.Галубінскі), «чарадзейскі» (? — Н.Рэдкаў) або гнастычны (?) твор, ці «Глыбінная Кніга» — касмаганічны твор багумілаў; у любым выпадку — апакрыфічны твор.
Літаратура, тэкст:
Кніга жыцій і хаджэнняў. Мн.: Маст. літ, 1994.
А.Мельннков. Путь непечален. Пстормческме свмдетельства о святостн Белой Русн. Мн.: Пзд. БПЦ МП, 1992. С. 91-101.
Жыццё, філасофія і паэтыка твораў Кірыла Тураўскага
«Жыціе» Кірыла Тураўскага і яго творы — адзіная біяграфічная крыніца. Царкоўная і палітычная гісторыя Турава да XII ст.
1110-1113 гг. — час нараджэння Кірыла (у 1148 не магло быць меней 35 год). Бацька — тураўскі намеснік турава-кіеўскага князя Святаполка II.
1123 г. — Яраслаў, якому служыў бацька Кірыла (?), асаджае Тураў і гіне пры аблозе; рэпрэсіі супраць яго прыхільнікаў; пакаранне смерцю або затачэнне ў манастыры бацькоў самога Кірыла (Нікольскі манастыр). Класічная візантыйская адукацыя: настаўнік — манах са світы княгіні Варвары; схедаграфія.
Да 1142 г. — замена еп. Сімяона Ігнаціем, які спрыяў Кірылу. Каля 1143 г. — іерэйская хіратонія. Ігуменства.
1146 г. — замена тураўскага епіскапа (Іакім), скон мітр. Міхаіла.
1147 г. — мітр. Клімент. Русафілы — грэкафілы (Кірыл). «Чыстка». Стоўпніцтва.
1154 г. — мітр. Канстанцін. «Чыстка» 1156-7 гг. Тураўскі еп. Георгій. Вызваленне Кірыла.
1159 г. — «кампраміс» Расціслава і Мсціслава. Мітр.Феодар (хірат. 1161).
1161 г. — еп. хірат. Кірыла. Перапіска з Андрэем Багалюбскім палітыка-экзэгетычнага характару. Фядорац-»белы клабучок». 1169 г. — суд над Фядорцам. Храмабудаўніцтва. Прапаведніцтва.
1177 г. — скон мітр. Канстанцна 11; мітр. Нікіфар. Адстаўка/ забарона Кірыла. Вялікая схіма. Барысаглебскі манастыр.
1184 г. — згад. еп. Лаўрэнцій Тураўскі. Пасланні Кірыла да ігум. Васілія; смерць Кірыла на пач. XIII ст.
Каля 70 твораў Кірыла (у асноўным малых жанраў). Многія не захаваліся (каментарыі на Пісанне, пасланні да Андрэя Багалюбскага, часткова пропаведзі). Жанры: «слова»-пропаведзь, павучэнне, пасланне, прытча, малітва, канон (8/9 спеваў; ірмос (зачын) і трапары; спевы суаднесены з старазапаветнай падзеяй: пераход праз Чырвонае мора, пропаведзь Майсея, дзякаванне Анны, прароцтва Авакума...).
Крытэрыі вызначэння аўтэнтычнасці (тэксталагічны? стылёвы? моўны? кадыкалагічны?) — толькі старажытная традыцыя! Псеўдаэпіграфы. Кірыл мог быць не толькі аўтарам, але і рэдактарам. Спіс твораў. Храналагізацыя: «Пра чын чарнарызца» (да Кліма?) — 1130-1148/1144-1147 гг.; 1155-1169 гг. — «Слово указанме»; 1159-1177 гг. — дыдактычныя і эпідыктычныя пропаведзі; 1169 г. — «Канон на ўспенме Ольгн», «О хромце м слепце», «Слово на Собор 318», «О кнмжном почнтаннн»; малітвы 11771190-я гг.; пасля 1184 г. — пасланні да Васілія.
1-372: Эўхалагічны цыкл + «Стнсн» + 3 каноны.
38-47: Пасхальны цыкл.
48-54: «Пяцідзесятны» цыкл.
55-58: Творы пра манаства.
59-67: Дыдактычныя творы.
Урыўкавасць ведаў аб філасофскіх поглядах Кірыла; іх пераймальніцкі характар, немагчымасць размежавання ад псеўдаі посткірылаўцаў.
Дагматыка ў рэчышчы праваслаўнага вучэння. Бог — уладар Сусвету, яго творца; беспачаткавы, нябачны, неапісальны, нязведны (пар. Кліменті), чалавекалюбны, даўгацерпны, незласлівы Адзіны ў Тройцы на небе і зямлі ў час Хрышчэння. Filioque: «Параклмт — Дух Мой н Отча» (45:3). ХРЫСТОС: рукі благаслаўляюць, ногі даруюць грахі (аксіяматыка). Дагаджае Сваім рабам, a тыя слугуюць Яму (феадалізм). Узяў на Сябе грахі свету. He дзеля праведных, а грэшным на пакаянне. Прызнаны не іудзеямі, a
2 Тут адзначаны нумары твораў, спіс якіх прыведзены ў выданні: А.А. Мельнікаў. Кірыл, епіскап Тураўскі. Мн.: Бел. навука, 1997. С. 82-87. Тэксты саміх гэтых твораў даюцца ў тым жа выданні, гл. стар. 252-452. — заўв. рэд.
язычнікамі (nap. Клімент!); Русь. Хрыстос і Антыхрыст (53:3). Багародзіца (хадатайка, ацаляльніца свету); няшмат пра Яе.
ДЗІВЫ: Ражджаство: учалавечанне, каб зрабіць чалавека Богам («Аз бых Человек да Богом человека створю», 42:3).
Хрышчэнне — ачышчэнне ад грахоў.
Распяцце — ачышчэнне зямлі вадой, чалавека — Кроўю (40:5; аксіяматыка)
Уваскрашэнне — уваскрэсіў мёртвых, адмяніў смерць. Пасха — адмена язычніцтва.
Сашэсце ў пекла — пра гэта ведала Багародзіца.
САТЭРЫЯЛОГІЯ, хрысціянскі гуманізм. Парадаксальнасць хрысціянства (работнікі 11 гадзіны — Русь).
ЧАС, МІЛЕНАРЫЗМ. Бог — творца часу. Цыклічнасць гісторыі. Прагрэс/рэгрэс. Сімвалічнасць часу («днесь, «ныне»), біблейскія анахранізмы. Закон і благадаць (44:4) — Эдэм і Рай. Стары Запавет — вобраз/сімвал (сімволіка Бібліі — у Старым Запавеце?), Новы — дзеі (55:1; аксіяматыка). Час існавання чалавечага роду — 7000 год, пакуль узновіцца чын ангелаў (50:3).
АНГЕЛЬСКІЯ СІЛЫ: Ангел-храніцель і губіцель (3:1). Ангельскія чыны (Ангелы-Архангелы-Сілы-Улады-Прастолы-ГасподствыХерувімы-Серафімы)
He бачаць Бога. Малітва — агульнае для чалавека і ангела, роўніць іх
ЭСХАТАЛОПЯ. Страшны Суд; асабістая адказнасць. Цемра, чэрвь, полымя. Плач. Душы да Страшнага Суда. Мытарствы (50:1). Другое Прышэсце (21:24).
СМЕРЦЬ — іспыт дзеяў; пасля яе — працяг бітвы ангелаў і д’яблаў.
ЧАЛАВЕК. Бог ведае тайны сэрцаў, любіць тых, хто на распуцці/ Прытча пра царскую трапезу (5:4). Прызначэнне чалавека — узнавіць ангельскі чын (50:3). Мэта жыцця — стаць «согласннком» ангельскага ліку (3:1). Сын Бога праз Хрыста і раб грэху. Чалавек будзе як Бог (40:2). Праўда чалавека грахоўная («яко тнна злосмрадна»,12:13). Шляхі паратунку ведае толькі Бог. Страх Божы — аснова дасканаласці (1:41). Перайманне Хрыста. Прырода служыць чалавеку. Цела развіваецца 4 месяцы, душа — 5. Душа — падобнасць ангельская.
МАНАХ. Воін, манастыр — крэпасць. Пакора, адмаўленне сваёй волі. «Маральны кодэкс» (56:8, 57:7, 58:3-4).
ДАБРАЧЫННЕ. Пакаянне адмывае любы грэх. Спадзяванне. Малітва. Страх Божы «созндателен» (59:2). Ціхмянамудрасць, спо-
ведзь, пакаянне і інш. (59:5-6). Пакаянне і ціхмянасць вялікшыя за мудрасць (36:2, 61:3).
МУДРАСЦЬ, ВЕРА. Розум — перашкода, змуста (3:1), прыводзіць да самавольства. Розум — этычная катэгорыя: хто мае дасканалы розум — не можа грашыць (6:7); вера і розум перамагаюць грэх (64:2); розум дае Святы Дух, таму грэшнік не можа быць мудры (59:5). Мудрасць не ў чалавека, а ў Евангеллі; нішто ад свайго розуму (47:1); не «размышленме», а паўтарэнне («мы не творцы слову», 45:2); абмежаванне індывідуальнага мыслення. Розум, звернуты да зямнога, сапсаваў першапачатковую благадаць. Супрацьпастаўленне «ума» і «мыслн»(1:41). КНІГА прасвятляе ўсе народы (54:1); дае дабрадзейства (59:1); дапамагае ўладарам (59:1); адганяе смутак, прыводзіцьда ўратавання (64:1), разуменне кнігі толькі бязгрэшным чалавекам (64:1). АДРАЧОНЫЯ КНІП (65:1).
АМПЛІФІКАЦЫЯ: «ужасаюся м трепеіцу» (9), «унылаго н немоіцнаго м печальнаго» (10), «мое окааньство, мое беззаконне, мом бесчнсленныя грехн» (21), «хвалмтм м петм н прославмтн» (42:1), «велнка м ветха скровніда...» (38:1).
АЛЕГОРЫЯ: «колесннцу уготовах сн, похотьмч греха ўтворену, акм коня впрягох злую скверну н беззаконме, мммже несом по шмрокому путн стыднаго обычая» (35:6). «Днесь народп...» (38:1). «Слеп разумом, хром невернем, сух отчаянмем, расслаблен еретмческмм ученмем» (42:1).
Прытча пра цара. У слове пра схіму: манастырскае жыццё як пабудова сцяны (58:3). Пра кульгача і невідушчага.