З неапублікаванай спадчыны
Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў
Аляксей Мельнікаў
Выдавец: Чатыры чвэрці
Памер: 592с.
Мінск 2005
— лінгвістычны аспект (ці лічыць беларускай літаратуру, створаную на іншай (польскай, латыні) мове, калі твор не звязаны тэматычна з Беларуссю — толькі з прычыны пражывання аўтара ў межах ВКЛ або Рэчы Паспалітай?);
— адносіны да перакладной літаратуры (дзе мяжа паміж перакладной, трансплантаванай і трансфармаванай літаратурай)?
і інш.
Мінуўшчына літаратуры непрадказальная.
Літаратура ХІ-ХІІІ стст.
1. ІХ-Х стст.: Русь — адзіная раннефеадальная дзяржава (вынік экспансіянізму ўсходнеславянскіх князёў). Пачынаючы з XI ст. — цэнтрабежныя тэндэнцыі, што пасля Ўладзіміра Манамаха (памёр 1125) прывяло да стварэння больш ці менш лаяльных да цэнтра (?) удзельных княстваў. /ўіной з першых адасобілася Полацкая зямля; яе «залаты век» — пры Ўсяславе Брачыславічы (1044-1101); пасля яго смерці распадаецца на асобныя княствы (Полацкае, Мінскае, Віцебскае, Друцкае і інш.). Тураўская зямля вядзе барацьбу за незалежнасць з пераменным поспехам; у самім Тураве адбываюцца дынастычныя смуты. У 30-я гг. XII ст. утвараецца незалежнае Смаленскае княства.
Працэсу аддзялення рускіх земляў спрыяе існаванне асобных епіскапій: Полацкай (992), Тураўскай (1005), Смаленскай (XI ст., ўзноўлена ў 1145-1147 гг.).
2. Усё гэта павялічвае ізаляцыю княстваў і вядзе ў сваю чаргу да большай індывідуалізацыі, зараджэння нацыянальных моў і культур (літаратур). Першая прыкмета індывідуалізацыі — мясцовае
летапісанне: Полацкі летапіс — «Летопнсец Еропкмна», згаданы В.М.Тацішчавым; летапісныя запісы, што вяліся ў Пінску (XIII), Навагрудку (XIII), Смаленску (XIV), верагодна, Тураве. Толькі адзінавер’е не дае ўсходнеславянскім дзяржавам канчаткова разысціся.
3. Афіцыйнае прыняцце Руссю у 988 г. Хрысціянства ўвяло дзяржаву (дзяржавы) ў рэчышча еўрапейскай палітыкі і культуры. Пасля канчатковага раздзелу цэркваў Русь працягвала арыентацыю на Ўсходнее Хрысціянства. Трансплантацыя культуры Візантыі на рускую глебу. Пашырэнне кніжнасці; вучэльні пры Ўладзіміры I і Яраславе.
4. Развіццё архітэктуры: Полацкі Сафійскі сабор (1044-1066), Спаса-Еўфрасіннеўская царква (каля 1155?), Благавешчанская царква ў Віцебску, Барысаглебская — у Гародні, храм Міхаіла Архангела ў Смаленску (1191-1194), Мінскі храм XII ст., Тураўскі (канец XII ст.).
Развіццё прафесійнага жывапісу: мазаіка, фрэска, ікона, кніжная мініацюра. Іканапісцы Аўраамій і Яфрэм (?) Смаленскія.
Прыкладное мастацтва: каменныя абразкі, царкоўнае ўбранне (дзейнасць Еўфрасінні Полацкай; Лазар Богша).
Музыка: царкоўныя спевы (сціхіра XII ст. Еўфрасінні Полацкай).
5. Пераймальніцкі характар літаратуры таго часу. «Жанры» арыгінальнай літаратуры: летапіс, агіяі гімнаграфія (малітва, канон, акафіст), вайсковая аповесць, дыдактычная і эпідэйктычная пропаведзь, павучэнне, пасланне і інш.
6. У асноўным царкоўна-службовы характар літаратуры. У XIXIII стст., па падліках Н.Розава: Мінеі — 29,5%, Евангеллі — 24,6%, Сціхірары — 11,9%, Псалтыры і Кормчыя — 4,9%, Трыёдзі — 4,2%, Апосталы, Служэбнікі, Кандакары, Ірмалоі і інш. богаслужбовыя зборнікі — 3,5%, Парэмійнікі — 1,4%, Часасловы — 0,7% (усяго 80,7%). Па падліках Б. Сапунова, адносіны богаслужбовай, рэлігійнай чэццяй і свецкай літаратуры былі у прапорцыі 24:11:1.
Найбольш старажытныя і каштоўныя кнігі паходжаннем з Беларусі:
СУПРАСЛЬСКІ РУКАПІС (Чэцці-Мінеі X ст.; Любляна-СПбВаршава);
КОДЭКС ГЕРТРУДЫ/ТРЫРСКІ ПСАЛТЫР (X ст., ІрландыяПольшча-Тураў (пры Ізяславе Яраславічы) — Італія) з мініяцюрамі і малітвамі тураўскага паходжання XI — пач. XII ст. (выява Гертруды-Елізаветы, Яраполка Ізяславіча, яго жонкі);
ТУРАЎСКАЕ ЕВАНГЕЛЛЕ (кароткі апракас XI ст. — 10 арк.; ЦБ АН Літвы);
ПОЛАЦКАЕ ЕВАНГЕЛЛЕ (XII ст. — РН — РДБ (2 арк.); нямецкая тэхналогія жывапісу срэбрам);
АРШАНСКАЕ ЕВАНГЕЛЛЕ (поўны апракас XII—XIII стст.; ілюмінатар быў, паводле меркавання Шматава, фрэскістам у Кіеве);
ЕВАНГЕЛЛЕ, поўны апракас (XIII ст. — Маскоўскі ун-т);
«ЛЕСТВНІДА» з Селіцкага манастыра (XIII ст.);
ЕВАНГЕЛЛЕ пісца Латыша (1270 г. — збор Румянцава); «ПАРЭНЭСІС» Яфрэма Сірына (1280 г., Брэст — Пінск?); ПСАЛТЫР (1296 г. —ДГМ, Масква, Сін. 235).
7. Стыль «манументальнага гістарызму» (Д. С. Ліхачоў) у апавядальных жанрах: імкненне разгледзець прадмет апавядання з вялікіх дыстанцый (прасторавых, часавых, іерархічных). Усё значнае і прыгожае манументальна-велічнае. Панарамнасць. Асаблівая ўвага да гістарычнай тэмы, імкненне паставіць любую падзею у кантэкст сусветнай гісторыі, звязаць «обе полы временн».
Літаратурны «этыкет», цырыманіяльная ўпарадкаванасць сусвету. Кожны чалавек мае свой эталон паводзін («феномен англійскага рамана»). Фіксуючы і дэманструючы статычны свет, літаратура сама становіцца статычнай.
8. Тэматычная разнастайнасць літаратуры (творы, месца ўзнікнення якіх вызначыць немагчыма):
СУПРАЦЬЯЗЫЧНІЦКІЯ: «Павучэнне супраць медаварцаў», XIXIII ст. (супраць ахвяраванняў духам продкаў хмельнымі напоямі); «Слова нейкага хрысталюбца /рупліўца правай веры» (сяр. XI ст. — аб язычніцкіх бажаствах, пірах, скоках, гульнях); кампіляцыя «Слова св. Грыгорыя аб ідалаы, XI—XIII ст.; «Слова аб посце да невукаў» (XIII ст. — хто не захоўвае пасты, выконвае язычніцкія абрады); «Слова Ісайіпрарока» (сяр.ХІІ ст. — супраць культу Рода і рожаніц) і інш. (Н. Гальковскнй. Борьба хрнстманства с остаткамп язычества в Древней Pycn. М. 1913. Т. 2.)
КАСМАГАНІЧНЫЯ: «Слова абудунавеннідухаў чалавека» (XII— XIII ст. — палеміка аб стварэнні чалавека).
ДЫДАКТЫЧНЫЯ: Павучэнне «Ко всем крестьяном» (канец XII — пач. XIII ст. — мараль паствы); «Павучэнне правае веры» канец XI — пач. XII ст.; «Слова да маючыхуладу супраць п’янства» (у «Мярыле праведным»).
ПАХВАЛЫ КНЯЗЯМ: «Пахвала Расціславу Мсціславічу Смаленскаму» (1160—1170-я гг. (ІДапов Я.Н. ТОДРЛ. 1974. С. 59); «Слова аб князях» (1174? — пахвальнае слова Барысу і Глебу ў гонар перанясення мошчаў, Смаленск?).
СЛУЖБЫ: Служба на перанясенне мошчаў Барыса і Глеба (канец XII ст.); Служба ЕўфрасінніПолацкай (канец XII ст.); Служба Аўраамію Смаленскаму (каля 1237 г.).
ПАЦЕРЫК: Палікарп (канец XII — першая пал. XIII ст., адзін са стваральнікаў Кіева-Пячорскага Пацерыка) быў, магчыма, ураджэнец не Растова, а Турава, бо «вьсхотел есм пакы кгуменнта у Святаго Дмнтрма» (тураўскага падвор’я).
Эпідэйктычнае красамоўства
«Слово о законе н благодатм» Напісана ў 1037-1050 гг.: упамінаецца царква Благавешчання ля Залатой Брамы (1037), зварот да жонкі Яраслава Ірыны (пам. 1050). Н. Розаў: 1049 г. Аўтарства дакладна не ўстаноўлена. На падставе таго, што ў рукапісу сяр. XV ст. следам за «Словам» змешчана «Спавяданне веры» мітр. Іларыёна, малітва цыкла ў многіх рукапісах надпісана імем Іларыёна, яму прыпісваюць (пачынаючы з А.В. Горскага) і аўтарства «Слова».
Жанры: трактат, пахвала, малітва.
Царкоўна-палітычны трактат, прызначаны для людзей «мзбранных», «премзлмха насытмвшмхся сладостм кнмжныя». Міленарызм. Гісторыка-філасофская канцэпцыя: Закон, дадзены праз Майсея, належыць адным іудзеям; благадаць, яўленая Хрыстом — усяму чалавецтву; у іудзействе — апраўданне, у хрысціянстве — ўратаванне. Роўнасць усіх народаў перад благадаццю (у Хрысце). Сімвалізм: правобразы закону і благадаці; першынец — як Манасія, малодшы — як Яфрэм; Агар (Ізмаіл) і Сара (Ісаак). Шматлікія цытацыі Бібліі («амфіладны» прынцып: «К благодать Хрмстова... в святой купелн»). Дагматыка («Предвечно от Отца рожденный... все концы землм»).
Тропіка. Сінтаксічны паралелізм («Ведь мсчезает свет луны, лншь только восходмт солнце; м холод ночной проходчт, еслм солнечное Tenno согревает землю», «Кудем ведь соделывалм свое оправданме в мерцанпп свечм закона, хрнстмане же созндают свое спасенме в спянпм солнца благодатн»), Рытарычныя пытанні («Как же тебя восхвалмм... как благ Господь»), заклікі, звароткі («Восстань, о честная глава... песнопеннямм святымм оглашаемый»). Хайрэтызмы («Радуйся, апостол... убогмм обогаіценме»). Простая мова («Тогда как Носмф сказал... во множестве языков»). Метафорыка, сімволіка, але часта гэта не літаратурны троп, а даніна александрыйскаму гіперсімвалічнаму экзэгетычнаму накірунку, калі у біблейскай гісторыі бачылі толькі сімвал («Тогда как Носмф... распростерлась на множество языков»). Перыяды («Тогда как пуста м пссохша... посетпло нас человеколюбме Божме»),
Патрыятызм аўтара: Русь «ведома п слышмма во всех четырех концах Вселенной».
Пахвала кн. Уладзіміру (прыводзіць да думкі аб яго кананізацыі) і дастойнаму «наместннку владычества» бацькі — кн. ЯраславуГеоргію.
Класічны ўзор эпідэйктычнай прамовы: стройнасць кампазіцыі: уступ (Благословен Бог... н о жмзнм будуіцего века»); развіццё тэмы; заключэнне. Парадная пышнасць стылёвага афармлення, рытмічны лад мовы (сінтаксічны паралелізм; у межах фразы; тэзіс-антытэзіссінтэз: «Нбо, в плоть облекшнсь... Бог жмвых н мертвых»).
У XIII ст. «Слова» робіцца вядома за мяжой: сербскі пісьменнік манах Даменцыян выкарыстоўвае яго, складаючы жыціі Сімяона і Саывы Сербскіх; магчыма, «Слова» было вядома армянскаму каталікосу Нэрсэсу Шнаралі (XII ст.).
Іларыёну часам пріпісваюць «СЛОВО О АДАМЕ К О ХРНСТОВОМ ВОПЛОІДЕНПН», (уваходзіць ва ўсе спісы ІП-яй рэдакцыі «Слова о Законе н Благодатн») і «ПАВУЧЭННЕ ДА БРАТАСТОЎПНІКА» (гл.: Петровскнй М.П. Поученме, прнпнсываемое Нлармону, мнтрополпту Кмевскому // Ученые запнскм ммп.Казанского ун-та. Казань, 1865. Т. 1. С. 57-79).
Літаратура, тэкст:
Златоструй: Древняя Русь Х-ХШ веков. М.: Мол. гвардмя, 1990. С. 105-125.
«Слово о Лазаревом воскресеннн», XII ст. У Лазараву Суботу (6-я субота Вялікага посту).
Ва ўступе аўтар заклікае паслухаць Госпада, Які хоча выбавіць людзей «от лестм сотоннны», паслаць на зямлю Сына. Далей — аповесць аб Лазары. У пекле пакутуюць старазапаветныя праведнікі. Цар Давід, «накладая очнтыя персты на жмвыя струны» (пар.: «Слово о полку Кгореве», у пач. XVII ст. гэты вобраз выкарыстаў Кірыл Транквіліён Стаўравецкі), абвяшчае нараджэнне Ісуса. Адам прапануе «суіцмм во аде»: «Прнднте, пророкм м все праведные, пошлем весть о себе Владыке на землю, спросмм Его co слезамн, хочет лм Он м нас мзбавнть от мукм этой». Прарокі Ісайя і Ерамія запытваюць, хто можа выйсці з пекла, каб перадаць гэтую просьбу. — Толькі Лазар, — адказвае Давід, — які ужо 4 дні ляжыць у дамавіне, але па слове Хрыста ўваскрэсне. Адам наракае на свой лёс, просіць нагадаць Хрысту пра Аўраама, Ноя, Майсея, Давіда і папракае Яго за тое, што Ён асудзіў іх пакутаваць «во тьме адове». «Слова» канчаецца апісаннем сыходу Хрыста з нябеснымі сіламі у пекла і вызвалення праведнікаў.