З неапублікаванай спадчыны Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў Аляксей Мельнікаў

З неапублікаванай спадчыны

Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў
Аляксей Мельнікаў
Выдавец: Чатыры чвэрці
Памер: 592с.
Мінск 2005
136.2 МБ
Андрэй Багалюбскі, аднак, не адмовіўся ад сваёй праграмы, і па заканчэнні спрэчак аб рускім мітрапаліце Канстанціне II, у 1168 г. Фядорац выправіўся ў Канстанцінопаль, дзе «вялікімі дарамі» выпрасў сабе Растоўскае епіскапства (найхутчэй, архіепіскапства — каб не быць залежным ад кіеўскага мітрапаліта), але, верагодна, пры неабходнай умове дадатковага благаславення Фядорца кіеўскім мітрапалітам. Цікава, што нават у якасці наміната Феодар працягваў нашэнне поўнага белага клабука, за што і быў празваны «белым клабучком». Хаця шлюб для епіскапаў был забаронены 48 Правілам Трульскага Сабору, у Візантыі існавала ўсё ж падобная практыка, апраўданне ў якой і знаходзіў для сябе Фядорац (дарэчы, і наўгародскія епіскапы-неманахі насілі белыя клабукі, у якіх пасля пісалі і іконы маскоўскіх свяціцеляў).
Вядома, што за благаславеннем у Кіеў Фядорац не паехаў з-за поўнай бескарыснасці гэтай справы: ён ні за што не атрымаў бы жаданага. Да таго ж, з’яўляючыся нарачоным архіепіскапам і аргументуючы свае паводзіны тым, што «не ад мітрапаліта, а ад патрыярха пастаўлены», «белы клабучок» не лічыў сябе нічым абавязаным Кіеву — і ў гэтай упэўненасці яго, відаць, падтрымліваў князь Андрэй. Самое ж тое, што Феодар быў пастаўлены ў архіепіскапы, наводзіць таксама на некаторыя роздумы. Справа у тым, што тытул «архіепіскап» быў двухсэнсоўны: яшчэ ў грэкаў былі вышэйшыя і ніжэйшыя ў адносінах да мітрапаліта архіепіскапы. Ніжэйшымі з’яўляліся тыя, што ў якасці часовай прывілеі падпарадкаваліся свайму патрыярху, мінуючы мітрапалічую інстанцыю. Іншыя ж архіепіскапы былі цалкам вольныя ад патрыяршай улады, з’яўляючыся de facto аўтакефальнымі67. He выключана, што, балансуючы паміж двума сэнсамі тытулу архіепіскапа, Феодар і стаў лічыць аўтакефальнай сваю кафедру.
He дзіўна, што Фядорац адразу трапіў пад кананічную забарону і, напэўна, быў пракляты (анафемстваваны) Канстанцінам II. У сваю чаргу, ён, бачачы, што духавенства Белай Русі не ўступае з ім у кананічныя зносіны, сам стаў падвяргаць іх царкоўнай забароне, a паколькі гэтая мера ўздзейнічала слаба, — пачаў помсціць за знявагу. Так, ён зачыніў усе цэрквы ва Ўладзіміры, і «не было звону і спеваў па ўсім горадзе». Ен не абмежаваўся адным інтэрдыктам, і
67 На Русь у якасці такога архіепіскапа быў запрошаны Яраславам Мудрым балгарын Іаан, які, паставіўшы ў 1037 г. у Кіеве «попы н дмаконы, тн тако отнде в свою кафолмканн-пклнсна». Прапануем для параўнання і прэтэнзіі Лукі Наўгародца, 1165 г.
«много пострадаша человецы от него, в держаньм его, м сел мзнебывшм м оружья м конь, друзнм же м роботы [рабства] добыша, заточенья же м грабленья; не токмо простецем, но м мнмхом, нгуменом м ереем безмялостмве сый мучнтель, другмм человеком головы порезывая н бороды, мным же очм выжнгая п язык урезая, a нные распмная по стене п муча неммлостмвне, хотя нсхнтмтм от всех мменье: кменья бо бе несыт, акм ад».
Гэтае, пэўна, перапоўніла чашу цярпення і Андрэя Юр’евіча: 8 мая Феодара арыштоўваюць і прывозяць у Кіеў на мітрапалічы суд. Там, на царкоўным Саборы, скліканым па Правіле Памеснага Канстанцінопальскага Сабору, ён быў асуджаны і пасланы на пакаянне ў манастыр на Пёсі востраў. Феодара-ерэтыка вінавацілі ў адмаўленні манаства і пастоў (тут мітрапаліт-грэк Канстанцін прыпомніў яму адмову ад строгай грэчаскай дактрыны ў адносінах да посту ў сераду і пятніцу), у знявазе святых угоднікаў і Багародзіцы68. Верагодна, што з абвінаваўчай прамоваю на Саборы выступаў Кірыл Тураўскі. He выключана, што сам царкоўны суд над Фядорцам адбываўся ў Нядзелю святых айцоў — сёмую пасля Пасхі, — г.зн. 1 чэрвеня (Пасха 1169 г. выпадала на 20 красавіка), і гэта досыць знамянальна, бо Першы Ўсяленскі Сабор, на якім быў асуджаны і пракляты ерэсіярх Арый, пачаўся, паводле розных крыніц, або 20 мая, або 13 чэрвеня. Адзначым, што не падтрымаў свайго былога «согласннка» паводле пытання аб постах і настаяцель Лаўры Палікарп, які пасля змены ўлады ў Кіеве 8 сакавіка69 ўвайшоў «у сілу».
68 Што канкрэтна маецца на ўвазе пад апошнім — няясна. Гэтае абвінавачанне магло быць вынікам канкурэнцыі Ўладзіміра-Успенскага і Кіева-Успенскага «Дзесяцінных» храмаў. Але, верагодна, тут прагледжваецца ўплыў на Фядорца арыянства і, згодна з гэтым, «белы клабучок» лічыў, што паколькі Хрыстос толькі чалавек, дык і Яго Маці нявартая царкоўнага шанавання.
69 Пасля трохтыднёвай аблогі і ў выніку здрады двух баяр стольны горад быў захоплены Андрэем Багалюбскім, уступіўшым у кааліцыю з 11 князямі. «й пограбнлн весь град, Подолме м Гору, не посчадя м церквм, святую Софню, мнтрополмч дом н вся церквн, монастырн, м загорелось во многмх местах. Тогда вельмн ужасно было вмдеть: церквм м домы горелн, людей всюду побмвалн м невннных жен н детей с плачем велнкнм в плен тасчнлн, мменме все везде грабмлм, м не было нм откуду помосчм. He токмо домы, но церквн все ограбнлм н обнажмлн, нконы малые для окладов побралм, другме ободралм, кнйгм п колокола все обралн. Суздалыды, смоляне, черннговцы н другме все разнеслн. А беренднчн, проклятые нзменнмкн, зажглм Печерскмй монастырь, но Бог соблюл оной от поганых. Н бысть в Кневе плач м воздыханме велнкое п неутешнмое» (Татміцев В.Н. Нстормя Росснйская. Т. 3. С. 90). Пасля гэтага разарэння Кіеў яшчэ доўга не мог аправіцца, ды і ўвогуле згубіў па большай частцы сваю былую веліч.
Пасля таго як Фядорац быў адлучаны ад Царквы, над ім адбыўся і княскі суд, а паколькі князь быў рады адпомсціць былому фаварыту за тое, што апошні зусім «адбіўся ад рук», то пакаранне новы вялікі князь, малодшы брат Андрэя і яго стаўленік Глеб Юр’евіч назначыў жорсткае: «повеле ему язык урезатн, яко злодею н еретнку, н руку правую утятм м очм ему вынята, зане хулу мзмолвм на Святую Богороднцу», а пасля адсячы галаву. Напісаныя Фядорцам кнігі спалілі ў прысутнасці народу.
Багалюбскі князь пасля страшнай смерці свайго стаўленіка не спыніў, аднак, жорсткай палітыкі. Калі ў 1173 г. кіеўскі пасад заняў Уладзімір, Андрэй наказаў таму саступіць яго Раману Смаленскаму, а ў наступным годзе паслаў свайго сына Юрыя княжыць у Ноўгарадзе. Разам з тым, ён заключае саюзы з князямі, у тым ліку і з тураўскім. Без асаблівай далікатнасці абыходзіцца Андрэй і са сваякамі: «невоздержною яростмю н гневом неправым на блмжнмх свот сродннков, хотя мх неправо достоянмя лншмть, посраммлся н велнкое ненстовство мзьявнл». Усё гэта і было прычынай таго, што ва ўзросце 63 год ён быў жорстка забіты ў выніку змовы сваіх дамачадцаў (у 1176 г. забойцы былі не менш жорстка пакараны: непасрэдныя выканаўцы павешаны і расстраляны, 15-ці змоўцам адсеклі галовы, натхняльніцу забойства княгіню Андрэеву з некаторымі іншымі, «зашмв в короб с каменмем, в озеро пустмлн», і, паводле падання, гэтыя карабы абраслі зямлёй і мохам і сталі плывучымі астравамі; загаворшчыкі ж жывуць у іх і пакутуюць, а пад час буры на возеры, званым з таго часу Паганым, чутны іх стогны).
* * * * *
Пасля гэтага апавядання пра лёсы Андрэя Багалюбскага і Феодара нам належыць адказаць на пытанне, у якіх адносінах з імі знаходзіўся Кірыл Тураўскі. Звычайна лічыцца, што ён толькі асуджаў іх дзейнасць, «увеіцевая» князя. Нам жа адказ не здаецца такім адназначным: мы бачым у развіцці гэтых стасункаў па меншай меры два этапы.
Як вядома, Андрэй Юр’евіч быў духоўным вучнем Ніфанта Наўгародскага (памёр у 1156 г.), лідэра «візантыйскай» партыі. Ніфант жа не выступаў супраць выбару мітрапаліта рускімі князямі, а настойваў толькі на іх хіратоніі ад рук Канстанцінопальскіх патрыярхаў. Відавочна, гэткую ж пазіцыю займаў па гэтым пытанні і Тураўлянін, тым болей што яна не супярэчыла царкоўным канонам. Але што мы бачым у выпадку мяркуемай паўночнарускай
мітраполіі? Андрэй Багалюбскі, выбраўшы Феодара, пасылае яго ў Візантыю за пастаўленнем нават тады, калі ў яго землях ужо было два епіскапы: у Суздалі і Растове. Гэтае азначае, што калі б ён заручыўся падтрымкай названых іерархаў — а яе было, здаецца, няцяжка здабыць, паколькі і Нестар, і Ляонцій марылі вярнуцца з выгнання і пазбавіцца пастаяннай нетрываласці свайго становішча, — то па 1 Правіле Святых Апосталаў («Епнскопа да поставляют два нлк трм епнскопа») ён мог, з некаторымі нацяжкамі, а двухсэнсоўнасці ён ніколі і не баяўся, паставіць свайго мітрапаліта і без патрыяршага благаславення. Князь Андрэй гэтага не робіць.
3 другога боку, Андрэй яўна стараецца падтрымліваць добрыя адносіны з Туравам, адводзячы яму немалаважную ролю ў сваіх замыслах — відаць па ўсім, што і тураўскія князі плоцяць яму тым жа, а паколькі адзін з іх запрашае на епіскапію Кірыла прыблізна ў гэты самы час, дык робіць гэтае, напэўна, ведаючы пра Кірылава адабрэнне дзейнасці багалюбскага ўладара.
Такім чынам, можна меркаваць, што спачатку Кірыл у асноўным падтрымліваў царкоўную і дзяржауную палітыку Андрэя Юр’евіча. Верагодна, што ён пісаў яму пасланні, у якіх асуджаў асобныя ўчынкі Андрэя (выгнанне епіскапаў Нестара і Ляонція) і дыспутаваў з ім і Фядорцам па прыватных пытаннях (аб посце ў Гасподнія святы, калі яны выпадаюць на сераду і пятніцу). Магчыма, Кірыл Тураўскі не прызнаў свята 1 жніўня — гэты гіпатэтычны і дыскусійны вывад можна зрабіць на той падставе, што ў творах свяціцеля няма ніводнага Слова на Багародзіцкія святы. Напэўна, Залатавуст спрабаваў пераканаць Андрэя і Феодара ў неабходнасці манаства для епіскапа («Слово указанме...») і, магчыма, разлічваў, што, атрымаўшы дазвол Канстанцінопаля на епіскапства, Феодар развядзецца. Як мы ведаем, гэтага не здарылася.
Таму пасля 1168 г., калі Феодар не толькі адмовіўся ад разводу, але і пачаў сваю рэпрэсіўную дзейнасць, Кірыл адмаўляецца падтрымліваць Андрэя ў яго любові да «белага клабучка», піша «Прытчу пра кульгача і сляпца» і пасылае яе Багалюбскаму князю. Заўважым, што некаторыя даследчыкі мінулага адносілі напісанне гэтай прытчы да больш ранняга часу — перыяду спрэчкі аб мітрапаліце Кліменце; так, Х.Лапароў бачыў у ёй перайманне апанента Кліма Смаляціча — Фамы прэсвітэра70.
70 Лопарев X. Слово в Велпкую субботу, прмнадлежаіцее Кнрмллу Туровскому // Памятнмкм древней пмсьменностн. йзд. ОЛДП. Т. 47. 1893.
Нарэшце, пасля арышту Фядорца Кірыл выступае з адкрыта абвінаваўчай прамовай («Слова на сабор 318 св. айцоў»).