З неапублікаванай спадчыны Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў Аляксей Мельнікаў

З неапублікаванай спадчыны

Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў
Аляксей Мельнікаў
Выдавец: Чатыры чвэрці
Памер: 592с.
Мінск 2005
136.2 МБ
Стэфана Кучкі, а стаўшы ў 1149 г. кіеўскім князем, забірае сына з сабою ў Кіеў і аддае яму Вышгарад. Стольны горад яўна не спадабаўся Андрэю (ён і далей адрозніваўся дзіўнай непрыязню да славутых гарадоў), і 15 верасня наступнага года Юрый, «ведаючы храбрасць і асцярожнасць Андрэеву... аддаў Андрэю Перасопніцу, Тураў, Дарагабуж, Пінск з усёю вобласцю Тураўскаю ва ўладанне»59. Заўважым, што князь Андрэй мае пастаянную рэзідэнцыю не ў Тураве, а іменна ў Перасопніцы. Відаць, Андрэй Юр’евіч у гэты час знаёміцца з Кірылам-стоўпнікам, магчыма, ускладаючы на яго пэўныя спадзяванні ў кантэксце нядаўняга пастаўлення на мітраполію Клімента (быць можа, упершыню прапануе яму епіскапскую кафедру). Урэшце, княжанне ў Тураўскай зямлі было нядоўгім: ужо ў 1151 г. Андрэй пераязджае ў Гарадок да выгнанага з Кіева бацькі.
Калі ў 1155 г. лёс пачаў спрыяць Манамашычам, Юрый, зноў вялікі князь Русі, аддае Андрэю Вышгарад (а Барысу — Тураў). Аднак Андрэй не жадае заставацца на поўдні — і таемна ад бацькі ад’язджае на поўнач, дзе прыблізна ў той жа час засноўвае свой Багалюбаў. 3 сабою ён бярэ прывезеную з Візантыі (як лічыцца, разам са славутай Пірагошчай) ікону Багародзіцы — цудатворнае «Замілаванне» Ўладзімірскае. Як мяркуе А.У.Карташоў, ужо ў гэты час (1155 г.) Андрэй упершыню выпраўляе хадайніка да патрыярха з просьбай аб адкрыцці ў сябе незалежнай ад Кіева мітраполіі; царкоўны гісторьж лічыць, што ў якасці пасла і кандыдата выпраўляецца менавіта белы non Феодар60. Нам такое меркаванне здаецца небясспрэчным. Думаецца, што да гэтага часу Андрэй Багалюбскі яшчэ не да такой ступені сцвердзіўся ў сваім палітычным становішчы, каб лічыць сябе вялікім князем паўночнай Русі і патрабаваць для сябе мітраполію. Гэта здарылася годам пазней — у 1157 г., калі «як хутка Андрэй Юр’евіч вестку аб смерці бацькавай атрымаў, так хутка сябе вялікім князем ва ўсёй Белай Русі абвясціў і да ўсіх князёў пра тое пісаў». Такім чынам, князь-наватар скасоўвае традыцыйную іерархічную залежнасць месца князявання ад старэйшынства ў сям’і, робіць спробу перанесці палітычны цэнтр Русі — спробу, якая неўзабаве спраўдзілася (але не ва Ўладзіміры, а ў Маскве).
Пакуль жа менавіта невялікі гарадок Уладзімір-на-Клязьме, a не старыя палітычныя цэнтры Растоў і Суздаль мяркуе зрабіць сталіцаю з усімі яе атрыбутамі Андрэй Юр’евіч. I на адзнаку гэтага
59 Татніцев В.Н. йстормя Росснйская. Т. 3. М.; Л., 1964. С. 20.
60 А.В.Карташев. Очеркм по нсторнм Русской Церквн. Т.1. М.,1991. С. 178.
ён 18 красавіка закладае тут вялікую царкву Багародзіцы, як бы новую Дзесяцінную61, а таксама Залатую Браму. У святле гэтага ясна бачыцца сэнс пераменаў, учыненых Андрэем Юр’евічам: яго жаданне не толькі перанесці сталіцу, і не толькі на падставе 17 Правіла IV і 38 Правіла VI Усяленскіх Сабораў заснаваць сваю мітраполію, але ў далейшым мець і ўласную патрыярхію (па меркаванні Я.М.Шчапава, як раз пад час спробы стварэння мітраполіі ў колах аднадумцаў Андрэя і быў сфальсіфікаваны «Устав князя Владнммра о десятннах, судах н людях церковных»).
Седзячы ў сваім Багалюбаве, Андрэй сплятае па Русі павуціну коваў; яшчэ раней атрымаўшы славу хутчэй хітрага, чым міралюбнага палітыка, ён стараецца акружыць сябе палітычнымі саюзнікамі. Адным з іх ён хацеў бачыць старога радцу свайго сканалага бацькі — Юрыя Яраславіча, хаця той і адабраў Тураўскае княства ў яго брата Барыса. Верагодна, Андрэй бачыць у гэтай зямлі выдатны аванпост сваёй будучай імперыі пад час мяркуемага змагання з Кіевам (замірэнне з Расціславам адбылося толькі пазней — у 1163 г.). Можна сказаць напэўна, што багалюбскі князь падтрымліваў, па меншай меры маральна, барацьбу тураўскага ўладара за незалежнасць ад «маці гарадоў рускіх», якая губляла ўжо сваю былую славу.
3 цягам часу Андрэй згубіў, аднак, пачуццё меры, усё часцей выяўляў палітычную недальнабачнасць і безразважнасць: перасварыўся з арыстакратыяй вечавых гарадоў Растова і Суздаля; жадаючы «быць самаўладцам», аддаліў баяраў свайго бацькі, ды і ў адносінах з іншымі рускімі князямі дазваляў сабе браць занадта круты дыктатарскі тон («Не ходзіш ты, Раман, у маёй волі са сваёй браціяй, дык пайшоў прэч з Кіева; ты, Мсціслаў, прэч з Белгарада, а ты, Давід, прэч з Вышгарада!»). Ён завёў дрэнную адміністрацыю, акружыў сябе авантурыстамі, якія пасля і забілі яго (як не згадаць яшчэ адно назіранне В.Ключэўскага, што творцы грамадскага парадку звычайна становяцца яго прыладамі — як толькі перастаюць будаваць яго, або яго ахвярамі — як толькі пач-
61 Так учыніў у свой час і сам Уладзімір Хрысціцель, аддаючы кіеўскую кафедру пад апеку Охрыдскага патрыярха ў якасці яго стаўрапігіі — права непасрэднага падначалення. Нагадаем яшчэ раз, што ў 1037 г. Яраслаў Уладзіміравіч адабраў першынства ў кафедральнага храма «Дзесяціннай Багародзіцы» Успення і перадаў яго збудаванай двума гадамі пазней Сафійскай царкве на адзнаку ўваходжання рускай царквы пад юрысдыкцыю Канстанцінопальскага патрыярхату ў якасці адной з «мітраполій».
нуць яго перабудоўваць). Пасылаў Андрэй і раці рабаваць то Ноўгарад, то Кіеў62.
Будучы надзвычай пабожным і багаслоўскі адукаваным, багалюбскі князь-рыцар (кажам без ценю іроніі: такім ён апісаны ў летапісах), тым не менш, не лічыць заганным умяшанне свецкай улады ў справы царкоўныя, у тым ліку і тыя, што знаходзіліся ў юрысдыкцыі самага высокага ўзроўню. Так, у 1155 г. ён разам са сваім фаварытам Феодарам устанаўлівае свята перанясення ва Ўладзімір Багародзіцкага абраза (23 чэрвеня), а ў гонар перамогі над волжскімі балгарамі ў 1164 г. — галоўнае свята Ўладзімірскай дзяржавы, прысвечанае Спасу і Багародзіцы (1 жніўня), прычым сам (?) складае «Молнтву благодарственную» св.Спасу і св.Багародзіцы з выпадку ўвядзення гэтага свята63 (напэўна, устанаўленне свята 1 жніўня 1164 г. чынілася ў перайманне свята Абраза Багародзіцы Сілуамскай, устаноўленага 1 жніўня 1158 г. імператарам Мануілам Камнінам у гонар яго перамогі над персамі64). У 1158 г. Андрэй праганяе з кафедры Растоўскага епіскапа Нестара і ставіць на яго месца «вельмм сребролюбмва» Ляонція-грэка, а неўзабаве праганяе і таго, паколькі епіскап наказваў захоўваць строгі пост на свята 1 жніўня, на чым настойвалі грэчаскія духоўныя ўлады, згаджаючыся з самім фактам устанаўленнем свята. Адзначым дарэчы, што дадатак да павучання, аўтарства якога прыпісвалі Іаану Залатавусту «Како жнтм крестьяном» (змешчаны пад датай 1 жніўня), належыць, на думку І.У.Будоўніца, нейкаму ерэтыку, які палемізаваў з Кірылам Тураўскім65. Магчыма, гэтым «ерэтыкам» быў Фядорац, і палемізаваў ён менавіта з Кірылам: апошняе тым болей верагодна, што ў тым жа зборніку, дзе змешчана павучанне з да-
62 Напрыклад, у 1169 г. яго войска абрабавала «манастыры і Сафію і Дзесяцінную Багародзіцу: цэрквы агаліў на іконы і кнігі і рызы, і званы вынес усе». Нарабаваным з кіеўскай Багародзіцкай царквы майномАндрэй аздобіў уладзімірскі Багародзіцкі ж храм, што было, напэўна, звычайнаю з’явай (тым болей што каштоўнасці ўсё адно заставаліся ў валоданні Багародзіцы). Прынамсі, гэтак жа ў свой час Усяслаў Брачыславіч Полацкі аздабляў Полацкую Сафію за кошт абрабаванай Сафіі Наўгародскай.
63 Гл. падрабязней: Забелмн Н.Е. Следы лмтературного труда Андрея Боголобского // Археологнческме мзвестмя м заметкн. М.,1895. N® 2-3. С. 45-46. Пісьменніцкая дзейнасць князя Андрэя дадаткова пацвярджае магчымасць перапіскі яго з Кірылам Тураўскім.
64 Гл. ладрабязней: Кондаков Н.П. Нконографмя Богоматерн. СПб. 1915. Т. 2. С. 225.
65 Будовняц Й.У. Обіцественно-полмтмческая мысль Древней Русм (XI-XIV вв.). М.,1960. С. 244.
даткам, знаходзяцца і некаторыя Словы тураўскага Залатавуста, які займаў, як вядома, пазіцыю захавання посту на Гасподнія святы, калі яны прыходзяцца на сераду і пятніцу.
У рэшце рэшт, з 1162 г. на Белай Русі адначасова дзейнічаюць два епіскапы: Ляонцій ва Уладзіміры, Нестар — у Растове, не кажучы ўжо пра «нарачонага» Феодара. Магчыма, гэта яшчэ больш стымулявала імперскія імкненні Андрэя Багалюбскага, бо ён пасылае ў Візантыю пасольства, з якім перадае прашэнне паставіць ва Ўладзімір мітрапаліта. Падставамі для падобных прэтэнзій былі: папершае, пастановы Ўсяленскіх сабораў («Аіде царскою властню вновь устроен, нлм впредь устроен будет град: то гражданскмм н земскмм распределенмям да следует м распределенме церковных дел»), па-другое, той факт, што на Паўночнай Русі былі ўжо дзве епіскапіі. Андрэева кандыдатура на пасаду мітрапаліта была нязменнай: брат кіеўскага тысяцкага калугер Феодар — энергічны, славалюбны, адукаваны і дзёрзкі (»бе же сей дерзновенен зело н безстуден. He срамляше бо ся нм князя, нн бояряна. Н бе телом крепок зело, м язык ммея чнст, м речь велеречмву, м мудрованме козненно. Н всй его бояхуся м трепетаху, ннктоже бе можаше протмву его стоятм. Нецым же глаголаху о нем, яко от демона есть сей, нннм же волхва его глаголаху»). Напэўна, што Фядорац падтрымліваў пазіцыю князя ў адносінах да «ляонінскай» ерасі, быў супраць таго, каб «не есці мяса ў Гасподнія святы, калі выпадуць на сераду і пятніцу», бо такі погляд дыскрэдытаваў і самое афіцыйнае свята Андрэевай дзяржавы. У далейшым падтрымаў Феодар і царкоўную смуту, учыненую ў 1168 г. Кіева-Пячэрскім ігуменам Палікарпам, які парушыў Студыйскі устаў, дазволіўшы ўжываць у Гасподнія святы, якія выпадуць на сераду і пятніцу, сыр, масла, яйкі і малако.
Як бачым, «ерэтык»-Фядорац усім імпанавау князю, але быў ў яго і адзін «недахоп», які парушаў усе планы Андрэя Юр’евіча. Справа ў тым, што Феодар быў жанаты і катэгарычна адмаўляўся развесціся і далучыцца да манаства, якое ён люта не любіў. Гэтае, як і патрабаванне 12 Правіла IV Сабору, было зручным повадам для патрыярха Лукі Хрысаверга адмовіць у пастаўленні Фядорца ў мітрапаліта (вышэйшая царкоўная іерархія знаходзіцца ў манаскім чыне)66.
66 Як вядома, патрыярх Лука ўзяў пад абарону выгнанца-епіскапа Ляонція, пра што і пісаў на Русь пасланні (гл.: Вороннн Н.Н. Андрей Боголюбскнй м Лука Хрмзоверг // Вмзантмйскмй временннк. Т. XXI. 1962), у тым ліку і з пагрозай адлучэння князя Андрэя і Фядорца ад Царквы (гл. у Ніканаўскім летапісу; аўтэнтычнасць няпэўная).