З неапублікаванай спадчыны Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў Аляксей Мельнікаў

З неапублікаванай спадчыны

Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў
Аляксей Мельнікаў
Выдавец: Чатыры чвэрці
Памер: 592с.
Мінск 2005
136.2 МБ
Чарнігаўскі епіскап Ануфрый пры вызначэнні пазіцый «самастойнікаў» спасылаўся не столькі на кананічнае права, колькі «на абрадавы аксэсуар прадвыбрання» (А.В.Карташоў). На пярэчанне Ніфанта «Якмы, яго [мітрапаліта] посвяціўшы, будзем ад яго ж благаславенне прымаць, з ім служыць і яму пакланяцца, не ўзяўшы благаславення ад патрыярха. Мы маем рукапісанне ад Міхаіла, першага мітрапаліта рускага. які забараніў епіскапам без мітрапаліта ў царкве святой Сафіі служыць», — Ануфрый адказваў: «Нам дастаткова вядома, што Правіла апостальскае дазваляе двум або тром епіскапам епіскапа паставіць35, епіскап жа, архіепіскап і мітрапаліт у чыне пасвячэння роўныя, а розняцца толькі ўладаю, ім вызначанай. Ды і тое бачна, патрыярха не патрыярхі, роўныя яму, але мітрапаліты і епіскапы пастаўляюць і, з ім служачы, благаславенне ад яго прымаюць. Пры Яраславе ж паставілі на
351 Апостальскае Правіла і 60 Правіла Карфагенскага сабору.
Русь епіскапы мітрапаліта \Іларыёна\, і вось, мы маем галаву Клімента, папы Рымскага»36, — імя якога і насіў Смаляціч.
He дзіўна, што супраць прадстаўнікоў «грэкафільскай» апазіцыі пачаліся, як гэта амаль заўжды здараецца, ганенні з боку правадыроў партыі пераможцаў. Так, на Ніфанта была накладзеная кананічная забарона, і епіскап быў зняволены ў Пячэрскім манастыры, дзе праводзіў дні, духоўна падтрыманы пасланнямі Канстанцінопальскага патрыярха. Пад рэпрэсіі мусіў трапіць і «візантыніст»-ігумен тураўскай Нікольскай абіцелі37.
Іменна паражэнне «візантыйскай» плыні, на нашу думку, стала сапраўднай прычынай затвору, а магчыма, што і палону Кірыла — прычынай, падмацаванай яшчэ і ўнутрыманастырскім канфліктам падзвіжніка-настаяцеля з нікольскімі насельнікамі. Калі пагадзіцца з такім дапушчэннем, пачатак затворніцтва тураўскага ігумена можна аднесці да к.1147 — п.1148 г. (паколькі ўсе даты мы ўзгадняем па В.М.Тацішчаву, трэба памятаць, што даюцца яны ў асноўным паводле сакавіцкага годазлічэння, у якім вытрымана яго гістарыяграфія).
Цяпер паспрабуем адказаць на пытанне, чаму Кірыл менавіта «в столп вшед затворнся». Стоўпніцтва (стыліцтва) бярэ пачатак з Бліжняга Усходу і Візантыі, дзе манахі-аскеты — найбольш вядомыя з іх — Сімяон (390-459 гг.) і Данііл (409-493 гг.) — будавалі свае келлі на платформе, узнесенай на слупах. Зразумела, што кліматычныя ўмовы Русі не дазвалялі ўвесці тут гэтую практыку ў нязменным выглядзе (дарэчы, старажытная Русь і не ведае болей прыкладаў стоўпніцтва). Заўважым, праўда, што Кірыл, па сведчанні Жыція, зачыніўся не на стаўпе, а ў стаўпе — верагодна, у слупападобнай келлі (не «стыласе», а «піргасе»).
Аднак для чаго спатрэбілася Кірылу такое больш чым умоўнае перайманне?
Можна даць некалькі варыянтаў адказу на гэтае пытанне — аднолькава небясспрэчных. Напрыклад, не здаецца неверагодным дапушчэнне, што ў інацтве Тураўлянін насіў імя аднаго з названых стоўпнікаў (а Кірыл — яго вялікасхімнае, схіепіскапскае імя) і наследаваў свайму тэзайменнаму святому. Мы можам меркаваць, што подзвіг стоўпніцтва быў успрыняты Кірылам у знак супрацьпастаўлення сябе кіеўскім печаранам — антаганізм, выяўлены нават вон-
36 Таттцев В.Н. Мстормя Росснйская. Т. 2. М.; Л., 1963. С.171-172.
37 Прынамсі, «чыстка», праведзеная пазней на гэты раз ужо візантыйскай плынню, закранула ўвесь клір аж да дыяканскага чыну.
кава. Нарэшце, магчыма дапусціць, што Кірыл стаў стылітам у перайманне іменна св.Данііла Стоўпніка: вядома, што апошні змагаўся з ерассю монафізітаў; Кірыл жа супрацьстаяў ерасі, дыяметральна супрацьлеглай монафізітам па пытанні аб паходжанні Бога-Сына, — арыянам38, а водгукі арыянства чуліся ў Кіеве39 і, у прыватнасці, у Кіеўскіх пячорах40.
Нарэшце, не здаецца поўнасцю неверагодным дапушчэнне, што Кірыл быў зняволены пры — або ў самой Кіеўскай Пірагошчы (ад «піргас» — вежа) — царкве, збудаванай для аднайменнай візантыйскай Багародзіцкай іконы, лёс якой да канца не высветлены.
Адзначым, што пры раскопках у Тураве быў знойдзены падмурак абарончай вежы, якую таксама нельга выключаць з-пад увагі пры размове аб месцы затворніцтва Кірыла Тураўскага (а паколькі вежа была функцыянальнай — найхутчэй,яго палону). Архімандрыт Анатолій сцвярджаў, быццам у Тураве «існаваў стоўп св.Кірыла ў выглядзе званіцы»41, але нам гэтае паведамленне здаецца адвольным дапушчэннем аўтара.
Прабываючы ў стаўпе (вежы), Кірыл «постом м молнтвою паче себе тружаяся, м многа Божественнаа пнсанма кзволн». Гэтую фразу агіёграфа можна інтэрпрэтаваць наступным чынам: Кірыл займаецца «выкладаннем» Свяшчэннага Пісання — праўдападобна, яго каментаваннем. Што ўяўлялі сабой тлумачэнні Тураўляніна, — можна толькі здагадвацца: самі яны, напэўна, не дайшлі да нас.
38 Арыянства (па імені ерэсіярха Арыя) — цячэнне ў хрысціянстве ў IV—VI стст., асуджанае як ерась на царкоўных Саборах 325 і 381 гадоў. Монафізіты — паслядоўнікі вучэння, што ўзнікла ў Візантыі ў V ст. і было асуджана Халкідонскім Саборам у 451 г. Арыяне не прымалі вучэння аб адзінаіснасці Бога Айца і Бога Сына, лічачы Ісуса Хрыста як стварэнне ніжэйшай істотай; монафізіты трактавалі аб’яднанне дзвюх прырод у Хрысце як паглынанне чалавечага пачатку боскай прыродай.
39 Гл., напр., у «Аповесці мінулых гадоў»; «Отець... едннем нероженьем старей сый Сыну м Духовн», «Сын подобосуіцен Отцю, роженьем точью разньствуя Отцю м Духу».
Заўважьім у дужках для паўнаты карціны, што аднойчы Кірыл дазволіў сабе ў запале спрэчкі выказванне аб тым, быццам Хрыстос называецца чалавекам «не образом, но прмтчею», якое дае нам права падазраваць яго самога ў монафізіцтве. Гэтае, увогуле, можна вытлумачыць: як яшчэ будзе паказана, Кірыл прытрымліваўся антыахійскай экзэгезы, а многія прадстаўнікі гэтай багаслоўскай школы, як вядома, ухіляліся ў арыянства ў той час як «александрыйцам» была уласціва, наадварот, цяга да монафізіцтва. Верагодна, што «антыахіец» Кірыл настолькі рэзка адмежаваўся ад адной ерасі, што «па інэрцыі» прамінуў залатую сярэдзіну дагматыкі і пры гэтым наблізіўся да монафізітаў-»александрыйцаў».
41 Анатолнй, архмм. Древнмй город Туров. М.,1867. C.10.
Заўважым толькі, што «грэкафілы» прытрымліваліся Антыахійскай школы літаратурнай экзэгезы, у той час як іх апаненты — «самастойнікі» аддавалі перавагу Александрыйскай. Прыкладам александрыйскай экзэгетыкі можа служыць творчасць Клімента Смаляціча, які ў сваім пасланні прэсвітэру Фаме адстойваў сваё права «пытатм потонку» Свяшчэннае Пісанне — практыку даволі небяспечную, бо пры страце пачуцця меры яна прыводзіла па складанай лесвіцы алегорый да аддалення каментарыя ад ісціннага сэнсу біблейскага тэксту. Антыахійскі ж напрамак яскрава прадстаўлены на Русі творчасцю самога Кірыла Тураўскага ў яго ўрачыстых святочных «Словах».
Хаця Кірыл быў адхілены пад час затворніцтва ад удзелу ў палітычных і царкоўна-палітычных падзеях, але ход гісторыі незалежна ад гэтага ўплывау на далейшы лёс Тураўляніна.
2 верасня 1149 г. Юрый Даўгарукі выганяе з Кіева Ізяслава, і той, «узяўшы княгіню з дзецьмі і мітрапаліта [Клімента] з сабою, ад’ехаў ва Уладзімір»42. Юрый вызваляе з Кіева-Пячэрскай келлі Ніфанта Наўгародскага, аднак ужо ў наступным годзе Ізяслаў адваёўвае сталіцу і перадае тытул вялікага князя Вячаславу Ўладзіміравічу. У 1154 г., пасля скону Ізяслава, Кіеў пераходзіць да Расціслава Мсціславіча Смаленскага. Расціслаў цалкам адэкватна сітуацыі адчуваў сябе на велікакняскім пасадзе досыць нетрывала, і пагэтаму, нягледзячы на пераконванні свайго епіскапа — грэка Мануіла, праціўніка Клімента, не прадпрымаў супраць мітрапаліта рашучых захадаў. Нарэшце ён-такі выпраўляе пасольства ў Канстанцінопаль за новым мітрапалітам.
Гэты год надзвычай важны для будучых лёсаў Рускай мітраполіі і, у прыватнасці, для жыцця Кірыла Тураўскага тым, што на палітычную арэну ўпершыню выходзіць разумны і энергічны белы (жанаты) святар Феодар. Пра яго асобу і дзейнасць яшчэ будзе весціся гаворка, зараз жа толькі канстатуем, што адначасова з пасольствам Расціслава да патрыярха Лукі Хрысаверга суздальскі князь (а па сваім значэнні — фактычна вялікі князь) Андрэй Багалюбскі пасылае Феодара ў якасці кандыдата, што прэтэндуе на мяркуемую суздальскую мітраполію або, па меншай меры, на растоўскую кафедру з тытулам архіепіскапа. Пасольства Андрэя не ўвянчалася поспехам: Феодар быу дыскрэдытаваны перад патрыярхам, які адмовіў у дазволе на адкрыццё новай мітраполіі, хаця і пагадзіуся з тым, каб прэтэндэнт называўся архіепіскапам.
42Татмшев В.Н. Нстормя Росснйская. Т. 2. C.192.
Ён паставіў, праўда, ўмову: Феодар павінен быць рукапакладзены кіеўскім мітрапалітам. Пры гэтым Лука выдатна ведаў: апошняе было абсалютна немагчымым. Такім чынам, Фядорац застаецца «нарачоным епіскапам» — намінатам (нагадаем, што першага архіепіскапа на Русі атрымаў Ноўгарад толькі ў 1165 г.).
Пасля смерці Вячаслава Уладзіміравіча Расціслаў церпіць паражэнне ў барацьбе за велікакняскі пасад і ўцякае у Смаленск. У Кіеў прыходзіць чарнігаўскі князь Ізяслаў.
У 1155 г. вялікім князем зноў робіцца Юрый Даўгарукі. Мітрапаліт Клімент з сям’ёй сканалага Ізяслава ў чарговы раз уцякае ва Ўладзімір Валынскі. Вялікі князь Юрый пераводзіць у Тураў і Пінск свайго сына Барыса — князя-выгнанніка, далучанага пазней да ліку святых (памёр 4 мая 1158 г.).
Юрый Даўгарукі, праціўнік Клімента, заняўшы Кіеўскі стол, паўтарае просьбу Расціслава аб прысылцы на Русь мітрапаліта-грэка. У Канстанцінопалі кандыдатура была ўжо падрыхтавана; на запрашэнне Юрыя спешна прыбывае мітрапаліт Канстанцін. Ніфант Наўгародскі не дачакаўся свайго трыумфу: выехаўшы ў сталіцу дзеля сустрэчы «законнага» мітрапаліта, ён памёр і быў пахаваны на месцы свайго былога зняволення — у Кіеўскіх пячорах. Гонар сустрэчы іерарха падзялілі даўнія паплечнікі Ніфанта — Мануіл і Касма (праўда, па сведчанні В.М.Тацішчава43, яны прагаласавалі-такі ў свой час за Клімента). Канстанцін, як і належала чакаць, «зрынуў Клімаву службу і стаўленне» (Іпацьеўскі летапіс), а паплечнікі Клімента падпалі пад кананічную забарону і мусілі перапастаўляцца толькі пасля «рукопмсанмя на Клмма»; у сваім сане засталіся адны дыяканы. Вялікі князь Ізяслаў быў анафемстваваны. Усе архіерэі — «антывізантыйцы» паступова замененыя на сваіх пасадах грэкафіламі.