З неапублікаванай спадчыны
Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў
Аляксей Мельнікаў
Выдавец: Чатыры чвэрці
Памер: 592с.
Мінск 2005
Пасля трохгадовага паслушніцтва адбыўся пастрыг. Глава 82 зводу царкоўных правіл — «Номоканона» прадпісвае: «Ммрской non да не пострнгает монаха, по завеіданню яже в Нмкем Святого Собора:
27Творення мже во святых отца нашего Ефрема Снрмна. М.,1881.4. 1. С. 403.
како бо даст нному, егоже сам не ммать». Такім чынам, пастрыг Кірыла здзяйсняў іераманах, ігумен або архімандрыт (але не епіскап: ён пастрыгаў толькі клірыкаў).
Згодна з абетамі паслушэнства, манах павінен абраць сабе духоўнага кіраўніка («сей да будет муж боголюбмвый, начальннк обмтелн») і цалкам аддацца пад яго волю; «аіце кто дерзнет постршцм монаха без прнммца, смречь без старца, да мзвержется» («Номоканон», гл.79).
Існавала дзве традыцыі, згодна з якімі пастрыгаючы дае імя свайму пастрыжэнцу: па святым таго дня, калі адбываецца пастрыг, або па той літары, з якой пачыналася свецкае імя пастрыжэнца. 3 прычыны былой распаўсюджанасці імені Кірыл нельга зрабіць вывад ні аб дні пастрыгу, ні аб свецкім імені тураўскага свяціцеля. Затое мы можам зрабіць іншы вывад: паколькі нам здаецца, што Кірыл у канцы жыцця прыняў вобраз вялікай схімы, пры чым давалася іншае імя, то вышэйзгаданая малітва яго, у якой прапаведнік наймянуе сябе Кірылам і манахам Нікольскага манастыра, не магла быць напісана пасля яго епіскапства, а гэта пацвярджае нашу здагадку аб месцы яго першапачатковага інацтва.
Урэшце, нельга не прымаць пад увагу і тое (а нам здаецца і гэтае вельмі рэальным), што імя Кірыл магло быць і вялікасхімным імем рускага Залатавуста.
Хаця практыка выстрыжэння манахамі танзуры ў Праваслаўнай Царкве даўно страчана, але ў часы Кірыла Тураўскага яна існавала не толькі ў Заходняй Еуропе, куды прыйшла з Ірландыі ў V-1X стст.28, але і на Русі, аб чым сведчыць упамінанне «гуменца» ў Кіеўскім летапісу пад 1148 г і ў Кірылавым «Сказаннм о чернормзьчестем чмну».
Прабываючы ў келлі, інакі выконвалі малітоўнае кялейнае правіла. У залежнасці ад статуса і багацця манастыра насельнік займауся гаспадарчымі работамі. Паколькі Нікольскі манастыр да ігуменства ў ім Кірыла Тураўскага быў, напэўна, келіёцкім, а інакі мелі ў асабістай уласнасці рэчы і грошы, збіраючыся разам толькі на працу (бяднейшыя з іх) і на сумесныя службы, то мы не можам дакладна сказаць пра род заняткаў Кірыла. Думаецца, аднак, што ён меў справу з кнігамі — проста чытаў іх або, магчыма, працаваў у перапісчыцкай майстроўні-скрыпторыі.На гэта паказвае яго несумненная начытанасць, велізарная багаслоўская і царкоўнагістарычная эрудыцыя, а таксама відавочны літаратурна-практычны
28 Пар.:Правіла 21 VI Усяленскага Сабору (480-481 г.).
вопыт, з якім прыйшоў Тураўлянін да пачатку сваёй літаратурнай і прапаведніцкай дзейнасці.
На жаль, мы нічога пэўнага не можам паведаміць пра стан епархіі ў азначаны перыяд (1120-40-я гг), і толькі ненашмат болей — пра палітычныя падзеі ў самім княстве.
У гэты час Кіеў стаў арэнаю барацьбы дзвюх княскіх ліній: Манамашычаў і Вольгавічаў. Кіеўскі мітрапаліт-грэк Міхаіл спрабаваў спыніць міжусоб’і і ў 1134 г. трапіў нават у Наўгародскі палон за свае міраносныя хадайніцтвы. У 1136 г. у выніку прымірэнчай дзейнасці мітрапаліта, які «хадзіў з крыжам паміж дзвюма варагуючымі рацямі і прымірыў іх хросным цалаваннем», вялікі князь Яраполк Уладзіміравіч саступіў прастол Вольгавічам. У 1139 г. кіеўскі пасад займае старэйшы з Манамашычаў — Вячаслаў Уладзіміравіч (кіраваў Туравам пачынаючы з 1125 г. з невялікім перапынкам у 1132-33 г., калі князяваў у Пераяслаўлі), але ў наступным (сакавіцкім) годзе саступае яго, пад уплывам таго ж мітапаліта. Міхаіла, Усеваладу Чарнігаўскаму (Вольгавічу), хаця і дабіваецца фактычнага вызвалення Турава ад улады вялікага князя. У 1142 г. Усевалад пераводзіць Вячаслава з Турава, «река: Седешм во Кмевской волостн, а мне достопть, а ты пойдм в Переяславль отцнну свою»29. Вядомы гісторык і археолаг П.Лысенка30, адмаўляючы залежнасць Турава ад Кіева (нягледзячы на ўпамінанне Турава як «Кмевской волостн»), мяркуе, што горад павінен быў перайсці, пасля выгнання з тураўскага пасаду Ізяславічаў, да сярэдняй лініі Яраславічаў, прадстаўніком якой з’яўляўся Ўсевалад Вольгавіч, a не да малодшай лініі, да якой належыў Вячаслаў Уладзіміравіч. Як бы то ні было, але ў 1142 г., калі Тураў аддаецца Усеваладам сыну Святаславу, пьчынаецца новы перыяд гісторыі гэтай зямлі, тэрыторыі якой раздаюцца сваякам і саюзнікам Усевалада Вольгавіча.
Урэшце, пасля смерці Ўсевалада 1 жніўня 1146 г., калі на вялікакняскі пасад кіяўляне запрасілі, у абыход Ігара Вольгавіча, Манамахава ўнука Ізяслава Мсціславіча, пляменніка выгнанца-Вячаслава, — апошні, выкарыстоўваючы спрыяльную для сябе палітычную сітуацыю, вярнуўся ў Тураў і «отья городы опять, мже бяшеть от него Всеволод отьял». Але яшчэ ў тым жа 1146 г. Ізяслаў, незадаволены самаўладствам Вячаслава Ўладзіміравіча, пасылае на
29 ПСРЛ. Т. 2. Стб. 310.
30 Лысенко П.Ф. Кмев н Туровская земля// Кмев м западные землн Русм в IX-X1I1 вв. Мн., 1982. С. 96-97.
Тураў свайго брата Расціслава разам са Святаславам Ўсеваладавічам, войскі якіх занялі горад. Пры гэтым саюзнікі паланілі епіскапа Іаакіма (паходжаннем з тураўскай арыстакратыі) і пасадніка Жыраслава, што былі ў бліжэйшым акружэнні Вячаслава. На тураўскі пасад пастаўлены сын Ізяслава Яраслаў, а Вячаслаў пераведзены ў Перасопніцу3’, адкуль вяртаецца на ранейшы надзел менш чым праз два гады. Пры ўвакняжанні Ізяслава Мсціславіча (Манамашыча) мітрапаліт Міхаіл адмовіўся ад удзелу ў цырыманіяле сустрэчы новага вялікага князя ў Кіеве, не дараваўшы таму, верагодна, клятвапарушэння Ўсеваладу Вольгавічу (урэшце, магчыма, што Міхаіл яшчэ мог і не вярнуцца з Канстанцінопаля, куды выправіўся у 1145 г.). В.М.Тацішчаў паведамляе, што мітрапаліт Міхаіл сканаў у 1147 г. (ёсць недаказанае меркаванне, што ён памёр яшчэ ў Царградзе)32.
Усе вышэйвыкладзеныя падзеі мелі велізарны рэзананс у наступнай гісторыі Кіеўскай мітраполіі.
Але ці ўплывала палітычная сітуацыя ў княстве на гісторыю Тураўскай епархіі, на лёс яе іерархаў і, у прыватнасці — на жыццё Кірыла Тураўскага? Нам здаецца, на гэтае пытанне можна адказаць толькі станоўча: уплывала. Але якім чынам?
Звернем увагу на некалькі супадзенняў. 1113 г. знамянуе новы этап у гісторыі Тураўскага княства — пераход яго ў валоданне Манамаха. Пачатак 1114 г. (6 лістапада) — пасгаўленне ў Тураў новага епіскапа Кірыла I. Падзеі 1146 г. мы толькі што апісалі. Зноў жа 1146 г.: «поставлен Турову епнскоп Ноан» (Іаакім). Яшчэ праз год у выніку таго, што Іаакім пад пагрозай сілы падтрымаў кандыдатуру Клімента Смаляціча (стаўленіка Ізяслава) на пасаду Кіеўскага мітрапаліта, яму была вернута тураўская кафедра. У выніку змены палітычнай сітуацыі ў далейшым сталі епіскапамі Кірыл II і Лаўрэнцій Тураўскія.
Думаецца, карыстаючыся метадам аналогіі, можна зрабіць дапушчэнне, што дзяржаўна-палітычная кан’юнктура вызначала царкоўна-палітычную. Пагэтаму іменна ў 1142 г., пры ўвакняжанні Святаслава, як нам здаецца, і адбылася змена епіскапаў Сімяона (1120-1142?) і Ігнація (1142?—1 146). Верагодна, што яны падтрымлівалі розныя дзяржаўна-палітычныя партыі: Сімяон — Манамашычаву (і яе прадстаўніка князя Вячаслава), Ігнацій — Вольгавічаву (у асобе самога князя Святаслава).
31 ПСРЛ. Т. 2. Стб. 339.
32 Нстормя Россмйская. М.; Л., 1963. Т. 2. С. 171.
Як уяўляецца, з адной з такіх «малых рэвалюцый» звязанае і пастаўленне Кірыла ў ігумена Нікольскага манастыра. Пад час архіерэйства якога з двух названых тураўскіх іерархаў магла адбыцца гэтая падзея? Нам здаецца, што толькі ў тэрмін валодання кафедрай Ігнаціем: абодва іншыя епіскапы, у адрозненне ад яго, з’яўляліся прыхільнікамі Вячаслава Уладзіміравіча, нашчадка Манамаха. А той у вачах Кірыла (бацька якога служыў Святаполку II) павінен быў здавацца ў пэўным сэнсе слова ўзурпатарам і ворагам папярэдняй дынастыі тураўскіх уладароў. Думаецца, што адносіны князёў-манамашычаў, а разам з імі і ўладыкі Сімяона да Тураўляніна былі адпаведнымі.
Можна зрабіць і храналагічныя падлікі, якія ўскосна падтрымаюць нашы «псіхалагічныя» пабудовы. Для таго, каб стаць ігуменам і епіскапам, Кірыл мусіў атрымаць святарскі сан. Ен павінен быў стаць іераманахам яшчэ да 1159 г.: гэта найверагоднейшы год выбару яго епіскапам. Кірыл мусіў быць іераманахам і да 1148 г. — найболей магчымага перыяду пачатку яго затворніцтва, якое адбывалася ўжо пасля таго, калі ён пэўны час быў нікольскім настаяцелем. Які менавіта час? — Прыгадаем нашу гіпотэзу: за гэты перыяд Кірыл спрабаваў увесці ў абіцелі стражэйшы Студыйскі ўстаў, але, нягледзячы на досыць суровыя меры — пра што сведчыць тон яго павучэнняў насельнікам, — не дасягнуў мэты і быў вымушаны з чарговай зменай палітычнай кан’юнктуры аддаліцца ў затвор. Верагодна, што для паспяховага правядзення падобнай перабудовы манастырскага жыцця ў Кірыла проста не хапіла часу: на хіратонію ў іерадыякана і іераманаха, пастаўленне ў ігумена і настаяцельскую дзейнасць заставалася толькі пяць гадоў.
Нарэшце, калі пагадзіцца з правільнасцю нашай гіпотэзы адносна часу нараджэння Кірыла, дык адпаведна трэба прыняць і тое, што будучы епіскап не мог атрымаць прэсвітэрскі сан раней за 11401143 г. (дыяканскі — раней за 1135-1138 г., а іпадыяканскі — раней за 1130-1133 г.), згодна з правіламі VI Усяленскага Канстанцінапольскага сабору, «дабы во пресвмтера прежде трмдесятм лет не рукополагатм, аіце бы человек м весьма достомн был, но отлагатм до уреченных лет... Подобно м дмакон, прежде двадесятм пятм лет...не поставляется» (Правіла 14), а «нподнакон да поставляется не прежде двадесятм лет возраста» (Правіла 15). Такім чынам, тэрмін іерэйскага пастаўлення Кірыла вызначаецца даволі дакладна: каля 1143 г., а час яго ігуменства абмяжоўваецца 1144-1148 гадамі.
Аўтар жыція Кірыла Тураўскага не паведамляе нам прама, што свяціцель ігуменстваваў у Нікольскім манастыры. Аднак жа вядома, што паводле старажытнай традыцыі ў сан епіскапа пасвячаліся толькі святары, якія прынялі манаскі сан архімандрытаў. Гэта, a таксама паведамленне агіёграфа аб кірылавых павучаннях, з якімі той звяртаўся да насельнікаў (апошнія сведчць пра начальства Кірыла над інакамі), неабвяргальна даказвае, што пэўны час прападобны з’яўляўся настаяцелем указанай абіцелі. Тэрміны ж яго хіратоніі ў іераманаха і пазнейшага настаяцельства мы паспрабавалі больш ці менш аргументавана вызначыць вышэй.