З неапублікаванай спадчыны
Манаграфіі, артыкулы, вершы, матэрыялы навуковай канферэнцыі, успаміны сучаснікаў
Аляксей Мельнікаў
Выдавец: Чатыры чвэрці
Памер: 592с.
Мінск 2005
1 ПСРЛ. 1962. Т. II. Стб. 8.
2 Дакладней гл.: Лысенко П.Ф. Кнев м Туровская земля // Кмев н западные землн Русн в ІХ-ХІІІ вв. Мн. 1982. С. 82.
3 Нзвестмя впзантнйскмх пмсателей о Северном Прнчерноморье. М.; Л.,1934. C.10.
4 ПСРЛ. Т. II. Стб. 64.
рэальнай асобай (мясцовым правадыром, што, быць можа, выводзіў сваю генеалогію ад скандынаўскага бога Тора/Тура), які прызнаў васалітэт у адносінах да Кіева ў другой палове X ст. He выключана, іменна з яго імем звязана згаданая ў летапісу пад 1144 г5. Турава бажніца (ці грабніца), якая была фамільнай царквой або склепам у Кіеве6. 3 імем Тура звязвае пабудову нейкага кіеўскага храма і складальнік «Ступеннай кнігі царскага радаслоўя» («была пастаўлена царква ў імя святога мучаніка Турава»), а ў адным з рукапісных Пролагаў у «Слове пра скон князя Уладзіміра» таксама ўпамінаецца «Месца Святое, дзе і цяпер ёсць царква святых пакутнікаў ля Турава». Верагодна, што ў аўтараў «Ступеннай кнігі» і запісу ў «Пролагу» была аднолькавая крыніца паведамлення, але складальнік «Ступеннай» няправільна вытлумачыў тэкст. У цэлым жа сэнс паведамлення наступны: у нейкім месцы, звязаным з імем Тура, існаваў храм, які пазней насіў імя святых пакутнікаў (Барыса і Глеба ці, быць можа, Феодара і Іаана). На гэтым святым месцы адбываўся хрост кіяўлянаў, а потым збіралася і кіеўскае веча. У самім жа Тураве існаваў Тур-калодзеж, у якім, паводле падання, хрысціўся сам Тур. He выключана скандынаўскае паходжанне Тура; увогуле, пра сувязь Турава са Скандынавіяй ускосна сведчыць не пазбаўлены цікавасці факт: у адной з малітваў св.Кірыла (БАН, Археагр. 162, арк. 1-2 адв.) маюцца ўпамінанні святых Магнуса і Конута. Нейкія стасункі падтрымліваў Тураў і з Ірландыяй: уплыў ірландскай традыцыі заўважаецца ў шанаванні каменных крыжоў, якія, згодна з легендай, прыплылі па Прыпяці. 3 Ірландыі праз Польшчу апынуўся ў Тураве ў 1050 г. і знакаміты Трырскі Псалтыр (Кодэкс Гертруды).
У мясцовых паданнях Турава7 ўспаміналася імя пакутніка Дыянісія, які прапаведаваў тут пасля часоў Тура і быў забіты язычнікамі з суседняга паселішча, названымі міхнаўцамі — жыхарамі вёскі Міхнавічы ў цяперашнім Калінкавіцкім раёне. He вьжлючана, што мучанік Дыянісій з’яўляецца першым святым гэтай зямлі — адным з хрысціянінаў-місіянераў, якія пацярпелі ад паганаў (як можна інтэрпрэтаваць паданне аб крыжах, што прыплылі па стаўшых крывёю водах Прыпяці).
Паданню пра Дыянісія тым больш можна даць веры, што яшчэ да яго пакутніцтва ў Тураве ведалі пра хрысціянства (існавала, маг-
5 Тут м далей храналогію ўзгадняем паводле «Нсторнм Росснйской» В.Н.Тацішчава.
6 Татніцев В.Н. Нстормя Россмйская. Т. 2. М.; Л. 1963. С. 162.
7 Архнм. Анатолнй. Древнмй город Туров. М., 1867.
чыма, і абшчына хрысціян) з часоў княгіні Вольгі, пры якой на пачатку 960-х гг. Тураў на кароткі час увайшоў у склад Кіеўскай дзяржавы8. Роўнаапостальная княгіня прыйшла па Дняпры і Прыпяці з новазапаветнаю пропаведдзю ў язычніцкі Тураў, і хаця Іпацьеўскі летапіс не называе Тураў сярод гарадоў, наведаных св.Вольгай, яшчэ са старажытнейшых часоў у народзе захаваўся духоўны спеў: «О, прншла есн к нам Божмя княжна Ольга!»
Рэлігійна-палітычная рэформа 988 г. перарывае дынастыю тураўскіх князёў і фактычна становіцца пачаткам новага палітычнага ўтварэння — Тураўскага княства. Першым уладатрымальнікам новай дынастыі робіцца Святаполк, трэці — што само па сабе сведчыць аб высокім месцы Турава ў іерархічнай сістэме рускіх гарадоў — сын Уладзіміра9 ад «грекннн», удавы вялікага князя кіеўскага Яраполка, з якою ажаніўся князь пасля забойства старэйшага брата ў 980 г. 3 прычыны непаўналецця Святаполка пад час яго пасадніцтва, а таксама з факта платы даніны Кіеву можна зрабіць вывад, што Тураў не быў ужо (як у часы Святаслава і Яраполка) самастойным княствам.
Затое гэта была адна з культурных сталіц Русі, асабліва калі — верагодна, яшчэ на самым пачатку XI ст. — у Тураве па ініцыятыве Ўладзіміра Святога была ўстаноўлена праваслаўная епіскапская кафедра. Ніканаўскі летапіс не называе Тураў сярод гарадоў, дзе мітрапаліт Ляонцій паставіў епіскапаў, але стацця ў Кіеўскім Пацерыку рэдакцыі Іосіфа Трызны (якую, праўда, часта лічаць падробкай XVII ст.) паведамляе: «Третме богомолме епнскопню поставмх в Турове в лето 6513 [1005 г.\ м прндах к ней городы с погосты в послушанме м свяіценме м благословенме держатм себе Туровской епнскопнм: Пннск, Новгород, Городен, Берестье, Волковыск, Здмтов, Неблестеск, Дубровяца, Высочко, Случеск, Копысь, Ляхов, Городок, Смедяне, п поставм первого епнскупа Фому, м прндах села, вннограды, землн бортныя, волостн co всемм прндатн... Святому Спасу м Святей Богородмце» (ркп. Тр. Л. № 714., арк. 74-74 адв.). Названыя тут Спаскі і Багародзіцкі храмы або манастыры — першыя, пра якія гаворыцца ў гістарычных крыніцах. На карысць даставернасці прыведзенага паведамлення сведчыць канкрэтнасць
8 Королюк В.Д. Западные славяне н Кмевская Русь. М. 1964. С. 76.; Пашуто В.Т. Внешняя полнтпка Древней Русн. М. 1968. С. 34; Головко А.Б. Землм Западной Русм м обьеднннтельная полмтнка // Кнев п Западные землм Русм в IX—XIII вв. С. 27.
9 «Бе от двою отцю — от Ярополка м от Володммера», — паведамляе аўтар «Аповесці мінулых гадоў».
нататкі, асабліва ў адносінах да імені першага тураўскага епіскапа, а таксама і тое, што паколькі тураўскімі ўладарамі былі трэція сыны вялікіх князёў (Святаполк з 988 г., Ізяслаў Яраславіч з 1054 г., Вячаслаў Уладзіміравіч з 1125 г.), то Тураву належала быць і трэцім горадам, дзе была створаная епіскапія. Акрамя таго, у роспісу рускіх епархій Тураўская займала пятае месца, што таксама пацвярджае яе старажытнасць: як вядома, мітрапаліт Ляонцій падзяліў Русь на шэсць епархій, сярод якіх, з вышэйзгаданых прычын, мусіла быць і Тураўская.
Верагодна, у 1009-1010 гг.10, па дасягненні паўналецця і вярнуўшыся ад печанегаў, дзе быў заложнікам, Святаполк бярэ за жонку дачку польскага караля Баляслава. Разам з ёю ў Тураў прыбывае калабрэгскі біскуп Рэйнберг (Рэйнберн), духаўнік прынцэсы. Сам па сабе факт з’яўлення ў Тураве каталіцкага іерарха наводзіць на думку аб устанаўленні ім на гэтых землях біскупіі, што, у сваю чаргу, як нам здаецца, дазваляе ўнесці дадатковы штрых у даследванне гісторыі глагалічных лісткоў — так званага «Кіеўскага міссала» (урывак каталіцкай «мьшм» — мессы): не выключана, помнік гэты мае тураўскае паходжанне.
У Тураве Рэйнберг пачынае маральны ўціск на князя, падштурхоўваючы яго на змову супраць бацькі з мэтай поўнага аддзялення Турава ад Кіева (так лічыць большасць гісторыкаў) або, як паказвае далейшы ход падзеяў — для дасягнення вялікакняскага кіеўскага пасаду. Адзначым, што Святаполк з яго правам старэйшынства мог законна прэтэндаваць на вярхоўную ўладу ў рускіх землях, але ж Уладзімір на старэйшы наўгародскі пасад, у абыход Святаполка, пасадзіў Яраслава і меў намер пакінуць Кіеў і княскую дружыну Барысу. Акрамя таго, у Святаполка хапала і асабістых прычынаў ненавідзець Уладзіміра, які, напэўна, плаціў яму тым жа. Змова (паўстанне) і арышт Святаполка з супругай і Рэйнберга адносяцца да 1012 г. Урэшце, Уладзімір вызваляе сына і нявестку і пакідае іх жыць пад наглядам у Вышгарадзе; Рэйнберг памірае каля 1014 г. Натуральна, Тураў у выніку не становіцца менш залежны ад Кіева. Дарэчы, на працягу наступных ста гадоў аб праваслаўных тураўскіх іерархах няма ніякіх згадак: відаць, гісторыя тураўскай епархіі таксама перарвалася ў сувязі з апісанымі падзеямі.
І0Таксама называюць канец 1013 — I пал.1012 г.; гл.: Свердлов М.Б. Нзвестмя о Русм в «Хронмке» Тнтмара Мерзебургского // Древнейшме государства на террмторнм СССР. М.,1978. С. 110.
Пасля скону Ўладзіміра Святаславіча 15 ліпеня 1015 г. Святаполк, па сведчанні летапісца, падтрыманы групай баяраў і кіеўскім земствам, займае вялікакняскі пасад, убраўшы са шляху трох сваіх братоў — Барыса, Глеба і Святаслава, якія, на яго думку, стаялі паміж ім і вялікім княжэннем. Яраслаў пачынае доўгую барацьбу з узурпатарам, у 1016 г. разбівае яго войскі. Святаполк бяжыць за падтрымкай да цесця, у Польшу, вяртаецца і наносіць паражэнне Яраславу; апошні ўцякае ў Ноўгарад. Святаполк зноў на кіеўскім стале, але кіяўляне паўстаюць супраць польскіх палкоў. Вяртаецца Яраслаў; Святаполк звяртаецца за дапамогай да печанегаў. У 1019 г. на Альце адбываецца рашаючая бітва з Яраславам, у якой Святаполк церпіць паражэнне. Ен ізноў бяжыць да палякаў і на шляху памірае.
Гэта афіцыйная версія падзеяў, выкладзеная кіеўскім храністам, настроеным у адносінах да тураўскага князя яўна тэндэнцыйна, і застаецца толькі здагадвацца аб рэальным становішчы спраў у гэтай крывавай смуце. He здаецца неверагодным, што менавіта Яраслаў, які даўно ўжо рыхтаваўся да вайны з бацькам (а пасля, будучы ўжо вялікім князем, вёў вайну супраць малодшага брата Мсціслава, трымаў у заключэнні ў Пскове Судзіслава),і быў сапраўдным забойцам Барыса, Глеба і Святаслава, а пасля абвінаваціў у гэтым злачынстве выгнанца Святаполка”.
Зрабіўшыся вялікім князем кіеўскім, Яраслаў працягвае праводзіць даволі жорсткую палітыку цэнтралізацыі, у сферу ўплыву якой трапляюць фактычна ўсе рускія землі, за выключэннем Полацкай. Аднак яшчэ да 1052 г. Яраслаў учыняе наступны перадзел Русі, згодна з якім у 1054 г. — годзе смерці Яраслава — «Нзяславу Турове князяіцю»’2. Гэты Ізяслаў неўзабаве становіцца вялікім князем, бо пасля смерці бацькі аказваецца старэйшым з братоў; адначасова ён працягвае валодаць і Туравам. У 1073 г. яго браты Святаслаў і Ўсевалад , князі Чарнігаўскі і Перэяслаўскі, выганяюць яго з Кіева; Святаслаў займае кіеўскі пасад, а Ўсеваладу аддае Тураў. Пасля скону Святаслава стольны горад зноў займае, вярнуўшыся з Польшы, Ізяслаў, але праз два гады, у 1078, гіне. Вялікім князем робіцца Ўсевалад, які і перадае Тураўскае і Ўладзіміра-Валынскае княствы Яраполку Ізяславічу. За апошняе Яраполку прыходзіцца весці ўпартую барацьбу, якая скончылася яго паражэннем і смерцю ад рукі забойцы Нярадца. Тураў вяртаецца да князя Давіда Ігаравіча.
11 Гл., напр.: Нльнн Н.Н. Летопнсная статья 6523 г. м ее нсточннк. М., 1957.
12ПСРЛ. Т. II, Стб. 150.
Пра Яраполка летапісец пісаў: «Гэты ж, як і бацька яго Ізяслаў, многія нагаворы бязвінна пацярпеў, гнаны быі ад братоў і абрабаваны, а ўрэшце і смерць лютую прыняў, але за тое вечнага жыцця спадобіўся. I гэты блажэнны князь Яраполк-Пётр быі багабойны, ціхмяны, браталюбны, не падманлівы, шчодры да ўбогіх»13. Такая характарыстыка дае падставы меркаваць, што Яраполк шанаваўся ў народзе як святы страстацерпца. Яраполк-Пётр пачаў, але не дачакаўся завяршэння будаўніцтва царквы ў імя св.Пятра ў Кіеўскім Дзімітрыеўскім манастыры, заснаваным у 1054 г. яго бацькам. Хутчэй усяго, гэты князь займаўся храмабудаўніцтвам і ў Тураве.